Гісторыя знешняй палітыкі Беларусі Тыпавая вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасцях




НазваГісторыя знешняй палітыкі Беларусі Тыпавая вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасцях
старонка1/7
Дата канвертавання28.10.2012
Памер0.67 Mb.
ТыпДокументы
  1   2   3   4   5   6   7






Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў

Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі


ЗАЦВЯРДЖАЮ

Першы намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь

______________ А.І. Жук

(подпiс)

«____» ______________

(дата зацвярджэння)

Рэгістрацыйны № ТД-____________/тып.


Гісторыя знешняй палітыкі Беларусі


Тыпавая вучэбная праграма

для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасцях:


1 -23 01 01 Міжнародныя адносіны

1 -23 01 03 Лінгвакраіназнаўства


УЗГОДНЕНА

Намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь

_____________ В.І. Варанецкі

(подпіс)

________________________

(дата)

Старшыня Вучэбна-метадычнага аб’яднання вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі

________________ У.Л. Клюня

(подпіс)

________________________

(дата)


УЗГОДНЕНА

Начальнік Упраўлення вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі

_______________ Ю.І. Міксюк (подпіс)


________________________

(дата)

Рэктар

Дзяржаўнай установы адукацыі «Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы»

________________ М.І. Демчук

(подпіс) ________________________

(дата)




Эксперт-нормакантралёр

________________ С.М. Арцем’ева

(подпіс)

________________________ (дата)


Мінск 2009


Складальнік:


У.Е. Снапкоўскі, прафесар кафедры міжнародных адносін факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага універсітэта, доктар гістарычных навук, прафесар


РЭЦЭНЗЕНТЫ:

Кафедра новай і навейшай гісторыі ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка”

М.П. Касцюк, галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, акадэмік НАН Беларусі, доктар гістарычных навук, прафесар


РЭКАМЕНДАВАНА ДА ЗАЦВЯРДЖЭННЯ ў якасці тыпавой:

Кафедрай міжнародных адносін факультэта міжнародных адносін БДУ

(пратакол № 8 ад 29 красавiка 2009 г.);


Навукова-метадычным саветам Беларускага дзяржаўнага універсітэта

(пратакол № 3 ад 21 чэрвеня 2009 г.);


Навукова-метадычным саветам па гуманітарных спецыяльнасцях вучэбна-метадычнага аб’яднання вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі (пратакол № 2 ад 5 чэрвеня 2009 г.).


Адказны за рэдакцыю: У.Е. Снапкоўскі

Адказны за выпуск У.Е. Снапкоўскі


І. ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА


Аб’ектам дысцыпліны «Гісторыя знешняй палітыкі Беларусі» з’яўляецца даследаванне гісторыі міжнародных адносін у рэгіёне Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, да якога геаграфічна, геапалітычна і цывілізацыйна належыць Беларусь; знешняй палітыкі дзяржаў як гэтага рэгіёна, так і іншых еўрапейскіх і нееўрапейскіх уплывовых актораў (удзельнікаў) міжнароднай палітыкі і дыпламатыі.

Прадметам дысцыпліны «Гісторыя знешняй палітыкі Беларусі» з’яўляецца даследаванне знешнепалітычнай дзейнасці беларускіх дзяржаў і дзяржаўных утварэнняў у розныя гістарычныя перыяды, а таксама знешнепалітычных праектаў беларускага нацыянальнага руху ў ХІХ–ХХ ст.

Асноўнымі навуковымі кірункамі дысцыпліны з’яўляюцца:

1) вывучэнне знешняй палітыкі беларускіх дзяржаў у розныя гістарычныя перыяды (старажытнабеларускіх дзяржаў-княстваў, Вялікага княства Літоўскага, Беларускай Народнай Рэспублікі, Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, Рэспублікі Беларусь);

2) даследаванне знешнепалітычнага працэсу і механізму беларускіх дзяржаў, асабліва ў кантэксце ўзаемаадносін «цэнтр – перыферыя» ў час іх знаходжання ў складзе федэратыўных дзяржаў з іншаэтнічным дамінаваннем (Рэч Паспалітая і Савецкі Саюз);

3) вывучэнне знешнепалітычных праектаў беларускага патрыятычнага, вызваленчага руху ў час барацьбы за адраджэнне дзяржаўнасці Беларусі пасля падзелаў Рэчы Паспалітай, у савецкія і постсавецкія часы – у выглядзе беларускай палітычнай эміграцыі;

4) даследаванне міжнароднага асяроддзя, у якім разгортваліся знешняя палітыка беларускіх дзяржаў і беларускі нацыянальна-вызваленчы рух. У гэтай сувязі асабліва важнае значэнне мае разгляд планавання і рэалізацыі знешнепалітычных праграм і ўстановак адносна Беларусі з боку галоўных знешнепалітычных актораў усходнееўрапейскага рэгіёна (Русі – Маскоўскай дзяржавы – Расіі – СССР, Польшчы, крыжацкіх дзяржаў, Арды, Крыма, Турцыі, Швецыі, Германіі, Украіны, балтыйскіх дзяржаў і інш.);

5) аналіз асаблівасцей акупацыйнай палітыкі дзяржаў, якія захоплівалі, анексіравалі, дзялілі тэрыторыю Беларусі (Расійскай імперыі, напалеонаўскай Францыі, кайзераўскай і гітлераўскай Германіі, міжваеннай Польшчы);

6) улік геапалітычных і культурна-цывілізацыйных асаблівасцей развіцця Беларусі як тэрыторыі і дзяржавы Усходняй Еўропы, размешчанай на стыку культур і цывілізацый, скрыжаванні геапалітычных і геаэканамічных інтарэсаў вялікіх, сярэдніх і малых дзяржаў, як суседніх, так і аддаленых.

Задачамі навуковай і вучэбнай дысцыпліны «Гісторыя знешняй палітыкі Беларусі» з’яўляюцца вывучэнне і даследаванне:

  • гісторыі знешнепалітычнай дзейнасці беларускіх дзяржаў і дзяржаўных утварэнняў;

  • планаў і палітыкі іншых дзяржаў адносна Беларусі;

  • знешнепалітычнага працэсу і механізму беларускіх дзяржаў, а таксама федэратыўных і унітарных дзяржаў, у склад якіх уваходзілі беларускія дзяржавы і тэрыторыі;

  • знешнепалітычных праектаў беларускага вызваленчага руху і беларускай палітычнай эміграцыі;

  • геапалітычных і культурна-цывілізацыйных фактараў, якія ўплывалі на міжнароднае становішча, знешнюю палітыку і дыпламатыю Беларусі.

Вучэбны курс па гісторыі знешняй палітыкі Беларусі разлічаны на тое, каб дапамагчы студэнтам, аспірантам, аматарам самастойнага вывучэння гісторыі дыпламатыі і міжнародных адносін засвоіць гістарычны вопыт беларускай дзяржаўнасці ў галіне знешняй палітыкі і міжнародных адносін. Гэты курс накіраваны на тое, каб знаходзіць прычынна-выніковыя сувязі гістарычных працэсаў і падзей у дадзенай галіне грамадскага і дзяржаўна-палітычнага жыцця, вызначаць геапалітычныя, эканамічныя, этнічныя, ідэалагічныя, культурныя, рэлігійныя і іншыя фактары, якія ўплывалі на міжнароднае становішча і знешнюю палітыку Беларусі у той ці іншы гістарычны перыяд.

Сувязь дысцыпліны з іншымі гістарычнымі, сацыяльнымі і гуманітарнымі дысцыплінамі і навукамі. Навучальны прадмет выкладаецца з улікам ведаў, набытых студэнтамі ў час вывучэння гісторыі Беларусі, гісторыі міжнародных адносін, іншых гістарычных курсаў, якія тэматычна і храналагічна звязаны са знешнепалітычнай гісторыяй Беларусі. Курс знешнепалітычнай гісторыі Беларусі мае шмат агульнага з такімі новымі гістарычнымі дысцыплінамі, як «Палітычная гісторыя Беларусі» і «Ваенная гісторыя Беларусі». Яны таксама знаходзяцца ў стадыі фарміравання і крышталізацыі ўласнага прадмета, аб’екта і метадаў даследавання.

Вучэбны курс «Гісторыя знешняй палітыкі Беларусі» цесна звязаны з выкладаннем дысцыплін «Гісторыя міжнародных адносін» і «Асновы дыпламатыі», якія чытаюцца на факультэтах і аддзяленнях міжнароднага профілю беларускіх універсітэтаў. Сярод сацыяльных і гуманітарных навук «Гісторыя знешняй палітыкі Беларусі» як гістарычная вучэбная і навуковая дысцыпліна найбольш звязана тэматычна з юрыдычнай і палітычнай навукай. Такая сувязь існуе з курсамі «Гісторыя дзяржавы і права Беларусі» і «Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі», якія выкладаюцца для студэнтаў юрыдычных і паліталагічных спецыяльнасцей нашай краіны. Шэраг агульных сюжэтаў і падыходаў звязвае наш курс з прадметам «Эканамічная гісторыя Беларусі», які выкладаецца для студэнтаў эканамічных спецыяльнасцей.

Вучэбны курс «Гісторыя знешняй палітыкі Беларусі» для спецыяльнасці «Міжнародныя адносіны» ахоплівае храналагічны перыяд ад пачаткаў беларускай дзяржаўнасці да абвяшчэння незалежнасці Беларусі ў 1991 г. і складаецца з дзвюх частак. У першай частцы разглядаюцца пытанні міжнароднага становішча і знешнепалітычнай дзейнасці першых гістарычных форм беларускай дзяржаўнасці: старажытнабеларускіх дзяржаў-княстваў і Вялікага княства Літоўскага, якія існавалі на працягу доўгага гістарычнага перыяду: з ІХ да канца ХVІІІ ст., г.зн ад узнікнення беларускай дзяржаўнасці да падзелаў Рэчы Паспалітай. У другой частцы курса асвятляюцца падзеі, з’явы і працэсы, звязаныя з міжнародным становішчам Беларусі і знешнепалітычнай дзейнасцю беларускіх дзяржаў (Беларускай Народнай Рэспублікі і Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі) з канца ХVІІІ ст. да 1991 г.

У выніку вывучэння дысцыпліны студэнт павінен ведаць:

- асноўныя падзеі, з’явы і асабы гісторыі знешняй палітыкі Беларусі, асаблівасці развіцця беларускай дзяржаўнасці ў кантэксце еўрапейскай і сусветнай гісторыі,

- характэрныя рысы ўзаемадзеяння Беларусі з рознымі суб’ектамі міжнародных адносін падчас асобных этапаў яе гісторыі.

Студэнт павінен валодаць:

- навыкамі самастойнага аналізу гістарычных падзей і працэсаў,

- выкарыстоўваць тэрміналогію сучаснай гістарычнай навукі,

- аргументавана адстойваць сваю пазіцыю падчас навуковай дыскусіі.

Выкладанне і вывучэнне дадзенай дысцыпліны ажыццяўляецца ў форме лекцый, семінарскіх заняткаў, кантрольна-самастойнай працы і завяршаецца здачай заліку і экзамена.

Вучэбная дысцыпліна «Гісторыя знешняй палітыкі Беларусі» па спецыяльнасці «Лінгвакраіназнаўства» ахоплівае перыяд ад пачаткаў беларускай дзяржаўнасці да сённяшніх часоў, г. зн. завяршаецца вывучэннем знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь і завяршаецца здачай заліку.

Тыпавымі вучэбнымі планамі на вывучэнне дысцыпліны адведзена: на спецыяльнасці 1-23 01 01 «Міжнародныя адносіны» ўсяго 128 гадзін, з іх 68 аўдыторныя, у тым ліку 26 лекцыйныя і 42 семінарскія; на спецыяльнасці 1-23 01 03 «Лінгвакраіназнаўства» ўсяго 54 гадзіны, з іх 34 аўдыторныя, у тым ліку 22 лекцыйныя і 12 семінарскія.


ІІ. ПРЫКЛАДНЫЯ ТЭМАТЫЧНЫЯ ПЛАНЫ


па спецыяльнасці 1 -23 01 01 Міжнародныя адносіны




Т э м а

Колькасць

гадзiн

п/п




лекцый

семiнараў

1

Уводзіны ў прадмет. Знешняя палітыка і дыпламатыя старажытнабеларускіх дзяржаў-княстваў (ІХ –ХІІІ ст.)

2

3

2

Узнікненне ВКЛ і пачатак яго актыўнай
тэрытарыяльнай экспансіі (1230 – 1370-я гг.)

2

2

3

Умацаванне міжнародна-палітычных пазіцый
ВКЛ пры Вітаўце Вялікім (1380 – 1420-я гг.)

2

2

4

Знешняя палітыка ВКЛ
(сярэдзіна ХV – сярэдзіна ХVІ ст.)

2

2

5

Войны паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай
(канец ХV — першая трэць ХVІ ст.)

2

4

6

Лівонская вайна і ўтварэнне Рэчы Паспалітай

2

2

7

Знешняя палітыка ВКЛ
(канец ХVІ — першая палова ХVІІ ст.)




2

8

Знешняя палітыка і дыпламатыя Рэчы Паспалітай
і ВКЛ у час вайны з Расіяй 1654—1667 гг. і апошняй трэці ХVІІ ст.




2

9

Міжнароднае становішча і знешняя палітыка
Рэчы Паспалітай і ВКЛ (канец ХVІІ — першая палова ХVІІІ ст.)




2

10

Падзелы Рэчы Паспалітай




2

11

Знешнепалітычны механізм ВКЛ і Рэчы Паспалітай




4

12

Беларускі фактар ва ўнутранай і знешняй палітыцы Расійскай імперыі (першая палова ХІХ ст.)

2

3



13

Знешнепалітычныя аспекты станаўлення беларускага нацыянальнага руху (другая палова ХІХ –пачатак ХХ ст.)

2

2

14

Дыпламатыя Беларускай Народнай Рэспублікі (1918—1925 гг.)

2

2

15

Знешнепалітычная дзейнасць Беларускай ССР (1919—1929 гг.)

2

2

16

Беларусь у геапалітыцы і дыпламатыі перыяду другой сусветнай вайны

2

2

17

Другі выхад Беларусі на міжнародную арэну ў 1944—1949 гг.

2

2

18

Знешнепалітычная дзейнасць Беларускай ССР (1950 —1980-я гг.)

2

2

Усяго
  1   2   3   4   5   6   7

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Гісторыя знешняй палітыкі Беларусі Тыпавая вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасцях iconГісторыя беларусі вучэбная праграма дысцыплины абавязковага кампанента для спецыяльнасці
Вучэбная праграма дысцыпліны абавязковага кампанента “Гісторыя Беларусі” складзена на аснове Тыпавой вучэбнай праграмы для вышэйшых...

Гісторыя знешняй палітыкі Беларусі Тыпавая вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасцях iconГісторыя Беларусі Тыпавая вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці
Начальнік упраўлення вышэйшай І сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Гісторыя знешняй палітыкі Беларусі Тыпавая вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасцях iconМетэаралогія І кліматалогія тыпавая вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасцях
П. А. Каўрыга, дацэнт кафедры агульнага землязнаўства Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат геаграфічных навук, дацэнт

Гісторыя знешняй палітыкі Беларусі Тыпавая вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасцях iconФалькларыстыка тыпавая вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасцях
Кавалёва Р. М. – дацэнт кафедры тэорыі літаратуры ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны універсітэт», кандыдат філалагічных навук,...

Гісторыя знешняй палітыкі Беларусі Тыпавая вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасцях iconЗнешняя палітыка Рэспублікі Беларусь Тыпавая вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці
Старшыня Вучэбна-метадычнага аб’яднання вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі

Гісторыя знешняй палітыкі Беларусі Тыпавая вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасцях iconЛацінамоўная літаратура беларусі тыпавая вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці
Начальнік упраўлення вышэйшай І сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Гісторыя знешняй палітыкі Беларусі Тыпавая вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасцях iconТыпавая вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасцІ
Кафедра беларускай літаратуры Установы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны”

Гісторыя знешняй палітыкі Беларусі Тыпавая вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасцях icon"Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны"
Гісторыя Беларусі” складзена на аснове Тыпавой вучэбнай праграмы для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасцях: 1-21 03 01 “Гісторыя...

Гісторыя знешняй палітыкі Беларусі Тыпавая вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасцях iconМетады дыстанцыйных даследаванняў Тыпавая вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў п а спец ыя льн а с ці : 1
Прарэктар па вучэбнай I выхаваучай працы Дзяржаўнай установы адукацыі «Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы»

Гісторыя знешняй палітыкі Беларусі Тыпавая вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасцях iconМетодыка выкладання класічных моў Тыпавая вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці
Начальнік упраўлення вышэйшай І сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка