1. а ці дома пан-гаспадар 6




Назва1. а ці дома пан-гаспадар 6
Дата канвертавання05.02.2013
Памер150.56 Kb.
ТыпДокументы
КАЛЯДКІ


Тэксты песень



1. А ці дома пан-гаспадар 6

2. Ішла Каліда калядуючы 6

3. Добры вечар пану гаспадару 6

4. Го-го-го каза 8

5. Учора з вячора 9

6. Будзь ваша здароў як рыжак бароў 9

7. А ў заенькі тры думанькі 11

8. Паехала каляда 11

9. Над вакном чорна хмара ўецца 12

10. Добры вечар табе, пане гаспадару (Радуйся) 12

11. Бегла калядка пэшком, пэшком 13

12. А ў лузе, лузе, на піравозе, 13

13. Тупу тупу на памосце 13

14. Добры вечар гаспадынечка, 15

15. Го-го-го каза (варыянт) 15

16. Прыехала каляда на белым коні 15

17. Ой учора з вячора 16

18. Нова радасць стала 17

19. В Рожэство Хрыстова 17

20. Да на Дунаечку 18

21. Прыйшла Каляда ўвечары 18



Вітанні. Віншаванні.

Добры вечар таму, хто ў етам даму! Добры вечар вам. Ці рады вы нам?

Пан-гаспадар, ці спіш ці ляжыш? Гавары з намі, добрымі людзямі.

Гаспадынечка-маліначка, двор багаты, прасі ўсіх у хату.

Добры вечар, шчодры вечар, пусьціце нашай козачцы пагуляць.

Шчодры вечар, добры вечар! Пане гаспадару ці Вам песню заспяваці ці хочаце так каляду дасі ?

Добры вечар, пані гаспадарочак! А ці дазволіце на тут стаці ды вам калядныя песні пасьпяваці?


Гаспадыня, хутка дарыце, нас не маніце. Бо кароткія рукаўцы – памерзлі пальцы.

Ці шырокія лавы, каб нам паляжаць? Ці добрыя гаспадары, каб нас пачаставаць?


Просім, заходзьце. І што гэта за людзі? (гаспадары вітаюць)


Мы не самі ідзём, Казу з сабой вядзём.

Ідзём з далёкага краю, З-пад самага раю.

Ну-ка, козачка, паскачы,

Гаспадарам на новае лета,

На добры ураджай!


О, мы людзі не простыя,
ідзем з далёкага краю, з-пад самага раю.
Ідзем кругом света аж да самага лета.
З сабой казу вядзем і радасць нясем.


Не баіцца каза ні ў лесе ваўкоў, ні ў полі стральцоў.
Толькі баіцца старага дзеда.
Бо ён яе не падара, а толькі кіем удара.


Ой што ж гэта стала! Каза мая ўпала, здохла, прапала.



Пуц, каза ўпала, здохла прапала!

Трэба даць ёй на кожны ражок піражок, а на хвасток сала шматок.

Маёй казе ня шмат трэба:
два боханы леба,
сем печ перапеч,
а яшчэ аладкі каб бакі былі гладкі,
а яшчэ таго мала – дайце кавалак сала,
чацвёрты пірог каб казу сцярог і два піражочкі казе на ражочкі.



Устань, козанька, расхадзіся,

нашаму гаспадару нізка пакланіся.

Пакланіся ўсім: і старым, і маладым,

Закладай свае рогі, падбірай свае ногі.

З гэтай хаты выхадзі, бяду-гора вынасі.


Мы не самі ідзём,

Мядзведзя з сабой вядзём.

Мядзьведзь у нас вучоны,

Кіем ахрышчоны.

Вучыўся ў Смаргонскай Акадэміі

Ведае многія навукі,

Паказвае цікавыя штукі.

  • А ну, Мішка, пакажы як бабы бялізну мыюць.

  • А пакажы, Мішка, як п’яны мужык дамой з карчмы вяртаецца.

  • А цяпер пакажы, Мішка, як хлапец да дзеўкі заляцаецца.
    А дзеўка сароміцца.


  • Ну, Мішка, пакажы, як сын гаспадароў у школу збіраецца.

  • Як гаспадынька мужа сустракае?

  • Як гаспадыня да калядаў рыхтуецца?

  • Як гаспадар дровы коле?

Ну што, Мішка, паскоч, хорашэнька (гурт спявае).

Мы са святам вас вітаем, шчасця, радасці жадаем!

Каб мірна, весела жылося!

Каб у вашай хаце было заўжды што даці!

А вы шчаслівы бывайце, ды за год нас чакайце.

Судзі, Божа, гэтыя святы праважаці ды й другіх дачакаці! 

Дай Божа, каб былі здаровыя, як ільды Калядовыя.

А за гэтымі словамі святкуйце здаровымі!
Дый з сямейкаю дый з вясёленькаю. 

А Каляда паехала далей

Ніводнага двара не мінаючы,

Са святам усіх вітаючы.

Загадкі

На дварэ — гарою, а ў хаце — вадою. (Снег)

* * *

Прыйшла чорная маці, усіх паклала спаці. Ноч)

* * *

Белы, як снег, салодкі, як мёд. (Цукар)

* * *

Расце без кораня, цвіце без цвету, а служыць усяму свету. (Соль)

* * *

Маленькі шарык пад лаўкай шарыць. (Мыш)

***

Не агонь, а пячэ. (Мароз)

* * *

Не звер, а вые. (Вецер)

* * *

Улетку адпачываюць, а ўзімку дзяцей катаюць. (Санкі) 

* * *

Пад хвоямі, пад смолкамі,
Па лясных дарожках
Бяжыць клубок з іголкамі
На кароткіх ножках. (Вожык)

* * *

Спрытная, рудзенькая, Скача па галінках, 
Арэшкі збірае, Да зімы хавае. (Вавёрка) 
* * *

Хатку, поўную грыбоў, шышак і арэхаў горку
У чаканні халадоў назапасіла … (Вавёрка) 

* * *

Шар пастаўлены на шар, нос чырвоны на ўвесь твар, 
Рот і вочы – вугалькі. Адгадайце, хто такі? (Снегавік) 


1. А ці дома пан-гаспадар


Добры вечар, шчодны вечар

Усім людзям на ўвесь вечар


А ці дома пан-гаспадар, а я бачу што ён дома,

Што ён дома не гуляе, чалядоньку даглядае,

На ём шуба шубалёва, прычаплёна каліточка,

А ў калітцы, а ў той новай, усім госцям па златому


Добры вечар шчодны вечар

Усім людзям на ўвесь вечар


А ці дома пані твая, а я бачу яна дома,

Яна дома не гуляе беражочкі расчыняе


Добры вечар шчодны вечар

Усім людзям на ўвесь вечар

2. Ішла Каліда калядуючы


1. Ішла Каліда калядуючы

R: Каліда-калядзіца

Добрая маладзіца

2. Дары, гаспадар, калядоўшчыкам

3. Бочку пшаніцы, бочку ярыцы

4. Рэшата аўса, наверх каўбаса

3. Добры вечар пану гаспадару


1. Добры вечар пану гаспадару, ой, каляда – 2 р.

2. Харошыя маеш ты сыночкі, ой, каляда – 2 р.

3. А што ж яны ў цябе робяць, ой, каляда – 2 р.

3. У святліцы золата аважаць, ой, каляда – 2 р.

4. Наважылі 30 пудаў і чатыры, ой, каляда – 2 р.

5. Тыя 30 - пану гаспадару, ой, каляда – 2 р.

6. А тыя чатыры – нам каляднічкам,калядзе – 2 р.


4. Го-го-го каза


Го-го-го каза

Го-го-го шэра

Ты хадзі каза

У чыстае поле

У чыстым полі

Там жыта родзіць

Дзе каза ходзіць

Там жыта родзіць

Дзе каза топ-топ

Там жыта сем коп

Дзе каза нагой

Там жыта капой

Дзе каза рагом

Там жыта снапом


Го-го-го каза

Го-го-го шэра

Не хадзі, каза,

Укругом сяла

Укругом сяла

Гарныя стральцы

Радзяцца ідці

Козаньку біці

Козаньку біці

Шкурку злупіці

Шкурку злупіці

Шубку пашыці

Го-го-го каза

Го-го-го шэра

Пакланісь каза

Хазяіну ў ногі

Шчэ й гаспадыні

Шубку ўдарылі

5. Учора з вячора


1. Учора з вячора,

учора з вячора, засвяціла зора. Засвяціла зора.

2. Зора засвяціла,

Зора засвяціла, свет узвесяліла. Свет узвесяліла

3. Свет узвесяліўся,

Свет узвесяліўся, Хрыстос нарадзіўся. Хрыстос нарадзіўся.

4. Хрыстова Раджэнне,

Хрыстова Раджэнне, людзям на збаўленне. Людзям на збаўленне.

5. Людзі прыбягайце,

Людзі прыбягайце, Хрыста прывітайце. Хрыста прывітайце.

6. Здаровы бывайце,

Здаровы бывайце, нам каляду дайце. Нам каляду дайце

7. Здаровы святкуйце,

Здаровы святкуйце, дайце, не шкадуйце. Дайце, не шкадуйце.

6. Будзь ваша здароў як рыжак бароў


1. Будзь ваша здароў,

Як рыжык бароў.

Гэй, каляда, калядзіца!

2. Май торбу грошай,

Жыві ў раскошшы.

3. Май усяго даволі,

А бяды ніколі.

4. Стары год канчаем,

Новы пачынаем.

5. З ранняю вясною,

З буйнаю травою.

6. Ды з прыемным летам,

Ды з громам пры гэтым.

7. Ды с восенню ясная,

Ды з долечкай шчаснай.

8. Бывай жа здароў

Ды з усёй сям’ёй.

9. Ды з усёй сям’ёй,

Ды (ы) з дзеткамі.

Гэй, каляда, калядзіца! Гэй!

7. А ў заенькі тры думанькі



А ў заенькі тры думанькі

Коледа, коледа

(паўтараецца пасля кожнага радка)


Адна дума полем бегчы

Друга дума лесам бегчы

Трэця дума морам плыці


Полем бегчы стральцы заб'юць

Лесам бегчы ваўкі з'ядуць

Морам плыці ўтаплюся


Каля печы не баюся

Хазяічка не будзь пышна

Ня будзь пяшна будзь паслышна

Каля печы павярніся

Кішку з печы, кеўбаса з клеці

Чарка гарэлкі, сыру а талеркі


8. Паехала каляда



1. Паехала каляда з канца ў канец.

Каляда, каляда, калядзіца мая.

2. Прыехала каляда к Янку на двор.

3. Калі Янка нам дасі бочку пшаніцы.

4. Калі Янка нам дасі младу Ганульку.

5. Калі гэта не дасі, то трасцу што з’ясі.

6. Не шкадуй нічога нам, аддавай усё калядам.


9. Над вакном чорна хмара ўецца



Над вакном чорна хмара ўецца,

Пад вакном каляднік чаўпецца,

Пусці яго ў хату,

Ён вам будзе спеваці каляду,


Ёмін-ёмін ёмінаў

Звесяліся дружына

Хрыстовая


Як ў пячы пірагі сядзелі,

Там мае вочанькі глядзелі,

Туды-сюды паглядаў,

Па адному выцягаў. Наеўся.


Як у пячы пірагоў ня стала,

Палез я на гару па сала,

А я сала не дастаў.

З драбіною з гары ўпаў. Пабіўся.


10. Добры вечар табе, пане гаспадару (Радуйся)



Добры вечар табе, пане гаспадару,

Радуйся, ой радуйся земля

Сын Божы, нарадзіўся.

Засцілайце столы, усе колько маем,

Дай кладзіце калачы святое пшаніцы,

Дай прыйшлі к нам жэ тры святы ў госці,

Дай першае свята, Хрыстово раджэнне,

А другое свята, святого Васіля,

А трэцяе свято, святое Хрышчэнне.


11. Бегла калядка пэшком, пэшком


Бегла калядка пэшком, пэшком, гэй Коляда,

Нэсла пірожкі мэшком, мэшком, гэй Коляда,

Дай забэгла до Дэм’яна, гэй Коляда,

Од Дэм’яна до Стэпана, гэй Коляда,

До Стэпана до Дэніса, гэй Коляда,

А ў Дэм’яна куццю таўкуць, гэй Коляда,

А ў Стэпна пірогі печуць, гэй Коляда,

Од Дэм’яна выйшла п’яна, гэй Коляда,

А ў Дэніса выйшла лыса, гэй Коляда.

12. А ў лузе, лузе, на піравозе,


А ў лузе, лузе, на піравозе,

Святы вечар, добрым людзям.

Красная Манечка піравоз дзіржала,

Піравоз дзержала піравозіла,

Як прыйшло і к ёй два халосцякі,

Красная Манечка піравязі нас,

Мы скажам табе дзіва дзіўноя,

Дзіва дзіўноя, шчэ дзіўнейшоя,
Як у нас Раство ружа расцвіла,

Як у нас на Пятро Дунай замірзаў.

13. Тупу тупу на памосце


Тупу тупу на памосце,

прыехалі на двор госці

Ні старыя, ні малыя,

калядачкі маладыя

Добры вечар, шчодры вечар

Усім людзям добры вечар

Добры вечар, шчодры вечар

Дай, дзяўчына, піражэчак

А ты, дзядзька, каўбасу,

Бо я хату разнясу


Вары маці густу кашу,

Бо люблю дачку я вашу

Яшчэ каша не ўскіпела,

А я замуж захацела!

14. Добры вечар гаспадынечка,


1.Добры вечар гаспадынечка,

А што ў цябе за навіначка?

Шчодры вечар, добры вечар – 2р.

2. Сорака кароў ацялілася,

А йшчэ сорак назначылася.

3. Гаспадынечка, перепёлачка,

У цябе сырчыкаў поўна полачка.

4. А ты сёння нас частаваць будзеш,

А мы цябе віншаваць будзем.

5. І з дзеткамі, і з сямейкаю,

І йшчэ з добрым здароўечкам.

6. Каб налета дачакала,

Каляднічкаў сустракала,

Падарачкамі надзяляла!

15. Го-го-го каза (варыянт)


Го-го-го каза, го-го шэрая,

Дзе рожкі дзела? – на соль праела.

Го-го-го каза, го-го шэрая,

Лезь каза на печ, пакажы чапец.

Го-го-го каза, го-го шэрая,

Лезь каза на пол, пакажы хахол.

Го-го-го каза, го-го шэрая,

Лезь каза на кут, пакажы хамут.

Дзе каза рогам – там жыта стогам,

Дзе каза хвастом – там жыта кустом.

Дзе каза нагой – там жыта капой.

Дзе каза ходзіць – там жыта родзіць.


16. Прыехала каляда на белым коні


Прыехала каляда на белым кані,

Яе конічак – ясен месячык,

Яе дужачка – ясна зорачка,

Яе пужачка – ясна звёздачка,

Яе вазочак з тоўстага лядку,

Яе кажушок з белага сняжку.

17. Ой учора з вячора


Ой учора з вячора

Ой учора з вячора з паднябеснага двора

Прыйшла к нам навіна

Прыйшла к нам навіна: родзіць Дзева сына

Родзіць раджанога

Родзіца раджанога Іісуса мілога

І з Іосіфам старым

І з Іосіфам старым і з Госпадам Святым

Небеса растварылісь

Небеса растварылісь, тры анёлы явілісь

Ой у чысценкім полі

Ой у чысценкім полі пастушкі бывалі

Пастушкі бывалі

Пастушкі бывалі, тое дзіва відалі

Тое дзіва відалі

Тое дзіва відалі, што Хрыстос нарадзіўся

Што Хрыстос нарадзіўся

Што Хрыстос нарадзіўся ды ў яслях палажыўся

Мы Хрыста не відалі

Мы Хрыста не відалі, паслоў не давалі

Пойдзем Хрыста павітаймо

Пойдзем Хрыста павітаймо, паклон Яму даймо

Паклон Яму даймо

Паклон Яму даймо, Яму песню заспяваймо

Яму песню заспяваймо

Яму песню заспяваймо, алілуя алілуя

18. Нова радасць стала


Нова радасць стала, яко не бывала

Над Бэтлемам зорка ясна свету воссіяла

Дзе Хрыстос радзіўся, ад Дзевы ваплаціўся

Як чалавек пеленамі ў Бога павіўся

Ангелы спяваюць, Слово васкліцаюць

І на небе, і на зямлі мір правазглашаюць

А мы тож спяваймо, Хрыста прослаўляймо

І з Марыі раджанога смірэнна благаймо

Просім Цябе, Цару, нябесны Уладару

Даруй лета шчаслівыя сему гаспадару

У міры проводзіці, табе ўгодзіці

І з Табою ў Царстве Твоім ва век века жыці.

19. В Рожэство Хрыстова


В Рожэство Хрыстова ангел прыляцеў

Ён ляцеў па небе, людзям песні пеў:

Усе людзі лікуйце, той дзень таржэствуйце,

Ёсць Хрыстова Ражэство.

Я лячу, ад Бога радасць вам прынёс,

Што ў пячоры чорнай радзіўся Хрыстос.

Скорэй паспяшайце, младенца вітайце

Новага раджонага.

Пастухі ў пячору першымі прыйшлі

У яслях на саломе Госпада знайшлі

На коленях палі, Хрысту дары далі

Новаму раджонаму

Ірод нечасцівы пра Хрыста ўзнаў

І забіць младзенцаў воінаў паслаў

Усіх дзяцей забілі, мечы прытупілі

А Хрыстос у Егіпце быў

Многа мы грашылі, Спасе, прад Табой

Усе мы людзі грэшныя, Ты адзін святой

Просці саграшэння, дай нам абнаўленне,

Ёсць Хрыстова Ражэство!

20. Да на Дунаечку


Да на Дунаечку да на беражэчку

Шчодры вечор

Там ластовачка да купалася

Да к святому дзеньку прыбіралася

Да в святому дзеньку да к Васіленьку

Да к другому да к новаму году


* распяваем падрэсленыя слогі

21. Прыйшла Каляда ўвечары


Прыйшла Каляда ўвечары (ўвечары)

Прынесла куццю ў рэшаце (ў рэшаце)

Сама села на стаўбе (на стаўбе)

Паставіла куццю на куце (на куце)

А як Каляда з стоўпа далоў (з стоўпа далоў)

Паедземце калядкі з Богам дамоў (з Богам дамоў)


22. Запеймо песню слаўнаму пану

Запеймо песню слаўнаму пану

Святы вечор

А ў таго пана хороша дачка

Хорошо дачка люба Натачка

А ў тое дачкі тры нарадачкі

Першы нарадок – перловы вянок

Другі нарадок – залаты персцянёк

Трэці нарадок – зелёна сукня

Перловы венок галоўку клоніць

Залаты персцянёк ручаньку ломіць

Зелёна сукня след заметае

23. Ю надылэньку поранэньку



Ю надылэньку поранэньку
Колядо *
Ой заказалі на войноньку
Панам-боярам і нам молодым
І молодому Іванькове
Яго мацёнька выраджае
Яго батэнько навучае
Нэ йдзь сыночку попэрэд війска
Ны спэрэд війска ні ззаду війска
А йдзь сыночку посэрэд війска
Попэрэд війска стрілы лыцяць
Позаду війска сэчуць-рубаюць
Посэрэд війска Господзь бувае
А він батэнька нэ послухав
Скочыв-подскочыв попірэд війска
Ёго зобачыв полковнічэк
Чый то сыночок так гучно йдэ
Я б за йго отдав свою дочку
Свою дочку-одыночку
Прыпісаў бы ёму тры дворы новых
В пэршому дворы кохатыся
В другому дворы жанытыся
В трэцяму дворы жыты-буты
Жыты-буты, всэ добрэ міты.





Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

1. а ці дома пан-гаспадар 6 icon1. а ці дома пан-гаспадар

1. а ці дома пан-гаспадар 6 iconГаспадар ты мой, гаспадар ты мой! гаварыла Мікіціха з крыўдай у голасе да свайго васьмігадовага сына Сцяпана. Табе ў галаве цацачкі, конікі, чалавечкі
Гаспадар ты мой, гаспадар ты мой! кончыла жаласліва Мікіціха свае прычытанні. Але ўбачыўшы, што ўсё роўна нічога не памагае, бо Сцяпан...

1. а ці дома пан-гаспадар 6 iconК решению Совета депутатов муниципального образования "Город Всеволожск"
Варшавской; Вахрушева; Заводской; Колтушского шоссе: дома 98-181; Константиновской: дома 54-214; Коралловской; Минюшинской; Павловской;...

1. а ці дома пан-гаспадар 6 iconГенрик Сенкевич Пан Володыёвский
«Пан Володыёвский» (1888 г.) польского писателя Генрика Сенкевича (1846 — 1916) составляет война Речи Посполитой с Османской империей...

1. а ці дома пан-гаспадар 6 iconУлицы, входящие в участок
Октябрьская; Лермонтова (дома 1-30); Карла Маркса (дома 2, 3, 6, 8, 10/2, 12); Мира (дома 15, 17, 21, 23, 24, 25, 26, 27, 28, 29,...

1. а ці дома пан-гаспадар 6 iconПан крот (частка I)

1. а ці дома пан-гаспадар 6 iconСцэнар ранішніка
Дзейныя асобы: вядоўца, гаспадыня Васіліна, гаспадар Антось, госці – валачобнікі дзеці ў народных строях

1. а ці дома пан-гаспадар 6 iconРаёёей федераций/н налуксемпе т,левсем ёинчен калакан саккун/СЕМПЕ раёёей федераций/н субъекч/сене шанса пан+ налук й/ркел/В/н ч+ваш республикинчи ыйт+В/сем ёинчен
Субъекч/сене шанса пан+ налук й/ркел/В/н ч+ваш республикинчи ыйт+В/сем ёинчен саккунне улш+нусем к/ртесси ёинчен

1. а ці дома пан-гаспадар 6 iconГалоўныя дзеючыя асобы І выканаўцы
Гучыць народная мелодыя або песня, На кірмашнай плошчы з’яўляюцца Гаспадар, Гаспадыня, Мальвіна

1. а ці дома пан-гаспадар 6 iconСНиПы – что нужно знать обязательно знать владельцу земельного участка до начала строительства дома!
А, планирующему строительство собственного загородного дома или дачи. Снипы не призваны загнать человека в рамки, они действительно...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка