На форумах парталу tut by a




НазваНа форумах парталу tut by a
Дата канвертавання03.02.2013
Памер32.3 Kb.
ТыпДокументы
Padb1103abloha-sajt

Вітаю.

На форумах парталу tut.by a href="http://forums.tut.by/showflat.php?Board=articles&Number=2663284&page=&view=&sb=5&o=&fpart=all&vc=1">TUT.by абмяркоўваюцца паліўна-энэргетычныя дачыненьні Беларусі і Расеі. Нехта
Ivan_Denisovich мяркуе: “Бацьку трэба прэсаваць, каб выконваў дамоўленасьці, падпісаныя ім раней. Таму што з-за ягонага банальнага жлобства Беларусь губляе сотні мільёнаў умоўных адзінак. Вельмі тыповая для беларусаў рыса: ашчадзіць на лайне 5 даляраў, у пэрспэктыве страціць 50 (але аб гэтым мозг сярэдняга беларуса чамусьці не здагадваецца) і яшчэ лічыць, што ён выдатна сэканоміў і які ён дбайны гаспадар. Таму правільна, правільна. Няхай прэсуюць. Калі бацька пойдзе на саступкі, ад гэтага самой Беларусі будзе карысьць”.


Нехта skomoroh_roker з суполцы Жывога журнала a href="http://community.livejournal.com/minsk_by">minsk_by дзеліцца такім назіраньнем: “Кожную раніцу, едучы на працу, у час ад 8 да 8.20 бачу на Машэрава БТР-80, які едзе ў суправаджэньні адной міліцэйскай машыны па напрамку ад цэнтра да Менскага мора. Едуць на добрай хуткасьці, сьвежафарбаваны, зь люкаў тырчаць вайскоўцы. Хто што ведае? Сёньня сустрэў а 8.12 каля футбольнага манэжу. Учора а 8.15 на скрыжаваньні Машэрава-кальцавая. Прапаную таксама задацца пытаньнем: а што ноччу ў цэнтры гораду робіць вайсковая тэхніка?” На што alex_v_bolt адказвае: “Яна ноччу ў цэнтры гораду баіцца. А ранкам яна зьяжджае баяцца ў казарму. Ноччу сярод людзей ёй ня так страшна баяцца”. А вось lukevader радзіць: “Ну што за звычка ўсё на жарт пераўтвараць? Я ня ведаю, што БТР робіць, але сам такі факт цікавы.”


У сваім сеткавым дзёньніку < a href="http://abrykos.livejournal.com">Abrykos , дзеліцца наступным назіраньнем: “Мой прыяцель, топ-мэнэджэр саліднай фірмы, распавядае пра сваіх маладзейшых падначаленых. Гэта людзі 24-28 гадоў, якія зарабляюць 400-600 даляраў, здымаюць кватэру альбо жывуць з бацькамі і якія лыпаюць зьдзіўлена вачыма, калі мой прыяцель пачынае гаварыць штосьці “пра паліціку”. Іх не цікавіць А.Р., бо аніякім бокам іхнай працы указы А.Р. не датычаць. А тыя, хто так-сяк процістаіць А.Р., для іх у лепшым выпадку дзівакі. І вось мы з прыяцелем час ад часу абмяркоўваем гэты сацыяльны фэномэн. А нядаўна сустрэў допіс: “Такое адчуваньне, быццам вы жывеце недзе на Марсе, а Беларусь для вас — гэта недзе там, далёка...” Гэты допіс дапамог мне зразумець людзей, якія абмяркоўваюць (крытыкуюць) палітыку А.Р., але да тых, хто яму супрацьстаіць, ставяцца ці з пагардай, ці ў лепшым выпадку як да фрыкаў. І называюць іх “оппамі”.Гэта актыўны офісны плянктон”.


У гасьцёўні < a href="http://minsktrans.by">сайту Менсктрансу нехта Андрэй сёньня занатаваў: “Ехаў у аўтобусе 107 маршруту прыкладна ў 12.30. Падышла кандуктар і прапанавала набыць праязныя квіткі сумнеўнага выгляду, у рулончыках. Народ у аўтобусе абураўся, а кандуктар сказала, што гэта квіткі новага ўзору. Ніхто са знаёмых пра новыя квіткі ня чуў. Магчыма, гэта “лявак”. А вось і не. Гэта сапраўды новыя старыя квіткі, якія ўжываліся ў нашым транспарце гадоў з трыццаць таму.


Сайт першага незалежнага рэстараннага рэйтынгу < a href="http://allrest.by">allrest.by. Там маецца кніга скаргаў, апошні запіс у ёй датычыць менскай рэстарацыі “Coliseum”: “Ежа проста мярзотная. Паспрабаваць вытанчаную франка-італьянскую кухню не атрымаецца”. А вось у кнізе падзяк пра той жа “Coliseum” напісана: “Жывая вечаровая музыка добрая”. Дарэчы, у рэйтынгу лепшых клюбаў Менску лідзіруе “Овэртайм”, сярод рэстарацыяў — “Новая галерэя”.


І на заканчэньнежарцік з пацяшальнага сайту < a href="http://bayan.exe.by">“Баян”: “Што значыць “Рабуй нарабаванае?” — спытаў сын свайго бацьку-праграміста. “Гэта калі пірацкі аўдыёдыск пераганяеш у mр3!”


Дасылайце свае ідэі для “Начной аблогі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце СМС паведамленьні на нумар 391-22-24. “Начная аблога”, Дзьмітрый Падбярэзскі, яшчэ сустрэнемся…

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

На форумах парталу tut by a iconНа форумах парталу Tut by
На форумах парталу Tut byTut by абмяркоўваюць падзеі ў Эстоніі – начныя пагромы пасьля пачатку акцыі супраць перазахаваньня парэшткаў...

На форумах парталу tut by a iconНа форумах парталу Tut by
На форумах парталу Tut byTut by абмяркоўваюць падзеі ў Эстоніі – начныя пагромы пасьля пачатку акцыі супраць перазахаваньня парэшткаў...

На форумах парталу tut by a iconНа форумах парталу tut by працягваюць абмяркоўваць навіну пра арышт адказнага работніка Адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімера Холада

На форумах парталу tut by a iconНа форумах парталу tut by ідзе дыскусія вакол выказваньня Гары Каспарава пасьля "Маршу нязгодных", які прайшоў у Маскве. Гары Каспараў параўнаў "дэмакратыю" ў
На форумах парталу tut by ідзе дыскусія вакол выказваньня Гары Каспарава пасьля “Маршу нязгодных”, які прайшоў у Маскве. Гары Каспараў...

На форумах парталу tut by a iconНа форумах парталу tut by працягваюць рэагаваць на заявы Аляксандра Лукашэнкі, які лічыць, што "анархію ў інтэрнэце трэба спыніць"

На форумах парталу tut by a iconНа форумах парталу tut by актыўна абмяркоўваюць навіну дня пра тое, што старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Канаплёў падаў прашэньне аб адстаўцы ў сувязі са
На форумах парталу tut by актыўна абмяркоўваюць навіну дня пра тое, што старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Канаплёў падаў прашэньне...

На форумах парталу tut by a iconІ чаканне згоднага "так"
На форумах парталу Tut by абмяркоўваюць пляны менскіх уладаў арганізаваць у сталіцы 1 траўня шэраг масавых забаўляльных мерапрыемстваў...

На форумах парталу tut by a iconНа форумах парталу tut by абмяркоўваюць навіну пра тое, што кошт расейскага газу для Беларусі на першы квартал 2008 году будзе складаць 119 даляраў за тысячу
На форумах парталу tut by абмяркоўваюць навіну пра тое, што кошт расейскага газу для Беларусі на першы квартал 2008 году будзе складаць...

На форумах парталу tut by a iconНачная аблога 29 лістапада
На форумах парталу Tut by абмяркоўваюць інфармацыю пра тое, што Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў ствараць толькі канкурэнтаздольныя...

На форумах парталу tut by a iconНачная аблога 27 лістапада
На форумах парталу Tut by абмяркоўваюць інфармацыю пра зьніжэньне актыўнасьці на рынку нерухомасьці ў Беларусі на 30–40 %. Сытуацыю...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка