Апытаньне Свабоды: "Шпіёнаў якіх краінаў можа зацікавіць Беларусь?"

НазваАпытаньне Свабоды: "Шпіёнаў якіх краінаў можа зацікавіць Беларусь?"
Дата канвертавання02.11.2012
Памер23.98 Kb.
ТыпДокументы

Stud0716-1vox

Апытаньне Свабоды: “Шпіёнаў якіх краінаў можа зацікавіць Беларусь?”

У Беларусі разгарэўся чарговы “шпіёнскі скандал”. Выкрытыя грамадзяне Расеі і Беларусі, якія нібыта займаліся шпіянажам на карысьць Польшчы.

Зьнешнія выведкі якіх замежных краінаў могуць цікавіцца Беларусьсю?

Гэта пытаньне менчукам задавала Іна Студзінская.

---------------------

Спадар: “Цікавасьць, канечне, нашы самыя блізкія суседзі праяўляюць: Літва, Польшча, Украіна. Але наўрад ці хтосьці сур’ёзна баіцца, занепакоены, што нейкая пагроза можа быць з боку Беларусі”.

Юнак: “Можа быць, Амэрыка, Расея могуць быць зацікаўленыя. Таксама Украіна, Літва, Латвія, Польшча”.

Дзяўчына: “Я нават і ня ведаю, хто ў пляне выведкі можа цікавіцца Беларусьсю”.

Спадарыня: “Хіба што Амэрыка можа цікавіцца, ёй ўсё трэба ведаць”.

Спадар: “Ды ўсе – і блізкае, і далёкае замежжа”.

Юнак: “Я чуў, што амэрыканцы хочуць фізычнага зьнішчэньня нашага прэзыдэнта. Ім патрэбны захоп улады, таму што Беларусь – гэта пляцдарм паміж Расеяй, і ім хацелася б кантраляваць гэту тэрыторыю”.

Дзяўчына: “Я думаю, гэта перш за ўсё Літва, Расея, ЗША”.

Спадар: “Амэрыка, хутчэй за ўсё. Паколькі мы знаходзімся ў цэнтры Эўропы, наша геапалітычнае знаходжаньне выклікае цікаўнасьць у іншых краінаў, асабліва ў краінаў-сяброў НАТО, я думаю”.

Дзяўчына: “Мне здаецца, што гэта перш за ўсё ЗША і Расея Іх цікавяць перад усім пытаньні, зьвязаныя з вайсковай дзейнасьцю нашай краіны”.

Спадар: “Я думаю, усе. Усе краіны цікавяцца Беларусьсю. Эўропе па-свойму цікава, што адбываецца ў Беларусі”.

Спадарыня: “Сакрэты, асабліва дзяржаўныя, цікавыя ўсім”.

Спадар: “Гэта могуць быць краіны суседнія, да прыкладу, Польшчы, Эўразьвязу”.

Дзяўчына: “Шчыра кажучы, я наагул не магу ўявіць, каму Беларусь можа быць цікавая”.

Карэспандэнтка: “На вашу думку, якія краіны могуць цікавіцца Беларусьсю ў пляне выведкі?”

Спадар: “Кітай. Таму што мы цікавімся Кітаем”.

Юнак: “Максымум – Паўночная Карэя, таму што ва ўсіх астатніх узровень разьвіцьця значна вышэйшы”.

Спадар: “Я думаю, любыя. Шпіянаж ёсьць паўсюль. Жыць без шпіянажу – гэта значыць, быць сьляпым у сьвеце тых, хто бачыць. І нашы шпіёняць, і ў нас шпіёняць”.

Дзядуля: “Божа ж мой, вядома: Злучаныя Штаты Амэрыкі. І той, хто за імі стаіць – Польшча, Нямеччына”.

Дзяўчына: “У нас нічога не выведаеш, усё схавана”.

Юнак: “Нават і ня ведаю”.

Спадар: “У першую чаргу, Расеі цікава, што тут робіцца. Таму што праз Беларусь ідуць і газ, і нафта, і наркотыкі, і зброя, на якіх тая самая Расея і зарабляе. Ім гэта і цікава. Астатнія проста хвалююцца за нас, гаротных”.

Юначка: “Расея, Украіна, Польшча, менавіта суседнія краіны”.

Спадар: “Краіны Эўропы: Польшча, Чэхія, Бэльгія”.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Апытаньне Свабоды: \"Шпіёнаў якіх краінаў можа зацікавіць Беларусь?\" iconУладзімер Арлоў: "у свабоды ёсьць шмат увасабленьняў"
Свабоды”. Дванаццатае выданьне з сэрыі “Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзя” склалі выбраныя перадачы з цыклю “Імёны Свабоды” 261...

Апытаньне Свабоды: \"Шпіёнаў якіх краінаў можа зацікавіць Беларусь?\" iconАпытаньне "Свабоды": Ці пакідаеце вы чаявыя ў кавярні?
Спадарыня : “Практычна ніколі. Паколькі жыву адна І для мяне вялікая раскоша пайсьці ў рэстарацыю альбо кавярню. А калі выбіраюся...

Апытаньне Свабоды: \"Шпіёнаў якіх краінаў можа зацікавіць Беларусь?\" iconЕначная аблога 13 верасьня
Гэта, верагодна, зьвязана з ростам у летні перыяд карпаратыўнай лаяльнасьці супрацоўнікаў «Интерфакса», сярод якіх І праводзілася...

Апытаньне Свабоды: \"Шпіёнаў якіх краінаў можа зацікавіць Беларусь?\" iconУладзімера Арлова "Імёны "
Свабоды”. Дванаццатае выданьне з сэрыі “Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзя” склалі выбраныя перадачы з цыклю “Імёны Свабоды” 261...

Апытаньне Свабоды: \"Шпіёнаў якіх краінаў можа зацікавіць Беларусь?\" iconПытаньне гэтага тыдня: Шпіёны якіх краінаў больш небясьпечныя для Беларусі?
Аляксандар Лукашэнка зьняў з пасады кдб беларусі Сьцяпана Сухарэнку, а пасады першага намесьніка старшыні – Васіля Дземяньцея

Апытаньне Свабоды: \"Шпіёнаў якіх краінаў можа зацікавіць Беларусь?\" iconАпытаньне парайце, як стаць аптымістам?
Студзінская: 15 лютага эстонскі парлямэнт прыняў законапраект "Аб зносе забароненых збудаваньняў". Бронзавы жаўнер – талінскі помнік...

Апытаньне Свабоды: \"Шпіёнаў якіх краінаў можа зацікавіць Беларусь?\" iconAssistant Secretary Gordon ’ s Travel to Bulgaria, Greece and Slovakia, February 28, March 4 2011
Шостая па ліку канферэнцыя «Globsec», прысвечаная тэме бяспекі І палітыкі ў Цэнтральнай Еўропе распачне працу ў Браціславе. Прадстаўнічыя...

Апытаньне Свабоды: \"Шпіёнаў якіх краінаў можа зацікавіць Беларусь?\" iconAssistant Secretary Gordon’s Travel to Bulgaria, Greece and Slovakia, February 28, March 4 2011
Шостая па ліку канферэнцыя «Globsec», прысвечаная тэме бяспекі І палітыкі ў Цэнтральнай Еўропе распачне працу ў Браціславе. Прадстаўнічыя...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org

База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка