Класіфікацыя ўзбуджальнікаў: Сям’я




НазваКласіфікацыя ўзбуджальнікаў: Сям’я
Дата канвертавання02.11.2012
Памер223.14 Kb.
ТыпДокументы


Бруцэлёз, тулярэмія і бардэтэлёз

Бруцэлёз – хранічнае інфекцыйнае захворванне жывёл і чалавека, якое звычайна працякае латэнтна і праяўляецца абортамі, затрымкай паследа, рэцыдывіруючай ліхаманкай, артрытамі, бурсітамі ў коней, архітамі, эндаметрытамі, эпідыдымітамі.

Класіфікацыя ўзбуджальнікаў:

Сям’я: Brucellaceae

Род: Brucella

Віды бруцэл, якія выклікаюць захворванні:

  • Br.melitensis – у авечак, коз;

  • Br.abortus – у буйной рагатай жывёлы;

  • Вr.suis – у свіней;

  • Br.ovis – інфекцыйны эпідыдыміт у бараноў;

  • Br.canis – у сабак;

  • Br.neotoma – у хмызняковых пацукоў.

Першыя тры віды маюць найбольшае значэнне ў паталогіі жывёл і чалавека.

Успрыімлівыя авечкі, козы, буйная рагатая жывёла, буйвалы, свінні, коні, мулы, вярблюды, паўночныя алені, сабакі, кошкі, ласі, казулі, сайгакі і іншыя дзікія жывёлы. Да наступлення палавога саспявання маладняк больш устойлівы. Кожны від бруцэл пашкоджвае жывёл пэўнага віду, але можа мігрыраваць на жывёл іншага віду. З лабараторных жывёл успрыімлівыя белыя мышы і марскія свінкі. Праз 1...2 гады многія жывёлы выздараўліваюць.

Патагенез і фактары вірулентнасці:

  • бруцэлы высокаінвазіўныя і могуць пранікаць цераз непашкоджаныя склізістыя страўнікавага тракту, лёгкіх, вачэй і скуру;

  • незалежна ад месца ўкаранення ў арганізм бруцэлы распаўсюджваюцца па лімфатычных шляхах і затрымліваюцца ў лімфатычных вузлах, дзе размнажаюцца, пранікаюць у крывяное русла і трапляюць у парэнхіматозныя органы;

  • як унутрыклетачныя паразіты, бруцэлы жывуць у клетках лімфоідна-макрафагальнай сістэмы;

  • у месцах іх размнажэння ўтвараюцца спецыфічныя гранулёмы;

  • пры абвастрэнні працэсу бруцэлы з клетак зноў пранікаюць у кроў, наступае бактэрыямія і ўзнікае рэцыдыў;

  • пры гібелі бруцэл вызваляецца эндатаксін, які абумоўлівае адпаведную сістэматыку вострага і хранічнага бруцэлёзу;

  • фактарамі вірулентнасці з’яўляюцца і ферменты патагеннасці – гіялуранідаза, каталаза, урэаза;

  • плодныя абалонкі жывёл утрымліваюць эрытрыёл, які з’яўляецца фактарам росту для бруцэл, чым тлумачыцца асабліва высокая ўспрыімлівасць да інфекцыі цяжарных жывёл.

Лабараторнае даследаванне на бруцэлёз прадугледжвае мікраскапію зыходнага матэрыялу і выдзеленых культур, выдзяленне культур бруцэл, пастаноўку біялагічнай пробы, сералагічнае даследаванне ў РА, РЗК, РПЗК, РБП (руж бенгалавую пробу), алергічныя метады.

Матэрыял для даследавання:

  • абартыраваны плод ці яго частку (страўнік з утрыманнем, пячонку, селязёнку), каляплодную вадкасць, плодныя абалонкі, малако, утрыманне гігром, абсцэсаў;

  • ад забітых з дыягнастычнай мэтай жывёл – лімфавузлы кроў з сэрца, косны мозг, маціцу, яічнікі, семеннікі, вымя;

  • ад бараноў – семеннікі з прыдаткамі;

  • на сералагічнае даследаванне накіроўваюць кроў ці сыроватку крыві, а таксама малако.

Мікраскапія:

  • Метады афарбоўкі: па Граму і па Казлоўскаму (спачатку фіксіраваныя прэпараты афарбоўваюць гарачым 2%-ным растворам сафраніну, затым фарбу зліваюць і даафарбоўваюць 1%-ным растворам малахітавай ці брыльянтавай зелені).

Мікракарціна:

  • дробныя кокабактэрыі (0,3...0,6 мкм) ці кароткія палачкі (0,6...2,5 мкм), якія размяшчаюцца адзіночна, парамі ці невялікімі групамі;

  • грамадмоўныя;

  • спор не ўтвараюць;

  • капсулу не ўтвараюць;

  • нерухомыя.

Культываванне:

  • высеў на пажыўныя асяроддзі – мяса-пептонны пячонкавы булён (МППБ), мяса-пептонны пячонкава-глюкоза-гліцэрынавы агар (МППГГА), пячонкава-глюкоза-гліцэрынавы булён і агар (ПГГБ і ПГГА) з 10%-най глюкозай і 2...3%-ным гліцэрынам, бульбяны агар. Для атрымання чыстай культуры бруцэл з забруджанага матэрыялу высеў робяць на асяроддзе Казлоўскага (МППА з глюкозаю, генцыянвіялетам і малахітавай зеленню).

Асаблівасці культывавання бруцэл:

  • мікрааэрафілы;

  • вырошчваюць у эксікатары ў 10...15%-най атмасферы СО2 (Br.abortus і Br.ovis у першай генерацыі);

  • астатнія віды бруцэл аэробы;

  • аптымальная тэмпература 37...38оС;

  • аптымальная рН асяроддзя – 7,0...7,2;

  • тэрмін культывавання 15...30 дзён;

  • тэрмін культывавання лабараторных культур 1...2 суткі.

Культуральныя ўласцівасці:

  • на вадкіх асяроддзях даюць раўнамернае памутненне, затым прысценкавае кольца і невялікі асадак;

  • на цвёрдых асяроддзях – дробныя, празрыстыя, з роўнымі краямі калоніі, якія затым зліваюцца і даюць суцэльны мутны шэраваты налёт;

  • калоніі бываюць S- і R-формы.

Біяхімічныя ўласцівасці:

  • цукралітычныя ўласцівасці праяўляюцца слаба;

  • пратэалітычныя ўласцівасці – малако не зварочваюць, жэлаціне не разрэджваюць, Н2S утвараюць Br.suis і ў меншай ступені Br.abortus пры росце на булёне.

Біяпроба:

  • выкарыстоўваюцца марскія свінкі вагой 350...400 г (не менш за дзве), якія правераны на бруцэлёз ў РА з сыроваткай крыві (у развядзенні 1:5 – адмоўны вынік); суспензію патматэрыялу уводзяць у развядзенні 1:10 падскурна ў дозе 7 мл (утрыманне гігром - 0,2...0,3 мл, малако 1...2 мл) з унутранага боку сцягна;

  • на 15, 20 і 40 дзень пасля зараджэння ў марскіх свінак бяруць 1...2 мл крыві і сыроватку яе даследуюць у прабіркавай РА ў развядзеннях ад 1:10 да 1:80; рэакцыю лічаць станоўчай пры станоўчым выніку для сыроваткі ў развядзенні 1:10 і вышэй.

  • для выдзялення культуры свінак забіваюць і робяць пасевы з лімфавузлоў, селязёнкі, пячонкі і костнага мозгу.

Сералагічная дыягностыка.

Для дыягностыкі бруцэлёзу ў жывёл выкарыстоўваюць рэакцыю аглютынацыі ў прабірках (РА), рэакцыю звязвання камплемента (РЗК), рэакцыю працяглага звязвання камплемента (РПЗК), рэакцыю аглютынацыі на шкле з руж бенгал антыгенам (РБП) і кольцавую рэакцыю з малаком (КР):

  • РА ставяць у аб’ёме 1 мл з адзіным бруцэлёзным антыгенам для РА, РЗК і РПЗК;

  • сыроваткі крыві авечак, коз, буйвалаў, аленяў і сабак даследуюць у развядзеннях 1:25, 1:50, 1:100 і 1:200;

  • сыроваткі буйной рагатай жывёлы, коней і вярблюдаў – у развядзеннях 1:50, 1:100, 1:200 і 1:400;

  • сыроваткі пушных звяроў і марскіх свінак – 1:10, 1:20, 1:40 і 1:80;

  • РА лічаць станоўчай пры наяўнасці аглютынацыі ў першым выпадку з развядзення 1:50 (з адзнакай не менш 2 плюсоў, няпэўная - 1:25); у другім – з развядзення 1:100 (няпэўная – 1:50); у трэцім – 1:20 і вышэй;

  • РЗК (рэакцыя звязвання камплемента) – спецыфічная і высокаадчувальная для выяўлення бруцэлёзу; яе выкарыстоўваюць для выяўлення бруцэлёзу ва ўсіх вышэй пералічаных жывёл, а таксама ў свіней;

  • РПЗК яшчэ больш адчувальная, чым РЗК і яе выкарыстоўваюць пры інфекцыйным эпідыдыміце бараноў з овісным антыгенам. РЗК і РПЗК лічаць станоўчай пры затрымцы гемолізу на 2...4 плюсы ў адным ці двух развядзеннях (1:5 ці 1:10) і поўным гемолізе эрытрацытаў у кантрольнай прабірцы (без антыгену), няпэўнай – пры затрымцы гемолізу ў адзнакай у адзін плюс;

  • РБП (руж бенгал пробу) выкарыстоўваюць для даследавання сыроватак крыві БРЖ, авечак, коз, коней, свінняў, буйвалаў, вярблюдаў і аленяў; рэакцыю ставяць пры 18...30оС з бруцэлёзным антыгенам, афарбаваным бенгальскім ружовым, на пласцінках з лункамі; пры станоўчым выніку праз 4 мінуты з’яўляюцца дробныя ці буйныя шматкі аглютынату ружовага колеру;

  • КР ставяць са свежым ці кансерваваным фармалінам малаком кароў і антыгенам – узвессю забітых бруцэл і афарбаваных у сіні колер гематаксілінам; пры наяўнасці ў малацэ спецыфічных антыцел адбываецца агрэгацыя антыгена, а комплекс, які ўтвараецца, адсарбіруецца вяршкамі і ўзнімаецца з імі ўверх, утварае выразнае афарбаванае кольца. Рэакцыя праводіцца ва ўленгутаўскіх прабірках, у якія ўносяць па 0,05 мл антыгена, па 1 мл малака, пасля чаго старанна перамешваюць. Рэакцыя адбываецца пры 37...38оС за 1 гадзіну. Вынік адзначаюць плюсамі: +++ - выразнае сіняе кольца на паверхні малака, а само малако белае; ++ - дастаткова выразнае сіняе кольца, столбік малака мае сіняваты колер; пробы з 2 і 3 плюсамі лічацца станоўчымі. Гэтая рэакцыя выкарыстоўваецца для праверкі дабрабыту ферм па бруцэлёзу БРЖ і малака на рынках.

Пры атрыманні станоўчага ці няпэўнага выніку ў КР сыроваткі крыві даследуюць у РА, РЗК (РПЗК). Пры атрыманні адмоўнага выніку ў даных рэакцыях статак лічаць спрыяльным па бруцэлёзу, а жывёл, малако якіх дало станоўчы вынік у КР, пакідаюць у статку;

  • для выяўлення бруцэл у паталагічным матэрыяле і аб’ектах знешняга асяроддзя маецца просты метад імунафлюарэсцэнцыі (РІФ), а не просты дазваляе адшукаць антыцелы ў сыроватцы крыві хворых, перахварэўшых ці прывітых жывёл.

Алергічны метад:

  • для алергічнай дыягностыкі бруцэлёзу авечак, коз і свінняў выкарыстоўваюць бруцэлін ВІЭВ, які вырабляюць з неаглютынагеннага і невірулентнага штама Br.abortus 1, бруцэлізат, бруцэлагідралізат. Прэпараты ўводзяць у дозе 0,2 мл унутрыскурна і праз 24...48 гадзін улічваюць мясцовую рэакцыю.

Лабараторны дыягназ лічаць устаноўленым:

  • пры выдзяленні культуры бруцэл з зыходнага матэрыялу, ці з органаў лабараторных жывёл, зараджаных даследуемым матэрыялам;

  • пры станоўчым выніку сералагічнага даследавання.

Тэрмін даследавання да 3-х месяцаў.

Імунітэт. Пры бруцэлёзе імунітэт фарміруецца марудна і мае дзве фазы:

  • першая фаза – інфекцыйны, ці нестэрыльны імунітэт;

  • другая – постінфекцыйны, ці стэрыльны імунітэт.

У сыроватцы хворых жывёл спачатку запасаюцца IgM, затым IgG. Роля антыцел пры бруцэлёзе нязначная і яны маюць больш дыягнастычнае значэнне. Імунітэт забяспечваецца Т-сістэмай лімфацытаў. Для бруцэлёзу характэрна развіццё гіперадчувальнасці замаруджанага тыпу (алергіі). Інфекцыйны імунітэт паступова пераходзіць у постінфекцыйны і суправаджаецца вызваленнем арганізму ад узбуджальніка і самавыздараўленнем.

Для спецыфічнай прафілактыкі бруцэлёзу прымяняецца жывая вакцына са штама № 19 Br.abortus, прымяненне якой папярэджвае аборты і распаўсюджанне бруцэлёзу ў статку. Прымяняецца таксама жывая сухая вакцына са слабавірулентнага штама № 82, якая адрозніваецца слабым сералагічным адказам з хуткім зніжэннем узроўню гумаральных антыцел, што дазваляе з дапамогай сералагічных рэакцый дыферэнцыраваць вакцынаваных жывёл. Прымяняецца таксама адзіны бруцэлёзны антыген для РА, РЗК і РПЗК з культуры вакцыннага штама № 19. Станоўчую бруцэлёзную сыроватку атрымліваюць гіперімунізацыяй жывёл-прадуцэнтаў. Яе выкарыстоўваюць у якасці кантролю пры пастаноўцы сералагічных рэакцый, а таксама для сералагічнай ідэнтыфікацыі бруцэл.

Дыягнастычны антыген бруцэлін прадстаўляе сабой стэрыльную, празрыстую, жоўтага колеру вадкасць, якая ўтрымлівае прадукты жыццядзейнасці бруцэл і рэчывы, атрыманыя з іх.

Асаблівасці дыферэнцыяцыі бруцэл з выкарыстаннем фарбаў, якія дабаўляюць да пажыўных асяроддзяў:

  • у прабіркі з фарбамі (паасобку) – фуксін (1:25000), цыянін (1:50000...1:100000), якія дабаўлены да МППА, высяваюць чыстую культуру бруцэл. На асяроддзі з фуксінам не расце B.suis, на асяроддзі з цыямінам B.abortus. B.melitensis добра расце і ў прысутнасці фарбаў.


Дыферэнцыяцыя відаў бруцэл


Віды бруцэл

Патрабаванне павышанай СО2

Утварэнне Н2S

Рост на асяроддзях з

фарбамі

Аглютынацыя монаспецыфічнымі сыроваткамі

Лізіс фагам ТБ

аснаўны фуксін

1:50000

ціянін

1:25000

А

(abortus)

М

(melitensis)



B.melitensis

+

+

+

-

+

-

+

B.abortus

-

-

+

-

-

+

-

B.suis

-

+

-

+

+

-



B.ovis

+

-

+

+

-

-

-

B.canis

-

-

-

+

-

-

-

B.neotoma

-

+

-

-

+

-

-



Дыягнастычны аналіз вынікаў сералагічных рэакцый на бруцэлёз


Вынікі рэакцый

Дыягнастыч-ная ацэнка

РБП

РА

РЗК (РПЗК)

Станоўчая

Станоўчая

Станоўчая

Станоўчая

Станоўчая

Станоўчая

Няпэўная

Станоўчая

Станоўчая

Станоўчая

Адмоўная

Станоўчая

Станоўчая

Няпэўная

Станоўчая

Станоўчая

Станоўчая

Няпэўная

Няпэўная

Станоўчая

Станоўчая

Няпэўная

Адмоўная

Станоўчая

Станоўчая

Адмоўная

Станоўчая

Станоўчая

Станоўчая

Адмоўная

Няпэўная

Станоўчая

Станоўчая

Адмоўная

Адмоўная

Няпэўная

Адмоўная

Не даследуецца

Не даследуецца

Адмоўная


Схема лабараторнай дыягностыкі бруцэлёзу



Даследуемы матэрыял: малако, сыроватка крыві


Сералагічнае даследаванне: РА, РЗК, РПЗК, РБП з малаком і сывараткай крыві

Мікраскапія: па Граму, па Казлоў-скаму

Тулярэмія

Тулярэмія – вострае інфекцыйнае захворванне жывёл і чалавека, якое ў хатніх жывёл працякае часцей у септычнай форме і характэрызуецца павелічэннем падскурных лімфатычных вузлоў (набуханне, тварожыстае пераражджэнне), нервовымі з’явамі, паралічамі ў маладняка; у буйной рагатай жывёлы магчыма праяўленне мастытамі, а ў коней – абортамі.

Класіфікацыя ўзбуджальніка:

Сям’я: Brucellaceae

Род: Francisella

Від: F.tularensis

У прыродных умовах да ўзбуджальніка тулярэміі ўспрыімлівы грызуны (каля 40 відаў), насякомаедныя, рэптыліі, амфібіі і іншыя. З сельскагаспадарчых – успрыімлівы ягняты, парасяты, кураняты.

Патагенез і фактары вірулентнасці:

  • зараджэнне адбываецца аліментарным, паветрана-пылявым і трансмісіўным шляхамі;

  • бактэрыі пранікаюць у арганізм праз непашкоджаныя скурныя пакровы, каньюктыву, дыхальныя шляхі;

  • спачатку бактэрыі размнажаюцца на месцы пранікнення, трапляюць у лімфатычныя вузлы, пранікаюць у кроў і выклікаюць септыцэмію;

  • узбуджальнік сінтэзуе ферменты распаўсюджвання: аспарагіназу, гіялуранідазу, дэзаміназу, трансамідазу,уранідазу, фібрыналізін;

  • лічыцца, што патагенныя ўласцівасці гэтага мікроба звязаны з эндатаксінам.

Лабараторнае даследаванне ўключае бактэрыяскапію, выдзяленне чыстай культуры, біяпробу і пры неабходнасці сералагічнае даследаванне.

Матэрыял для даследавання:

  • пры жыцці – пунктат з павялічаных лімфатычных вузлоў, абартыраваны плод (ці органы плода), мачу, фекаліі;

  • после гібелі жывёлы – пячонку, ныркі, селязёнку, павялічаныя лімфатычныя вузлы. Трупы грызуноў і іншых дробных жывёл накіроўваюць цалкам;

  • матэрыял дастаўляюць у лабараторыю і даследуюць, захоўваючы меры бяспекі, неабходныя для працы з асабліва небяспечнымі інфекцыямі.

Мікраскапія:

  • метад афарбоўкі: па Раманоўскаму-Гімзу;

Мікракарціна:

  • дробная кокападобная бактэрыя ў мазках з культуры і тонкая палачка ў прэпаратах з органаў (велічыня 0,3 мкм);

  • грамадмоўная;

  • спор не ўтварае;

  • нерухомая;

  • у макраарганізме ўтварае тонкую капсулу; у культурах прадуцыруе склізь, якая лёгка знаходзіцца пры падрыхтоўцы мазкоў;

  • па Раманоўскаму-Гімзу афарбоўваецца ў ружова-блакітны колер, часта біпалярна;

  • бактэрыяскапію лічаць як арыентыровачны метад і улічваюць, калі ў прэпаратах, афарбаваных па Раманоўскаму-Гімзу, знаходзяцца вялікія скапленні кокабактэрый бэзавага колеру.

Культываванне:

  • высеў на пажыўныя асяроддзі Мак-Коя, складзеную з 60% жаўтка курынага яйка і 40% фізіялагічнага раствору; асяроддзе разліваюць у прабіркі і зварочваюць пры 80оС на працягу 1 гадзіны;

  • высеў на асяроддзе шакаладны агар Фрэнсіса – 2,5% МПА, 0,1% цыстына, 1% глюкозы і 5-10% дэфібрынаванай крыві трусоў;

  • на паўвадкае жаўтковае асяроддзе Дражэўнікавай (10% курынага жаўтка і 90% стэрыльнага фізраствору);

  • на асяроддзе Емельянавай (у рыбна-дражджавы агар з 1% глюкозай і 0,1% цыстынам пры 45оС дабаўляюць 10% дэфібрынаванай крыві і разліваюць па чашках і прабірках).

Асаблівасці выдзялення ўзбуджальніка:

  • узбуджальнік аэроб;

  • аптымальная тэмпература 36...37оС;

  • аптымальная рН 7,2...7,0;

  • тэрмін культывавання 1...3 суткі,

Культуральныя ўласцівасці:

  • на звёрнутым жаўтковым асяроддзі пры шчыльным высеве растуць у выглядзе бліскучага тонкага налёту з хвалістай “шагрэневай” паверхняй; пры рэдкім высеве – вырастаюць невялікія бліскучыя выпуклыя калоніі, ці іх групы;

  • на асяроддзі Фрэнсіса – невялікія, 1...2 мм, круглыя, выпуклыя, гладкія, бліскучыя, з роўнымі краямі калоніі белаватага колеру з блакітным адценнем, якія вырастаюць праз 2...3 сутак;

  • калоніі вірулентных штамаў маюць S-форму;

  • у вадкіх пажыўных асяроддзях узбуджальнік тулярэміі расце толькі на паверхні;

  • добра размнажаецца ў жаўточным мяшку курынага эмбрыёну.

Біяхімічныя ўласцівасці:

  • выражаны слаба і толькі на спецыяльных пажыўных асяроддзях з паніжаным утрыманнем бялку;

  • ферментуе з утварэннем кіслаты без газу глюкозу, мальтозу, манозу, гліцэрын, дэкстрын;

  • утварае серавадарод;

  • не ўтварае індол;

  • рэдуцыруе цыянін, метыленавы блакітны, малахітавы зялёны.

Біяпроба з’яўляецца самай адчувальнай і надзейнай для знаходжання тулярэмійных бактэрый у любым матэрыяле. Зараджаюць белых мышэй ці марскіх свінак. Суспензію з кавалкаў органаў і лімфатычных вузлоў уводзяць у дозе 0,5 мл падскурна ці інтраперытаніяльна. Матэрыял можна ўціраць у свежавыстрыжаны участак скуры. Белыя мышы гінуць на 3...4 суткі, часам праз 8...12, марскія свінкі – на 4...6 суткі, пры слабой інфіцыраванасці матэрыялу - на працягу 8...20 дзён. Пры ўскрыцці ў загінуўшых жывёл адзначаюць некратычныя ачагі ў лёгкіх, селязёнцы, пячонцы, лімфатычных вузлах; іх даследуюць бактэрыялагічна.

Антыгенная структура. Вірулентныя варыянты ўзбуджальніка тулярэміі маюць vi-антыген (ліпіды і бялкі) і О-антыген (глікапратэід); vi-антыген мае падабенства з аналагічным антыгенам бруцэл.

Сералагічная дыягностыка здзяйсняецца з выкарыстаннем РА, рэакцыі прэцыпітацыі (РП), рэакцыі няпростай гемаглюцынацыі (РНГА) і рэакцыі нейтралізацыі антыцел (РН):

  • РА – дастаткова дакладны метад даследавання на тулярэмію. У якасці антыгена выкарыстоўваюць тулярэмійны дыягностыкум, які рыхтуюць з мікробных клетак, забітых фармалінам; двухсуткавую культуру, якая вырасла на асяроддзі Мак-Коя здымаюць пятлёю, суспендуюць у фізіялагічным растворы, даводзяць канцэнтрацыю да 5 млрд. мікробных клетак у 1 мл. Мікробную ўзвесь у дозе 0,5 мл уносяць у прабіркі са спецыфічнай сыроваткай у розных развядзеннях (не менш чым 1:2000), устрэсваюць, змяшчаюць у тэрмастат на 2 гадзіны, а затым вытрымліваюць 20...22 гадзіны пры пакаёвай тэмпературы. РА ставяць двума спосабамі: у прабірках і крывяна-кропельным. Станоўчым вынікам лічаць выразную аглютынацыю пры поўнай празрыстаці вадкасці над аглютынатам. Дыягнастычнымі цітрамі лічаць: для авечак – 1:25, для буйной рагатай жывёлы і свіней – 1:100.

  • РНГА ставяць з эрытрацытамі, сенсібілізаванымі тулярэмійным антыгенам, ці з антыцельным эрытрацытарным дыягностыкумам; з першым яе прымяняюць для даследавання сыроватак сельскагаспадарчых і дзікіх жывёл, а з другім – для вызначэння антыгена ў трупах жывёл.

  • РП валодае адносна невысокай адчувальнасцю і яе выкарыстоўваюць у асноўным для даследавання трупаў грызуноў і пушных звяроў. Антыгенам з’яўляецца экстракт з пакрышаных тканак трупа.

Алергічны метад можа быць выкарыстаны для ранняй дыягностыкі тулярэміі, паколькі гіперадчувальнасці замаруджанага тыпу развіваецца да 5 дня захворвання. Алергенам служыць тулярын, які ўводзяць унутрыскурна; рэакцыю улічваюць двойчы – праз 24 і 48 гадзін.

Бактэрыялагічны дыягназ на тулярэмію лічаць устаноўленым:

  • пры выдзяленні з паталагічнага матэрыялу культуры з характэрнымі для ўзбуджальніка ўласцівасцямі на пажыўных асяроддзях;

  • у выпадку гібелі лабараторных жывёл і пры выдзяленні з іх органаў культуры ўзбуджальніка тулярэміі, нават калі ў высевах з зыходнага матэрыялу ўзбуджальнік не вылучаны.

Імунітэт. У перахварэўшых жывёл ствараецца стойкі і працяглы імунітэт, які мае ў сваёй аснове тканкавыя і гумаральныя механізмы. У сыроватках перахварэўшых жывёл знаходзяць аглютыніны.

Для прафілактычнай імунізацыі чалавека выкарыстоўваюць жывую вакцыну супраць тулярэміі. Для сельскагаспадарчых жывёл вакцына не выкарыстоўваецца.


Схема лабараторнай дыягностыкі тулярэміі



Культураль-ныя ўласцівасці


Бардэтэлёз

Бардэтэлёз (бардэтэлёзная інфекцыя, бронхасептыкоз) – хранічнае інфекцыйнае захворванне свіней усіх узростаў (часцей хварэюць свінні ва ўзросце ад 2 тыдняў да 4 месяцаў), якое характэрызуецца развіццём катаральна-гнойнай пнеўманіі, суправаджаецца ліхаманкай ремітыруючага тыпу, сухім кашлем, чыханнем, адставаннем у росце і развіцці.

Пры бардэтэлёзе адбываюцца глыбокія, бывае што незваротныя змяненні функцыі дыхання, якія звязаны са структурнымі змяненнямі тканкі лёгкіх. Пры спалучэнні бардэтэлёзнай інфекцыі з пастэрэлёзам развіваецца атрафічны рыніт, які з’яўляецца адной з форм позняга праяўлення бардэтэлёзу.

Класіфікацыя ўзбуджальніка:

Сям’я: Brucellaceae

Род: Bordetella

Від: B.bronchiseptica

Успрыімлімыя жывёлы свінні. Інфекцыя распаўсюджана паўсюдна і наносіць значную эканамічную шкоду свінаводству. Крыніцый узбуджальніка з’яўляюцца хворыя рынітам і пнеўманіяй свінні, якія вылучаюць у знешняе асяроддзе інфекцыйны агент пры чыханні, кашлі, з выцяканнямі з носу. Узбуджальнік ва ўмовах жыватнаводчых памяшканняў захоўваецца да 16 дзён. Захворванню садзейнічаюць дрэнныя санітарна-гігіенічныя ўмовы ў свінарніку, парушэнні тэхналогіі ўтрымання, асабліва павышаная вільготнасць і паніжаная тэмпература ў памяшканнях з цэментнай падлогай.

Лабараторная дыягностыка заключаецца ў мікраскапіі мазкоў з паталагічнага матэрыялу, высеве на пажыўныя асяроддзі, пастаноўцы біяпробы на белых мышах, сералагічных метадах даследавання.

Матэрыял для даследавання:

  • пры жыцці склізь з носа і сыроватка крыві;

  • ад загінуўшых (не пазней 4...6 гадзін пасля смерці) і вымушана забітых хворых свіней, з клінічнымі і паталагаанатамічнымі прыкметамі, якія характэрны для данага захворвання (прыгнечанне, павышаная тэмпература цела, чыханне, кашаль, выдзяленні з насавых адтулін) і для лячэння якіх не выкарыстоўвалі антыбіётыкі адбіраюць:

- пашкоджаныя участкі лёгкіх на мяжы са здаровымі тканкамі, бранхіяльныя лімфавузлы, бранхіяльную склізь, кавалкі пячонкі, селязёнкі, галаўнога мозгу, сэрца з перавязанымі сасудамі;

- невялікія трупы адпраўляюць цалкам;

- пры немагчымасці хуткай дастаўкі, матэрыял кансервуюць 30%-ным растворам гліцэрыну ці транспартуюць у тэрмасе з лёдам;

- тампоны са скліззю з носа трэба даследаваць не пазней 4 гадзін з моманту адбору.

Мікраскапія: афарбоўка па Граму.

Мікракарціна:

  • грамадмоўная авоідная палачка памерам 1,5...2,5 х 0,4...0,6 мкм;

  • спораў не ўтварае;

  • капсул не утварае;

  • рухомая ў маладых культурах (да 72 гадзін); рухомасць вызначаюць на 24-гадзіннай мікробнай культуры метадам “вісячай кроплі”. У старых культурах рухомасць можа не выяўляцца.

Культываванне:

  • з надасадкавай вадкасці праводзяць высеў на простыя і селектыўныя пажыўныя асяроддзі: МПА, МПБ, казеінава-вугальны агар, агар Мак-Конкі, асяроддзе Гартоха, малочна- крывяны агар. Да агару Мак-Конкі можна дабаўляць 100 мкг/мл мікастаціну. На такім асяроддзі вельмі рэдка растуць іншыя мікраарганізмы.

Асаблівасці выдзялення ўзбуджальніка:

  • тэмпература культывавання – 37оС;

  • тэрмін культывавання – 24...48 гадзін.

Культуральныя ўласцівасці:

  • на вадкіх пажыўных асяроддзях узбуджальнік дае раўнамернае памутненне асяроддзя з наступным утварэннем асадка і прысценкавага кольца, якія лёгка разбіваюцца пры ўстрэсванні;

  • на паверхні казеінава-вугальнага агару ўтвараюцца паўпразрыстыя, у выглядзе расы, бліскучыя, выпуклыя калоніі памерам з іголкавую галоўку; маюць масляністую кансістэнцыю;

  • на асяроддзі Гартоха – белаватыя кроплепадобныя калоніі;

  • на асяроддзі Мак-Конкі – ружовыя са светлым цэнтрам, дробныя, паўпразрыстыя калоніі;

  • на малочна-крывяным агары ўтвараюцца залацістыя калоніі з зонай бэта-гемолізу.

Біяхімічныя ўласцівасці:

  • цукралітычныя ўласцівасці вызначаюць на асяроддзях Гісса з лактозаю, глюкозаю, манітам, мальтозаю, цукрозаю, дульцытам; характэрна поўная адсутнасць актыўнасці да цукроў і шмататамных спіртоў;

  • для вызначэння урэазнай актыўнасці выкарыстоўваюць асяроддзі Закса: 1-2 кроплі даследуемай культуры дабаўляюць да асяроддзя і культывуюць на працягу сутак; пры станоўчай рэакцыі адбываецца змяненне колеру асяроддзя;

  • для вызначэння каталазнай актыўнасці на паверхню суткавай мікробнай культуры наносяць 1...2 мл 1% раствору перакісі вадароду; наяўнасць каталазы праяўляецца ўтварэннем пухіркоў адшчэпленага кіслароду;

  • рэдукцыю нітратаў вызначаюць высевам на спецыяльнае асяроддзе з KNO3; пры культываванні на працягу 48...72 гадзін асяроддзе афарбоўваецца ў сіні колер;

  • аксідарэдуктазная актыўнасць узбуджальніка праяўляецца ў абясколерванні арганічных фарбаў: метыленавай сіні, малахітавага зялёнага і іншых;

  • для вызначэння здольнасці бардэтэл засвойваць цытратаманійныя солі робяць высевы на асяроддзе Сіманса; у працэсе росту (24 гадзіны) адбываецца змяненне колеру асяроддзя ў сіні;

  • для вызначэння гемалітычных уласцівасцей культуру высяваюць на асяроддзі, што ўтрымліваюць 5% дэфібрынаванай крыві барана, на якіх утвараюцца зоны бэта-гемолізу.

Біяпроба:

  • для вызначэння вірулентнасці выдзеленых культур выкарыстоўваюць 3 белых мышак вагой 16...18 грамаў. Іх заражаюць унутрыбрушынна змывам суткавай агаравай культуры бардэтэл на 0,85% фізрастворы (0,3 мл) з канцэнтрацыяй мікробнай узвесі 1 млрд. мікробных цел у 1 мл. Наглядаюць за мышамі на працягу 5 дзён;

  • культуру лічаць патагеннай, а біяпробу станоўчай пасля гібелі заражаных мышак і выдзяленні з іх на пажыўных асяроддзях зыходнай культуры B.bronchiseptica.

Сералагічнае даследаванне:

  • выкарыстоўваюць СКРА (сыроватачна-кропельную рэакцыю аглюцынацыі) і РА. Для пастаноўкі СКРА на прадметнае шкло наносяць кроплю даследуемай сыроваткі і дабаўляюць кроплю антыгену. Улік рэакцыі праводзяць праз 1...1,5 мінуты з дапамогай лупы на цёмным фоне. Пры станоўчай рэакцыі з’яўляецца дробназярністы асадак з адначасовым прасвятленнем вадкасці (абавязкова пастаноўка кантроляў);

  • пры станоўчых выніках СКРА ставяць прабіркавую РА для вызначэння цітраў антыцел; знаходжанне антыцел да антыгену ў сыроватцы крыві хворых парасят у цітрах 1:40 і вышэй з’яўляецца рэтраспектыўным дыягназам на бардэтэлёзную інфекцыю.

Лабараторны дыягназ лічаць устаноўленым:

  • пры выдзяленні з матэрыялу культуры з уласцівасцямі, характэрнымі для ўзбуджальніка бардэтэлёзу і патагеннага для лабараторных жывёл;

  • пры знаходжанні антыцел к антыгену Bordetella bronchiseptica ў сыроватцы крыві хворых парасят у цітры 1:40 і вышэй.

Тэрмін лабараторнага даследавання 9 дзён.

Імунітэт вывучаны недастаткова. У многіх краінах выкарыстоўваюць інактываваную вакцыну з вірулентнага штама B.bronchiseptica. Наибольш эфектыўным сродкам прафілактыкі захворвання лічаць вакцынацыю супаросных свінаматак. Гіпер’імунных сыроватак няма.


Схема бактэрыялагічнага даследавання на бардэтэлёз



Мікраскапія мазкоў, афарбаваных па Граму

Характар росту на дыферэнцы-яльна-дыяг-настычных пажыўных асяроддзях

Каталаза +

Рэдукцыя нітратаў +

Аксідарэдуктазная актыўнасць +

Рост на асяроддзі Сіманса +

Наяўнасць гемолізу +





Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Класіфікацыя ўзбуджальнікаў: Сям’я iconКласіфікацыя ўзбуджальніка: Сям’я
Бактэрыі выклікаюць гібель эмбрыёнаў курэй, аборты, вагініты, эндаметрыты І мастыты. Захворванні часцей узнікаюць пры зніжэнні натуральнай...

Класіфікацыя ўзбуджальнікаў: Сям’я iconКолібактэрыёз – вострае інфекцыйнае захворванне маладняку сельскагаспадарчых жывёл, якое характэрызуецца галоўным чынам дыярэяй (прафузным паносам), абязводжаннем, дэпрэсіяй, нарастаючай слабасцю, септыцэміямі І летальным зыходам. Класіфікацыя ўзбуджальніка: Сям’я
У ветэрынарнай практыцы найбольшае значэнне маюць бактэрыі з родаў Escherichia I salmonella, якія выклікаюць у жывёлаў захворванні...

Класіфікацыя ўзбуджальнікаў: Сям’я iconElementy składowe sylabusu
Сям’я – учора І сёння. Тэксты: “Сям’я І выхаванне дзяцей І феадальнай Беларусі”, “Эмансіпацыя І сям’я”, “У доме з’явіўся зяць ”,...

Класіфікацыя ўзбуджальнікаў: Сям’я iconСям’я – гэта школа любові І творчасці
Сям’я Кожнаму чалавеку на зямлі гэта слова вельмі дарагое. Шчаслівае тое дзіця, якое вырасла ў сям’і, дзе ёсць згода, шчыруюць любоў,...

Класіфікацыя ўзбуджальнікаў: Сям’я iconСтары млынар
Максім быў малодшым сынам у вялікай сялянскай сям'і. Старэйшыя браты ўжо ажаніліся І аддзяліліся. Сям'і засталося мала зямлі

Класіфікацыя ўзбуджальнікаў: Сям’я icon«сярэдняя агульнаадукацыйная школа №213г. Мінска» Матэрыялы школьнага конкурса чытальнікаў
«І мяне ў сям’і вялікай, у сям’і вольнай, новай, не забудзьце – памяніце нязлым, ціхім словам»

Класіфікацыя ўзбуджальнікаў: Сям’я iconУзаемадзеянне установы адукацыі, сям’І, соцыума
Арганізацыя работы Савета прафілактыкі І савета садзейнічання сям’і І школе на прадпрыемствах

Класіфікацыя ўзбуджальнікаў: Сям’я iconМетадычная распрацоўка "Умоўная класіфікацыя музейных прадметаў па ступені каштоўнасці"
Метадычная распрацоўка “Умоўная класіфікацыя музейных прадметаў па ступені каштоўнасці”

Класіфікацыя ўзбуджальнікаў: Сям’я iconБеларускай мовай, І цяпер прапагандуе яе паўсюль у сям’і, у бізнэсе… Вучылася спачатку на мэханіка-матэматычным факультэце бду, потым скончыла факультэт
Нарадзілася ў 1978 годзе ў Нямеччыне. Да 15 гадоў жыла ў Нямеччыне І латвіі. У 15 гадоў сям’я пераехала ў Беларусь. Крысьціна вельмі...

Класіфікацыя ўзбуджальнікаў: Сям’я iconБрэсцкая гарадская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма
Мікалай Арцёмавіч Засім нарадзіўся ў вёсцы Шэні Пружанскага раёна ў сялянскай сям’і. Беззямелле І галеча пагналі бацькоў разам з...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка