Тэкст. Прыкметы тэкстаў Практыкаванне




НазваТэкст. Прыкметы тэкстаў Практыкаванне
Дата канвертавання01.02.2013
Памер20.23 Kb.
ТыпДокументы
Тэкст. Прыкметы тэкстаў

Практыкаванне. Вызначце, пад якімі лічбамі запісаны тэксты, а пад якімі даюцца наборы сказаў.

1. За ноч снег нібыта злізала, і ўсё навокал памаладзела. Пагорак зелянеў сакавітай рунню. Канава на імшары таксама зелянела ад маладой асакі, а вярба за ноч пажаўцела. Набрынялыя пупышкі патрэскаліся, і з іх здзіўлена пазіралі на свет жоўтыя коцікі.

2. Памаленьку, але з кожным днём усё смялей і ўладарней наступала вясна. Замаразкі браліся ўсё мацней і мацней, і ўжо раніцамі зямля адзывалася пад нагамі лёгкім звонам. Рэдкія лісты зрываліся з галін дубоў-асілкаў і павольна ляцелі ўніз, асцярожна лажыліся на зямлю. Вёска прыгожа патанала ў кіпені майскіх садоў, раскашавала пад чыстым небам.

3. За выключэннем некаторых раёнаў Палесся, беларускую хату ніколі не беляць знадворку, толькі ўнутры. Але старая беларуская вёска, прайграючы ў весялосці знешняга выгляду перад вёскай, скажам, карпацкай або малдаўскай, мае нейкі дужа мілы, задумлівы і паэтычны каларыт. Дзякуючы прысадам вялікіх дрэў на вуліцах, векавым дубам на сядзібах, садкам і, урэшце, таму, што калі не адразу за хатамі, то хаця б на гарызонце амаль абавязкова відаць лясы ці пералескі, што калі не тут жа, то непадалёку — рака, рачулка або возера. Шмат зеляніны, шмат вады, шмат неба над галавою.

4. Знадворку хата мае зусім шляхецкі выгляд. Перакручаныя дзверы віселі ўпоперак на адной завесе. Вокны вымыты і завешаны белымі паркалёвымі фіранкамі. Сенцы і зараз служаць для гаспадарчых мэт: тут вёдры, цэбры з рознай рознасцю, маслабойкі і шмат чаго яшчэ. Парог асэнсоўваўся людзьмі як своеасаблівая мяжа, што аддзяляе чалавечае жытло ад прасторы "за парогам" - неасвоенай, нежылой і, значыць, варожай для чалавека. Печ абагравае хату, у ёй вараць ежу, на ёй спяць, адпачываюць, а то і лечацца. Дашчатая падлога чыста вымыта.

Практыкаванне. Падумайце, у якім парадку трэба размясціць сказы, каб атрымаўся тэкст. Пранумаруйце сказы. Вызначце тып маўлення ў кожным тэксце.

1. 1) Учарашні дождж растапіў пачарнелы снег, і цяпер на лёдзе стаяла падсінелая вада. 2) Лёгкі вецер гнаў па ёй дробныя хвалі, якія падкатваліся да рудых чаротаў. 3)Далей вырастаў проста з вады хмызняк. 4) 3 самай раніцы не сядзелася ў хаце. 5) Я пайшоў на возера, якое заўсёды вабіла да сябе.

2. 1) 3 пупышак на бярозе вось-вось гатовы былі паказацца маладыя лісточкі, але дрэва нешта марудзіла. 2) Дол усланы рудым лісцем, сухой папараццю, пераблытанай травой і збуцвелымі галінкамі. 3) Гэтую асцярожнасць яна пераняла ў дуба. 4) 3-пад гэтай папрэлай коўдры месцамі праглядваў бледны, нібы вымачаны, мох. 5) Бяроза, відаць, чакала, пакуль пройдуць вясновыя халады.

3. 1) Асновай "Слова..." стала апісанне рэальных падзей, звязаных з барацьбой усходніх славян з полаўцамі. 2) У ім гучыць заклік да князёў спыніць звадкі ды бясконцую дзяльбу Радзімы, каб паспяхова супрацьстаяць варожай навале. 3) Гэта натхнёная песня - палымяны пратэст супраць княжацкіх міжусобіц і заклік да яднання перад пагрозай нашэсця ваяўнічых качэўных народаў. 4) Створанае восем стагоддзяў назад "Слова пра паход Ігаравы" заслужана называюць жамчужынай славянскай паэзіі.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Тэкст. Прыкметы тэкстаў Практыкаванне iconТыпы тэкстаў Практыкаванне
Практыкаванне. Падумайце, у якім парадку трэба размясціць сказы, каб атрымаўся тэкст. Пранумаруйце сказы. Вызначце тып маўлення ў...

Тэкст. Прыкметы тэкстаў Практыкаванне iconРоля інстытута беларускай культуры ў развіцці айчыннай гістарычнай навукі
Тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст,...

Тэкст. Прыкметы тэкстаў Практыкаванне iconПриложение 1 В. С. Абухов І ч к а нст ы туц ы я СССР 1936 г. – Самаядэма крат ы чная к а нст ы туц ы я ХХ ст
Тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст, тэкст,...

Тэкст. Прыкметы тэкстаў Практыкаванне icon§ 10. Ужыванне вялікай літары
Практыкаванне 46. Запішыце тэкст у адпаведнасці з нормамі беларускай літаратурнай мовы

Тэкст. Прыкметы тэкстаў Практыкаванне icon§ Сучасны беларускі алфавіт Праверце, як вы засвоілі папярэдні матэрыял Практыкаванне 34
Практыкаванне 35. Прачытайце словы ў адпаведнасці з нормамі беларускага літаратурнага вымаўлення

Тэкст. Прыкметы тэкстаў Практыкаванне iconСтылі І жанры тэкстаў Практыкаванне
Прыроднае расліннае покрыва займае каля 67 тэрыторыі Беларусі. Адносіцца да 2 геабатанічных абласцей: таежнай хвойна-лясной І еўрапейскай...

Тэкст. Прыкметы тэкстаў Практыкаванне iconЗаданні ІІ завочнага этапа для 9-класнікаў, удзельнікаў вочна-завочнай школы-2010 па падрыхтоўцы да алімпіяды па беларускай мове І літаратуры
Пастаўце сказы ў такім парадку, каб атрымаўся звязны тэкст. Перакладзіце тэкст на беларускую мову, запішыце пераклад, падзяліўшы...

Тэкст. Прыкметы тэкстаў Практыкаванне iconСцэнар правядзення семінара "Дэмакратыя як тып палітычнай сістэмы"
У пачатку семінара можна правесці любое практыкаванне на ўсталяванне кантактаў І стварэнне пазітыўнай даверлівайай атмасферы. На...

Тэкст. Прыкметы тэкстаў Практыкаванне iconМіністэрства адукацыі рэспублікі беларусь уа «Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт»
А тут будзе ваш тэкст. А тут будзе ваш тэкст. А тут будзе ваш тэкст. А тут будзе ваш тэкст.

Тэкст. Прыкметы тэкстаў Практыкаванне iconТэксты для завучвання на памяць
Да ўсіх тэкстаў неабходна зрабіць падрадковыя пераклады на беларускую/рускую мову, а таксама знайсці мастацкія пераклады гэтых тэкстаў...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка