Гэта цікава Сцэнарый мерапрыемства па беларускаймове Задачы




НазваГэта цікава Сцэнарый мерапрыемства па беларускаймове Задачы
Дата канвертавання28.10.2012
Памер100.83 Kb.
ТыпДокументы
Гэта цікава”


Сцэнарый мерапрыемства па беларускаймове


Задачы: - праверыць веды вучняў па роднай мове, выклікаць цікавасць да вывучэння беларускага фальклору;

  • садзейнічаць развіццю камунікатыўных навыкаў вучняў, творчага мыслення, пазнавальнага інтарэсу вучняў, узбагачэнню слоўнікавага запасу;

  • стварыць умовы для выхавання любові і павагі да культурных традыцый беларускага народа.


Падрыхтоўка. Вучні знаёмяцца з выставай кніг у школьнай бібліятэцы, чытаюць апавяданні і нарысы з кніг:

Драздова В. Я., Старавойтава Т. А. У вольны час. — Мазыр, 1998;

Коваль У. I. Беларускія народныя звычаі і святы. — Гомель, 1993;

Янкоўскі Ф. Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы. — Мінск, 1992;

Беларускія народныя казкі / апрацоўка А. Якімовіча. — Мінск, 1990.


Для правядзення конкурсу вучні дзеляцца на дзве каманды, удзельнікі якіх выбіраюць капітанаў, падбіраюць назвы каманд. Кожная каманда рыхтуе невялікую інсцэніроўку народнага свята.

Дзеці прыносяць з дому ручнікі, даматканыя посцілкі, коўдры, сурвэткі, ганчарныя вырабы для ўпрыгожвання класа. Настаўнік дапамагае аформіць клас святочна, у беларускім народным стылі.


- Добры дзень, сябры! Сёння ў нас свята! Свята роднай мовы! Мы з вамі ўспомнім загадкі і казкі, прымаўкі і прыказкі, абрады і традыцыі правядзення народных свят.


Першы конкурс называецца

«Прылады працы»

Кожная каманда атрымлівае карткі з намаляванымі прыладамі працы. Вы павінны хутка і правільна паказаць адпаведны малюнак-адгадку на маю загадку. Каманда, якая адгадае найбольш загадак, і будзе пераможцам.


Сам драўляны, а галава жалезная. (Малаток.)

Дровы нарыхтоўвае працаўніца дбайная,

галава сталёвая, тулава — драўлянае. (Сякера.)

Есці век яна не просіць,

хоць зубоў і многа мае,

як працуе — сыпле проса,

весела спявае. (Шла.)

Ручка ёсць, а не граблі, зямлю рые, а не барана. (Рыдлёўка.)

Маленькі, гарбаценькі, усё поле абскача. (Серп.)

Ходзіць, скача па пакоі дзед з доўгаю барадою, як няма чаго рабіць, у куце тады стаіць. (Венік.)


Журы адзначае на дошчы правільныя адказы і вызначае пераможцу.


  • Наступны конкурс «Добры гаспадар».

Ён прысвечаны загадкам. Кожная каманда па чарзе называе адгадку. Калі адказу няма, то адгадвае другая каманда.

Адкіну палена, адкіну другое, як і скіну крывое — выведу жывое. (Распрагаць каня.)

Як ляжыць, то меньшая за кацяня, а як паднімецца, то большая за каня. (Дуга.)

Чатыры колы летам бягуць, дзве дубовыя паненкі зімой слізгаюць, a іх гаспадар — адзін і ўзімку, і ўлетку. (Калёсы, сані, конь.)

Стальны пёс, у зямлю ўрос. (Барана.)

Калода — калодзішча, балота — балоцішча, воўк утапіўся, два зайцы цягнуць. (Калодзеж, вядро, рукі.)

Сівая карова праз дарогу пройдзе, а белая за-сядзе. (Сыроватка, цадзілка, тварог.)


Журы падводзіць вынікі, кожны правільны адказ ацэньваецца 1 балам.


- Багацце і непаўторнасць нашай мовы шмат у чым вызначаюць прымаўкі і прыказкі. Яны дапамагаюць адчуць яе адметнасць, вобразнасць і хараство. Наш наступны конкурс называецца «Працоўны дзень»

Каманды атрымліваюць набор картак. На адных змешчаны пачатак прыказак, на другіх — іх заканчэнне. За 2 хвіліны каманда павінна падабраць карткі так, каб можна было прачытаць тэкст цалкам.

Сёння зробіш — заутра як... (знойдзеш).

Не адкладвай на заутра тое, што паспееш... (зрабіць сёння).

Летні дзень... (год корміць).

Колас да коласа... (будзе сноп).

Хто працуе... (таму і шанцуе).


Журы аб'яўляе вынікі конкурсу.


Вядучы. А зараз конкурс

«Родны кут»

Капітаны становяцца побач на адну лінію, па чарзе называюць прымаўкі і прыказкі і робяць крок наперад. Выйграе той, хто зробіць больш крокаў, а значыць, успомніць больш прымавак і прыказак.

Няма смачнейшай вадзіцы, як у роднай крыніцы.

Свая хатка — як родная матка.

У гасцях добра, а дома лепш.

Чалавек без Радзімы, што салавей без песні.

Як мы да людзей, так і людзі да нас.

Няма лепшай хаткі, як у роднай маткі.

Для ўсякай птушачкі свае зняздо мілае.


Журы аб'яўляе вынікі конкурсу.


У той час, калі каманды рыхтуюцца да паказу інсцэніровак народных свят, вядучы прапануе балельшчыкам конкурс «Казачная ліса»

Яны павінны назваць казкі, у якіх героем з'яўляецца лісіца.

«Воўк, лісіца і аўца», «Мужык, воўк і ліса», «Лісіца-хітрыца», «Чаму барсук і лісіца ў норах жывуць», «Селянін, мядзведзь і лісіца», «Зайкава хатка», «Як кот звяроў напалохаў», «Коцік, пеўнік і лісіца», «Як лісіца ваўка судзіла»...


  • Апошні наш конкурс — «Свята»

Кожная каманда падрыхтавала невялікія сцэнкі, падабрала пытанні і заданні па свайму святу. Давайце паглядзім, як у іх гэта атрымалася.

1-я каманда паказвае сцэнку «Каляды». Затым прапануе 2-й камандзе адказаць на пытанні і назваць прыказкі і прымаўкі, якія адносяцца да гэтага свята.

Пытанні

Калі адзначаецца свята «Калядкі»? (3 7 па 19 студзеня.)

Якая цэнтральная падзея ў калядным свяце? (Калядаванне. Сяляне абыходзілі хаты аднавяскоўцаў і выконвалі калядныя песні. Калядоўшчыкі перапраналіся ў казу, ваўка, мядзведзя, жураўля, цыганку, гандляра, чорта і інш.)

Прыказкі і прымаўкі

Прыйшлі Калядкі — бліны і аладкі.

Калядкі — добрыя святкі: пад'еў ды на палаткі.

Насталі Калядкі, гаспадарам парадкі.

Па Калядах уночы трашчыць, а ўдзень плюшчыць.


2-я каманда паказвае сцэнку «Саракі». Затым прапануе 1-й камандзе адгадаць загадкі і назваць прыказкі і прымаўкі, якія адносяцца да гэтага свята.

Загадкі пра птушак

Праз горы, даліны,

Праз тысячы сёл

3 далёкай краіны

Вярнуўся пасол.

Спаважны, чыноўны,

Ён стаў на страсе

У ботах чырвоных,

Каб бачылі ўсе. (Бусел.)

У пагодлівы дзянёк

Недзе з паднябесся

Пералівісты званок

Славіць працу песняй. (Жаўранак.)

Спераду шыльца,

Ззаду вільцы,

Наверсе чорная палатка. (Ластаўка.)

Мабыць, ён не зведаў гора,

Не хадзіў ніколі голы.

Бо, як лета на дварэ

Усё вопратку дзярэ. (Драч.)

Прыказкі і прымаўкі

На Саракі пайшла зіма да ракі.

На Саракі ў адзін дзень сорак марозаў.

На Саракі вылятае сорак выраяў.

У канцы конкурсу журы падводзіць вынікі, аб'яўляе пераможцу.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Гэта цікава Сцэнарый мерапрыемства па беларускаймове Задачы iconВарыянт 1
Вызначце, як трэба пісаць не з прыслоўямі ў сказах: Сонца грэе (не)па-летняму; Гэта мне зусім (не)цікава; Ён рабіў гэта (не)натхнёна,...

Гэта цікава Сцэнарый мерапрыемства па беларускаймове Задачы iconСцэнарый мерапрыемства «ёсць чары ў забытым, старадаўнім»
Мэта: выхоўваць у вучняў працавітасць, грамадскія пачуцці, далучаць ІХ да спадчыны нацыянальнай культуры

Гэта цікава Сцэнарый мерапрыемства па беларускаймове Задачы iconСцэнарый пазакласнага мерапрыемства
...

Гэта цікава Сцэнарый мерапрыемства па беларускаймове Задачы iconМетадам цэнтральнай І восевай сіметрыі
Задачы на пабудову – гэта задачы, у якіх з дапамогай цыркуля І лінейкі патрабуецца выканаць некаторыя пабудаванні І пабудаваць адзначаную...

Гэта цікава Сцэнарый мерапрыемства па беларускаймове Задачы iconСцэнарый фальклорна-экалагічнай замалёўкі да свята "саракі" Мэты
Мэты: выхаванне цікаўнасці да фальклорных здабыткаў нашых продкаў; правядзенне мерапрыемства ў кантэксце выхавання экалагічнай культуры...

Гэта цікава Сцэнарый мерапрыемства па беларускаймове Задачы iconЗнаўца мовы Сцэнарыймерапрыемства па беларускаймове Мэты
Бедны той, хто не мае скарбаў вечных — скарбаў душы. Такі скарб, каторы ніхто І ніколі адабраць у нас не здолее, — гэта любоў да...

Гэта цікава Сцэнарый мерапрыемства па беларускаймове Задачы icon+, дзе некаторы пастаянны лiк: Па азначэнню гэта азначае, што функцыя +
Асноўнай задачай дыферэнцыяльнага злiчэння з’яўляецца задача знаходжання вытворнай дадзенай функцыi. Многiя задачы фiзiкi, механiкi,...

Гэта цікава Сцэнарый мерапрыемства па беларускаймове Задачы icon"Общий (бел.)"
...

Гэта цікава Сцэнарый мерапрыемства па беларускаймове Задачы iconТэма: Лёгкая прамысловасць Задачы
Якая краіна займае лідзіруючыя пазіцыі па выпуску практычна ўсіх відаў тканін? Чым гэта можна растлумачыць?

Гэта цікава Сцэнарый мерапрыемства па беларускаймове Задачы iconЛідэр прадпрымальнікаў: "Гэта яшчэ не перамовы"
Праграма-максымум – прыняцьце ў першай палове наступнага году закона аб малым І сярэднім бізнэсе, Ён патлумачыў, чаму сёньняшняе...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка