Сацыякультурныя асновы функцыянавання фальклору полаўзроставай маладзёжнай субкультуры горада




НазваСацыякультурныя асновы функцыянавання фальклору полаўзроставай маладзёжнай субкультуры горада
Дата канвертавання04.02.2013
Памер82.96 Kb.
ТыпДокументы
Таццяна Марозава САЦЫЯКУЛЬТУРНЫЯ АСНОВЫ ФУНКЦЫЯНАВАННЯ ФАЛЬКЛОРУ ПОЛАЎЗРОСТАВАЙ МАЛАДЗЁЖНАЙ СУБКУЛЬТУРЫ ГОРАДА

Гарадская культура, у тым ліку сучасная, у другой палове ХХ ст. неаднаразова з'яўлялася аб'ектам даследавання у працах сацыёлагаў, культуролагаў, педагогаў, часткова фалькларыстаў. Увагу даследчыкаў прыцягвалі працэсы сацыяльных і эканамічных зменаў, якія адбываюцца ў жыцці гарадскога насельніцтва Беларусі, арганізацыя і правядзенне адпачынку ва ўмовах горада, гістарычнае мінулае канкрэтнага горада ў яго цеснай сувязі з традыцыйнай культурай беларусаў і спробы аднаўлення гэтых сувязей праз правядзенне гарадскіх мерапрыемстваў (святаў горада, фестываляў і інш.). Аднак фальклор прадстаўнікоў розных субкультур горада, як і само паняцце "субкультура", да сённяшняга часу не сталі аб'ектам навуковага разгляду айчыннай фалькларыстыкі, нягледзячы на тое, што названыя аб'екты даволі шырока даследуюцца ужо з канца 90-х гадоў ХХ ст. расійскімі навукоўцамі. Нам дазваляе звярнуцца да гэтай тэматыкі дастатковая колькасць зафіксаваных фальклорных твораў, якія захоўваюцца ў вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору БДУ (далей - ВНЛ БФ БДУ) з другой паловы 90-х гадоў ХХ ст. Як вядома, наяўнасць фактычнага матэрыялу - лепшы доказ мэтазгоднасці правядзення навуковых росшукаў.

Абраны намі аб'ект вывучэння - фальклор полаўзроставай маладзёжнай субкультуры горада - досыць вялікі фрагмент агульнагарадской культуры, які раней не заўважалі, як і іншыя субкультурныя ўстварэнні, з прычыны іх этычнай і палітычнай табуіраванасці ці, наадварот, у сілу сваёй паўсядзённасці. Тэорыя субкультур мае на ўвазе адзін са спосабаў апісання культурнай дыферэнцыяцыі сучаснага грамадства. Тым не менш вядомы і іншыя тэрміны для абазначэння той жа рэальнасці: контркультура, грамадскія рухі, нефармалы, лакальныя сеткі, сацыяльныя страты, жыццёвыя стылі і інш. Кожнае з гэтых азначэнняў акцэнтуе ўвагу на адным з бакоў вывучаемай з'явы: сімволіцы, атрыбутыцы, ідэалогіі (тэорыя жыццёвых стылей), унутранай структуры супольнасці і тыпах міжасабовых сувязей (тэорыя і метад сацыяльных сетак [1, 33]), на месцы ў іерархічнай структуры соцыума (тэорыя сацыяльнай стратыфікацыі [1, 32-33]), сацыяльнай актыўнасці і ўздзеянні на гэту структуру (тэорыя грамадскіх рухаў [1, 33]).

Тэрмін "субкультура" атрымаў сваё распаўсюджанне ў другой палове ХХ ст. у заходнееўрапейскай навуцы ў кантэксце вывучэння маладзёжных рухаў (Ф. Дэвіс, У. Партрыдж і інш.). Напачатку ў дадзеным тэрміне на першым плане знаходзілася прыстаўка "суб-" (ці "пад-"), якая акцэнтавала ўвагу на прыхаваных, неафіцыйных пластах агульнапрынятай культуры [1, 2].

Ідэалагічныя памкненні маладзёжных аб'яднанняў, сістэма іх этычных і эстэтычных поглядаў і паводзін ва ўсім свеце ў апошняй чвэрці ХХ ст. артымалі прызнанне як асаблівая "маладзёжная культура", што, у сваю чаргу, дало іншае, удакладненае разуменне паняццю "субкультура": не як прыхаванае ўтварэнне, а як падсістэма афіцыйнай культуры, якая мае права на існаванне. Тым не менш, даследчыкі заўважаюць, што субкультура не з'яўляецца самастойным цэлым. Яе культурны код фарміруецца ў межах агульнай сістэмы, якая вызначае аснову цэласнасці канкрэтнага соцыума. Субкультуры як падсістэмы культуры абапіраюцца на яе семіятычны код (агульны для большасці, які забяспечавае іх узаемапранікненне) і таму павінны ўступаць у дыялог з ёй. Гэты дыялог можа "прымаць формы "абнаўлення культуры", яе "развіцця", "узнаўлення традыцый" ці "супрацьстаяння", "разбурэння" і інш., але ў любым выпадку мы маем справу з неабходнымі элементамі самаідэнтыфікацыі субкультур" [1, 29]. Кожная з іх вызначаецца перш за ўсё ў адносінах да Культуры (агульнапрынятай, матчынай), ці проціпастаўляючы ёй свае нормы і ідэалы, ці чэрпаючы ў ёй абнаўленні сваіх нормаў.

Сярод азначэнняў субкультуры, якія вядомы на сённяшні дзень у гуманітарнай навуцы (Т. В. Разанава, Н. Б. Жураўлёва, Н. Ю. Токава), асаблівую цікавасць выклікае дадзенае рускай даследчыцай Т. Б. Шчапанскай: субкультура - гэта камунікатыўная сістэма, здольная да самаўзнаўлення ў часе [1, 29]. Наяўнасць вербальнай спецыфікі - арго і фальклорных твораў - з'яўляецца найбольш яскравымі і лёгка фіксуемымі прыкметамі існавання субкультуры, а часта і яе адзінымі знешнімі праявамі.

Праведзены намі аналіз матэрыялаў рэгіянальнага архіву ВНЛ БФ БДУ з боку суаднясення дадзенай матрыцы да вывучэння гарадскога фальклору паказаў, што выкарыстанне паняцце "субкультура" да розных аб'яднанняў вельмі шырокае. На нашу думку, варта ўвесці ва ўжытак відавое драбленне "субгрупа" у дачыненні да канкрэтных суполак, аб'яднанняў па інтарэсах, месцах баўлення часу, прафесійнай дзейнасці і г. д. Адпаведна ў нашым разуменні субкультура - гэта камунікатыўная сістэма, якая ўключае ў сябе ад адной да некалькіх субгруп. У сувязі з гэтым, напрыклад, да субкультур горада на сённяшні дзень можна аднесці полаўзроставую, вольначасавую, карпаратыўна- прафесійную, рэлігійную (Мы разумеем, што дадзены падзел не можа быць прызнаны універсальным па прычыне недастатковасці фальклорных запісаў, якія маюцца ў рэгіянальным архіве вучэбна- навуковай лабараторыі беларускага фальклору БДУ. Адпаведна класіфікацыя можа быць удакладнена па меры з'яўлення такіх запісаў або абвергнута.). У межах полаўзроставай маладзёжнай субкультуры вылучаюцца субгрупы ўласна маладзёжная (студэнцкая, армейская) і дзіцячая; у вольначасавай - субгрупы фанацкая, байкерская, рэпаўская, талкіеністы; у карпаратыўна-прафесійнай - камп'ютарная, блатная, лагерная, экстрэмальная (аліпіністы, спелеёлагі, пажарнікі), спартыўная і інш.; у рэлігійнай - праваслаўная, каталіцкая, пратэстанцкая, баптысцкая, іудзейская, мусульманская і інш. На нашу думку, дадзены падзел палягчае вывучэнне ўнутрысістэмных сувязей, якія "падтрымліваюць" існаванне субкультуры.

Адасабленне маладзёжнай культуры даследчыкі звязваюць ці з марганалізацыяй моладзі, ці з узнікненнем культурнага бар'еру паміж пакаленнямі бацькоў і дзяцей у зменлівым індустрыяльным і постіндустрыяльным грамадстве. Узнікаючы на базе маргінальнага слоя моладзі, субкультурныя аб'яднанні ўключаюць людзей, якія ўжо выйшлі з-пад уплыву сям'і і школы, але не атрымалі яшчэ пастаянны статус у дарослым грамадстве (пад названым уплывам застаецца толькі дзіцячая субкультура, але і яна ў значнай ступені маргінальная, паколькі ўплыў гэты часам толькі знешні). Такія людзі аказваюцца ў рамках нарматыўнай нявызначанасці (ці аноміі), якая заўсёды звязана з прамежкавым становішчам у соцыуме. Стан аноміі аб'ядноўвае моладзь у групы па інтарэсах (маладзёжныя субгрупы), у асяроддзі якіх складваюцца свае нормы паводзінаў і сімволіка. Калі ж прадстаўнік субгрупы атрымоўвае статусную вызначанасць у соцыуме (уладкаванне на працу, шлюб, залічэнне ў вну і г. д.), ён мусіць выйсці з субкультурнага асяроддзя.

Маладзёжная субкультура сёння - гэта культура, на фарміраванне якой аказалі ўплыў інфармацыйна-тэхнічны бум, тэлебачанне, свабода руху і маральнага выбару. У сувязі з у сім вышэйназваным сам тэрмін "маладзёжная субкультура" атрымаў ўдакладненне "полаўзроставая", якое падкрэслівае ўнутраную неаднароднасць маладзёжнага асяроддзя. Адной з прычын такога ўдакладнення стала наяўнасць у розных маладзёжных групоўках спецыфічных сродкаў зносін - маўленчых клішэ, фальклорных твораў, арго, даступных адной групоўцы і не характэрных для другой.

Аналіз паказаў, што асноўнымі характарыстыкамі маладзёжнай полаўзроставай субкультуры з'яўляюцца:

  1. пераважна кампенсатарна-забаўляльны пачатак;

  2. вестэрнізацыя (амерыканізацыя) культурных патрэб і інтарэсаў;

  3. слабая індывідуалізаванасць і выбранасць культуры;

  4. адсутнасць этнакультурнай самідэнтыфікацыі.

Маладзёжная полаўзроставая субкультура выяўляе яскрава выражаную здольнасць да самаўзнаўлення. Многія яе стэрэатыпы - арго, фальклорныя жанры і тэксты, нормы і мадэлі паводзінаў, формы стасункаў - узнаўляюцца на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў, што гаворыць аб наяўнасці традыцыйнай пераемнасці.

Аналіз фальклорных твораў розных відаў і жанраў, якія захоўваюцца ў рэгіянальным архіве ВНЛ БФ БДУ, паказаў, што актуальнымі на сённяшні дзень з'яўляюцца невялікія па аб'ёме, але сэнсава максімальна насычаныя творы (намі прыводзіцца не ўсе віды і жанры маладзёжнага фальклору, а толькі самыя частотныя з мэтай ілюстрацыі існуючых з'яў). У значнай ступені гэта малыя жанры фальклору - прыказкі, прымаўкі, выслоўі, афарызмы, "прыколы", а таксама анекдоты, якія можна аднесці да названых жанраў толькі па знешніх, фармальных прыкметах. У сваёй большасці гэта творы- пераробкі, значна мадыфікаваныя, маргінальныя, таму што часам яны аб'ядноўваюць у сабе рысы розных іншых традыцыйных жанраў. Не паза ўвагай моладзі і песні-пераробкі, як правіла, на вядомы папулярны матыў аўтарскай песні, але з новым зместам, набліжаным да патрэб ці праблем маладзёжнага асяроддзя. Радзей сустракаюцца празаічныя творы (бывальшчыны, легенды, былічкі і г.д.). Функцыянаванне таго ці іншага жанру у многім залежыць ад канкрэтнай маладзёжнай субгрупы. Але ёсць творы, якія вядомыя носьбітам розных субгруп, і яны, са свайго боку, у значнай ступені больш традыцыйныя, чым папярэднія, таму што блізкія для прадстаўнікоў усёй маладзёжнай субкультуры.

Зыходзячы з усяго вышэйназванага, магчыма вылучыць сацыякультурныя асновы функцыянавання фальклору полаўзроставай маладзёжнай субкультуры горада:

    1. стан грамадства: у 90-я гады ХХ стагоддзя ў выніку ўсебаковага (сацыяльна-эканамічнага, палітычнага, культурнага крызісу) у нашай дзяржаве адбылася змена культурных арыенціраў, пераацэнка каштоўнасцей. Пошук свайго шляху, арыентацыя на паскораны статусны рух і сацыяльная неадаптыўнасць абумовілі спецыфічны характар культурнай самарэалізацыі маладога чалавека. Да гэтага далучыліся інфармацыйна-тэхнічны бум, уплыў тэлебачання, якія прапагандуюць свабоду руху і маральнага выбару;

    2. узроставыя асаблівасці моладзі: юнацкі ўзрост (14-18 гадоў) характарызуюць рысы няўстоўлівасці жаданняў і нецярплівасці. Менавіта гэта накіроўвае маладога чалавека да аднародных па ўзросце і сацыяльнай прыналежнасці груп, якія выконваюць функцыю пераадолення сацыяльнай адарванасці. Жаданне здавацца старэйшым рэалізуецца праз зварот да атрыбутаў дарослага свету, дзе на першае месца выходзіць філасофія ўседазволенасці. Адсюль арыентацыя на дэвіянтныя паводзіны - імкненне да алкаголю, курэння, устанаўленне культуры "цялеснага нізу" (праз сексуальна завостраныя гутаркі, вульгарную лексіку, спецыфічны сленг);

    3. руская мова: гарадская культура ў Беларусі яшчэ з савецкіх часоў карысталася рускай мовай як больш прыдатнай для горада. У наш час выкарыстанне рускай мовы ў прававой, адукацыйнай, палітычнай, грамадскай і іншай сферах усеагульнае. Адпаведна і фальклорныя творы маладзёжнага асяроддзя суцэльна рускамоўныя (на сённяшні дзень пакуль што не зафіксавана ніводнай беларускамоўнай фальклорнай адзінкі маладзёжнага фальклору);

    4. агульны стан сучаснай беларускай культуры: апошнія гады адбываецца камерцыяналізацыя культурнага працэсу, усё больш заўважны адыход ад каштоўнасцей "высокай" культуры, найбольш яскрава выражанай у электронных сродках масавай інфармацыі. Усё гэта пакідае адбітак на сістэме ўстановак і культурных ідэалаў моладзі: многія з маладых людзей не падзяляюць традыцыйных

каштоўнасцей свайго народа і далёкія ад рамантычных ідэалаў мінулых пакаленняў;

5. кіч, псеўдафалькларызм, масавая культура: пад іх уздзеяннем адбываецца духоўная дэградацыя моладзі. На свет з'яўляеца малады чалавек - карыстальнік камерцыйнай прадукцыі (бестселераў, бязгуставых пераробак ці падробак пад "народнае" і г. д.). Усеагульнасць масавай культуры пазбаўляе маладога чалавека ад неабходнасці працаваць над сабой, прапануе лёгкую асолоду ад прачытання, праслухоўвання, прагляду камерцыйнай прадукцыі.

Як бачым, з названага вынікае галоўная сацыякультурная перадумова функцыянавання фальклорных твораў полаўзроставай маладзёжнай субкультуры - адарванасць моладзі ад нацыянальных асноў. У сваю чаргу гэта звязана са становішчам, у якім апынулася наша сучасная беларуская культура. Безумоўна, вырашэнне праблемных пытанняў можа ўнесці якасныя змены і ў маладзёжную фальклорную творчасць. Павышэнне агульнакультурнага ўзроўню нацыі, сувязь з каранямі і апора на беларускую мову - гаранты нацыянальнай бяспекі нашай дзяржавы.

ЛІТАРАТУРА:

  1. Щепанская, Т. Б. Традиции городских субкультур / Т. Б. Щепанская // Современный городской фольклор: сб. научн. трудов / отв. ред.

С. Ю. Неклюдов. М., 2003. С. 27-33.

  1. Давыдов, Ю. Н., Роднянская, И. Б. Социология контркультуры: критический анализ (инфантилизм как тип поведения и социальная болезнь) / Ю. Н. Давыдов, И. Б. Роднянская. - М., 1980.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Сацыякультурныя асновы функцыянавання фальклору полаўзроставай маладзёжнай субкультуры горада iconСмолік, А.І. Увасабленне каляндарна-музычнага фальклору ў ігрышчах
Традыцыйная народная культура аказала значны ўплыў І на фарміраванне фальклору як знакава-сімвалічнага выражэння традыцыі. Розныя...

Сацыякультурныя асновы функцыянавання фальклору полаўзроставай маладзёжнай субкультуры горада iconКурс па выбару. Асновы прававых ведаў. Тэма
На аснове тэксту дакумента разгледзець структуру Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, асновы канстытуцыйнага ладу, асноўныя правы І абавязкі...

Сацыякультурныя асновы функцыянавання фальклору полаўзроставай маладзёжнай субкультуры горада iconПаведамленне акруговай выбарчай камісіі Маладзёжнай выбарчай акругі №57 аб зарэгістраваных кандыдатах у дэпутаты Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць шостатага склікання
Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, акруговай выбарчай камісіяй Маладзёжнай выбарчай акругі №57 па выбарах у Гомельскі абласны...

Сацыякультурныя асновы функцыянавання фальклору полаўзроставай маладзёжнай субкультуры горада iconБрэжнеўская мадэль функцыянавання партыйнай эліты бсср І механізм змены яе кіраўніцтва
Бсср. Аналіз першай з ІХ, “сталінскай” (1920-1956), ужо стаў тэмай асобнага даследавання [6]. У дадзеным артыкуле разглядаецца другая,...

Сацыякультурныя асновы функцыянавання фальклору полаўзроставай маладзёжнай субкультуры горада iconІн фармацыйнае паведамленне
Сацыякультурныя фактары станаўлення грамадзянскай супольнасці ў Рэспубліцы Беларусь

Сацыякультурныя асновы функцыянавання фальклору полаўзроставай маладзёжнай субкультуры горада iconГ. Ціванова Да праблемы высвятлення дыялектнай асновы
Пераважная большасць твораў XVIII ст не мае дакладнай пашпартызацыі, таму высвятленне дыялектнай асновы мовы таго ці іншага помніка...

Сацыякультурныя асновы функцыянавання фальклору полаўзроставай маладзёжнай субкультуры горада iconГісторыя горадабудаўніцтва мазыра
Уся тэрыторыя горада падзелена некалькімі глыбокімі ярамі (да 40 м.). Далінны прыродны комплес Прыпяці стаў галоўным элементам фарміравання...

Сацыякультурныя асновы функцыянавання фальклору полаўзроставай маладзёжнай субкультуры горада iconФруза Зянькова, Герой Савецкага Саюза, кіраўнік Обальскай камсамольска-маладзёжнай арганізацыі "Юныя мсціўцы"

Сацыякультурныя асновы функцыянавання фальклору полаўзроставай маладзёжнай субкультуры горада iconПолацкі Савет дэпутатаў прысвоіў званне "Ганаровы грамадзянін горада Полацка" у 2004 годзе мітрапаліту Мінскаму І Слуцкаму, Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі Філарэту. Ц
Кпб І выканкам гарадскога Савета дэпутатаў працоўных прысвоілі званне Ганаровага Грамадзяніна горада Полацка

Сацыякультурныя асновы функцыянавання фальклору полаўзроставай маладзёжнай субкультуры горада iconСловарь сленг готической субкультуры
Интеллектуализированная часть готов предпочитает говорить на правильном, «чистом» языке

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка