Колькасьць даручальнікаў таксама абмежаванае І хутка палова рэспублікі будзе адзін у аднаго даручальнікамі І далей ня зможа разьвівацца гэта сфэра забесьпячэньня абавязацельстваў. Зьяўляецца дадатковая паслуга – страхаваньне. У




НазваКолькасьць даручальнікаў таксама абмежаванае І хутка палова рэспублікі будзе адзін у аднаго даручальнікамі І далей ня зможа разьвівацца гэта сфэра забесьпячэньня абавязацельстваў. Зьяўляецца дадатковая паслуга – страхаваньне. У
Дата канвертавання04.02.2013
Памер35.46 Kb.
ТыпДокументы
Dash1203NS


Як адбіваецца эканамічная сытуацыя на спажывецкіх крэдытах


У Беларусі з 2008 году мяркуецца ўвесьці страхаваньне жыцьця і здароўя пазычальніка, які атрымлівае ў банку кароткатэрміновы крэдыт. Такую прапанову маюць у “Белдзяржстраху”. Што адбываецца ў крэдытнай сфэры, высьвятляў наш карэспандэнт Алесь Дашчынскі.

Дарэчы, такое страхаваньне для доўгатэрміновых крэдытаў ад трох гадоў, ужо даўно праводзіцца. Да прыкладу, для крэдытаў на будаўніцтву жыльля. Пра гэта паведаміла намесьніца генэральнага дырэктара “Белдзяржстраху” Юлія Арэшчанка. Там ёсьць тры розныя варыянты страхаваньня - альбо на ўсю суму, альбо на суму запазычанасьці. Атрымальнікам страхоўкі можа быць сам пазычальнік, яго сям’я альбо непасрэдна банк.

“Паколькі ўсё ж ёсьць цікавасьць і па кароткатэрміновых крэдытах, да якіх адносяцца часьцей спажывецкія, мы распрацоўваем умовы, якія ў 2008 годзе, спадзяюся, пачнуць дзейнічаць. Калі надыходзіць сьмерць пазычальніка крэдыту, інваліднасьць ці доўгая згуба працаздольнасьці, то яго запазычанасьць па крэдыту перад банкам закрывае страхавая кампанія. У той суме, на якую была складзена дамова страхаваньня. Нікому іншаму выконваць гэтыя абавязацельствы ня прыйдзецца ”.

Паводле спадарыні Арэшчанкі, цяпер у Беларусі павялічылася хваля спажывецкіх крэдытаў. Але некаторыя крэдыты даюцца банкамі толькі пры наяўнасьці даручальнікаў. І тут узьнікаюць складанасьці, кажа Юлія Арэшчанка:

Колькасьць даручальнікаў таксама абмежаванае і хутка палова рэспублікі будзе адзін у аднаго даручальнікамі і далей ня зможа разьвівацца гэта сфэра забесьпячэньня абавязацельстваў. Зьяўляецца дадатковая паслуга – страхаваньне”.

У “Белдзяржстраху” спадзяюцца, што банкі прызнаюць гэты поліс і колькасьць даручальнікаў можна будзе скараціць да аднаго.

Тэлефаную ў “Прыёрбанк”, каб атрымаць крэдытную картку. Каб яе атрымаць трэба даведка аб прыбытках за 6 месяцаў і пашпарт. Калі браць картку на 10 мільёнаў, то трэба яшчэ знайсьці, мінімум, двух даручальнікаў. Прыбытак мусіць быць у адзін мільён штомесяц. Без даручальніка можна атрымаць картку на два з паловай мільёны, калі сярэдні заробак складае 500 тысяч. Узяць такую картку можна пад 18% гадавых. Калі ёсьць даручальнікі, то крэдыт можна ўзяць пад 17% у беларускіх рублях ці 13% у валюце.

Такой карткай, дарэчы, карыстаецца эканаміст Сяргей Балыкін. Наогул, ён называе сябе актыўным карыстальнікам крэдытаў.

“У нас толькі вялікія стаўкі па гэтых крэдытах. А чым большая стаўка, тым лягчэй гэты крэдыт атрымаць. На будоўлю кватэры атрымаць крэдыт ня цяжка, калі ты плацёжаздольны. Калі ў вас ёсьць заробак стабільны, калі ў вас ёсьць чым забясьпечыць гэты крэдыт, дык вы пойдзеце і возьмеце гэты крэдыт за некалькі дзён.

Раней чаму было цяжка атрымаць крэдыт – не было рэсурсаў у банках”.

Сыходзячы з вашага вопыту, ці выгадна браць крэдыты ў Беларусі?

“Працэнты дастаткова вялікія. Яны будуць больш нізкія тады, калі мы будзем мець доступ да больш танных замежных рэсурсаў. А мець доступ да гэтых рэсурсаў мы зможам толькі тады, калі ў нас будуць палітычныя зьмены, калі ў нас будзе гарантавана недатыкальнасьць ўласнасьці. Стаўка такая даволі высокая, бо ў нас эканоміка рызыкоўная. Чым больш свабодная эканоміка, тым лягчэй гэта зрабіць”.

Важнае ўдакладненьне: дзяржава крэдытаў нікому не дае. Крэдыты даюць банкі. Банк, напрыклад, пазычае грошы ў насельніцтва ці суб’ектаў гаспадараньня і зь нейкай маржой прадае іх пазычальнікам. Супрацоўнік “Белпрамбудбанку” Дзьмітры Раманоўскі сказаў, што ў ягоным банку пры наяўнасьці страхоўкі і адным даручальніку можна ўзяць крэдыт. Як гэта сыстэма спрацоўвае?

“Усё залежыць ад атрымальніка крэдыту. Бо кошт для яго ў такім выпадку ўзрастае, бо ён жа плаціць яшчэ і за страхоўку. Калі ў яго няма магчымасьці знайсьці другога даручальніка ці прадставіць заклад, то такая схема нарамальная. Фізічныя асобы, як правіла, любяць апэрыраваць даручальнікамі. Для іх гэта таньней. Бо страхавая кампанія ня проста так выдае страхавы поліс”.

Банкіры кажуць, што паменшыць стаўку немагчыма з-за недахопу крэдытных рэсурсаў.

“Рэзэрв па зьніжэньні ўзроўню працэнтных ставак залежыць, канечне ж, пэрсанальна ад кожнага банку – як штаны дазваляюць. Але тое, што гэты рынак у Беларусі разьвіваецца і будзе разьвівацца далей, я ў гэтым перакананы. Ня хочуць людзі ўжо больш чакаць. Больш спакусаў у жыцьці зьявілася. За якія трэба плаціць прама цяпер”.

Аднак ня ўсе грамадзяне могуць узяць крэдыт у банку, які дае “Сталічны клюб узаемадапамогі”. Гэта маленькія грошы на малыя тэрміны пад тры працэнты ў месяц. Яго старшыня Алена Каляда патлумачыла:

“Многа людзей, у якіх заробак, возьмем тых жа самых дворнікаў, 200-300 тысяч. Пад гэты заробак ім вельмі складана ўзяць крэдыт у банку. І вельмі часта бывае такая сытуацыя ў многіх грамадзян, што ім проста не хапае да заробку. Ну, на тыдзень не сышлося”.

Але і тут асноўная праблема – недахоп грошай. Паводле спадарыні Каляды, жадаючых скарыстацца грашыма значна больш, чым жадаючых ашчаджаць грошы. Тут ужо на месяц наперад ўтварылася чарга жадаючых узяць пазыкі.

Алесь Дашчынскі, Менск

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Колькасьць даручальнікаў таксама абмежаванае І хутка палова рэспублікі будзе адзін у аднаго даручальнікамі І далей ня зможа разьвівацца гэта сфэра забесьпячэньня абавязацельстваў. Зьяўляецца дадатковая паслуга – страхаваньне. У iconБеларускія вайскоўцы выкарыстоўваюцца на цывільных працах на грамадзянскіх аб’ектах. У міністэрстве абароны лічаць, што гэта таксама зьяўляецца баявой
У міністэрстве абароны лічаць, што гэта таксама зьяўляецца баявой падрыхтоўкай. А беларускія праваабаронцы цьвердзяць, што ў войску...

Колькасьць даручальнікаў таксама абмежаванае І хутка палова рэспублікі будзе адзін у аднаго даручальнікамі І далей ня зможа разьвівацца гэта сфэра забесьпячэньня абавязацельстваў. Зьяўляецца дадатковая паслуга – страхаваньне. У iconУстаўце прапушчаныя лікі. Падкрэсліце двухзначныя лікі
Два кацяняці пабеглі адзін ад аднаго ў супрацьлеглыя бакі. Якая адлегласць будзе паміж імі, калі адзін з ІХ прабег 9 дм, а другі...

Колькасьць даручальнікаў таксама абмежаванае І хутка палова рэспублікі будзе адзін у аднаго даручальнікамі І далей ня зможа разьвівацца гэта сфэра забесьпячэньня абавязацельстваў. Зьяўляецца дадатковая паслуга – страхаваньне. У iconНарадзіўся 18 сакавіка 1979 году ў Менску
Калі кіравацца паўжартоўным вызначэньнем інтэлігентнасьці, што ягоным носьбітам ёсьць той, хто скончыў тры ўнівэрсытэты (адзін сам,...

Колькасьць даручальнікаў таксама абмежаванае І хутка палова рэспублікі будзе адзін у аднаго даручальнікамі І далей ня зможа разьвівацца гэта сфэра забесьпячэньня абавязацельстваў. Зьяўляецца дадатковая паслуга – страхаваньне. У icon"Мы лічым, што гэта можна лічыць прымусовай працай, якая забароненая"
Беларускія вайскоўцы выкарыстоўваюцца на цывільных работах на грамадзянскіх аб’ектах. У міністэрстве абароны лічаць, што гэта таксама...

Колькасьць даручальнікаў таксама абмежаванае І хутка палова рэспублікі будзе адзін у аднаго даручальнікамі І далей ня зможа разьвівацца гэта сфэра забесьпячэньня абавязацельстваў. Зьяўляецца дадатковая паслуга – страхаваньне. У iconКузьня кадраў наступнага
Эгу зьяўляецца ўнікальным унівэрсытэтам, у якім грамадзяне Беларусі могуць атрымаць сучасную эўрапейскую адукацыю ў галіне гуманітарных...

Колькасьць даручальнікаў таксама абмежаванае І хутка палова рэспублікі будзе адзін у аднаго даручальнікамі І далей ня зможа разьвівацца гэта сфэра забесьпячэньня абавязацельстваў. Зьяўляецца дадатковая паслуга – страхаваньне. У iconДэпутаты ня здольныя абараніць нават сябе
Цяпер чыноўнікам нельга будзе казаць нічога лішняга, амаль кожны атрыманы імі сувэнір яны мусяць здаваць дзяржаве. А памер пэнсійнага...

Колькасьць даручальнікаў таксама абмежаванае І хутка палова рэспублікі будзе адзін у аднаго даручальнікамі І далей ня зможа разьвівацца гэта сфэра забесьпячэньня абавязацельстваў. Зьяўляецца дадатковая паслуга – страхаваньне. У iconГэта была сіла!
Сіліча, раўналетка «Нашай Нівы», цяпер падзабытае прафэсіяналамі. Міні-апытаньне, зладжанае ў кулюарах Чэмпіянатаў Беларусі – 2006,...

Колькасьць даручальнікаў таксама абмежаванае І хутка палова рэспублікі будзе адзін у аднаго даручальнікамі І далей ня зможа разьвівацца гэта сфэра забесьпячэньня абавязацельстваў. Зьяўляецца дадатковая паслуга – страхаваньне. У iconНайбуйны интэрнэт-аукцыён у сьвеце eBay выйшаў на новы ровень зручнасьці для сваіх наведнікаў. Цяпер будзе можна атрымаліваьць смс кі з апошнім заяўленым
Цяпер будзе можна атрымаліваьць смс – кі з апошнім заяўленым коштам, а ў адказ дасылаць сваю лічбу на заяўлены лот. Паслугу называюць...

Колькасьць даручальнікаў таксама абмежаванае І хутка палова рэспублікі будзе адзін у аднаго даручальнікамі І далей ня зможа разьвівацца гэта сфэра забесьпячэньня абавязацельстваў. Зьяўляецца дадатковая паслуга – страхаваньне. У iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Жывога Журналу minsk by Manivid сёньня піша: “Спадарства! Гэта ўжо ня жарты! Аляксандар Казулін можа загінуць у найбліжэйшыя дні!!!”...

Колькасьць даручальнікаў таксама абмежаванае І хутка палова рэспублікі будзе адзін у аднаго даручальнікамі І далей ня зможа разьвівацца гэта сфэра забесьпячэньня абавязацельстваў. Зьяўляецца дадатковая паслуга – страхаваньне. У iconБеларускія кнігі, касэты й кампакт-дыскі, падпіска на газэты й часапісы, якія выдаюцца ў Беларусі
Каб зрабіць замову, дашліце ліст электроннаю поштаю на адрас: (). У лісьце пералічыце рэчы, якія хацелі-б замовіць І адрас, куды...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка