Начная аблога 20 верасьня




НазваНачная аблога 20 верасьня
Дата канвертавання01.02.2013
Памер17.61 Kb.
ТыпДокументы
Начная аБЛОГа 20 верасьня


На форумах парталу Tut.byкамэнтуюць выказваньні палітоляга Юр’я Шаўцова пра тое, што ў выпадку ўступленьня Ўкраіны ў НАТО беларусы будуць разглядаць Украіну як ворага, што ўзьнікнуць духоўныя праблемы і што беларусы перастануць езьдзіць на адпачынак у Крым. Камэнтары:


“Нягледзячы на сяброўства ў НАТО Італіі, Францыі, Турцыі, Баўгарыі, Літвы ды іншых, беларускія грамадзяне адпачываюць у гэтых краінах”;


“Любімы занятак “усходніх славянаў” – крытыкаваць іншыя народы, якія дамагліся лепшага дзякуючы сваёй бездухоўнасьці”;


“Заўважце, Украіна ня будзе лічыць нас ворагамі, гэта “мы” будзем лічыць яе ворагам”.


Блогер a_sad_one камэнтуе інфармацыю пра тое, што сёньня Аляксандар Лукашэнка зрабіў “незаплянаваны шпацыр” па тэрыторыі былога вайсковага гарадка Ўручча, дзе ў свой час нёс службу:


“Ага, незаплянаваную... Толькі ў сераду ўвечары, едучы дадому, зьвярнуў увагу на камунальнікаў, якія мылі плітку і асфальт ля прыпынку. Шчыра кажучы, так і думаў, што ПэЖэ кудысьці ў тыя краі паедзе.


Водгук наведніка блогу: “Мылі, спадзяюся, зубнымі шчоткамі?”

На сайце generation.by зьявіліся смайлікі зь бел-чырвона-белымі сьцяжкамі: Аўтары пішуць:

“19 верасьня – падвойнае сьвята. У 1982 годзе быў прыдуманы смайлік. А ў 1991-м беларускі парлямэнт прагаласаваў за аднаўленьне нацыянальных сымбаляў у якасьці дзяржаўных. З гэтай нагоды – два сьвяты ў некалькіх смайліках :) Карыстайцеся!”.

Усяго на сайце можна скапіяваць коды для трынаццаці разнастайных беларускіх смайлікаў.

Юлія Рудзіцкая ў сваімдзёньніку зьмясьціла маляваны кліп на песьню гурту “Троіца” “Тры Янгалы”, які зрабіла ў суаўтарстве з Натальляй Чатковай:


Дасылайце свае ідэі для “Начной аБЛОГі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце смс-паведамленьні на нумар 391-22-24.


Севярын Квяткоўскі, Менск

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Начная аблога 20 верасьня icon"Начная аблога" вітае сваіх слухачоў 6 верасьня!
Прынамсі, сёньня апоўдні пад рубрыкай “Навіны апошняга дня” можна было азнаёміцца зь інфармацыяй ад 4 верасьня

Начная аблога 20 верасьня iconНачная аблога 12 верасьня
Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Канаплёў падаў прашэньне аб адстаўцы ў сувязі са станам здароўя

Начная аблога 20 верасьня iconНачная аблога 19 верасьня
Ды неяк паспрабавалі спыніць І стабілізаваць цэны на жытло. Указамі й пастановамі цэнаў ня спыніш!

Начная аблога 20 верасьня iconНачная аблога 5 кастрычніка
Партал tut by адзначае сёньня 7-годзьдзе. З гэтай нагоды на форуме парталу можна ўбачыць віншаваньні, да якіх далучаецца І “Начная...

Начная аблога 20 верасьня iconНачная аблога 21 верасьня
Музыка Лявон Вольскі камэнтуе ў сваім дзёньніку паведамленьне пра выступ гурту “Крамбамбуля” на “Дажынках” у Рэчыцы

Начная аблога 20 верасьня iconНачная аблога 10 верасьня
Я, такі й такі, жыву там І там, стала І г д.". Анкету на месцы запоўніў, здаў штамп у пашпарт тут проста й атрымаў. Адзін зварот....

Начная аблога 20 верасьня iconНачная аблога 12 верасьня
На сайце блогаў “Жывы Журнал” камэнтуюць выказваньне палітыка Аляксандра Мілінкевіча з нагоды прызначэньня новым расейскім прэ’ерам...

Начная аблога 20 верасьня iconНачная аблога 26 лістапада
Нехта Vorewig у зьвязку з разгонам "Маршу нязгодных" у расейскім Санкт-Пецярбурзе

Начная аблога 20 верасьня iconНачная аблога 2 кастрычніка
Паводле арганізатараў страйку, у ім удзельнічала 30 тысяч прадпрымальнікаў пра ўсёй Беларусі

Начная аблога 20 верасьня iconНачная аблога 12 ліспапада
Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў зьнізіць кошт квадратнага мэтру жытла. Камэнтары

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка