Народная педыятрыя




НазваНародная педыятрыя
Дата канвертавання04.02.2013
Памер116.89 Kb.
ТыпДокументы
Ірына Казакова

НАРОДНАЯ ПЕДЫЯТРЫЯ

У наш час трэба вельмі сур'ёзна ставіцца да сітуацыі страты фізічнага і псіхічнага здароўя нашымі дзецьмі ўжо ў малым узросце па розных прычынах: хваробы, якія перадаліся ў спадчыну ад бацькоў і іншых родзічаў, праблемы ў сям'і, неспрыяльная экалагічная сітуацыя і г.д. Нам трэба ўсвядоміць адказнасць за тых, за кім будучыня не толькі краіны, але і ўсёй планеты. Дзе ж шукаць выйсце з гэтай складанай, амаль катастрафічнай сітуацыі? Канешне, трэба ўлічваць, з аднаго боку, створаную сучаснай медыцынай штучную сістэму карэкцыі парушэнняў здароўя, а з другога боку - натуральную сістэму ведаў, дзеянняў, прынцыпаў, якая забяспечвае і зберагае здаровае ўзаемадзеянне чалавека з акаляючым светам, людзьмі, самім сабой, што засталася нам ад продкаў. Захаванню здароўя дзяцей у народнай культуры заўсёды адводзілася значнае месца. Захаваліся і дажылі да нашых дзён многія традыцыйныя спосабы і сродкі забеспячэння здароўя дзяцей, якімі карысталіся нашы бабулі і прабабулі ў старажытныя часы.

Нашы продкі надавалі велізарнае значэнне кодэксу паводзін цяжарнай жанчыны, бо здароўе будучага дзіцяці амаль цалкам залежыць ад таго, як будзе праходзіць цяжарнасць, як будзе сябе паводзіць будучая маці. Нашы продкі нават не маглі сабе ўявіць, што цяжарная

жанчына (ды і жанчына наогул) можа курыць альбо ўжываць алкагольныя напоі. Амаль усё жыццё сялянкі праходзіла на свежым паветры. Жанчына шмат рухалася, займалася фізічнай працай, таму арганізм быў больш вынослівы і падрыхтаваны для такога складанага выпрабавання як цяжарнасць і роды.

Цяжарная жанчына павінна была пазбягаць хваляванняў, спалохаў, не займацца цяжкай працай, не трымаць доўга рукі ўзнятымі ўверх, інакш яна магла страціць дзіця. З паводзінамі цяжарнай жанчыны звязана шмат забабонаў, забарон, прыкмет і абмежаванняў. Будучай маці нельга было глядзець на нябожчыка, нават калі паміраў хто-небудзь з блізкіх родзічаў, бо нованароджаны будзе хворы і бледны. Калі ў вёсцы здараўся пажар, цяжарныя жанчыны хаваліся ў сваіх хатах, каб не спалохацца і раптам не схапіцца рукамі за твар або іншую частку цела, таму што тады дзіця можа народзіцца з чырвонай плямай на гэтым самым месцы.

Цяжарная жанчына не павінна была доўга глядзець у люстэрка або ваду, інакш дзіця магло нарадзіцца касавокім або з бяльмом на вачах. Нельга было красці, карыстацца чужымі рэчамі, бо тады дзіця будзе злодзеем. Асабліва нельга было апранацца ў чужы строй, бо дзіця можа памерці ненароджаным. Нельга было наступаць на хамут, дугу, аглоблі (і на іншыя падобныя рэчы), каб дзіця не нарадзілася гарбуном. Нельга было пляваць на падлогу, бо ў дзіцяці будзе з рота непрыемны пах. Нельга было насіць адзежу з вузельчыкамі, з завязанымі паясамі, з тасёмкамі, каб не наклікаць цяжкія роды.

Існавала шмат замоў на захаванне плода, напрыклад: «Госпадзі міласьлівы, збавіцель вісокі, стань на помач, ангал бозьскі а на радасць, на ўцяшэнія, на паратунак. Паратуй, Госпадзі, у злым разі. Найсвеньшая Прачыстая матка, прыступіся, залатым замком замкніся, залатым пругом падпружыся, шаўковай запонай запніся. Сатрымай, Госпадзі, да слушнага часу» [1, 327/549]. «На добрую цяжарнасць»: «Госпадзі Божа, благаславі, Прачыстая Маці, памажы. Не сам жа я сабою - Госпадам Богам, Ісусам Хрыстом. Трыдзевяць гары, укучу сайдзіцеся, трыдзевяць ракі, укучу сайдзіцеся, трыдзевяць гарады, укучу сайдзіцеся, і косьці- мошчы, укучу сайдзіцеся. Загаварую і замаўляю я ў рабы божай маладзенца да пары, да ўрэмя; а прыйдзець час-урэмя паследняе, тады трыдзевяць гары, расступіцеся, трыдзевяць ракі, разыйдзіцеся, трыдзевяць гарады, разыйдзіцеся, косьці-мошчы, расступіцеся, выхадзі, маладзенец, з естых касьцей, з машчэй на сей белы свет красувацца, амін» [1, 328/550]. Або: «Госпаду памолімся, Прачыстай паклонімся, і ўсі святэя ў помач: Пётра і Павел, і Кузьма-Дзем'ян. Жалезны тын, затыніся, варот, закутайцеся, замкі, замкніцеся: дазрэўшы, само атваліцца» [1, 328/550].

Клопаты і непакой будучай маці, а таксама бліжэйшых яе родзічаў узрасталі і дасягалі найбольшага напружання ў момант наступлення родаў. Трэба было засцерагчы парадзіху ад чужых вачэй, каб пазбегнуць сурокаў і злоснага чаравання. Людзі верылі, што чым менш людзей будзе ведаць пра наступленне родаў, тым менш пакут будзе цярпець парадзіха. Лічылі, шо лепш за ўсё, каб пра роды не ведаў ніхто, акрамя мужа і запрошанай ім бабкі-павітухі.

Часцей за ўсё жанчына раней раджала ў лазні («дзіцячае месца» пасля таксама закопвалі ў лазні пад полакам). Каб дапамагчы ёй, бабка акрамя сапраўднай лекарскай дапамогі прымяняла і пэўныя магічныя сродкі. Апранутая ў белы строй, бабка з пэўным прыгаворам, напрыклад: «Сахрані, Гасподзь, абарані, дай лёгенька радзіць... ») расплятала парадзісе касу, развязвала пацеркі, здымала завушніцы (але шлюбны пярсцёнак пакідала ў яё на руцэ), развязвала кашулю, пояс і інш. Муж парадзіхі павінен быў адчыніць усе дзверы, паадмыкаць замкі, нават расшпіліць свой каўнер і кашулю, зняць свой пояс. Усё гэта павінна было садзейнічаць хуткім і лёгкім родам. Пры асабліва цяжкіх родах прасілі святара, каб ён адчыніў галоўныя вароты ў царкве.

Бабка-павітуха звычайна ведала і розныя практычныя прыёмы народнай медыцыны і знахарскую магію. Яна не толькі прымала дзіця, але і дапамагала парадзісе пасля родаў, спыняла крывацёк, лячыла «пасляродавую гарачку» («ліхаманку»). Захаваліся тэксты замоў, пры дапамозе якіх бабка-павітуха або проста знахарка спыняла кроў. «Фу, ты, Божа мой, ні крыві, ні раны - чыстая рана - ні сіняга вопуху. Ні нажом ня секлася, ні тапаром, ніякім інструментам і нет у рабы Божай (імя) ні шчыкоты, ні ламоты, ні сіняга вопуху» [1]. Або «Благаславі, Госпадзі, чырвоную руду загаварыці ў рабы Божай (імя). У мале, у мале, па смерці месяца... палзушча, змеюшчы п'юць руду і сакровіцу. Неба зінець, зямля ражаець, Святы Якаў, хватай коп'і, затыкай, замыкакй раны: ня пухла бы, не балела бы, не шчыміла бы, ні шла бы руда, сакровіца, амінь і Св. Духа. Амінь. Украці, Госпадзі, кроў тваю, жылы твае, і ключы твае, Амінь і Святога Духа Амінь» [1]. Або «Баба ішла па дарозе, сабаку вяла за сабой; баба пала, сабака прапала; руда стань, больш не кань!» [1].

Вельмі небяспечнай для жанчыны-парадзіхі бывала ліхаманка («пасляродавая гарачка»), ад якой таксама рабавала бабка-знахарка: «Устану я, раба Божая (імя), блаславясь, пайду перахрысцясь з дзвярэй у дзверы, з варот у вароты, пуцём-дарогай да сіняга Акіяна-мора. У гэтага Акіяна-мора стаіць дзерава каркаліст; на гэтым дзераве каркаліст вісяць Кузьма і Дзям'ян, Лука і Павел, вялікія памошнікі. Прыбягаю да вас, раба Божая. Прашу, вялікія памошнікі Кузьма і Дзям'ян, Лука і Павел, сказаці мне: дзеля чаго ж выходзяць з акіяна-мора жанчыны пратавалосыя, дзеля чаго яны па міру ходзяць, адбіваюць ад сну, ад яды, сасуць кроў, цягнуць жылы, як чэру точаць чорную пячаль, піламі піляць жоўтыя косці і суставы? Тут вам не жыццё, не жылішча, не прахладзішча, ступайце вы ў балоты, у глыбокія азёры, на быстрыя рэкі і цёмныя боры, там для вас пастаўлены краваці цясавыя, пярыны пухавыя, падушкі пярынныя, там яўства сахарныя, напіткі медавыя - там будзе вам жыццё-жылішча, прахладзішча па сей час, па сей дзень, слова маё рабы Божай (імя) крэпка, крэпка...» [1].

Вядома, што часцей за ўсё дзіцячай хваробай з'яўляецца прыроджаны вывіх. Таму бабка заўсёды загаворвае вывіх у нованароджанага (нават прафілактычна): «Ва імя Айца, і Сына, і Святога Духа. Тут нейдзе на сінем моры ляжыць камень белы, на белым камене нехта сядзіць, высіжвае; з жывасці косці цвілы выклікае: жоўтая косць дух: як у ваўка дух не дзяржыцца, так, штоб як у жоўтай косці раба Божага (рабы Божай) вывіх не дзяржаўся. Нікалай-угоднік, скорый памочнік; месяц ясны, князь прыкрасны, будзь мне ў помашч, у першы раз, у трэці раз. Амінь» [2].

Выкарыстоўвалі і пазбаўленыя магічных элементаў розныя практычныя прыёмы народнай медыцыны, заснаваныя на жыццёвым вопыце. Напрыклад, бабка прымушала парадзіху саскокваць з невысокай лаўкі, пераскокваць праз парог, масажыравала, расцірала ёй жывот, перавязвала пупавіну дзіцяці (зверху яе перавязвалі чырвонай ніткай) і г.д.

Многія бабкі-павітухі і вясковыя знахаркі ведаюць спецыяльны масаж, які мог спатрэбіцца немаўлятку адразу пасля з'яўлення на свет, калі роды былі цяжкія і праблемныя, каб дзіця закрычала, задыхала. Вядомы выпадкі, калі дзіця нараджалася амаль нежывым: не крычала, не дыхала, не рухалася. Тады яго апускалі ў вельмі халодную, амаль ледзяную, ваду, а потым расціралі спецыяльнымі масажнымі прыёмамі.

Дзіця адразу пасля з'яўлення на свет, яшчэ да таго, як была перарэзана пупавіна, прыкладвалі да матчыных грудзей. Сучасныя медыкі прыйшлі да высновы, што гэта «малодзіва», якое з'яўляецца ў грудзях жанчыны адразу пасля родаў, самае карыснае для дзіцяці. У забеспячэнні здароўя дзяцей самае важная роля належыць матчынаму малаку. Нашы бабулі лічылі і лічаць, што дзіця трэба карміць не па гадзінах (як яшчэ да нядаўняга часу раілі сучасныя медыкі), а як толькі яно заплача. Гэта спрыяе і большаму прытоку малака ў матчыных грудзях і фарміраванню здаровай нярвовай сістэмы дзіцяці.

Падчас кармлення жанчына павінна сядзець, трымаючы дзіця на руках. Захавалася прыкмета, што лепш спачатку прыкласці дзіця да правай грудзі, каб яно не было ляўшой. У нашых продкаў існавалі замовы, накіраваныя на захаванне ў жанчыны-маці груднога малака, ад мастыту («грудніцы»): «Грудніца-маладзіца, ідзі ў чыста поля ад рабы божай Праскоўі. Як у чыстым полі ветру не шумець, не буваць, так у рабы божай у Праскоўі грудніцы не буваць. Здую, сплюю рабы божай Праскоўі грудніцу. Амін, амін, амін» [1, 332/553].

У большасці рэгіёнаў Беларусі дзяцей кармілі грудзямі прыкладна да года. Але бывалі выпадкі, што і да двух-трохгадовага ўзросту. Але гэта не выключала і дадатковага харчавання. Пасля чатырох месяцаў пачыналі даваць церты яблык (без скуры), пазней - моркву, з пяці-шасці месяцаў - яешню, малочныя кашы (пшанічную, грэцкую, аўсяную, ячменную). Лічылі, што для дзяцей карысны хлеб, давалі смактаць сырое салёнае сала. Да 6-месячнага ўзросту ў якасці соскі дзецям давалі загорнуты ў чыстую анучку, змочаны ў малацэ або салодкай вадзе хлебны мякіш, а пазней часам давалі ўсё той жа кавалачак салёнага сала. Дзіцяці давалі мяккі тваражок, цертую з малаком бульбачку, у якую дабаўлялі жаўток з варанага яйка, а вось што тычыцца мяса, то яго ўводзілі ў дзіцячы рацыён значна пазней, прыкладна пасля года. Карыснымі для дзяцей лічылі ягады, зеляніну, садавіну, гародніну як сырую, так і вараную, печаную, параную і г.д.

Пасля таго як дзіця аднімалі ад матчыных грудзей, малако ўсё роўна лічылася адным з самых галоўных прадуктаў харчавання дзяцяці, прыкладна да 7-12-цігадовага ўзросту. Асабліва карысным лічыўся сырадой (толькі што надоенае ад каровы і працэджанае малако). Пра цудоўныя якасці свежанадоенага малака шмат гаворыць і сучасная медыцына. Бабулі, матулі ведалі спецыяльны масаж (паглажванне па руху гадзіннікавай стрэлкі па жывоціку, спінцы, галаве, расціранне ручак і ножак) для правільнага развіцця і захавання здароўя дзіцяці. Вельмі важна было тое, што дзіця шмат часу знаходзілася на свежым паветры, у асноўным у цянечку, але пэўны час абавязкова і на сонейку. Старыя людзі раяць як мага больш гладзіць дзіця па галаве, тады яно вырасце разумным і кемлівым.

Як бы не былі заняты сяляне не працы, але яны заўсёды знаходзілі час панасіць дзіця на руках. Гэта вельмі важны момант! Дзіця павінна адчуваць цепляню матчынага цела - гэтым замацоўваецца сувязь паміж маці і дзіцяці, а немаўлятка ахоплівае пачуццё абсалютнага шчасця і бяспекі. Такое дзіця не вырасце нярвовым, неўраўнаважаным, хворым. Вялікую ролю ў жыцці нашага народа адыгрывала песня. Яна суправаджала яго працу і святы, усе значныя падзеі. Вялікая роля належыць ёй ў народнай педагогіцы і педыятрыі. Калі дзіця яшчэ знаходзілася ва ўлонні маці, яно ўжо тады не было пасіўным слухачом: яму перадаваліся адпаведныя вібрацыі мацярынскага арганізма. Дзіця першапачаткова жыло ў песні, было сугучным ёй. На стан дзіцяці аказвалі значны ўплыў станоўчыя і адмоўныя, мінорныя і мажорныя настроі душы маці. Нованароджанае дзіця з першых дзён суправаджала песня. Маці спявала яму калыханкі, пястушкі, забаўлянкі і інш. Матчын голас суцяшаў, заспакоўваў, лячыў, дарыў любоў і радасць. Пажадана не толькі спяваць дзіцяці песенькі, але і зрабіць яго актыўным выканаўцам разам з маці, бабуляй, сястрычкай і г.д. Гэта цудоўная тэрапія. Дзіця навучыцца скідваць залішняе эмацыянальнае напружанне, у яго будуць добра развівацца лёгкія, сэрца, нярвовая сістэма і г.д.

Значную ролю ў прывіванні дзецям здаровага ладу жыцця мае купанне. Вельмі важным было першае купанне нованароджанага. Ваду бралі з хатняга калодзежа (не з ракі і не дажджавую), вада павінна была быць празрыстай, каб дзіця было здаровым, каб у яго былі ясныя вочы. У час купання бацька кідаў у начоўкі срэбныя грошы, каб дзіця было багатае (дарэчы, срэбра - выдатны дэзынфектар). Пасля купання хлопчыка ваду вылівалі пад дубок, дзяўчынкі - пад яблыньку або вішаньку, каб зграбнасць, прыгажосць і даўгалецце дрэў перадалося дзіцяці. Першы месяц жыцця дзіця пажадана было купаць кожны дзень (дарэчы, сама тэхніка купання нованароджанага не змянілася ад старажытнасці да нашых дзён). Пры купанні выкарыстоўваліся адвары лекавых раслін: трыпутніку, чарады і інш. У канцы купання дзіця аблівалі вадой з больш нізкай тэмпературай з мэтай закальвання.

Трэба яшчэ падкрэсліць, што для пялёнкі, падгузнікі, кашулькі і ўвогуле ўся вопратка дзяцей і дарослых была абсалютна натуральнай, ільняной, баваўнянай або шарсцяной, што таксама вельмі важна для здароўя.

Дзіцячыя хваробы лячылі матчыным малаком (насмарк, запальванне вуха і інш.), лекавымі раслінамі і магічнымі сродкамі. Захавалася вялікая колькасць замоў ад сурокаў, «начніц», «крыксаў» і інш. Напрыклад, «ад начніц»: «Цёмная ночка/ Начніц парадзіла,/ Малому дзіцяці/ Мукі нарабіла;/ Яснае соўнійка/ Дзень начынаець,/ Начніц праганяець,/ Дзянніц насылаець,/ Боль сунімаець./ Шух у печ! Шух у печ!» [1, 332-333/553]. «Ад крыксаў»: «Вуйду я на дварочкі, гляну я на зарочкі. Ох, зоркі вы, зарнічкі, вы родненькія сястрычкі, а катора з вас найрадзейша, а катора з вас наймілейша? Збярыце етай (імя) крыксы-плаксы, занясіце на сіняе мора, на крутыя горы, на Васіяньску гору. Там вам калыскі залатыя, пелюшкі шаўкавыя. Вы ж пелюшкамі адзявайцесь, а калыскамі ўзмахвайцесь» [1, 333/553]. «Ад уроку»: «На моры, на кіяні сядзіць старушка на камяні з вагніўцом, з крэмянцом; суроцы, уроцы адсякала, адбірала і на мора адсылала. Вадзіца-царыца, як ты Латыр-камень разбівала, ніцыя лозы падмывала, так етаму маладзенцу помачы давай, ад уроцы музькея, жэнськія, рабяччыя, дзявоччыя...» [1, 287/528].

Існавала шмат замоў ад іншых дзіцячых хвароб. Напрыклад, «ад дзіцячага ліхацішча»: «Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Божай маці пакланюся. Прачыста Божа маці на прэстоле стаяла, (імя) ліхацішча шаптала. Ліхацішча-плюхацішча, нічаго-нічаговішча, з чаго ты стала, з таго перастала. Асіну ламі, крушыну трашчы, (імя) сэрца не бяры; ні ў маладзік, ні схода, ні ў падкове, ні перакроя, ні ў век ніколі ліхацішчу не бываць і гора не знаць» [1, 310/540].

Прымяненне гэтых замоў часта суправаджалася рытуалам «перапякання» немаўлят у печы, нібы вяртанне іх ва ўлонне маці, каб яны з'явіліся здаровымі.

Калі ў дзіцяці з'яўлялася чырвоная высыпка (краснуха, дыятэз і інш.), то яго апраналі ў чырвонае адзенне або загортвалі ў чырвоную хустку, вокны завешвалі чырвонымі фіранкамі. Верылі, што такім чынам высыпка выведзецца, бо «залішне чырвонае само знікне», але гэта не адмаўляла прымяненне адвараў лекавых раслін.

Важную ролю ў лячэнні і прафілактыцы розных хвароб нашы продкі адводзілі мёду. Мёд вельмі карысны і дзецям, і дарослым. Ён аднаўляе сілы і аздараўлівае ўвесь арганізм. Дзецям пры прастудзе дабаўлялі лыжачку мёду ў цёплае (але не гарачае, бо губляюцца карысныя якасці мёду) малако. Дзецям давалі піць «мядовую вадзічку»: чайнай лыжкі мёду на паўшклянкі вады (для дарослых: 1 лыжку мёду на шклянку вады). Мёд трэба развесці ў вадзе і адразу ж выпіць, бо праз гадзіну яна не будзе такой карыснай. Больш за ўсё станоўчы ўплыў «мядовая вадзічка» мае на клеткі галаўнога мозга, сардэчную мышцу, страўнік, мае таксама імунамадэліруючы эфект. Многія прадукты пчалярства карысны дзецям. Асабліва трэба быць пільнымі, калі ў дзіцяці была пасляродавая траўма. Яна можа быць не ярка выражанай і праявіцца толькі прыкладна ў сем год, калі на дзіця падае вялікая нагрузка ў школе. І тут на дапамогу прыходзіць матачнае малако.

Да трох год мозг дзіцяці працягвае сваё фарміраванне. Як будзе харчавацца дзіця ў гэты час, такая будзе ў яго і нярвовая сістэма. Народная педыятрыя раіць не рыхтаваць дзіцяці ежу загадзя. Падагрэтая ежа паступова траціць сваю каштоўнасць. А 2-3 разы падагрэтая ежа - гэта ўжо практычна сукупнасць баласных рэчываў.

Нашы продкі, як і сучасныя медыкі, лічылі, што прамая спіна (прамы пазваночнік) - гэта першы крок да здароўя, таму заўсёды вялікая ўвагу надавалася паставе чалавека.

Жыццё беларускіх сялян ніколі не было лёгкім. Але ні цяжкае сацыяльнае становішча, ні шматгадзінная праца, ні беднасць не перашкаджалі ім быць добрымі бацькамі, шмат увагі надаваць здароўю сваіх дзецяй, акружаць іх клопатам і любоўю.

ЛІТАРАТУРА

  1. Замовы / Уклад., сістэм. тэкстаў, уступ. арт. і камент. Г.А. Барташэвіч; Рэдкал.: А.С. Фядосік (гал.рэд.) і інш. - Мінск: Навука і тэхніка, 1992. - 597 с. - (БНТ: Беларус. нар. творчасць / АН Беларусі. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору).

  2. Казакова, І.В. Этнічныя традыцыі ў духоўнай культуры беларусаў / І.В. Казакова. - Мінск: «Універсітэцкае», 1995. - 151.

ІНФАРМАТАРЫ

    1. Запісана ў в. Трасціно Хоцімскага раёна Магілёўскай вобласці ад Дзёмкінай Т.М., 1905 г.н.

    2. Запісана тамсама ад Дзёмкінай М.В., 1914 г.н.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Народная педыятрыя iconГомельскі дзяржаўны універсітэт імя францыска скарыны брагінскі раенны выканаўчы камітэт швейцарскае ўпраўленне па супрацоўніцтву ў беларусі народная духоўная культура брагіншчыны гомель 2007 удк ббк народная
Народная духоўная культура Брагіншчыны: фальклорна-этнаграфічны зборнік / Складальнікі: Новак В. С., Коваль У.І

Народная педыятрыя iconНародная монархия
Народная монархия. М.: Издательская и рекламно- информационная фирма "Феникс" гаск ск ссср, 1991. 512 с

Народная педыятрыя iconНародная украинская академия центр научно-гуманитарной информации евгений михайлович воробьев
«Народная украинская академия» : биобиблиогр указ. (к 75-летию со дня рождения) / Харьк гуманитар ун-т «Нар укр акад.», Центр науч...

Народная педыятрыя icon-
«Народная» культура, популярная и преобладающая среди широкого слоя населения в данном обществе

Народная педыятрыя iconВведение 4
Географические и природно-климатические условия 10 Центральной Африки. Народная Республика Конго

Народная педыятрыя iconНародная Воля
Пра польскiх каралёў, буйнейшы ў Еўропе аквапарк I вясёлую кампанiю беларускiх турыстаў

Народная педыятрыя icon-
Народная библиотека журнала "Держава". Издание Международного фонда Славянской письменности и культуры, М., 1995 г., 16 стр

Народная педыятрыя iconТипография Товарищества "Народная Польза"
И. Мюллер, Санкт-Петербург, издание торгового дома С. Струговщикова, Г. Похитонова, Н. Водова и Ко

Народная педыятрыя iconНародная индейская мудрость
Дополнительная выездная экскурсия в Любек – старинный город, порт и «марципановую» столицу Германии

Народная педыятрыя iconВасілеўскі, П. Сорак дзён без Івана Шамякіна / П. Васілеўскі // Народная воля. 2004. 23 лістап
Васілеўскі, П. Сорак дзён без Івана Шамякіна / П. Васілеўскі // Народная воля. – 2004. – 23 лістап

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка