7 клас Беларуская мова Тэма: " Правапіс прыслоўяў"




Назва7 клас Беларуская мова Тэма: " Правапіс прыслоўяў"
Дата канвертавання02.11.2012
Памер102.38 Kb.
ТыпДокументы
7 клас


Беларуская мова

Тэма: “ Правапіс прыслоўяў”

  1. Растлумачыць правапіс не з прыслоўямі ў першым сказе.

  2. Выпісаць з прапанаванага верша ўсе прыслоў і вызначыць іх разрад

  3. Напішыце некалькі сказаў пра тое, што маглі знайсці дзеці, ужываючы прыслоўі.



У. Дубоўка

Цудоўная знаходка

Не далёка і не блізка,

не высока і не нізка


адбылася дзея гэта

у пачатку самым лета.


Летні дзень такі прыгожы!

Хто ў хаце уседзець можа?


Дзеці ўсе на панадворку.

Іх вясёлыя гаворкі,


смех і песні чутны вокам,

узлятаюць пад аблокі.


Паспявалі, падурэлі,

Пагулялі, пасядзелі.


Але ў вёсцы ўсё знаёма.

-Пойдзём, хлопцы,

лепш на Кромань!


Кромань - возера лясное.

А прыгожае якое!


Я спрачацца не бяруся, -

Шмат азёр на Беларусі,


але лепшае, чым Кромань,

мне, папраўдзе, невядома…

Беларуская мова


Тэма: “ Правапіс лічэбнікаў”


Юнькі


Вёска, цэнтр Юнькаўскага сельсавета і СВК “Сцяг Перамогі”. За 3 км ад Пастаў.

Вядомы ў 1630 г. як вёска ў Пастаўскім маёнтку. У 1873 г. у Пастаўскай воласці Дзісенскага павета Віленскай губерні, належала Тызенгаўзу, 50 душ. У 1909 г. вёска, 8 двароў, 21 сям’я, 157 жыхароў. З 1921 г. у сладзе Польшчы. У 1923 г. у Пастаўскім гміне Дунілавіцкага павета, 29 двароў, 171 жыхар. З 1939 г. у БССР. З 15.1.1940 г. цэнтр Юнькаўскага сельсавета Пастаўскага раёна. У 1941 г. 60 двароў,

200 жыхароў, адкрыта пачатковая школа. 3.6.1950 г. жыхары вёскі стварылі калгас “Сцяг Перамогі”. У 1963 г. 45 двароў, 109 жыхароў, васьмігадовая школа, СДК, магазін. У 2001 г. 146 двароў, 343 жыхары, праўленне калгаса, базавая школа, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, магазін, пошта.


Варыянт 1

  1. Спісаць тэкст, парадкавя лічэбнікі запісаць словамі

  2. Вызначыць тып і стыль мовы

  3. Даведацца ў бацькоў аб тым, колькі зараз чалавек жыве ў вёсцы Юнькі


Варыянт 2

  1. Спісаць тэкст, колькасныя лічэбнікі запісаць словамі

  2. Вызначыць тып і стыль мовы

  3. Даведацца ў бацькоў аб тым, колькі зараз чалавек жыве ў вёсцы Юнькі



Беларуская мова


Тэма: “ Правапіс лічэбнікаў”


Паставы


горад, цэнтр Пастаўскага раёна, на р. Мядзелка, за 250 км ад Віцебска. Чыгуначная станцыя на лініі Віцебск – Вільнюс. Вузел аўтамабільных дарог на Браслаў, Глыбокае, курортны пасёлак Нарач і інш.

Свой пачатак горад бярэ з паселішча Пасаднік (упамінаецца ў 1409 г.). Пазней адбыліся замена назвы на сучасную і перавод паселішча ў разрад невялікіх гарадоў.

У 1522 г. вядомы як прыватнае мястэчка Ашмянскага ваяводства. Належала магнатам Дэўпатам-Зяновічам.

У 1628 г. цэнтр Паставаў – гандлёвая плошча. Налічвалася 66 двароў.

У 1692 г. 142 двары, 994 жыхары.

У 2-ой палове 18 ст. Паставы перайшлі да Антонія Тызенгаўза.

З 1791 г. Паставы – горад, цэнтр Завілейскага павета Віленскага ваяводства.

З 1793 г. у складзе Расійскай імперыі. 22 студзеня 1796 г. зацверджаны герб Паставаў. У 1798 г. Паставы страцілі статус горада, сталі мястэчкам – цэнтрам Пастаўскай воласці Дзісенскага павета Мінскай, з 1842 г. Віленскай губерняў.

У 1880 г. маёнтак Паставы пераходзіць ва ўласнасць графіні Пшаздзецкай.

У 1886 г. 66 двароў, 726 жыхароў.

У час 1-й сусветнай вайны з кастрычніка 1915 г. па люты 1918 г. праз Паставы праходзіла лінія фронту паміж нямецкім і рускімі войскамі.

З 1921 г. у БССР, 3,4 тыс. жыхароў.

З 15.1.1940 г. раённы цэнтр Вілейскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 г. да 5.7.1944 г. акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З 20.9. 1944 г. у складзе Маладзечанскай вобласці. З 20.1.1960 г. у Віцебскай вобласці.

У 1970 г. 15,1 тыс. жыхароў.

У 2001 г. у Паставах 21,1 тыс. жыхароў.



  1. Прачытаць тэкст

  2. Выпісаць дробавыя лічэбнікі і запісаць іх словамі

  3. Назваць архітэктурныя помнікі г. Паставы



10 клас

Беларуская мова

Тэма “ Простая мова”

Заданне 1. Растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку ў сказах з простай мовай.

Заданне 2. Дакажыце, да якога стылю мовы адносіцца прапанаваны тэкст


САРАТАЎСКІ БЕЛАРУС

Прыехалі мы з жонкай у Беларусь.У адну маленькую вёсачку, дзе ніколі ў жыцці не былі, нікога з людзей да таго не бачылі і не ведалі. Вёсачка дужа прыемная, прыгожая.

Насупраць нашай гаспадыні жыла адна вельмі слаўная сям’я. Маці працавала на мясцовай пошце, бацька- рабочы . Дачушка старэйшая адвучылася ў восьмым, перайшла ў дзевяты клас.Гэта была на дзіва працавітая дзяўчына.

Калі аднойчы да нас падышоў пагаманіць крыху сам бацька, мы з вялікім задавальненнем паслухалі яго, падтрымалі размову з ім. Гаварыў ён па-беларуску прыгожа, нават, я сказаў бы, з літаратурным ухілам. Вымова ў яго была чыстая, натуральная. Аднойчы ён у мяне запытаўся, з якога раёна Беларусі я паходжу. ”З Пастаўскага, але даўно-даўно выехаў адтуль. А вы?”- “Я з Саратаўшчыны…”

У мяне нават думкі такой не з’явілася, што гэта з той Саратаўшчыны, якая на Волзе.

Я парашыў, што пасля вайны які-небудзь наш раён перайменавалі ў Саратаўскі. Але запытаўся:

- Даруйце, але дзе ж ён, той Саратаўскі раён, як ён называўся раней?

Мой субяседнік засмяяўся ды і пытаецца:

  • Няўжо вы не ведаеце, дзе знаходзіцца Саратаўшчына? Вы жартуеце, зразумела...

  • Як?!- яшче больш здзівіўся я. - Ды вы з Волгі, з той самай Саратаўшчыны!?

  • Але, але. А чаму вы дзівіцеся?

  • Мяне дзівіць, што вы гаворыце па – беларуску так, нібыта тут нарадзіліся.

  • Нічога дзіўнага! Калі я ажаніўся , а мая жонка – тутэйшая, - то падумаў тут і застацца. А жыць з людзьмі , сустракаючыся з імі штодня, і не ведаць іх мовы – я лічу недастойным людской годнасці. Апрача таго, гэта значыла б прызнацца ў сваёй бяздарнасці. Ці цяжка вывучыць яшчэ адну мову! Мая дачушка вывучыла чатыры, уладае імі як мае быць. Трэба ж і мне не вельмі адстаць ад яе. Хіба я няправільна разважаю?

  • Вы разважаеце дужа правільна... Паводле У. Дубоўкі


Беларуская мова 9 клас

Тэма : “ Паўтарэнне вывучанага”

Запішыце тэкст, устаўляючы, дзе трэба, прапушчаныя літары, знакі прыпынку і раскрываючы дужкі.

С..род паэтаў арыштаван..ых па сфабрыкаван..ай справе Саюз.. вызвален.. я Бел. .русі быў і Уладзімір Мікалаевіч Дубоўка. Орд..р на ..го ар..шт дз..вятна..цатага ліпеня тыс..ча дзев..цьсот тры..цатага год.. падпісаў намес..нік старшыні АДПУ СССР (сумна)вядомы Гірш Ягода. Супрацоўніку апера(ці, ты)ўнага аддзел.. АДПУ нейкаму Салаўёву было даручана правесці ..обыск на кватэр.. №13 па вуліцы (М, м)алой (Г, г)рузінскай дом 4 у Маскве дзе жыў з сям..ёй У. Дубоўка.

Што з'явілася падставай для арышт.. паэта які дарэчы працаваў у с.вятая с.вятых магутнай імперыі (у,ў) (К,к)рамлі? Пра гэта сён..я вядома дакладна хоць сам паэт ніколі нават пасля р(эа, эя )білітацыі пра тое не згад. .ваў.

(У)пачатку кастрычніка тыс..ча дзев..цьсот два..цаць шостага год.. сярод творчай інт..лігенцыі Мінска з'явіўся ў машынапісе верш пад назвай На ўшанаванне новага падзел.. беларус..кай зямлі. Ён меў эпіграфы з вершаў Я. Купалы і Я. Коласа. Асаблівым паэтычным р..занансам гучалі (К,к)оласаўскія словы з верш… Беларускаму люду

Нас падз..лілі - Хто? Чужаніцы,

Цёмных дарог махляры.

К чорту іх межы! К(д’, дзь)яблу граніцы!..

Нашы тут гоні, бары!

Пад вершам стая(ла, яў) подпіс(ь) Янка Крывічанін. Усе хто чытаў верш разумелі што гэта псе..данім. Спец(ыа, ыя)лісты(наглядальнікі) па творчай інт..лігенцыі з ДПУ БССР аператыўна пачалі пошукі (не)вядомага аўтара. I ў хуткім часе вы..шлі на след. Справа ў тым што верш аказаўся надрукава..ны на пішучай машынц.. ў якой была на..ломлена літара «р». А ўлічваючы тое што ўсе машынкі са сваімі апазнавальнымі адмецінамі былі зар..гістраваны ў ДПУ як ра..мнажальныя апараты то п..літычнаму вышуку было (не, ня)цяжка знайсці яго. Мне здаецца прафес(іа, ія)налы(чэкісты) два..цатых (тры..цатых) гадоў маглі а..шукаць нават ..голку ў сто(гу, зе) сена. Пішучая машынка з надлама..най літ..рай «р» як высв..тлілася належ..ла пастаян..аму прадстаўні(ц,тс)тву БССР у Маскве. Там працаваў у той час паэт У. Дубоўка.

(У. Міхлюк)


10 клас

Беларуская мова

Тэма : Складаны сказ”

  1. Прачытаць верш, выпісаць складаныя сказы, зрабіць сінтаксічны разбор сказаў

  2. Напісаць невялікае паведамленне пра аўтара верша, выкарыстоўваючы складаназалежныя сказы.


Уладзімір Дубоўка

Родная мова, цудоўная мова!

Ты нашых думак уток і аснова !


Матчын дарунак ад самай калыскі,-

Ты самацветаў яскравая нізка.


Кожны з іх барвы дзівосныя мае,

вечным агнём зіхаціць – не згарае.


Ты мне заўсёды была дапамогай,

дзе б і якой ні хадзіў я дарогай.


Чую ў табе перазвоны крыніцы,

чую ў табе я раскат навальніцы,


Чую павевы зялёнага бору,

водгулле працы ў родным прасторы.


Кожнай драбнічкай ты варта пашаны,

кожнае слова вякамі стварана.


І на вякі яно жыць застанецца,

вечнае так, як народнае сэрца.

Царква ў весцы Манькавічы


Царква пабудавана з бутавага каменю. Асноўны квадратны ў плане аб’ём пакрыты пакатым шатром. Да асноўнага аб’ёму далучаны вялікі квадратны бабінец, завершаны вежай званіцы, і паўкруглая апсіда. Пры ўваходзе- невялікі прытвор. Дэкаратыўныя дэталі выкананы з цэглы і атынкаваны. Царква – помнік эклектычнай архітэктуры. Каменную царкву пачалі будаваць у 1855 годзе. У 1871 яна была ўрачыста асвечана. У лістападзе 1943 года будынак быў спалены, знішчаны былі і шматлікія звесткі пра вёску, яе жыхароў і ўладароў. Але вяскоўцы змаглі вынесці з храма ўсё каштоўнае – царкоўныя кнігі, абразы. А ў пасляваенны час ніхто не спяшаўся аднаўляць разбураную праваслаўную царкву. Толькі ў 1991 годзе жыхары Манькавіч, у сэрцах якіх працягваў жыць Бог, пачалі аднаўляць свой храм, руіны якога паспелі ўжо зарасці дрэвамі. Зараз царква адноўлена.

Акрамя згаданай царквы ў імя Ўспення Прасвятой Багародзіцы, у Манькавічах раней існавала яшчэ некалькі храмаў. У “Матэрыялах па гісторыі і геаграфіі Дзісненскага і Віленскага паветаў Віленскай губерні” (1896). А. Сапунаў і Ў.Друцкі-Любецкі (дарэчы, уладальнік Манькавічаў) паведамляюць, што ў 40 метрах ад царквы знаходзілася яшчэ адна драўляная царква “Всех скорбящих радости”, а таксама В версты оь церкви – кладбище, где церковь во имя Косьмыи Дамиана, переделанная из костла в 1865 г.» Па гэтаму апісанню цяжка вызначыцца, дзе дакладна знаходзяцца неіснуючыя цэрквы, але можна выказаць меркаванне, што першая была пабудавана на сучасных вясковых могілках ( на сённяшні дзень ад драўлянай царквы там засталіся толькі сцены; даўжыня царквы 713 см, а шырыня 287 см.), другая ж месцілася на адлегласці ў паўкіламетра ад вёскі на старых вясковых могілках, якія зараз зараслі лесам і хмызняком.

Тэма тэксту:_________________________________________


Ідэя:_________________________________________________


Тып маўлення:________________________________________


Стыль:_______________________________________________


Сядзібна-паркавы ансамбль у Бакавічах


Вёска Бакавічы знаходзіцца за 7 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад Пастаў каля рэчкі Лучайкі. У 2001 годзе ў ёй было 8 двароў, пражывала 10 жыхароў. Вядома, што ў XIVII стагоддзі над ракой Бакацінай –прытокам Лучайкі (зараз гэта міліярацыйны канал ) непадалёку ад вёскі “Бакавішча” знаходзіўся самы вялікі на той час маёнтак уладароў Пастаў Зяновічаў. Паводле інвентару, выглядаў ён так. Сядзібны дом быў вялікім двухпавярховым будынкам, накрытым дранкавым дахам. На ўваходзе мелася шалявая веранда з лаўкамі па крузе і з бакавымі прыбудовамі. На першым паверсе побач з уваходам знаходзілася сталовая з 5 вокнамі, а таксама тры пакоі з трыма вокнамі, а пасля кожнага з іх – па аднаму пакою з адным акном, і ў канцы –па аднаму памяшканню з 5 вокнамі. Пры некаторых пакоях знаходзіліся “патрэбныя каморкі” (прыбіральні), што сведчаць пра даволі высокі ўзровень цывілізацыйнасці ў паўсядзённым жыцці. Як асабліва каштоўныя прылады ў інвентары называюць жалезныя прадметы : замкі, завесы, штабы (зашчэпкі для дзвярэй).

Зараз комплекс не існуе. На полі каля вёскі трапляюцца рэшткі керамічнага посуду і цэглы.


Тэма тэксту:__________________________________________


Ідэя:_________________________________________________


Тып маўлення:________________________________________


Стыль:_______________________________________________


Сядзібна-паркавы ансамбль у Манькавічах


Сядзібна- паркавы асамбль у Манькавічах пачаў стварацца ў другой палове XVIII стагоддзя па волі гаспадара маёнтка Тадэвуша Жабы. Вядома, што сядзібны дом быў пабудаваны па праекту італьянскага архітэктара Дж. Сака, які, верагодна, распрацаваў і праект усяго ансамбля. Закончаны выгляд архітэктурна-пейзажны комплекс замеў у канцы XIX- пачатку XX стагоддзяў, калі Манькавічамі валодаў князь У.Друцкі-Любецкі.

Ад сядзібнага ансамбля часткова захаваўся панскі прысядзібны парк пейзажнага стылю, высаджаны па берагах ракі Мядзелкі. Перагароджаная плацінай з млынам і мостам, яна стварае на тэрыторыі сядзібы два ставы, якія адыгралі, бадай, галоўную ролю ў фармаванні ансамбля.

Архітэктурную кампазіцыю абапал ракі стварылі драўляны палац мяжы XVIII-XIX стагоддзяў , які меў багаты збор твораў мастацтва, млын, гаспадарчыя пабудовы на супрацьлеглым беразе Мядзелкі. На ім на схіле пагорка і па восі сядзібнага дома, размешчана капліца-пахавання Друцкіх-Любецкіх.

Сядзібны дом пабудаваны ў другой палове XVIII стагоддзя і быў пераходным барочна-класічным стылі. Ён уяўляў сабой аднапавярховы будынак з мураваным чатырохкалонным порцікам з мезанінам і балконам на цэнтры працяглага 13-восевага франтальнага фасада. Галоўны фасад вылучаны двухярусным чатырохкалонным ганкам ( у ніжнім ярусе калоны круглыя, у верхнім – квадратныя ў сячэнні) з ажурнай агароджай у другім ярусе і ажурным разным франтонам у завяршэнні. Элементы стылю барока праглядаюцца ў форме “французскага”, з заломам, мансардавага даху, рытмічна расчлянёнага круглымі вокнамі-люкарнамі ў фігурных ліштвах, пірамідальным завяршэнні порціка. Плоскасны гарызантальна ашаляваны фасад рытмічна расчлянёны прамавугольнымі вокнамі ў простых ліштвах – класічны стылёвы матыў. Унутры ад цэнтральнага вестыбюля ў бакі “разбягаліся” анфілады апартаментаў. Уся прастора пад дахам адводзілася пад летняе жыллё.

Сядзібны дом быў спалены пад час другой сусветнай вайны і потым разабраны да падмурку.

Сярод гаспадарчых пабудоў манументальнасцю архітэктуры вылучаўся вырашаны ў стылі ампір мураваны свіран – прамавугольны ў плане на высокім бутаваным цокалі цагляны будынак, накрыты двухсхільным гонтавым дахам з трохвугольнымі франтонамі ў тарцах. Вуглы сцен аздоблены рустам, адзін з падоўжаных фасадаў, дзе размяшчаліся ўваходы ў свіран, быў аформлены галерэяй на дзесяці калонах тасканскага ордэна. На сённяшні дзень захаваўся толькі будаваны цокаль пабудовы.


Тэма тэксту:__________________________________________


Ідэя:_________________________________________________


Тып маўлення:________________________________________


Стыль:_______________________________________________

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

7 клас Беларуская мова Тэма: \" Правапіс прыслоўяў\" iconУтварэнне І правапіс прыметнікаў з суфіксам –ск
Калечыц А.І., Міхайлаў П. А, Старасценак Т. Я., Фацеева С.І., “Беларуская мова. Карткі-заданні. 6 клас”, “Аверсев”, 2007, табліца-схема...

7 клас Беларуская мова Тэма: \" Правапіс прыслоўяў\" icon7 клас Настаўнік беларускай мовы І літаратуры Зотава Н. В. Беларуская мова 7 клас Тэма: Падарожжа па краіне Лічэбнік Форма урока: урок абагульнення Мэты
За акном сонечнае надвор’е, І гэта дае магчымасць спадзявацца, што дзень будзе па сапраўднаму добрым, а наша праца –захапляючай І...

7 клас Беларуская мова Тэма: \" Правапіс прыслоўяў\" iconБеларуская мова. 6 Клас тэма: Нескланяльныя назоўнікі Мэта
Мэта: 1 Пазнаёміць вучняў з лексічнымі групамі нескланяльных назоўнікаў, асаблівасцямі ІХ ужывання ў маўленні

7 клас Беларуская мова Тэма: \" Правапіс прыслоўяў\" iconУрок беларускай мовы ў 5 класе
Абсталяванне: “Беларуская мова” 5 клас частка 2; часопіс “Беларускай мова І літаратура” №-12/2010, “Картка ўліку ведаў”, магнітафон,...

7 клас Беларуская мова Тэма: \" Правапіс прыслоўяў\" iconПлан работы ма настаўнікаў беларускай мовы І літаратуры
Агульная тэма: Папярэджванне ўстойлівых памылак І цяжкасцей у вучняў пры асваенні зместу вучэбных прадметаў “Беларуская мова” І “Беларуская...

7 клас Беларуская мова Тэма: \" Правапіс прыслоўяў\" iconБеларуская мова Тэма: Прыслоўе як часціна мовы

7 клас Беларуская мова Тэма: \" Правапіс прыслоўяў\" iconСучасная беларуская мова экзаменацыйныя пытанні для студэнтаў 1 курса спецыяльнасці "Беларуская філалогія"
...

7 клас Беларуская мова Тэма: \" Правапіс прыслоўяў\" iconМіністэрства адукацыі рэспублікі беларусь
Беларуская мова — мова беларускай нацыі І дзяржаўная мова Рэспублікі Беларусь. Беларуская мова — адна са славянскіх моў. Група ўсходнеславянскіх...

7 клас Беларуская мова Тэма: \" Правапіс прыслоўяў\" iconБеларуская мова. Прафесійная лексіка дапаможнік па курсе
Беларуская мова. Прафесійная лексіка. Дапаможнік па курсе «Беларуская мова. Прафесійная лексіка» для студэнтаў экалагічнага профілю...

7 клас Беларуская мова Тэма: \" Правапіс прыслоўяў\" iconЗацвярджаю дырэктар школы
Тэма: Нарматыўна-прававая база адукацыйкай галіны ''Беларуская мова І літаратура

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка