Мой даражэнькі Шашалёначак




НазваМой даражэнькі Шашалёначак
Дата канвертавання04.02.2013
Памер32.92 Kb.
ТыпДокументы
І

Ліст Першы


Мой даражэнькі Шашалёначак,

Праглядаючы тваю справаздачу, я адзначыў, як клапатліва ты пільнуеш і падбіраеш чытво нашага паднагляднага, разам з тым рупліва кантралюючы зносіны ў асродзьдзі сяброў-матэрыялістаў. Але мне падаецца, што ты ўсё яшчэ занадта легкадумны, калі мяркуеш, што з дапамогай нейкіх аргумэнтаў здолееш вырваць яго з кіпцюроў Ворага. Магчыма ў цябе б нешта і атрымалася, калі б ён жыў гадоў гэтак з 400 таму. У той час людзі зьвярталі ўвагу на тое, ці тая або іншая рэч мае пацьверджаньне. А калі ўжо нешта было сьцверджана, яны насамрэч у гэта верылі. Людзі імкнуліся жыць згодна з тым, ува што вераць, скарэктаваць каляіну жыцьця шляхам лагічных разважаньняў.

З дапамогай перыядычнае прэсы і іншых падпарадкаваных нам сродкаў у нас атрымалася перакруціць шмат што на свой лад. Што казаць, калі ад самога маленства пацыент звыкся з тым, што ў ягонае галаве спакойна суіснуе шэраг несумяшчальных тэорыяў і поглядаў. Да таго ж ён перастаў разважаць катэгорыямі “праўдзівае” ці “хлусьня”. Замест гэтага ён выкарыстоўвае “акадэмічныя”, “практычныя”, “састарэлае” ці “сучаснае”, “абыдзеннае” ці “сьмелае”. Таму, замест аргумэнтацыі, скарыстайся нахабным жаргонам: менавіта ён стане найлепшым хаўрусьнікам у справе ўтрыманьня падапечнага наводдаль ад Царквы. Не марнуй час, спрабуючы прымусіць яго думаць, што ў матэрыялізме ісьціна! Хай ён мяркуе, што гэта моцная, ці агрэсіўная, альбо нават сьмелая філасофія, - філасофія будучыні. Вось, што насамрэч яго турбуе.

Уся праблема з довадамі даволі простая - у такім выпадку бойка пераходзіць на тэрыторыю Ворага. А Ён умее пераконваць; аднак, як сьцьвярджае наш векавы досьвед, - у справе наўпроставай папаганды Ён непараўнальна горшы за Нашага Бацьку. Ты абуджаеш пытлівы розум пацыента, выкарыстоўваючы доказы ў спрэчцы; а хто зможа прадказаць вынік у выпадку яго абуджэньня? Нават калі атрымаецца скіраваць рух думак на нашу карысьць, ты не пасьпееш заўважыць, як скіруеш ягоныя думкі ад зьменлівых часовых павярхоўных перажываньняў да самых прапісных ісьцінаў. Твая асноўная задача - якраз скіроўваць яго ўвагу да зьменлівых пачуцьцёвых уражаньняў. Навучай яго называць гэтую плынь “сапраўдным жыцьцём” і ні ў якім разе не давай задумацца, што азначае “сапраўднае”.

Памятай, у адрозьненьні ад цябе ён не бясплотны дух. Нават складана ўявіць, калі ніколі не быў у скуры чалавека (у чым палягае гідкая перавага Нашага Ворага), як яны паняволены руцінай. Аднойчы ў мяне быў пацыент, перакананы атэіст, які займаўся ў Брытанскім Музэі. Аднаго дня, калі ён чарговы раз сядзеў там чытаючы, я заўважыў, што яго думкі імкнуцца ў няправільным і небясьпечным накірунку. Вораг безумоўна адразу апынуўся побач. А мая дваццацігадовая праца была б зусім змарнаваная, калі б у той момант я разгубіўся і пачаў апеляваць лагічнымі довадамі. Але ж я ня быў гэткім дурнем. Я ўдарыў па самым балючым месцы, якое было пад найбольшым маім уплывам, калі нагадаў яму, што зараз самы час падсілкавацца. Безумоўна, Вораг зрабіў контр-удар (хіба ты ведаеш, што мы не можам чуць дакладна тое, што ЁН кажа ім?), зазначыўшы, што гэтыя даследваньні значна важнейшыя за абед. Напэўна ён бы так і зрабіў, калі б я не дадаў: “Так. Гэта насамрэч занадта важная справа, каб займацца ёй у такім стомленым стане”. Пасьля чаго пацыент значна павесялеў,а я тады ўжо дадаў, калі ён быў на паўдарозе да дзвярэй: “Найлепей вярнуцца пасьля абеду і ўзяцца за справу са сьвежай галавой”. Супрацьстаяньне скончылася перамогай пасьля таго як ён выйшаў на вуліцу. У дадатак я паказаў яму хлопчыка-газэтчыка, які рэкламаваў дзённыя навіны і мінаючы аўтобус № 73. Перад тым, як ён ускараскаўся на прыступкі аўтобуса, я падкінуў яму яшчэ пэўнасьць і ў тым, што якія б неверагодня ідэі не прыходзілі на розум чалавеку, “такіх рэчаў” проста не існуе. Калі ён замыкаецца сам на сам з кнігамі, добрай дозы “сапраўднага жыцьця” (ён уважаў за гэта менавіта мінаючы аўтобус і “газэтчыка”) заўжды дастаткова для таго, каб пераканаць яго ў гэтым. Ён уцяміў, што пазьбегнуў небясьпекі й нават пазьней з захапленьнем казаў пра “невытлумачальнае крохкае пачуцьцё рэальнасьці, якое надзейна абараняе ад скрайнасьцяў простай логікі”. Цяпер ён у бяспецы, у хаце Нашага Бацькі.

Ну як, разумееш, што да чаго? Дзякуючы тым працэсам, якія мы запачаткавалі стагодзьдзі таму, ім амаль немагчыма верыць у незвычайнае і нязвыклае ў той жа час, як яны да ўсяго прызвычаіліся. Працягвай і надалей ціснуць яго такой “звыкласьцю”. Паміж іньшым, пазьбягай выкарыстаньня навукі (Я маю на ўвазе праўдзівую навуку), як сродка абароны ад Хрысьціянства. Бо яна чамусьці станоўча заахвочвае яго разважаць пра тую праўду і рэальнасьць да якой ён не можа дакрануцца і якую не можа ўбачыць. Колькі ўжо сумных здарэньняў адбылося сярод сучасных фізыкаў… Калі ён і павінен занураць у навуку, дык толькі калі ў сацыялёгію ці эканоміку. Не давай яму магчымасьці ўцякчы ад неацэннага “рэальнага сьвету”. Але найлепей увогуле не даваць яму чытаць аніякіх навуковых выданьняў, каб пакідаць ідэю, быццам бы ён ужо і так гэта ўсё ведае. Тое, што ён падхопіць з выпадковых размоваў і чытаньня, будзе ўважаць за “дасягненьні сучаснай навукі”. Памятай, што ты дасланы на місію, каб адурманьваць яго. Часам з вашых размоваў у мяне складаецца ўражаньне, быццам бы вашай працай, маладыя сябры, зьяўляецца іх навучаньне і выхаваньне.


Твой любячы дзядзька

Баламут.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Мой даражэнькі Шашалёначак iconІі ліст другі Мой даражэнькі Караед!
Таму бліжэйшым часам мы павінны выправіць сытуацыю! Ня варта адчайвацца, ёсьць сотні гэткіх дарослых, якія пасьля пакаяньня няшмат...

Мой даражэнькі Шашалёначак iconГаспадар ты мой, гаспадар ты мой! гаварыла Мікіціха з крыўдай у голасе да свайго васьмігадовага сына Сцяпана. Табе ў галаве цацачкі, конікі, чалавечкі
Гаспадар ты мой, гаспадар ты мой! кончыла жаласліва Мікіціха свае прычытанні. Але ўбачыўшы, што ўсё роўна нічога не памагае, бо Сцяпан...

Мой даражэнькі Шашалёначак iconРодныя вобразы: Ніл Гілевіч. «Край мой беларускі», Данута Бічэль-Загнетава. «Роднае слова»
Абсталяванне: альбом рэпрадукцый “Мая зямля” (жывапіс беларускіх мастакоў). Мн., 1996; запісы пе-сень на словы Н. Плевіча. (А. Багатыроў....

Мой даражэнькі Шашалёначак iconПрограмма по краеведению Мой край, мой город
Пояснительная записка

Мой даражэнькі Шашалёначак iconАх, якая над Гайнай купальская ноч!
За шчасце звацца іменем тваім — Паклон, паклон табе, мой родны краю! Ты — мой, я — твой: усюды І ва ўсім!

Мой даражэнькі Шашалёначак iconЛекция первая
Позвольте прежде всего заметить, что мой родной язык не английский, и поскольку мой английский не слишком хорош, я прошу прощения...

Мой даражэнькі Шашалёначак iconПлан мерапрыемстваў дзяржаўнай установы адукацыі "Трокеніцкая базавая школа"
...

Мой даражэнькі Шашалёначак iconМой маленький мальчик, мой внучек! Ты даже не представляешь, какую принес с собой мне радость, душевное успокоение. Солнышко ты мое маленькое, лучистое, которое
Вот он восход начинающего моего заката! И я теперь понимаю, почему люди моего возраста часами, в захлеб, рассказывают о своих внуках...

Мой даражэнькі Шашалёначак iconВасилий Шукшин Брат мой «Брат мой»: Современник; Москва; 1975
В произведениях В. М. Шукшина раскрывается «история души» русского человека. Люди нелегкой судьбы и сложных характеров показаны цельными,...

Мой даражэнькі Шашалёначак iconПутешествие из петербурга в москву
Что бы разум и сердце произвести ни захотели, тебе оно, О! сочувственник мой, посвящено да будет. Хотя мнения мои о многих вещах...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка