У камфорце "Жыгулі" ураўнялі з "Фольквагенам"




НазваУ камфорце "Жыгулі" ураўнялі з "Фольквагенам"
Дата канвертавання03.02.2013
Памер29.76 Kb.
ТыпДокументы
Аўташколы Беларусі на мяжы банкруцтва


Беларускія аўташколы, дзе навучаюцца будучыя аўтааматары, перажываць ці не горшыя часы. Пра гэта наўпрост кажуць кіраўнікі установаў. “Ураўнілаўка” у аплаце паслугаў, якая рэзануе на заробках супрацоўнікаў школаў, прывяла да цякучкі кадраў і зьмяншэньня кваліфікацыі інструктараў. Апроч таго, з-за адсутнасьці вольных сродкаў да 80% аўтапарку ужо даўно выкарысталі свой рэсурс і аўташколы ў любы момант могуць збанкрутаваць. Што прапануюць зацікаўленыя бакі дзеля выпраўленьня сытуацыі? Перадае Ігар Карней.


У Менску блізу паўсотні школаў у падрыхтоўцы кіроўцаў-аматараў. Адной з самых запатрабаваных – “Атлант-М”, беларускага дылера нямецкага канцэрну “Фольксваген”. Тут навучаюцца на 3-4-гадовых нямецкіх аўто, а не на старых “Жыгулях”.

У камфорце “Жыгулі” ураўнялі з “Фольквагенам”



Але калі раней за створаныя камфортныя ўмовы камэрсанты маглі браць і адпаведна больш высокую плату, то сёлета сытуацыя прынцыпова зьмянілася. У адпаведнасьці з пастановай Савету міністраў, вызначаныя аднолькавыя памеры платы за навучаньне, незалежна ад формы ўласнасьці і ўмоваў навучаньня. Як кажа дырэктар аўташколы “Атлант-М” Сяргей Шубіч, насуперак чаканьням, ураўнілаўка не прывяла ні да чаго добрага:


“Калі летась я запісваў людзей на 2007 год, ахова была вымушаная выклікаць нарад міліцыі, каб суцішыць натоўп. Таму што пачалі проста адзін з адным біцца. Хтосьці запісаўся а 2-й ночы (пачаўшы папярэдні запіс у чаргу, як у савецкія часы), а хтосьці прыйшоў а 6-й раніцы. І сьпісы, сфармаваныя з ночы, парвалі. Калі мяне ахова выклікала ў 6.30, крычалі: гатовыя заплаціць мільён, запішыце! Але я ня маю права ўзяць, бо на мяне надзенуць кайданкі. Саўмін ацаніў нашу паслугу ў 589 670 рублёў, і ўсё. Чаму вы тады не пашыраецеся? Кажу, а за які, уласна кажучы, хрэн пашырацца? Калі ў гэтую калькуляцыю ніводная арэнда не ўваходзіць! Я плачу за арэнду клясаў, за арэнду офіса, за арэнду аўтадрому. Я плачу блізу 3 тысяч даляраў штомесяц, аказваю паслугу насельніцтву, але яны ў калькуляцыю ня ўключаныя. І я плачу з прыбытковай часткі. Таму я і ў стратах”.


Жорсткі кантроль гаспадарчай дзейнасьці аўташколаў прывёў да вялізных стратаў. Цяпер кіраўнікі ня могуць самі вызначаць кампэнсацыю ад істотнага падаражаньня энэрганосьбітаў. Прыкладам, пры павелічэньні часу практычнага кіраваньня ад 29 да 40 гадзінаў выдаткі на бэнзін пры гэтым фактычна не зьмяніліся. Пры тым, што калі год таму кошт паліва вызначалі з разьліку 53 цэнты, то цяпер АІ-92 каштуе 90 цэнтаў. Фінансавы дэфіцыт школы мусяць кампэнсаваць коштам уразаньня заробкаў інструктараў, якія цяпер рэдка перавышаюць 250 даляраў. Першым заўважным вынікам – цякучка кадраў, якая пачалася ў аўташколах. Другім – кваліфікацыя саміх курсантаў, якія ўсё часьцей трапляюць у рукі да выпадковых выкладчыкаў.

На дарогах інструктары баяцца сваіх выхаванцаў



Вольга нядаўна закончыла аўташколу і прызнаецца: практычных ведаў атрымала надзвычай мала. Зацікаўленасьці з боку кіраўніцтва школы не было і нават яе былы інструктар не хаваў страху, убачыўшы яе на дарозе:


“Калі ён мяне ў бачыў, ён нават спыніўся і некалькі разоў перапытаў: ты сама езьдзіш? З такім намёкам, што, маўляў, пастаў машыну ля дому і хадзі пешшу”.


Карэспандэнт: “То бок, інструктар, які навучае кіраваньню аўтамабілем, сам ня ўпэўнены, што ягоныя вучні будуць калісьці езьдзіць?”


“Ён баіцца! Прынамсі, ён і не хаваў таго, што баіцца, што я езжу. Бо яшчэ падчас навучаньня папярэджваў: вось ты іспыты здасі, але табе ўсё роўна гэтага вельмі мала, каб ты езьдзіла”.


Дырэктар аўташколы “Атлант-М” Сяргей Шубіч зьвяртае ўвагу на тое, што насамрэч трэба было б зрабіць зацікаўленым ведамствам. Перадусім, зірнуць, на якіх машынах у 90% школаў навучаюць курсантаў, заўтрашніх кіроўцаў:


“Атрымалася, як заўсёды… Я ня ведаю, зь якіх памкненьняў сыходзіла кіраўніцтва, уводзячы перадусім абмежаваньні ў суме аплаты паслугаў ды іншае. Лепей бы яны ўвялі абмежаваньні па тэрмінах эксплюатацыі машын. Але як толькі яны падлічылі, што калі ўвесьці абмежаваньне на вучэбныя машыны звыш 10 гадоў, то адразу (прынамсі, як сказалі ў “Транстэхніцы”) 80-90% школ перастане існаваць. Таму што парк у аўташколах – па 15-20 гадоў. І гэта лічыцца нібыта нармальным тэрмінам эксплюатацыі машын”.


Пры ўсім тым, ахвотных запісацца на курсы падрыхтоўкі кіроўцаў ня менее. Папярэдні запіс адбываецца за 3-4 месяцы, а ў тым жа “Атлант-М” – на паўгоду наперад.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

У камфорце \"Жыгулі\" ураўнялі з \"Фольквагенам\" iconЗьвяртае ўвагу на такую навіну агенцтва Белапан: у Цэнтры разьмяшчэньня мігрантаў у Берасьці знаходзіцца 32-гадовы грамадзянін Швайцарыі. Замежнік прыехаў у
Жыгулі" праз пункт пропуску Варшаўскі мост 28 лістапада І паведаміў памежнікам пра тое, што хоча атрымаць статус уцекача". L u f...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка