Упраўленне адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта




НазваУпраўленне адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта
Дата канвертавання28.10.2012
Памер121.25 Kb.
ТыпДокументы
Упраўленне адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта

Аддзел адукацыі Смалявіцкага раённага выканаўчага камітэта

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Верхменская сярэдняя

агульнаадукацыйная школа імя В.А. Тумара”


Забытыя сядзібы Міншчыны. Шыпяны


Даследчая работа


Выканала

Красноўская Паліна Сяргееўна,

вучаніца 10 класа


Кіраўнік

Лаппо Ігар Сяргеевіч,

настаўнік геаграфіі


Алесіна 2010


Змест


Уводзіны.............................................................................................................. 3


Глава 1. Сядзіба Шыпяны.................................................................................. 4

Глава 2. Архітэктурны стыль............................................................................. 5

Глава 3. Пабудовы сядзібы.................................................................................. 6

Глава 4. Парк. Дрэнажная сістэма...................................................................... 7


Заключэнне........................................................................................................... 9

Спіс выкарыстаных крыніц................................................................................ 10


УВОДЗІНЫ


У культурна-гістарычнай спадчыне Міншчыны ( Смалявіцкага раёна) важнае месца займаюць старажытныя сядзібы - комплексы архітэктурных і прыродных элементаў. Яны уключаюць жылыя, службовыя, гаспадарчыя, прамысловыя будынкі, сады і паркі, водныя сістэмы, таксама малыя архітэктурныя формы, капліцы, аб’яднаныя логікай планаванага будавання і ўтвораныя згодна стылявым патрабаванням пэўнай эпохі.


Сядзібы фарміраваліся ва ўмовах развіцця агульнаеўрапейскай культуры з улікам гістарычных, эканамічных, прыродных умоў, мясцовых традыцый.


А што ж сабой уяўляў сядзібна-паркавы комплекс Шыпяны? На жаль час і гаспадарчая дзейнасць людзей не захавалі для нас, нашчадкаў, гэты калісь цудоўны куточак беларускай зямлі.


Таму мэта данага даследавання:

вызначыць асаблівасці сядзібна-паркавага комплексу Шыпяны.


Для дасягнення мэты ставіліся і вырашаліся наступныя задачы:

1) вызначыць архітэктурны стыль шыпянскай сядзібы, аднавіць выгляд сядзібна-паркавагв комплексу;

2) разгледзець паркавы дрэвастой, узнавіць схему дрэнажнай сістэмы парку;

3) пашырыць веды аб гістарычным мінулым малой радзімы, папоўніць музей школы краязнаўчым матэрыялам;

4) распрацаваць нітку турысцка-краязнаўчага маршруту.


Я адчуваю вялікую патрэбу пазнаць гісторыю сваёй малой Радзімы і бязмерна вялікае жаданне, каб гістарычныя помнікі шыпянскага краю набылі сёння практычную каштоўнасць; я бачу яе ў распрацоўцы і арганізацыі турысцка-краязнаўчага маршруту, у развіцці агратурызму ў нашай мясцовасці.


Аб’ектам даследавання з’яўляецца паркава-гаспадарчы комплекс Шыпяны.

Гіпотэза: пры ўмовах вызначэння архітэктурнага стылю, аднаўлення выгляду сядзібы, узнаўленню схемы дрэнажнай сістэмы мэта даследавання будзе дасягнута.


3

ГЛАВА 1.

СЯДЗІБА ШЫПЯНЫ


Згодна аднаго з кантрактаў 1778 г. на нарыхтоўку таварнай драўніны, маёнткам Шыпяны валодаў віленскі біскуп Ігнацій Масальскі (маёнтак уваходзіў у склад Ігуменскага павету) з 1787 года па 1790 года маёнтак знаходзіўся на арэндным утрыманні. Потым перайшоў Агінскім.

У пачатку 19 стагоддзя Шыпяны былі ўласнасцю Манюшак, у выглядзе прыданага Паўліны Манюшка, дачкі Аляксандра (дзядзькі кампазітара) перайшлі Лявону, потым Паўлу Ваньковічу. Адным з самых знакамітых з роду Ваньковічаў быў Валенцій Мельхіеравіч Ваньковіч, самая яркая постаць беларускага выяўленчага мастацтва першай паловы 19 стагоддзя. У 1829 годзе пасля Пяцербургскай Акадэміі мастацтваў Валенцій вяртаецца ў маентак, з галавой акунаецца ў творчасць, спачатку піша партрэты родных і блізкіх яму людзей, потым партрэты доктара медыцыны Іосіфа Каржанеўскага, знакамітага кампазітара і скрыпача К. Ліпіньскага, партрэт генерал-губернатара С. Строганава. Гісторыя гэтага партрэта звязана з агранамічнай школай Дамініка Манюшкі ў Роткаўшчыне: па загаду цара Мікалая 1 у маентак прыехаў у якасці інспектара генерал Сяргей Рыгоравіч Строганаў з мэтай вывучыць вопыт і стан спраў у школе. Прааналізаваўшы дзейнасць агранамічнай школы, Строганаў даў ей вельмі высокую адзнаку. Гэта сведчыць аб тым, што Валенцій падтрымліваў сувязь з Манюшкамі.

Аляксандр Ельскі характарызуе Шыпяны як “фальварак над ракой Мяна, правым прытокам Чарніцы. Мясцовасць лясістая, малалюдная, землі лёгкія, лугі і пашы добрыя.”

Вясковыя жыхары Алесіна і Шыпян расказваюць: “ … у маентку была арганізавана перапрацоўка бульбы на спірт, выраблялі сметанковае масла”. Мясцовыя старажылы добра адзываліся аб сваіх былых памешчыках.

Сядзіба займае адносна паніжаную тэрыторыю. Яна наклалася на старую сядзібу Ваньковічаў. Перапланіроўка адбылася прыкладна на мяжы вякоў.

Кампазіцыйная пабудова сядзібы некалькі сваеасаблівая, што, безумоўна, звязана з накладаннем на старыя кампазіцыі.


4

ГЛАВА 2.

Архітэктурныя стылі Шыпян


Ніводная з еўрапейскіх стылевых архітэктурных хваляў не абыйшла беларускія сядзібы: яны эвалюцыянавалі ад старажытных замацаваных двароў да добрапабудаваных рэнесансных комплексаў і далей да мастацкіх ансамбляў барока.

Незвычайнай была эпоха класіцызму і асабліва рамантызму, росквіт якога прыходзіўся ў Беларусі на першую палову 19 стагоддзя.

Утваральнікамі эпохі класіцызму і рамантызму на Беларусі былі Адам Міцкевіч, Я. Дамель, Валенсій Ваньковіч, М. Орда, жыцце і творчасць якіх былі звязаны з беларускімі сядзібамі.

Адным з матываў рамантызму было захапленне навакольным асяроддзем, у якім знаходзяць водгук перажыванні героя, цяга да дальніх краін, эпох, да далекага ад сучаснай цывілізацыі складу жыцця. У згодзе з рамантычным успрыманнем прыроды, мікрасусвету, парк быў накіраваны на раскрыцце настрою, духоўнага стану чалавека, яго псіхалогіі.

Разнастайнасць архітэктурных формаў памерамі, падкрэсленых утылітарнасцю стыляў, сядзібы пабудаваны ў межах эклектыкі, а потым мадэрнізму. Планіроўка шыпянскай сядзібы настолькі разнастайная, што з цяжкасцю паддаецца класіфікацыі.

У другой палове 19 стагоддзя часам пры пабудове сядзібных дамоў, часцей гаспадарчых і прамысловых пабудоў выкарыстоўваўся так званы “цагляны стыль”. Пабудовы ўзводзіліся з чырвонай цэглы без атынкоўкі з выкарыстаннем шматлікіх элементаў дэкору (аркатурныя паясы, сухарыкі, аттыкі) ці ў простых формах утылітарнай архітэктуры (гаспадарчы двор).

Нягледзячы на стылевую разнастайнасць у архітэктуры гэтага перыяду, большасць будынкаў адрозніваюцца адзінствам выгляду, пераемнасцю ў выкарыстанні традыцыйных кампазіцыйных прыёмаў, стрыманасцю стылізацыйных матываў, умеранасцю дэкора. Будынкі набывалі мастацкую выразнасць і архітэктурную непаўторнасць.

У невялікіх сядзібах атрымалі распаўсюджанне высокацокальныя дамы, выкананыя ў формах драўлянага дойлідства з выкарыстаннем валуноў для сцен будынкаў.

Пазнаёміўшыся з архітэктурнымі стылямі 19 стагоддзя, я прыйшла да высновы, што сядзіба Шыпяны пабудавана у стылі эклектыкі.

Эклектыка – злучэнне рознабаковых мастацкіх элементаў. Звычайна мае месца ў перыяд заняпаду вялікіх мастацкіх кірункаў. Тэрмін “эклектыка” увёў яшчэ у 2 стагоддзі філосаф Патамон з Александрыі.


5

Глава 3.

Пабудовы сядзібы


У’езд у сядзібу абазначаны брамай з трох бетонных пілонаў. Абмераўшы браму, зрабілі яе апісанне – пілоны вышыней 2м, сячэннем 0.45x0.4 м. Шырыня брамы разам з брамкай 6 метраў. Рашоткі брамы выкананы з кованага чугуна.

Дом у сядзібе быў складзены з дубовых бярвенняў, меў ўскладнёную кампазіцыю. Парадны фасад будынку, як казалі старажылы, увівала вінаградная лаза. Цэнтральную частку партэра займала традыцыйнае кола. У доме храніўся архіў са справамі школы Дамініка Манюшкі у Роткаўшчыне, сабранне карцін, перавезенае са Смілавіч Паўлінай Манюшка. Да дому прымыкаў невялікі паркавы павільён, які служыў лазняй і вадакачкай.

Да парку прымыкаў рад службовых і гаспадарчых пабудоў. Уздоўж у’езднай алеі стаяў ток, на месцы сучаснай уласнай забудовы была лесапілка. Калі складалі схему пабудоў комплексу, згодна з апісаннем Ельскага, налажылі яе на сучасную планіроўку парка.

Добра захаваўся на ускраіне парка будынак з моцнай чырвонай цэглы, які служыў кухняй, сталовай і сыраварняй. Прамавугольны ў плане, з глыбокімі падваламі, ен быў пабудаваны на высокім цокале з вялікага колатага камяня з вельмі дакладнай кладкай, характэрнай для пачатку 20 стагоддзя.

Асвятлялася памяшканне праз маленькія лучковыя вокны з рашоткамі і круглымі вокнамі ў цэглавых франтонах.

Такім чынам было узноўлена аблічча былой сядзібы Манюшак-Ваньковічаў.

У падобнай тэхніцы ў 1900г. пабудаваны жылы дом і канюшня.

Будынак канюшні двухпавярховы, у плане прамавугольны, ніжні паверх складзены з вялікіх колатых валуноў, верхні паверх і франтоны - з чырвонай цэглы,адзін з фасадаў глухі, у другім - на верхнім паверсе вакно і дзверы, да якіх вядзе прыстаўная лесвіца.

Жылы дом таксама двухпавярховы на нізкім камяневым падмурку.

Паверхі знешне падзелены карнізным поясам.

Рэгулярныя рады вакон суадносяцца з калідорнай планіроўкай.

Будынкі - выразныя помнікі цэглавай архітэктуры пачатку 20 стагоддзя.


6

Глава 4.

Парк. Дрэнажная сістэма


Парк спалучае рысы рэгулярнай і пейзажнай планіроўкі. Аснову кампазіцыі складаюць лінейныя пасадкі дуба чэрэшчатага. Асноўным шляхам з’яўляецца дубовая рэдкастойная (дрэвы высаджаны праз 7 м) алея шырыней 6 м, дубы ва ўзросце каля ста гадоў. Яна падзяляе парк на дзве няроўныя часткі. Паўночная частка мае ў плане форму прамавугольніка, які трохі выцягнуты. Яго пабудова вызначаецца некалькімі алеямі з дуба чэрэшчатага, елкі, ліпы, вярбы ломкай, якія ўтвараюць сетку баскетаў рознай велічыні . Алеі рознага ўзросту: адны з іх - рэшткі лінейных пасадак старога парка, другія - маладыя. Розніца ва ўзросце дрэваў каля 100 гадоў.

Пабудова параднай часткі сіметрычна-восевая. Шырокая, ва ўзросце прыкладна 200 гадоў, алея з дуба і ліпы сярод роўнавялікіх баскетаў вядзе з усходняга боку да сядзібнага дому. Старыя дубы з экзатычнымі шырокімі кронамі, якія пачынаюцца нізка над зямлей, і ліпы ўтвараюць правы лінейны рад.

Перпендыкулярна да восі другога ў’езда, прыкладна з паўдневага боку, размяшчаецца рад з сямі такіх жа вялізных дубоў. У абсаджванні гэтай у’езднай алеі ўжывалі таполі канадскія. Захаваліся 6 дрэў ва ўзросце больш за 100 гадоў.

Цэнтральная частка парка (вакол сядзібнага дому) прадстаўлена вялікім баскетам. Яго некаторая аўтаномнасць дасягалася фармаванай шпалерай з елкі (з дзвюх бакоў) і фіксаваннем у’езда двумя вялікімі (вышыней 1.3 м) валунамі. З паўдневага боку ен абхоплены цэнтральнай дубовай алеяй. На газоне вакол дома быў сфарміраваны дрэвастой, у асноўным з конскага каштану і елкі. У групах, лінейных пасадках, уздоўж сцежак раслі бэз, туя заходняя, піхта, сасна веймутавая, язмін, спірэя.

За домам размяшчаўся парк, аснову дрэвастою якога складалі адзінокія дубы. Пасля вымярэння вызначыла, што самы вялікі з іх мае шатровы выгляд, нізка пасаджаную крону ў дыяметры да 23 м. Побач пасялілася вярба брэдзіна, якая ўтварае вялікія кусты з аднаго-трох ствалоў. Па заходняй ускраіне праходзіць вельмі старая, параўнальна шырокая (7 м) алея з экзатычных вербаў ломкіх, якія пасаджаны праз 5 м.

Незвычайнасць у пабудове гэтай часткі парку - наяўнасць лінейных пасадак. Парк перасякаецца алеяй (шырыней 6 м) з велічных елак, якія добра захаваліся. Затым ідзе аднарадная дубовая пасадка з 19 дрэў дуба вышыней да 25 м і 4 адзінкі клену вастралістага.


7


Уздоўж алеі калісьці ішлі, перасякаючы прыродны ясенева - альховы масіў у пойме, дрэнажныя каналы, якія збіралі ваду з бакавых каналаў і адводзілі яе ў раку. Асноўны бакавы канал зараз амаль згубіўся. Абмялелі каналы ўздоўж алеі. Дрэнажная сістэма зараз не функцыянуе, таму паставіла задачу: узнавіць план дрэнажнай сістэмы сядзібна-паркавага комплексу.

У выніку вымярэння адносных вышынь на тэрыторыі парка, адлажылі на план найбольш нізкія ўчасткі мясцовасці, звязалі іх з рэшткамі старой дрэнажнай сістэмы і злучылі ў адзіны ланцуг.

Такім чынам, убачылі, які лішак вільгаці з больш ніжэйшай, балоцістай паўднева-усходняй часткі парка адводзіўся ў раку Уша. Дзякуючы гэтаму, ў дадзенай частцы парка быў палепшаны гідралагічны рэжым глебы , што дало магчымасць для пасадкі тут такіх экзатычных дрэў, як дуб чэрэшчаты, сасна веймутавая, таполі канадскія, арэх шэры, клен вастралістны, чубушнік, спірэя, туя заходняя.

Паўдневая частка парка нешырокім прамавугольнікам выцянулася ўздоўж транзітнай дубовай алеі. Тут калісьці вырошчвалі іншаземныя дрэвы. Захаваліся два экзэмпляры сасны веймутавай, адна елка калючая вышыней да 17 м, дэкаратыўны экзэмпляр елкі звычайнай са шчыльнай кронай. Акрамя названых, у парку расце стары, прыкладна стагадовы экзэмпляр арэха шэрага.

У 1948г. на тэрыторыі, якая прылягае да сядзібы, былі пасаджаны вялікія пладовыя сады з разнастайным наборам гатункаў яблынь, якія былі аформлены ў выглядзе квадратаў з алеямі. Сады разам з сядзібай ўтвараюць вялікі масіў гаспадарчай і гістарычнай каштоўнасці.


8

ЗАКЛЮЧЭННЕ


Мінулае вярнуць немагчыма, але кожны чалавек заўсёды павінен памятаць і перадаваць памяць нашчадкам аб тым, што ў канчатковым выніку ад усіх пачынанняў і спраў ім, нашчадкам, застаецца не больш, чым самі яны атрымаюць у спадчыну ад мінулага.


Вывады


Такім чынам, з прааналізаванага ў рабоце матэрыялу вынікае, што:

  1. Сядзіба ў Шыпянах з’яўлялася вялікім гаспадарчым комплексам. Архітэктурным стылем сядзібы Шыпяны з’яўляецца эклектыка з ужываннем форм неакласіцызму.

  2. Парк вёскі Шыпяны быў утвораны па традыцыях пейзажнага паркабудаўніцтва, пры разбіўцы парку праводзілася паляпшэнне гідралагічнага рэжыму глебы пры дапамозе пабудовы аўтаномнай дрэнажнай сістэмы.

  3. Сядзібны дом, парк, гаспадарчыя пабудовы складалі адзіны сядзібна-паркавы, гаспадарчы комплекс.


Вялікую ролю на будаўніцтва сядзіб, іх выгляд, гаспадарчую дзейнасць насельніцтва, сацыяльныя і культурныя зносіны, утварэнне парка ў вёсцы Шыпяны адыгралі гаспадары сядзібы Шыпяны, знакамітыя ў Беларусі прадстаўнікі роду Манюшак і роду Ваньковічаў. Самі вельмі адукаваныя, яны перадавалі свае веды ў галіне земляробства, жывёлагадоўлі мясцовым сялянам.

У пачатку 20 стагоддзя вядомы краязнаўца Кіркор пісаў аб сялянах вёскі Шыпяны: ... “да гэтага часу мясцовыя сяляне адрозніваюцца ад сваіх суседзяў у вядзенні гаспадаркі, а імя Манюшак да гэтага часу паважаюць у сялянскім асяроддзі.” Нездарма на магіле Манюшкі ў Мінску на Залатым Узгорку ляжаў камень з надпісам “ад удзячных сялян”.


Практычнае прымяненне

Матэрыялы работы могуць быць выкарыстаны на ўроках геаграфіі Беларусі, гісторыі Беларусі, беларускай літаратуры, факультатыўных занятках “ Зямля Шыпянская”, у пазакласнай і краязнаўчай рабоце; папоўняць экспазіцыі школьнага музея, зацікавяць тых, хто неабыякавы да гісторыі роднага краю.


Перспектывы работы над тэмай

Пачаць планамернае, сістэмнае вывучэнне жыццядзейнасці гаспадароў шыпянскай зямлі родаў Ваньковічаў і Манюшак


9

Спіс выкарыстаных крыніц


  1. Акуліч, С.А. Мастак Валянцін Ваньковіч Помнікі гісторыі і культуры Беларусі.- 1991.-№3.

  2. Алфавитный список дворянских родов Минской губернии.-1903.

  3. Антипов, В.Г. Парки Белоруссии.-1976.

  4. Арлоў, У., Сагановіч, Г. Гісторыя Беларусі: год за годам.-1995.-№3.

  5. Матэрыялы музея Верхменскай сярэдняй школы.



10

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Упраўленне адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта iconЗацверджаны рашэнне Маладзечанскага гарадскога выканаўчага камітэта статут
Статута дзяржаўнай установы адукацыі “Агульнаадукацыйная сярэдняя школа №5 г. Маладзечна” зарэгістраванага рашэннем Мінскага абласнога...

Упраўленне адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта iconЎстановы адукацыі "Заастравецкая дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа Клецкага раёна" з 25 красавіка па 30 красавіка 2010/2011 навучальнага года
Падрыхтоўка да абласнога семінару (наведванне ўстановы адукацыі ўдзельнікамі паседжання ўпраўлення адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага...

Упраўленне адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта iconПрадстаўленне да ўзнагароджання Ганаровай граматай Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта (аб’яўлення падзякі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта)
Ганаровай граматай Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта (аб’яўлення падзякі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта)

Упраўленне адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта iconЗацверджана Рашэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта
Упраўленне культуры ажыццяўляе ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам рэгуляванне дзейнасці арганізацый сферы культуры, падтрымлівае...

Упраўленне адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта iconАб правядзенні абласнога адкрытага фестывалю газет І часопісаў устаноў адукацыі, прысвечанага Дню беларускага пісьменства
Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта ад 18. 01. 2010 №31 “Аб арганізацыі І правядзенні мерапрыемстваў, прысвечаных Дню беларускага...

Упраўленне адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта iconАсіповіцкага раённага выканаўчага камітэта
Гімназія г. Асіповічы” (далей – гімназія) з’яўляецца новай рэдакцыяй Статута дадзенай установы адукацыі, зацверджанага рашэннем Асіповіцкага...

Упраўленне адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта iconАстравецкага раённага выканаўчага камітэта " " 2009г № статут
Дзяржаўную ўстанову адукацыі " Рымдзюнская сярэдняя агульнаадукацыйная школа з беларускай мовай навучання " з пераходам правоў І...

Упраўленне адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта iconАб рэгістрацыі кандыдатаў
Акруговая выбарчая камісія Маладзечанскай Паўднёва-Заходняй выбарчай акругі №5 па выбарах дэпутатаў Мінскага абласнога Савета дэпутатаў...

Упраўленне адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта iconУста в
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 11. 09. 2006 №564, ад 25. 09. 2008 №701, І зарэгістраванымі рашэннем Брэсцкага абласнога...

Упраўленне адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта iconРэспублікі Беларусь " 29 "
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 11. 09. 2006 №564, ад 25. 09. 2008 №701, І зарэгістраванымі рашэннем Брэсцкага абласнога...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка