Пытанні да іспыту па сучаснай беларускай мове для студэнтаў групы 09-аб




НазваПытанні да іспыту па сучаснай беларускай мове для студэнтаў групы 09-аб
Дата канвертавання02.11.2012
Памер23.27 Kb.
ТыпДокументы
ПЫТАННІ ДА ІСПЫТУ ПА СУЧАСНАЙ БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ ДЛЯ СТУДЭНТАЎ ГРУПЫ 09-АБ

  1. Беларуская літаратурная мова, яе прыметы: наддыялектнасць, унармаванасць, кадыфікаванасць, поліфункцыянальнасць.

  2. Сістэма функцыянальных стыляў літаратурнай мовы.

  3. Слова як асноўная матэрыяльна і граматычна аформленая, семантычна цэласная адзінка мовы. Функцыі слова. Тыпы лексічных значэнняў.

  4. Мнагазначнасць слова. Сутнасць полісеміі. Прамыя (асноўныя) і пераносныя (вытворныя) значэнні, дынаміка іх узаемаадносін. Крытэрыі размежавання аманіміі і мнагазначнасці.

  5. Апазіцыі фармальнай тоеснасці. Амонімы, іх тыпы. Прычыны ўзнікнення амонімаў (сацыялінгвістычныя, фанетычныя, словаўтваральныя, звязаныя з распадам мнагазначнасці). Поўныя і няпоўныя амонімы.

  6. Апазіцыі семантычнай тоеснасці. Сінонімы, іх тыпы ў залежнасці ад ступені, характару семантычнага падабенства і стылістычных уласцівасцей. Сінанімічны рад, сінанімічная дамінанта. Семантычныя і стылістычныя функцыі сінонімаў.

  7. Апазіцыі семантычнай процілегласці. Антонімы. Кантэкстуальныя антонімы. Выкарыстанне антонімаў у мове. Фармальна-семантычныя апазіцыі. Паронімы. Словаўтваральная і сэнсавая суадноснасць як крытэрый вызначэння параніміі. Слоўнікавая паранімія і кантэкстуальная паранамазія.

  8. Дыферэнцыяцыя слоўнікавага складу: паводле паходжання, паводле наяўнасці – адсутнасці гістарычнай перспектывы, паводле сферы ўжывання, паводле эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкі.

  9. Фразеалогія як лінгвістычная дысцыпліна. Прадмет вывучэння і задачы фразеалогіі. Разуменне фразеалогіі ў вузкім і шырокім сэнсе. Паняцце фразеалагічнага зварота, спецыфіка і характэрйыя прыметы.

  10. Класіфікацыі фразеалагічных зваротаў: суадносіны фразеалагізмаў з часцінамі мовы; структурныя тыпы фразеалагічных зваротаў; стылістычная класіфікацыя фразеалагізмаў.

  11. Лексікаграфія і фразеаграфія беларускай мовы. Класіфікацыя слоўнікаў беларускай мовы паводле навуковых задач, спосабу апісання слоў, нарматыўнасці. З гісторыі беларускай лексікаграфіі.

  12. Фанетыка і фаналогія, іх узаемадачыненне. Гук і фанема. Фанемны рад. Паняцце аб фанетычным чляненні моўнай плыні. Асноўныя фанетычныя адзінкі.

  13. Гукі мовы. Аспекты вывучэння гукаў: артыкуляцыйны, акустычны, перцэптыўны, функцыянальны. Спосабы класіфікацыі гукаў. Паняцце аб артыкуляцыйнай і акустычнай класіфікацыі гукаў.

  14. Артыкуляцыйная класіфікацыя зычных: падзел іх на групы паводле ўдзелу голасу і шуму, месца і спосабу ўтварэння, адсутнасці ці наяўнасці дадатковай артыкуляцыі (палаталізацыі).

  15. Артыкуляцыйная класіфікацыя галосных гукаў.

  16. Склад як фанетычная адзінка. Тэорыі склада: экспіраторная, санорная, тэорыя мускульнага напружання. Тыпы складоў.

  17. Фанетычная прырода націску. Розныя тыпы націску. Акустычная характарыстыка беларускага націску. Рознамясцовасць, рухомасць слоўнага націску. Асноўны і пабочны націск у складаных словах. Праклітыкі і энклітыкі. Функцыі тактавага, лагічнага націску.

  18. Фанетычныя працэсы. Пазіцыйныя чаргаванні гукаў як вынік фанетычных працэсаў. Гістарычныя чаргаванні гукаў.

  19. Прадмет арфаэпіі. Арфаэпія як правілы рэалізацыі фанетычнай сістэмы. Практычнае значэнне арфаэпіі. З гісторыі фарміравання арфаэпічных нормаў беларускай мовы.

  20. Арфаэпічная норма і культура маўлення. Прычыны адхіленняў ад літаратурных нормаў. З гісторыі фарміравання арфаэпічных нормаў беларускай мовы.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Пытанні да іспыту па сучаснай беларускай мове для студэнтаў групы 09-аб iconПытанні да іспыту па сучаснай беларускай мове для студэнтаў групы 09 аб
...

Пытанні да іспыту па сучаснай беларускай мове для студэнтаў групы 09-аб iconПытанні да іспыту па сучаснай беларускай мове для студэнтаў 2 курса (09ая-ня)
Беларуская мова як найважнейшы элемент нацыянальнай культуры. Беларуская літаратурная мова, яе прыметы: наддыялектнасць, унармаванасць,...

Пытанні да іспыту па сучаснай беларускай мове для студэнтаў групы 09-аб iconПытанні да дзяржаўнага экзамену па дысцыпліне «Методыка выкладання беларускай мовы І літаратурнага чытання» для студэнтаў 6 курса груп па завочнай формы атрымання адукацыі спецыяльнаці «Пачатковая адукацыя» (6ПАзс/09)
Методыка навучання беларускай мове як навука. Прадмет І задачы курса методыкі беларускай мовы ў пачатковых класах. Прынцыпы І метады...

Пытанні да іспыту па сучаснай беларускай мове для студэнтаў групы 09-аб iconТэматыка практычных заняткаў па сучаснай беларускай мове для студэнтаў 1 курса спецыяльнасці "Беларуская філалогія"
Мова як сродак камунікацыі І інструмент пазнання рэчаіснасці. Роля І месца беларускай мовы ў сучасным грамадстве. Сацыяльна-функцыянальная...

Пытанні да іспыту па сучаснай беларускай мове для студэнтаў групы 09-аб iconКолькі ў сучаснай беларускай мове зменных часцін мовы?
У беларускай мове ўжываюцца словы абеліск, тэрмас, дыск, фантазія. З якой мовы яны запазычаны?

Пытанні да іспыту па сучаснай беларускай мове для студэнтаў групы 09-аб iconБеларусі, Расіі І ва Украіне І што могуць зрабіць прафсаюзы для сацыяльнай падтрымкі студэнтаў?
Мінску. У поле зроку старшыняў прафсаюзаў трапілі як пытанні стыпендыяльнага забеспячэння студэнтаў, так І пытанні ІХ аздараўлення,...

Пытанні да іспыту па сучаснай беларускай мове для студэнтаў групы 09-аб iconПытанні для заліку (экзамену) па беларускай мове
Лексіка беларускай літаратурнай мовы паводле паходжання, ужывання І стылістычнай прыналежнасці

Пытанні да іспыту па сучаснай беларускай мове для студэнтаў групы 09-аб iconСекцыя беларускай І рускай моў фдп І па метадычныя рэкамендацыі І кантрольныя заданні па беларускай мове для студэнтаў-завочнікаў І курса бдуір мінск 2002
М 54 для студэнтаў-завочнікаў І курса бдуір / Склад. Л. А. Пятроўская, Л. А. Бондар, Мн.: Бдуір, 2002. – 24 с

Пытанні да іспыту па сучаснай беларускай мове для студэнтаў групы 09-аб iconІ нтэрнэт-ал І мп І яда па беларускай мове
Якому слову ў сучаснай мове адпавядае старажытнае агульнаславянскае словазлучэнне "сего лета"?

Пытанні да іспыту па сучаснай беларускай мове для студэнтаў групы 09-аб iconВучэбна-метадычны комплекс для студэнтаў 1 курса спецыяльнасці 1-21 05 01 Беларуская філалогія (па напрамках)
Вырашэнне гэтых задач павінна таксама садзейнічаць падрыхтоўцы студэнтаў да больш асэнсаванага ўспрыняцця І засваення курсаў сучаснай...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка