Попыт на пэтарды будзе расьці




НазваПопыт на пэтарды будзе расьці
Дата канвертавання28.10.2012
Памер32.72 Kb.
ТыпДокументы
Попыт на пэтарды будзе расьці


Усяго 45 дзён на год, ад 1 сьнежня да 15 студзеня, згодна з пастановай ураду ў Беларусі дазволены гандаль пэтардамі. Менавіта перад навагодняй ноччу попыт на гэтую прадукцыю падвышаецца, бо грамадзяне імкнуцца сустрэць сьвята як мага гучней. Набываў пэтарды наш карэспандэнт Алесь Дашчынскі.


Каб набыць пэтарды ў Менску ёсьць два варыянта: альбо пайсьці ў краму, дзе арганізаваны легальны продаж, альбо накіравацца на кірмаш і купіць гэты тавар “з рук”.


У краме “Сьветлафор” непадалёк Кастрычніцкай плошчы ўсталяваны адмысловы мэталёвы сэйф, на паліцах якога даволі вялікі асартымэнт. На маніторы можна пабачыць, як будзе выглядаць фэервэрк з набытай пакупкі. Аднак прадаюцца гэтыя рэчы, як пазначана на шыльдзе, толькі грамадзянам ад 18 гадоў. Гэта адзінае абмежаваньне. Пакупнікамі могуць быць і дзеці, але толькі разам з дарослымі.


Прадавец Алег кажа, што ўсяго дазволена да продажу 10 найменаваньняў – ад пістонаў да фэервэркаў.


Вялікі наплыў пакупнікоў Алег чакае за пяць дзён да Новага году. А пасьля 15 студзеня ўвесь тавар будзе прыбраны на спэцыялізаваны склад.


Алег выдатна ведае пра нелегальны продаж пэтардаў на менскіх рынках:


“Мы іх называем “чорнымі” дылерамі, якія прадаюць несэртыфікаваную прадукцыю. “Чорныя” дылеры прадаюць з багажнікаў, падаткаў не плацяць. Прадаўцы не абучаныя і не ясна, якую прадукцыю вы купляеце. Яна можа быць і вільготная і мокрая. Яны нават рэкамэндуюць пакласьці на батарэю, што не дапушчальна, бо там жа парахавы зарад. Яны павінны захоўвацца ў пэўных месцах з пэўнай тэмпэратурай. Усё адпаведна патрабаваньням пажарнай бясьпекі”.


Іншы шлях – на рынак. На “Экспабеле” маладыя хлапцы у паўголаса выгукваюць мінакам :”Фэйервэркі!Салюты!”. У аднаго зь іх я й набыў пачак пэтардаў за 5 тысячаў пад назовам “чорная сьмерць”. Трэба толькі запаліць пушку і адкінуць ўбок. Пэтарда разрываецца з моцным “ультрагромападобным” выбухам. Гэты пачак нелегальны гандляр дастаў з глыбокай кішэні. Размаўляць для запісу хлопец доўга не пагаджаліся. Чаму ж яны гандлююць нелегальна?


“Не даюць ліцэнзію, не даюць сэртыфікат. Зьвярталіся, пыталіся. Не даюць. Ну тлумачаць, без прычыны. Усё, забаронены тавар, не ліцэнзуемы тавар”.


“Чамусьці некаторыя людзі могуць узяць ліцэнзію на гэта, а я не магу і ён ня возьме. І кожны, хто тут стаіць ня можа. Чаму?Ёсьць афіцыйныя фірмы, ім даюць ліцэнзію, а звычайным людзям не даюць. Бо гэта трэба быць сябрам “папы”.


Хлопцы кажуць, што каб пачаць легальны продаж, трэба заплаціць вялікія грошы.Я пацікавіўся: а што можна купіць у нелегалаў?


“Можна купіць усё, залежна ад таго, якія ёсьць грошы. Гатовыя грошы патраціць на піратэхніку, мы дапаможам на свой страх і рызыку”.


Прадстаўніцу галоўнага ўпраўленьня спажывецкага рынку Менгарвыканкаму Тацяну Касьцюк абурае продаж пэтардаў на вуліцы:


“Нельга прадаваць. Нельга гэта рабіць. Гэта ўжо нелегальны спосаб рэалізацыі. Ну вязуць нейкім нелегальным спосабам і прадаюць. Гэта ўжо справа міліцыі, органаў МНС”.


Вядома, што калі выбухі піратэхнічных сродкаў нанесьлі ўрон здароўю ці маёмасьці грамадзянаў, то гэта можа скончыцца крымінальнымі справамі. Да адміністрацыйнай адказнасьці будуць прыцягваць грамадзянаў, якія наладжваюць “пальбу” у грамадзкіх месцах. Гэта будзе кваліфікавацца як дробнае хуліганства. За гэта могуць даць штраф у дзьве базавыя велічыні альбо арыштаваць на тэрмін да 15 сутак.


Паводле начальніка міліцыі грамадзкай бясьпекі Менску Аляксандра Найдзенкі, сёлета пэтардаў прадаецца намнога меней і да навагодняй ночы супрацоўнікі МУС ўжо падрыхтаваліся:


“Міліцыі будзе дастаткова, каб паўплываць на гэту сытуацыю. Пад кожнай ёлкай, там дзе мерапрыемства супрацоўнікі міліцыі разьбітыя на квадраты- дзесяць на дзесяць. Таму будзем рэагаваць. І вось гэтыя месцы мінулага году возьмем пад кантроль”.


У кожны ж двор не паставіш міліцыянтаў?


“Хопіць, міліцыянтаў хопіць”.


Паводле спадара Найдзенкі, канфіскавана на рынках “Ждановічы” і “Экспабел” каля 20 тысяч штук пэтардаў, якія прадаваліся нелегальна. Ён кажа, што займаюцца гэтым бізнэсам пераважна студэнты.


“Вось я прыкідваю, калі каштуе 20 даляраў, прадае за 35”.


А як жа трапляе піратэхніка ў нелегальны продаж, калі яе ўвоз вельмі строга кантралюецца?


“Можа там і мытня збой дае.Фактычна, гэта ж усё праз мяжу”.


Пасьля 15 студзеня пэтарды мусяць быць накіраваны на спэцыяльныя склады. Але, калі некаму захочацца зрабіць фэервэрк у іншы час, можна зьвярнуцца да фірмаў, якія маюць спэцдазволы на піратэхнічныя шоў.


Алесь Дашчынскі, Менск

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Попыт на пэтарды будзе расьці iconПопыт на пэтарды будзе расьці
Беларусі дазволены гандаль пэтардамі. Менавіта перад навагодняй ноччу попыт на гэтую прадукцыю падвышаецца, бо грамадзяне імкнуцца...

Попыт на пэтарды будзе расьці iconПопыт на пэтарды будзе расьці
Усяго 45 дзён на год, ад 1 сьнежня да 15 студзеня, згодна з пастановай ураду ў Беларусі дазволены гандаль пэтардамі. Менавіта перад...

Попыт на пэтарды будзе расьці iconУ пракуратуру горада Мінска
Бяляцкі Аляксандр Віктаравіч, калі будзе знаходзіцца на свабодзе, не схаваецца ад органа крымінальнага пераследу І суду, не будзе...

Попыт на пэтарды будзе расьці iconУ пракуратуру горада Мінска
Бяляцкі Аляксандр Віктаравіч, калі будзе знаходзіцца на свабодзе, не схаваецца ад органа крымінальнага пераследу І суду, не будзе...

Попыт на пэтарды будзе расьці iconУ пракуратуру горада Мінска
Бяляцкі Аляксандр Віктаравіч, калі будзе знаходзіцца на свабодзе, не схаваецца ад органа крымінальнага пераследу І суду, не будзе...

Попыт на пэтарды будзе расьці icon220004 г. Мінск, вул. Ракаўская, 38
Бяляцкі Аляксандар Віктаравіч, калі будзе знаходзіцца на свабодзе, не схаваецца ад органа крымінальнага перасьледу й суду, не будзе...

Попыт на пэтарды будзе расьці icon220004 г. Мінск, вул. Ракаўская, 38
Бяляцкі Аляксандар Віктаравіч, калі будзе знаходзіцца на свабодзе, не схаваецца ад органа крымінальнага перасьледу й суду, не будзе...

Попыт на пэтарды будзе расьці iconRaZam us®. Конкурс малых праектаў заяўка на удзел у праграме raZam us ®
Хто будзе гэта рабіць, як будзе арганізавана І хто будзе ўдзельнічаць ў мерапрыемствах?

Попыт на пэтарды будзе расьці iconМіністэрства адукацыі рэспублікі беларусь уа «Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт»
А тут будзе ваш тэкст. А тут будзе ваш тэкст. А тут будзе ваш тэкст. А тут будзе ваш тэкст.

Попыт на пэтарды будзе расьці iconКласічны выраз "усякі попыт заўсёды нараджае прапанаванне" вельмі добра стасуецца з працэсам падрыхтоўкі абітурыентаў да паступлення ў вышэйшыя навучальныя
Класічны выраз “усякі попыт заўсёды нараджае прапанаванне” вельмі добра стасуецца з працэсам падрыхтоўкі абітурыентаў да паступлення...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка