Тэма антонімы, ІХ роля ў маўленні Мэты ўрока




НазваТэма антонімы, ІХ роля ў маўленні Мэты ўрока
Дата канвертавання02.11.2012
Памер49.1 Kb.
ТыпДокументы
ТЭМА Антонімы, іх роля ў маўленні


Мэты ўрока: садзейнічаць паглыбленню ведаў пра ролю антонімаў у беларускай мове;

удасканальваць ўменне знаходзіць антонімы ў тэксце, вызначаць іх сэнсава-

стылістычную ролю; фарміраваць ўменне падбіраць антоні­мы да слоў розных

семантычных груп; стварыць умовы для папаўнення лексічнага запасу

вучняў; фарміраваць навыкі правільнага пісьма; выхоўваць любоў да Беларусі, павагу да матуль.


Абсталяванне: інтэрактыўная дошка

“Слоўнік антонімаў” У.М.Лазоўскі


Ход урока

1. Арганізацыйны момант

2. Праверка Д\З

3. Паведамленне тэмы, пастаноўка задач

4. Паглыбленне ведаў па тэме

5. Падвядзенне вынікаў

6. Выстаўленне адзнак. Д/з

7. Рэфлексія


  1. Слова настаўніка

Прывітанне, сябры.

Адкрыйце сшыткі і запішыце дату.


2. Праверка Д/З:

Мы рыхтуемся да праверкі Д/з. Вам патрэбна будзе выканаць невялікі тэст.

1. Выберыце правільнае азначэнне.

а) Лексіка - гэта навука аб гуках мовы.

б) Лексіка - гэта навука, якая вывучае часціны мовы.

в) Лексіка - гэта навука, якая вывучае слоўнікавы склад мовы

2.Працягніце фразу:

Лексічнае значэнне слова- гэта...

3.У беларускай мове словы маюць:

а) прамое і непрамое значэнне

б) прамое і пераноснае значэнне

в) ускоснае і пераноснае значэнне

4. У якіх фразах дзеяслоў "гарэць" ужыты ў пераносным значэнні?

а) вушы гараць; в) Міхась гарыць на працы;

б) касцёр гарыць; г) дровы гараць;

5.Словы адной часціны мовы, блізкія па значэнні:

а) -амонімы

б) -сінонімы

в) -мнагазначныя

6.Падабраць сінонімы да слова Радзіма

1. в;

2. Лексічнаезначэнне-гэта тое, што слова абазначае;

3. б;

4. а,в.

5 б

6.Айчына, Бацькаўшчына

? Як мы павінны адносіцца да Беларусі?


Узаемаправерка. Праверце сябе

Я бачу , што вы засвоілі тэму.

Падрыхтоўка да засваення новай тэмы. Мэтавызначэнне

— Зараз мы пагуляем. Я называю словы, а вы — словы з супрацьлеглым значэннем.

Абуцца-разуцца, вечар-раніца, забараніць-дазволіць, поўны-пусты,дужы-слабы, мір-вайна.

?Якія асацыяцыі выклікаюць у вас два апошнія словы?

Што такое вайна?

Як мы павінны адносіцца да ветэранаў?


— Як называюцца такія пары слоў? (Антонімы.)

— Якой часцінай мовы могуць быць антонімы? (Належаць да адной часціны мовы.)


Многае пра антонімы вы ведаеце з пачатковай школы. Якія мэты нашага ўрока? Якія задачы, на вашу думку, мы павінны вырашыць? (Паглыбіць веды па тэме, замацаваць уменне знаходзіць антонімы, падбіраць антонімы да слоў.)


Так што такое антонімы?

Работа з правілам

Давайце звернемся да правіла,можа мы што не сказалі? (ст.87)


Прымяненне ведаў на практыцы

А зараз прыменім атрыманыя веды на практыцы:


Да словазлучэнняў падбярыце антанімічныя.

Узор: цёмная ноч — ясны дзень.

Халодная зіма-цёплае лета, любоў да сяброў-нянавісць да ворагаў, позна лёг-рана ўстаў, паехаць раніцай-пайсці вечарам, ручны гадзіннік-насценны гадзіннік, цвёрды гук-мяккі гук,

— Ці да ўсіх слоў можна падабраць антонімы?

— Які можна зрабіць вывад?

Вывад: большасць слоў не мае антонімаў, напрыклад, гук, гадзіннік.


Запісаць пад дыктоўку:

Ад прадзедаў спакон вякоў мне засталася спадчына; паміж сваіх і чужакоў яна мне ласкай матчынай.

? Падкрэсліць антонімы. Пра якога роднага чалавека ўпамінаецца ў вершы?


Фізкультхвілінка: паглядзіце на лічбу 8 . Правядзіце вочкамі па ёй ў розныя бакі. Заплюшчыце вочкі і падумайце, якія асацыяцыі выклікае гэтая лічба? Вершы пра маму.


Знаёмства са слоўнікам антонімаў. Аўтар- Уладзімір Міхайлавіч Лазоўскі


Прачытаць прыказкі. Падабраць словы-антонімы да выдзеленых слоў і запісаць.

1. Чорнае______не стане.

2. Дрэнны пачатак не к добраму______.

3. Лёгка раскідаць, ды________збіраць.

4. Хто чужога не шануе, той _______не мае.

5.Добрае чуваць далека,_______яшчэ далей.


Да слоў з левага слупка падбярыце словы з супрацьлеглым значэннем з правага слупка.


Доўгі поўнач

надзея салодкі

Поўдзень адчай

Кіслы баязлівасць

Адвага кароткі


Лексічная работа

Спісаць,замяняючы выдзеленыя словы антонімамі (на дошцы). Дзе трэба, змяняйце формы слоў

Восень лічыцца сумнай парой. Гаснуць у гэты час яркія фарбы на лугах і палях. Змаўкае лес. Птушкі адлятаюць у вырай. Хмурнее неба. Уся прырода замірае. Цішай, напоўнена зямля. Сонца быццам слабее, робіцца нядужым. Ёсць асаблівае хараство ў асенніх фарбах.


Вясна лічыцца радаснай парой. Загараюцца ў гэты час яркія фарбы на палях.Гамоніць лес.Птушкі прылятаюць з выраю.Яснее неба.Уся прырода ажывае. Гулам напоўнена зямля. Сонца быццам мацнее, робіцца дужым. Ёсць асаблівае хараство ў вясенніх фарбах.


Гульня "трэцяе лішняе"

Горача,светла, холадна

Добры, блізкі , далёкі

Адважны, баязлівы, страшны

Лёгкі, мяккі, цвёрды


Падбярыце да прыведзеных слоў спачатку сінонімы, а потым — антонімы, вызначыць,якой часцінай мовы яны з’яўляюцца.

Прыяцель,сябар, дружбак-вораг,непрыяцель

Радасны, вясёлы-сумны, тужлівы

Загарэцца, успыхнуць-патухнуць


Падбярыце антонімы і запішыце іх па сэнсу да прыметнікаў на месцы прапушчаных слоў:

Ёсць людзі добрыя і …,мужныя і …, вясёлыя і ….,здаровыя і …, старыя і …., аптымістычныя і …, моцныя і ….,актыўныя і ……

Ёсць людзі добрыя і злыя, мужныя і труслівыя, вясёлыя і мумныя,здаровыя і хворыя, старыя і маладыя, , аптымістычныя іпесімістычныя, моцныя і слабыя.


Тлумачэнне месца ўрока ў тэме: на наступных уроках мы працягнем удасканальваць веды па дадзенай тэме.


Д/з

Запісаць загалоўкі мастацкіх твораў, у якіх ёсць антонімы:

Блізкім і далёкім” (Я.Купала) “Людзі і д’яблы” (К.Крапіва)


Выстаўленне адзнак


Рэфлексія:

А зараз паглядзіце на трохкутнік:

-Хто з вас аказаўся на вяршыні ведаў па тэме?(вучні падымаюць рукі, настаўнік запісвае колькасць у піраміду)

-У каго засталіся пытанні па тэме? ?(вучні падымаюць рукі, настаўнік запісвае колькасць у піраміду)

-Каму яшчэ трэба папрацаваць ?(вучні падымаюць рукі, настаўнік запісвае колькасць у піраміду)




Што было цікавым?

Што такое антонімы?

Песня “Спадчына”

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Тэма антонімы, ІХ роля ў маўленні Мэты ўрока iconФарміраваць уяўленне пра антонімы І іх ролю ў маўленні
Выпрацоўваць уменне падбіраць антонімы, знаходзіць у тэксце, вызначаць агульнае семантычнае значэнне антанімічных пар слоў, вызначаць...

Тэма антонімы, ІХ роля ў маўленні Мэты ўрока iconТэма: Горад у ІХ – сярэдзіне ХІІІ стст. Мэты ўрока
Мэты ўрока: 1 сфарміраваць агульнае ўяўленне аб сярэдневяковым горадзе, пазнаёміць са знешнім выглядам гарадоў, шляхамі ўзнікнення,...

Тэма антонімы, ІХ роля ў маўленні Мэты ўрока iconТэма: Антонімы Мэта
Мэта: фарміраваць уяўленне пра антонімы, ІХ ролі І ужыванні ў мове; выпрацоўваць уменне падбіраць антонімы, фарміраваць вывучаемыя...

Тэма антонімы, ІХ роля ў маўленні Мэты ўрока iconТэма ўрока: "Стварэнне экслібрыса – знака". Мэты ўрока
Вучыць выконваць эскіз экслібрыса ў графіке з захаваннем асаблівасцей кампазіцыі (выкарыстоўваючы выразныя сродкі графікі)

Тэма антонімы, ІХ роля ў маўленні Мэты ўрока iconТэма: Антонімы Мэты
Аднаго разу паспрачаліся Сонца І месяц. Сонца кажа – лісты на дрэвах зялёныя, а Месяц кажа – яны срэбраныя. Месяц кажа – людзі на...

Тэма антонімы, ІХ роля ў маўленні Мэты ўрока icon8 клас Тэма: Беларуская вёска ў др п. 17 – п п. 18 ст. Мэты І задачы ўрока: вызначыць асноўныя прычыны заняпаду на беларускіх вёсках; ахарактарызаваць асноўныя І дадатковыя павіннасці сялян
Мэты І задачы ўрока: вызначыць асноўныя прычыны заняпаду на беларускіх вёсках; ахарактарызаваць асноўныя І дадатковыя павіннасці...

Тэма антонімы, ІХ роля ў маўленні Мэты ўрока iconТэма: Чытанне тэкстаў з вывучанымі літарамі. Мэты
Мэты: Адпрацоўваць навык цэласнага чытання шматскладовых слоў, вучыць разуменню вобразных выразаў у мастацкім тэксце

Тэма антонімы, ІХ роля ў маўленні Мэты ўрока icon5 клас Тэма ўрока: Cяргей Грахоўскі. "Мама" Мэты
Зацікавіць вучняў асобай Сяргея Грахоўскага, пазнаёміць з адметнасцямі яго пісьменніцкай манеры І жанравымі асаблівасцямі лірычнай...

Тэма антонімы, ІХ роля ў маўленні Мэты ўрока iconУрока у 9´класе Тэма урока
Мэта урока: забяспечыць асэнсаванае засваенне паняцця “сілы пругкасці”, відау дэфармацыі, закона Гука

Тэма антонімы, ІХ роля ў маўленні Мэты ўрока iconТэма: Правапіс прыставак Мэты
Мэты: удасканальваць арфаграфічныя ўменні І навыкі па тэме; арганізаваць кантроль засваення тэмы вучнямі; развіваць самастойнасць...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка