Конкурс імя Міхаіла Ельскага падзялілі на чатыры намінацыі "Скрыпка", "Альт", "Віялянчэль" І "Кантрабас". І на дзьве ўзроставыя групы сярэднюю (16-18 год) й старэйшую (18-30 год).




НазваКонкурс імя Міхаіла Ельскага падзялілі на чатыры намінацыі "Скрыпка", "Альт", "Віялянчэль" І "Кантрабас". І на дзьве ўзроставыя групы сярэднюю (16-18 год) й старэйшую (18-30 год).
Дата канвертавання28.10.2012
Памер25.72 Kb.
ТыпКонкурс
1 студзеня ў Менску адкрыўся ІІ Міжнародны конкурс выканаўцаў на струнных смычковых інструмэнтах імя Міхаіла Ельскага. У ім бяруць удзел 149 маладых музыкантаў. Геаграфія конкурсу абмяжоўваецца постсавецкай прасторай, замежных удзельнікаў – 67. Судзяць конкурс два журы, старшынямі якіх насуперак звыклай для Беларусі практыцы ёсьць замежныя музыканты. Пераможцу ў кожнай намінацыі чакае грашовая прэмія – 2000 эўра. З падрабязнасьцямі Юлія Шарова.


Конкурс імя Міхаіла Ельскага падзялілі на чатыры намінацыі – “Скрыпка”, “Альт”, “Віялянчэль” і “Кантрабас”. І на дзьве ўзроставыя групы – сярэднюю (16-18 год) й старэйшую (18-30 год). У першы дзень конкурсных праслухоўваньняў я пагутарыла зь некаторымі ўдзельнікамі:


Станіслаў Малышаў, Расея, старэйшая група, скрыпка:


Малышаў: “Вельмі добрая заля ў Менску, вельмі, здаецца, добразычлівая публіка. Цікава ўсё ж, што за конкурс. Я ніколі ня быў у Менску, і мне цікава папросту паглядзець горад”.


Дзьмітры Цярэнцеў, Украіна, старэйшая група, скрыпка:


Цярэнцеў: “Абстаноўка на конкурсе на самім у працэсе выступленьняў спакойная й добразычлівая. Мне нават падаецца, што паколькі я ніколі раней ня быў у гэтай краіне, я тут нікога ня ведаю, дык атрымалася так, што я тут нікога не баюся. Адчувалася нейкая дзіўная ўпэўненасьць, а я чалавек, якога можна аднесьці да мандражыстаў”.


Юлія Весялкова, Беларусь, сярэдняя група, альт:


Весялкова: “Дома складаней, бо тут усе свае і тут ёсьць жаданьне ўдала выступіць перад сваімі”.


Конкурс ідзе ў два туры – трэці тур, дзе па традыцыі ўдзельнікі граюць канцэрты з аркестрам, вырашылі не рабіць. Амаль кожны чалец журы прывез на конкурс сваіх вучняў, што на сур’ёзных міжнародных конкурсах лічыцца недапушчальным. Ірына Бачкова, заслужаная артыстка Расеі, старшыня журы ў намінацыі “Скрыпка”:


Бачкова: “У нас вельмі добрае журы, мне падаецца. Падабраліся людзі вельмі кампэтэнтныя – і скрыпачы, якія граюць на сцэне, і вельмі добрыя пэдагогі. І яны ставяцца да конкурсу з разуменьнем. У мяне грала вучаніца – дык што? Я не галасую за сваю вучаніцу. Спадабаецца – пройдзе, не спадабаецца – ня пройдзе”.


На сёлетнім конкурсе імя Ельскага бракуе канцэртмайстраў. Амаль ніхто з замежных удзельнікаў не прыехаў са сваімі акампаніятарамі – гэта занадта дорага. Некаторыя дзяжурныя канцэртмайстры вымушаныя граць вялікія праграмы зь пяцьцю ўдзельнікамі запар і амаль ня маюць часу для таго, каб адрэпэтаваць.


Графік праслухоўваньняў вельмі шчыльны: абодва журы працуюць штодня ад дзесятай раніцы да восьмай вечара зь невялікімі перапынкамі. Чальцы журы жартуюць: у нас шмат алоўкаў і асадак, каб запісваць свае ўражаньні ад кожнага выступу. Старшыня журы ў намінацыях “Альт”, “Віялянчэль”, “Кантрабас”, заслужаны артыст Расеі Кірыл Родзін кажа пра свае назіраньні пасьля праслухоўваньня альтыстаў зь сярэдняў групы:


Родзін: “Канечне ў нас патрабаваньні да выканаўцаў вельмі сур’ёзныя, бо калі мы ўхваляем, то гэта павінна быць абгрунтаваная творчая ўзнагарода. Ня ўсе пакуль удзельнікі прадэманстравалі сьпеласьць творчую ў справе валоданьня інструмэнтам. Узрост 16-18 год – нехта зь іх разьвіваецца больш актыўна, нехта пакуль мае магчымасьці для творчага росту”.


5 сьнежня Кірыл Родзін сам павінен выступаць са сваім сольным канцэртам у Беларускай філярмоніі. Часу на падрыхтоўку да гэтага канцэрту ён зусім ня мае, бо павінен слухаць удзельнікаў.


Ці будзе інтрыга на конкурсе імя Ельскага? Разважае заслужаны артыст Беларусі Ўладзімер Перлін, сябра журы ў намінацыях “Альт”, “Віялянчэль”, “Кантрабас”.


Перлін: “Інтрыга толькі заключаецца ў тым, каб было ўзаемапаразуменьне сябраў журы. Каб кожны коўдру на сябе не цягнуў, а каб мы сапраўды вартых і таленавітых людзей падтрымалі”.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Конкурс імя Міхаіла Ельскага падзялілі на чатыры намінацыі \"Скрыпка\", \"Альт\", \"Віялянчэль\" І \"Кантрабас\". І на дзьве ўзроставыя групы сярэднюю (16-18 год) й старэйшую (18-30 год). iconКонкурс імя Міхаіла Ельскага падзялілі на чатыры намінацыі "Скрыпка", "Альт", "Віялянчэль" І "Кантрабас". І на дзьве ўзроставыя групы сярэднюю (16-18 год) й старэйшую (18-30 год).
Геаграфія конкурсу абмяжоўваецца постсавецкай прасторай, замежных удзельнікаў – 67. Судзяць конкурс два журы, старшынямі якіх насуперак...

Конкурс імя Міхаіла Ельскага падзялілі на чатыры намінацыі \"Скрыпка\", \"Альт\", \"Віялянчэль\" І \"Кантрабас\". І на дзьве ўзроставыя групы сярэднюю (16-18 год) й старэйшую (18-30 год). iconКонкурс імя Міхаіла Ельскага?
Міхаіла Ельскага. У конкурсе бралі ўдзел 149 маладых музыкантаў з 10 краінаў. У большасьці намінацыяў перамаглі беларусы, аднак першыя...

Конкурс імя Міхаіла Ельскага падзялілі на чатыры намінацыі \"Скрыпка\", \"Альт\", \"Віялянчэль\" І \"Кантрабас\". І на дзьве ўзроставыя групы сярэднюю (16-18 год) й старэйшую (18-30 год). iconКонкурс "нацыянальная музычная прэмія "
...

Конкурс імя Міхаіла Ельскага падзялілі на чатыры намінацыі \"Скрыпка\", \"Альт\", \"Віялянчэль\" І \"Кантрабас\". І на дзьве ўзроставыя групы сярэднюю (16-18 год) й старэйшую (18-30 год). iconКонкурс на атрыманне стыпендыі імя сенатара Фулбрайта на 2009-2010 навучальны год
Аддзел інфармацыі, адукацыі І культуры Амбасады зша ў Рэспубліцы Беларусь абвяшчае аб пачатку чарговага конкурсу на атрыманне стыпендыі...

Конкурс імя Міхаіла Ельскага падзялілі на чатыры намінацыі \"Скрыпка\", \"Альт\", \"Віялянчэль\" І \"Кантрабас\". І на дзьве ўзроставыя групы сярэднюю (16-18 год) й старэйшую (18-30 год). iconКонкурс слухалі сем дзён запар, літаральна ад раніцы да вечара І журы, І ўдзельнікам бракавала часу. Пераможцы за першае месца атрымалі прэміі па 2000 эўра. Прафэсар Анры Янпольскі кажа
Міхаіла Ельскага. У конкурсе бралі ўдзел 149 маладых музыкантаў з 10 краінаў. У большасьці намінацыяў перамаглі беларусы, аднак першыя...

Конкурс імя Міхаіла Ельскага падзялілі на чатыры намінацыі \"Скрыпка\", \"Альт\", \"Віялянчэль\" І \"Кантрабас\". І на дзьве ўзроставыя групы сярэднюю (16-18 год) й старэйшую (18-30 год). iconПринятие законодательства на основе типовых законов
Армении (2006 год), Бангладеш (2001 год), Бахрейне (1994 год), Беларуси (1999 год), Болгарии (2002

Конкурс імя Міхаіла Ельскага падзялілі на чатыры намінацыі \"Скрыпка\", \"Альт\", \"Віялянчэль\" І \"Кантрабас\". І на дзьве ўзроставыя групы сярэднюю (16-18 год) й старэйшую (18-30 год). iconЗакон республики таджикистан
Ахбори Маджлиси Оли Республики Таджикистан, 2001 год, №4, ст. 194; 2006 год, №4, ст. 199; 2007 год, №7, ст. 673; 2008 год, №12, часть...

Конкурс імя Міхаіла Ельскага падзялілі на чатыры намінацыі \"Скрыпка\", \"Альт\", \"Віялянчэль\" І \"Кантрабас\". І на дзьве ўзроставыя групы сярэднюю (16-18 год) й старэйшую (18-30 год). icon4. Конкурс на лучшего нарисованного Дракона
Сценарий на Новый год 2012. Новогодние конкурсы, сценки, игры на год черного водяного дракона

Конкурс імя Міхаіла Ельскага падзялілі на чатыры намінацыі \"Скрыпка\", \"Альт\", \"Віялянчэль\" І \"Кантрабас\". І на дзьве ўзроставыя групы сярэднюю (16-18 год) й старэйшую (18-30 год). iconКонкурс «Як я правёў лета»
На дадзены момант у намінацыі “Лепшы інтэрнэт-рэсурс, які папулярызуе ідэю грамадскай актыўнасці” прагаласвала 496 інтэрнэт-карыстальнікаў,...

Конкурс імя Міхаіла Ельскага падзялілі на чатыры намінацыі \"Скрыпка\", \"Альт\", \"Віялянчэль\" І \"Кантрабас\". І на дзьве ўзроставыя групы сярэднюю (16-18 год) й старэйшую (18-30 год). iconКонкурс-гульня «Самы эканомны»
Клас дзеліцца на групы. Для кожнай групы падрыхтаваны набор картак са словамі, з якіх навучэнцы павінны сабраць прыказку. Для працы...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка