Урок-даследаванне з выкарыстаннем элементаў тэхналогіі развіцця




НазваУрок-даследаванне з выкарыстаннем элементаў тэхналогіі развіцця
Дата канвертавання05.02.2013
Памер71.59 Kb.
ТыпУрок
Ігнатовіч Наталля Алегаўна, настаўнік беларускай літаратуры


Тэма: Самабытнасць характару дзядзькі Антося (па ўрыўку “Дзядзька-

кухар” з паэмы Якуба Коласа “Новая зямля”, 7 клас)


Мэта: дапамагчы вучням на прыкладзе вобраза дзядзькі Антося выявіць рысы

беларускага нацыянальнага характару; спрыяць развіццю ўменняў

арыентавацца ў тэксце значнага памеру, падбіраючы матэрыял для

характарыстыкі героя,фармуляваць і выказваць сваю думку, аргумента-

ваць, адстойваць сваю пазіцыю, пераконваць іншых; садзейнічаць

выхаванню ў вучняў адчування непарыўнай сувязі са сваім народам,

сваёй Бацькаўшчынай.

Абсталяванне: партрэт Я. Коласа, выстава яго кніг, карткі-заданні.

Тып урока: урок-даследаванне з выкарыстаннем элементаў тэхналогіі развіцця

крытычнага мыслення.

Эпіграф: Я – беларус, я ганаруся,

Што маю гэтае імя.

Н. Гілевіч


Ход урока


  1. Арганізацыйны этап.

Настаўнік. Сёння ў нас з вамі з’явілася цудоўная магчымасць яшчэ раз дакрануцца да творчай спадчыны Якуба Коласа і пазнаёміцца з урыўкам з яго славутай паэмы “Новая зямля”. Тэма ўрока – “Самабытнасць характару дзядзькі Антося”.Эпіграфам да нашага ўрока я выбрала наступнае выказванне вядомага беларускага паэта Ніла Гілевіча….(Настаўнік зачытвае эпіграф.)

Давайце паспрабуем вызначыць мэты ўрока: што мы павінны зрабіць на ўроку і для чаго? (Ахарактарызаваць вобраз дзядзькі Антося, выявіць рысы яго характару.)

Якое праблемнае пытанне мы паставім перад сабой? ( “Які ён, беларус?” )

  1. Актуалізацыя ведаў вучняў.

Настаўнік. Паэма “Новая зямля” аўтабіяграфічная. Што гэта значыць?

Першы лексіколаг. Твор называецца аўтабіяграфічным, калі ў аснову сюжэта пакладзены рэальныя падзеі з жыцця аўтара, таму амаль у кожнага персанажа ёсць свой прататып.

Настаўнік. З вуснаў лексіколага прагучала слова “прататып”, яго таксама трэба растлумачыць.

Другі лексіколаг. Прататып – правобраз, сапраўдная асоба як крыніца стварэння літаратурнага вобраза.

  1. Інфармацыйны этап.

Настаўнік. Хто ж з’явіўся прататыпам вобраза дзядзькі Антося з паэмы “Новая зямля”? Слова бібліёграфам.

Бібліёграф. Антон Казіміравіч Міцкевіч (1861 - 1918 ) – дзядзька Якуба Коласа, родны брат яго бацькі. Уласнае жыццё дзядзькі Антося не склалася. Дзяўчына, якая клялася яму ў вечным каханні, выйшла замуж за іншага. Дзядзька Антось назаўсёды адмовіўся ад спробы знайсці шчасце і па просьбе брата пераехаў жыць да яго, на лесніковую пасаду. Сям’я Міхала (бацькі Коласа) стала сям’ёй дзядзькі Антося, які дапамагаў па гаспадарцы. Дзеці вельмі любілі дзядзьку. Паслухайце, што ўспамінала сястра паэта.

Вучаніца (чытае тэкст ад імя сястры паэта). “Аднойчы дзядзькі Антося доўга не было са Стоўбцаў, куды ён хадзіў “прысягаць цару”. Юзік не лажыўся спаць і ўсё плакаў. Каб супакоіць малога, на пасцель да Юзіка ў пацёмках палажылі старэйшага брата Алеся, які павінен быў сысці за дзядзьку. Аднак Юзік адразу ж пачаў вобмацкам шукаць дзядзькавых вусоў, якімі звычайна любіў забаўляцца, і, не знайшоўшы іх у Алеся, здагадаўся, што яго падманулі. Малы плакаў і не спаў усю ноч, пакуль не вярнуўся дзядзька Антось”.

Бібліёграф. Антон Казіміравіч зрабіў значны ўплыў на пляменніка Костуся ў дзяцінстве. Прапаную паслухаць невялікі ўрывак з аўтабіяграфіі Якуба Коласа, напісанай у 1956 годзе.

Вучань. “Дзядзька Антось – малодшы бацькаў брат, самы малодшы з маіх дзядзькоў, - пісаў Якуб Колас, - здаў экзамен за курс пачатковай школы. Ён ведаў многа розных апавяданняў, казак, умеў цікава іх расказваць, ведаў многа песень… Любіў дзяцей, умеў з імі ладзіць і добра разумеў дзіцячую псіхалогію. Ён і прывіў мне любоў да навукі і вельмі зацікавіў байкамі Крылова…”

Настаўнік. Для таго каб вы ўявілі сабе, як дзядзька Антось ладзіў з дзецьмі, паглядзіце інсцэніроўку ў выкананні вашых аднакласнікаў.

Інсцэніроўка

Апавядальнік. Костусь дапамагаў старэйшым братам пасвіць кароў і авечак. Неяк Алесь штосьці занядужаў, і Косціку прыйшлося аднаму калець у полі. Ён прамок і змёрз, як цюцька.

Антось. Скідай лахманы і на катову горку!

Костусь (пачынае распранацца, гаворыць ледзь чутна, задуменна). Вось каб гэта можна было седзячы на печы пасвіць кароў. Як у той казцы, сеў і паехаў, куды хочаш… (Уголас.) Дзядзечка, колькі дзён яшчэ прыйдзецца пасвіць?

Антось. Колькі дзён? Цяжка сказаць, мо месяц, а можа болей…

Костусь. А ўсё ж такі?

Антось (зірнуўшы ў акно). Бачыш, вунь каля хлеўчука стаіць бярэзінка. Дык вось, калі на ёй не будзе ні аднаго лісточка, тады канец – можна будзе закідаць пугу да вясны.

Костусь (падыходзіць да акна, уздыхае). О, яшчэ доўга прыйдзецца мерзнуць у полі.

Апавядальнік. Пасля гэтай размовы Костусь кожны дзень паглядаў на дрэўца. Лісточкі асыпаліся павольна, хоць з кожным днём жаўцелі ўсё больш і больш. Надвор’е таксама рабілася халаднейшым і халаднейшым. Аднойчы Костусь загнаў кароў у хлеў, глянуў, што нікога няма на двары, і кінуўся да бярэзінкі.

Антось (стукаючы патэльняю). Падымайся! Падымайся! Пара выганяць кароў.

Костусь. Не, дзядзечка, канец ужо. (Высунуўся з-пад коўдры.) Можна пугі закідаць… Усё лісце з бярэзінкі абсыпалася.

Антось (здзіўлена). Што? (Падыходзіць бліжэй да акна, прыглядаецца, смяецца.) Эйш, жэўжык, як ацерабіў. Але, браце, усё роўна прыйдзецца яшчэ пасвіць кароў. Хітрыкі твае не памогуць.


Бібліёграф. Да вобраза дзядзькі Антося звярталіся беларускія мастакі А. Малішэўскі, Я. Раманоўскі, Я. Ціхановіч, графікі Ю. Герасіменка-Жызнеўскі і іншыя. У мастацка-мемарыяльным комплексе “Шлях Коласа” на радзіме песняра знаходзяцца драўляныя скульптуры “Касец” і “Дзедаў човен” народнага майстра І. Супрунчыка.

4. Павобразны аналіз.

4.1. План характарыстыкі героя твора.

Настаўнік. Давайце ўзновім той план, якім мы карыстаемся пры характарыстыцы героя твора.

1. Хто такі герой? (Сацыяльны тып героя).

2. Партрэт .

3. Рысы характару, якія вынікаюць з паводзін, учынкаў героя.

4. Пачуцці і перажыванні.

5. Ацэнка іншымі персанажамі.

6. Інтэр’ер, пейзаж.

7. Мова героя.

8. Аўтарская характарыстыка.

Настаўнік. Як вы думаеце, якой частцы плана мы павінны аддаць перавагу, каб дасягнуць пастаўленай перад сабой мэты? (Трэцяй.)

4.2. Анкета “5 з 25”.

Перад кожным вучнем знаходзіцца картка з пералікам 25 рыс характару.


25 рыс характару

1.Цярплівасць. 14.Гаспадарлівасць.

2.Упартасць. 15.Жыццялюбства.

3.Сціпласць. 16.Таленавітасць.

4.Жыццёвая мудрасць. 17.Гасціннасць.

5.Міралюбства. 18.Любоў да дзяцей.

6.Вернасць традыцыям. 19.Памяркоўнасць.

7.Працавітасць. 20.Патрыятызм.

8.Сумленнасць. 21.Павага да іншых людзей.

9.Свабодалюбства. 22.Кемлівасць.

10.Справядлівасць. 23.Уменне прыстасавацца да абставін.

11.Набожнасць. 24.Знешняя суровасць.

12.Панурасць. 25.Жорсткасць.

13.Дасціпнасць.



а) Работа “лексіколагаў”. (Вучні тлумачаць словы, а “лексіколагі” дапамагаюць ці дапаўняюць іх адказы.)

Сціпласць – стрыманасць у паводзінах, учынках.

Дасціпнасць – уменне смешна, з’едліва выказаць думку.

Памяркоўнасць – уменне прыстасавацца да абставін.

Кемлівасць – здагадлівасць.

Патрыятызм – любоў да Радзімы.

б) Індывідуальны выбар (кожны вучань выбірае з прапанаваных 25 рыс характару пяць, якія ўласцівы дзядзьку Антосю і беларусу ўвогуле).

в) Праца ў падгрупах (вучняў можна размеркаваць на падгрупы перад урокам).

Падзеленыя на падгрупы вучні выбіраюць агульныя пяць рыс,з якімі згодны ўсе сябры падгрупы. Выбар павінен праходзіць толькі шляхам дыскуціравання, пераканання, а не галасавання. Вынікі выбару ў падгрупе запісваюцца на асобных аркушах паперы.

г) “Хвілінка-адпачынка”.

Настаўнік. Вы ўжо, мабыць, стаміліся, таму прапаную паслухаць чытанне ўрыўка з паэмы па ролях. Пасля паспрабуеце назваць пэўную рысу характару дзядзькі Антося.

Вучні чытаюць тэксты ад ад імя апавядальніка, дзядзькі Антося, Костуся ад слоў “ – Ну, дзядзька, можа і гатовы…” да слоў “…І рот падносіць асцярожна”.

д) Прадстаўленне вынікаў.

На дошцы адводзіцца месца для запісу вынікаў выбару кожнай падгрупы. Настаўнік прапануе прадстаўнікам кожнай падгрупы прэзентаваць свае вынікі і пракаменціраваць свой выбар, выкарыстоўваючы пры гэтым цытаты з твора.

е) Каментарыі настаўніка.

Настаўнік падкрэслівае вартасць выбару кожнай падгрупы, прапануе вылучыць агульныя рысы, якія сустракаюцца ў пераліку кожнай падгрупы ці ў пераліку большасці падгруп. Такім чынам, шляхам прадуманага і цалкам дэмакратычнага абмеркавання выбіраюцца пяць рыс характару галоўнага героя.

5.Рэфлексія.

1.Складанне сінквейна “Беларус”.

Беларус.

Працавіты, гасцінны,

Жыве, працуе, радуецца,

Прадстаўнік самай цудоўнай нацыі.

Я.

2.Выкарыстанне сігнальных картак.

Настаўнік. Хто лічыць,што валодае ўсімі тымі рысамі характару, пра якія мы гаварылі, падыміце карткі зялёнага колеру. Хто лічыць, што яму яшчэ трэба працаваць над сабой, удасканальваць свой характар, падыміце картку чырвонага колеру.

6. Дамашняе заданне (прапануецца некалькі варыянтаў на выбар вучня).

1. Падабраць да наступнага ўрока два або некалькі ўрыўкаў з паэмы “Новая зямля”, якія раскрываюць рысы характару дзяцей.

2. Скласці вусны ці пісьмовы тэкст на тэму “Чым мне запомніўся вобраз дзядзькі Антося?”

3. Падабраць прыказкі, якія характарызуюць беларуса.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Урок-даследаванне з выкарыстаннем элементаў тэхналогіі развіцця iconУрок беларускай літаратуры ў 8 класе філасофская лірыка. М. Танк "шчасце"
Тып урока: урок засваення новых ведаў з прымяненнем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій І элементаў тэхналогіі “Развіццё крытычнага...

Урок-даследаванне з выкарыстаннем элементаў тэхналогіі развіцця iconУрок беларускай літаратуры "Кандрат Крапіва-байкапісец"
Метадычная мэта: стварэнне ўмоў для паспяховай самарэалізацыі навучэнцаў І педагога ў кантэксце асобасна- арыентаванай адукацыі І...

Урок-даследаванне з выкарыстаннем элементаў тэхналогіі развіцця iconМ. М. Табола вывучэнне рамана уладзіміра караткевіча "каласы пад сярпом тваім" з выкарыстаннем тэхналогіі педагагічных майстэрняў
Вывучэнне рамана уладзіміра караткевіча "каласы пад сярпом тваім" з выкарыстаннем тэхналогіі педагагічных майстэрняў

Урок-даследаванне з выкарыстаннем элементаў тэхналогіі развіцця iconУрок распрацавала І правяла
Педагагічныя тэхналогіі,формы работы: элементы тэхналогіі групавой работы,праца ў парах,кантроль ведаў

Урок-даследаванне з выкарыстаннем элементаў тэхналогіі развіцця iconУрок даследаванне з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій " абагульняльнае слова пры аднародных членах сказа "
Пашырыць веды вучняў пра сказы з абагульняльнымі словамі пры аднародных членах сказа, удасканаліць уменне знаходзіць абагульняльныя...

Урок-даследаванне з выкарыстаннем элементаў тэхналогіі развіцця iconУрок прэзентацыя
Сёння ў нас незвычайны ўрок па беларускай мове. Па-першае, у нас шмат гасцей, прывітаем ІХ усмешкай, па-другое ўрок з выкарыстаннем...

Урок-даследаванне з выкарыстаннем элементаў тэхналогіі развіцця iconУрок засваення новых ведаў. Абсталяванне: вучэбны дапаможнік "Гісторыя Беларусі" 8 клас, мультымедыйная прэзентацыя «Утварэнне Рэчы Паспалітай»
Урок з выкарыстаннем метадаў актыўнай ацэнкі, інтэрактыўных метадаў І інфармацыйна-камп’ютарных тэхналогій

Урок-даследаванне з выкарыстаннем элементаў тэхналогіі развіцця iconII. Міжнароднага тыдня пластычных мастацтваў
Тэма фестывалю 2013г. «LiveCity / Жывы горад» заклікана натхніць на арт-даследаванне І эксперыментаванне з гарадскімі аб'ектамі І...

Урок-даследаванне з выкарыстаннем элементаў тэхналогіі развіцця iconУрок з выкарыстаннем камп’ютарных тэхналогій
Садзейнічаць выпрацоўцы ў вучняў умення выказваць свае думкі на прапанаваную тэму

Урок-даследаванне з выкарыстаннем элементаў тэхналогіі развіцця iconШто трэба зрабіць для таго, каб захапіць кожнага вучня, запаліць яго так, каб на ўрок ён ішоў з жаданнем, працаваў з цікавасцю, адчувах сябе на ўроку
Ады работы на ўроках. Адказы на пастаўленыя пытанні я знайшла ў тэхналогіі рознаўзроўневага навучання. Па тро я працую трэці год....

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка