Санітарам Менску не падабаюцца камэрцыйныя шапікі?




НазваСанітарам Менску не падабаюцца камэрцыйныя шапікі?
Дата канвертавання04.02.2013
Памер24.81 Kb.
ТыпВопрос
Санітарам Менску не падабаюцца камэрцыйныя шапікі?


Санітарная служба Менску прапануе забараніць працу камэрцыйных кіёскаў. Галоўны санітарны лекар гораду Фёдар Германовіч заявіў, непрыбраныя тэрыторыі вакол кіёскаў псуюць вонкавы выгляд гораду. Да ведама: сёньня ў Менску працуе блізу сяміста шапікаў.


Ігар Карней, Менск


Санітараў зьдзіўляе ажыятаж вакол шапікаў


Прапанова Фёдара Германовіча забараніць працу камэрцыйных шапікаў прагучала на апэратыўнай нарадзе ў Менгарвыканкаме 18 чэрвеня.


Сёньня намесьнік кіраўніка Менскага гарадзкога цэнтру гігіены і эпідэміялёгіі Віктар Чаўноў тлумачыў выказваньні свайго начальніка:


“Ды ніякая гэта не ініцыятыва. Звычайная руцінная праца, ужо надакучыла тлумачыць. Наша паўсядзённая праца, а хтосьці нейкую хвалю ўзьняў... Звычайная праверка шапіка ці крамы заканчваецца чым? Калі ёсьць недахопы, значыць, зачыняем на сандзень ці да таго моманту, пакуль недахопы ня будуць зьліквідаваныя. Выявілі – закрываюцца, адкрываюцца. Гэта звычайная праца санслужбаў. У прыцэл санітараў таксама трапляе стан ўпарадкаванасьці тэрыторыі. То бок, навядзеньне парадку, як звычайна, вакол кіёску. І кожны выпадак разглядаецца асобна. Штодзень мы адкрываем ці закрываем якіясьці аб’екты -- то цырульню, то краму, але ніколі не было такога ажыятажу”.


Дылема: зручнасьць ці эстэтыка?


На адной з вуліцаў Менску ў камэрцыйным шапіку спадарыня набывае мінэралку. Пераказваю ёй прапанову кіраўніка Санітарнай службы Менску. Спадарыня камэнтуе так: чарговым разам ахвяруюць зручнасьцю дзеля эстэтыкі:


“Вядома ж, зручна. Асабліва, калі з працы едзеш, па дарозе нейкую дробязь набыць, тую ж чакалядку ці бутэлечку піва. Я ўвогуле зьдзіўляюся: чаму ў нашай краіне ўсё імкнуцца рабіць як бы не для людзей? Можа ўрэшце і будзе ўсё прыгожа, санітарна, але -- нязручна. А хацелася б, каб было ўсё ж для чалавека больш, а не для прыгажосьці”.


Гаспадар аднаго з шапікаў у цэнтры гораду прадстаўляецца Вадзімам. Ён кажа, што апошнія некалькі гадоў ён чакае ліквідацыі свайго бізнэсу. Да гісторыі з санітарным станам прылеглых тэрыторыя, кажа Вадзім, уладальнікаў кіёскаў вінавацілі ў папулярызацыі піва. бо яны гандлююць гэтым напоем.


“Ды папулісцкая абсалютная мера. Проста як мне падаецца, гэта спроба зьняць з сябе ўсялякую адказнасьць. Калі нешта дзесьці здарыцца (нехта абапіўся піва і даў камусьці па мордзе), то чыноўнікі пасьпяшаюцца сказаць: усё, што маглі, мы зрабілі. То бок, праблемы зьліквідавалі на корані. Але ўлады самі правакуюць канфлікты, яны на гэтай глебе пастаянна ўзьнікаюць. У рознай ступені ўдаецца іх прыцішваць, але канфлікты правакуюцца проста самімі гэтымі забаронамі”.


“Будзем гандляваць з-пад прылаўкаў”


Бальшыня шапікаў – прыватныя. Калі іх зьліквідаваць, некалькі сотняў людзей застануцца бяз працы. Адзін з актывістаў прадпрымальніцкага руху Анатоль Шумчанка спадзяецца, што прадпрымальнікі змогуць абараніць свае інтарэсы ў канфлікце:


“Увогуле прадпрымальніцтва на сёньняшні дзень знаходзіцца зусім у падвешаным стане. Але я хачу сказаць вось што: нягледзячы ні на якія ўказы, дэкрэты, пастановы, мы выжывем і будзем жывей за ўсіх жывых. Гэта калі па сутнасьці. Калі мы нават непатрэбныя гэтай дзяржаве, то самае галоўнае, што мы патрэбны людзям. Гэта самае важнае, таму і мы будзем. Сыдзем цень, калі запатрабуецца, дзесьці з-пад прылаўка гандляваць будзем, кудысьці па хатах разьбяжымся. Але мы выжывем. А ў дурнях застанецца сама дзяржава, якая ня хоча разумець элемэнтарных рэчаў: з намі трэба сябраваць, “холіць” і “лялеяць”. Толькі ня так, як Лукашэнка “любіць” апазыцыю”.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Санітарам Менску не падабаюцца камэрцыйныя шапікі? iconНезалежныя беларускія газэты, якія ня маюць магчымасьці для распаўсюду праз пошту І шапікі "Белсаюздруку"- трапляюць да чытачоў дзякуючы валянтэрам. Рэпартаж
Незалежныя беларускія газэты, якія ня маюць магчымасьці для распаўсюду праз пошту І шапікі “Белсаюздруку”– трапляюць да чытачоў дзякуючы...

Санітарам Менску не падабаюцца камэрцыйныя шапікі? iconНезалежныя беларускія газэты, якія ня маюць магчымасьці для распаўсюду праз пошту І шапікі "Белсаюздруку"- трапляюць да чытачоў дзякуючы валянтэрам. Рэпартаж
Незалежныя беларускія газэты, якія ня маюць магчымасьці для распаўсюду праз пошту І шапікі “Белсаюздруку”– трапляюць да чытачоў дзякуючы...

Санітарам Менску не падабаюцца камэрцыйныя шапікі? iconСёньня ўвечары ў Менску адбылася акцыя пад назовам "Крытычная маса" велапрабег на вуліцах Менску. Свой назоў "Крытычная маса" ўзяла з фільма Тэда Уайта Return
Рух нарадзіўся ў Сан-Францыска ў верасьні 1992 года. Як прайшла акцыя “Крытычная маса” ў Менску распавядае наш карэспандэнт Алесь...

Санітарам Менску не падабаюцца камэрцыйныя шапікі? iconПастар незарэгістраванай Беларускай Эвангельскай Царквы. Правіць службы ў Менску І Асіповічах
Нарадзіўся 18 сакавіка (паводле пашпарту, 31 сьнежня) 1932, вёсцы Дзегцяроўка непадалёк Менску

Санітарам Менску не падабаюцца камэрцыйныя шапікі? iconРадзім Гарэцкі нарадзіўся 7 сьнежня 1928 году ў Менску ў сям’і вядомага вучонага Гаўрылы Гарэцкага. У менску прайшлі першыя гады ягонага жыцьця, але сталінскія
Менску ў сям’і вядомага вучонага Гаўрылы Гарэцкага. У менску прайшлі першыя гады ягонага жыцьця, але сталінскія рэпрэсіі, якія абрынуліся...

Санітарам Менску не падабаюцца камэрцыйныя шапікі? iconЦі прыжывуцца ў Беларусі "камэрцыйныя" мамкі?
Такая практыка досыць распаўсюджаная ў сьвеце, аднак у Беларусі стала магчымай толькі ад мінулага году, калі ў Кодэксе аб шлюбе І...

Санітарам Менску не падабаюцца камэрцыйныя шапікі? iconГрафы Чапскія зноў у Менску
У менску ў Нацыянальным музэі гісторыі І культуры Беларусі сёньня адчынілася выстава “Праз стагодзьдзі да графоў фон Гутэн-Чапскіх”....

Санітарам Менску не падабаюцца камэрцыйныя шапікі? icon"Караль Чапскі зрабіў у Менску своеасаблівую эўрапейскую рэвалюцыю"
У менску ў нацыянальным музэі гісторыі І культуры Беларусі сёньня адчынілася выстава “Праз стагодзьдзі да графоў фон Гутэн-Чапскіх”....

Санітарам Менску не падабаюцца камэрцыйныя шапікі? iconКонкурс " Падтрымка грамадзкiх iнiцыятываў у Менску I Менскай вобласьцi"
Зарэгiстраваныя I незарэгiстраваныя арганiзацыi I iнiцыятывы Менску I менскай вобласьцi

Санітарам Менску не падабаюцца камэрцыйныя шапікі? iconТурыстычная лексіка ў міжмоўнай камунікацыі (беларуская мова – англійская мова)
У агратурызме, які апошнім часам развіваецца ў Беларусі, адраджаюцца найменні старажытных рамёслаў (ткацтва, ганчарная справа, кавальства),...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка