Загіблыя пілёты перавезеныя ў морг 10 клінічнага шпіталю




НазваЗагіблыя пілёты перавезеныя ў морг 10 клінічнага шпіталю
Дата канвертавання02.11.2012
Памер14.08 Kb.
ТыпДокументы
Загіблыя пілёты перавезеныя ў морг 10 клінічнага шпіталю


Ігар Карней, Нацыянальны аэрапорт “Менск-2”


А 18-й гадзіне ў Нацыянальным аэрапорце “Менск-2” прызямліўся самалёт Ан-12 прадпрыемства “Гомельавія”. На борце знаходзіліся 10 тэхнікаў авіякампаніі “Трансавіяэкспарт”, а таксама 11 пілётаў і авіяспэцыялістаў, загіблых у выніку абстрэлу 23 сакавіка ў Самалі самалёту Іл-76, які ўжо браў курс на Менск.


Нікога са сваякоў падчас прылёту самалёту ў аэрапорце “Менск-2” не было. Толькі невялікая група маладых людзей, як потым высьветлілася, прыехала збольшага рытуальна сустрэць свайго загіблага сябра, 23-гадовага авіятэхніка Арцёма Сычугова.


Фотакарэспандэнтам дазволілі толькі зьняць момант пасадкі АН-12. Астатнія працэдуры дагляду і разгрузкі самалёту былі схаваныя ад камэраў.


Цягам некалькіх гадзінаў журналісты безвынікова спрабавалі высьветліць, што адбываецца за агароджай, над якой узвышаўся хвост АН-12. І толькі каля 19.30 хтосьці з сяброў Арцёма Сычугова заўважыў рух зусім ня ў тым баку, дзе супрацоўнікі лётнішча сказалі стаяць журналістам у чаканьні нейкіх зьвестак. Ужо ў прыцемках з тэрыторыі лётнішча выехала калёна з чатырох крытых фургонаў, якія везьлі труны з парэшткамі загіблых. У суправаджэньні аўтамабіляў Дзяржаўтаінспэкцыі калёна рушыла ў бок Менска. У гэты ж час машыны, на якіх прыехалі карэспандэнты, былі заблякаваныя супрацоўнікамі ДАІ. Толькі праз паўгадзіны, калі калёна зьнікла з зоны бачнасьці, быў дазволены рух па дарозе.


Спробы высьветліць, куды ўрэшце рушыла калёна, завершылася плёнам бліжэй да 21.00. Чатыры машыны з трунамі спыніліся ля моргу 10 клінічнага шпіталю ў менскім мікрараёне Чыжоўка.


Як яшчэ ўдзень паведамілі ў кампаніі “Трансавіяэкспарт”, цягам суботы і нядзелі адбудзецца судмэдэкспэртыза загіблых. Разьвітаньне з імі й пахаваньне экіпажу зьбітага Іл-76 пройдзе ў панядзелак ці аўторак.


На здымку: на борце АН-12 -- жывыя і мёртвыя (фота аўтара)

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Загіблыя пілёты перавезеныя ў морг 10 клінічнага шпіталю icon«Властители, идущие на смерть приветствуют вас!»
Не владеющие латынью жители Латгалии держали в руках транспаранты с надписями, не требующими разъяснений: «Нам оставят только морг...

Загіблыя пілёты перавезеныя ў морг 10 клінічнага шпіталю iconУильям Киттредж Стивен М. Краузер Великий американский детектив
Эдгару По. Это под их влиянием По вывел первого в художественной литературе частного сыщика в рассказе “Убийство на улице Морг”,...

Загіблыя пілёты перавезеныя ў морг 10 клінічнага шпіталю iconПілёты, якія зьбілі паветраны шар у 1995 года, замаўлялі імшу па забітых амэрыканцах
Йшаў капітан ваенна-паветраных сілаў у адстаўцы Аляксандар Пашчанка, які на пасадзе бартавога тэхніка верталёту “Мі-24” у той час...

Загіблыя пілёты перавезеныя ў морг 10 клінічнага шпіталю iconИскривленное время
Ричард. Прощание продолжилось. Спустя два часа гроб с телом Ричарда отвезли в морг. Там труп вынули из гроба, сняли костюм, в котором...

Загіблыя пілёты перавезеныя ў морг 10 клінічнага шпіталю icon20 апреля празднуют именины Даниил, Егор, Акулина
Абенсберга(1809), опубликовался первый детективный рассказ Эдгара По – «Убийство на улице Морг»(1841), Ирен и Фредерик Кюри получили...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка