У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю




НазваУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Дата канвертавання02.11.2012
Памер36.03 Kb.
ТыпДокументы
У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю.


Аляксандар Лукашэнка сёньня наведаў фабрыку гародніны і зрабіў там шэраг заяваў: пра новыя цяплічныя комплексы, пра вытворчасьць фітагарбаты, пра сытуацыю на валютным рынку ды пра чуткі наконт сваёй нібыта хваробы, якія зьяўляюцца ў сеціве. Удзельнікі форумаў парталу TUT.by сачылі за гэтай падзеяй.


“Усё да адной кучы – гэта па-прэзыдэнцку!”


“Дарэчы, байкі наконт хваробы збольшага на форумах TUT.by культываваліся. У іншых месцах я іх нешта не заўважаў. Няўжо Лукашэнка чытае форумы?”


“Напэўна, я крыху прытаміўся, але цягам гэтага часу я не спыняў хакейныя трэніроўкі. Нават у гэтых умовах – я прызвычаіўся працаваць у экстрэмальных умовах”, -- цытуе Лукашэнку адзін з удзельнікаў форумаў і камэнтуе: -- “Вось! Нарэшце стала ўсім зразумела, што праца прэзыдэнта заключаецца ў заўсёдных хакейных трэніроўках!”


“Лукашэнка зрабіў шэраг заяваў на фабрыцы гародніны. Гародніна яго ўважліва слухала”.


Thorindwarf піша ў суполку Жывога журналу minsk_by “Ну вось, дарагія суграмадзяне, змоўнікі, саўдзельнікі мы і прыйшлі да лягічнага завяршэньня. Відаць, усё ў нашым каралеўстве трымаецца выключна толькі на адным... не, нават не чалавеку, хутчэй сымбалі... Вы запытаецеся, што гэта за загадкавы сымбаль. ЁН – адкажу я, і казаць больш нічога ня трэба. Усім і так усё зразумела. Апазыцыя мы альбо пафігісты, альбо зацятыя прыхільнікі ўлады... але нешта ў нас ёкае ўнутры, калі галоўны сымбаль краіны раптоўна, без папярэджаньня сыходзіць з галавой у “працу з дакумэнтамі”, ва ўсіх у нас паўстае адно й тое ж заканамернае пытаньне: “Дзе ЁН?”. Парушаецца звыклы лад жыцьця, нам кепска спаць па начох ад пытаньне, якое працінае галаву... Што з намі будзе безь ЯГО... Доступ да цела нашай альфы і амегі абмежаваны, згодна з прыблізнымі падлікамі ад 10 сакавіка. Мы рызыкуем пераплюнуць леташні рэкорд адсутнасьці ў тэлескрыні ўлюбёнага твару, калі ўжо не пераплюнулі. Задумайцеся, грэшнікі”.


На сайце парталу open.by сёньня праходзіла канфэрэнцыя з начальнікам цэнтру санаторна-курортнай працы “ЦэнтарКурорт” Алегам Міхайлавым. Наведнікі парталу цікавіліся пра магчымасьці для адпачынку ў Беларусі. Некаторыя рэплікі герой канфэрэнцыі пакінуў без адказаў.


“Паглядзеў отпуск-бай. Плаўна: люкс аднапакаёвы – 97 даляраў на суткі са сьняданкам. То бок, 14 дзён адпачынку мне й жонцы абыдуцца ў 1400 даляраў. Турэччына: заезд на 7 начэй на 299 даляраў з харчаваньнем, пералётам, “усё ўключана”, пражываньнем. На двох 14 дзён – 1200 даляраў. Прыемнага ўсім адпачынку ў родных партызанскіх лясох!”


А на сайце Studenty.byапублікаваны артыкул-досьлед “Чуеце суседзяў, а яны – вас?” У ім апавядаецца пра тое, як жыць у стандартных дамох з кепскай гукаізаляцыяй. “Праблемы гукаізаляцыі ў сучасным сьвеце вырашаюцца рознымі шляхамі. Як прынята шмат дзе ў Эўропе, можна пачаць прытрымлівацца правілаў грамадзкага парадку. Прапісаных і непрапісаных правілаў… Шумець да 23.00 – значыцца да 23.00. А пазьней, толькі ў тым выпадку, калі суседзяў гэта таксама задавальняе. Розныя ўзроставыя групы фармуюць свае «жылыя кварталы». Моладзі не даводзіцца сябе абмяжоўваць, калі ў іх як раз працоўны ўздым ці час для актыўнага адпачынку, бо за суседнімі сьценамі такія ж аднадумцы. А бабулям, дзядулям, ды наагул людзям іншага пакаленьня і сьветацяму жывецца таксама лёгка й ціха ў сваім асяродку са сваімі разборкамі. Рознага кшталту пакрыцьцё (паркет, дывановае пакрыцьцё etc) таксама спрыяюць гукаізаляцыі. Пры магчымасьці можна заняцца і перабудовай кватэры, а дакладней сьценаў і зрабіць іх шматслойнымі з дапамогай спэцыяльных матэрыялаў. У такім выпадку жылая плошча пакою можа зьменшыцца на пару сантымэтраў, але дадаецца крыху цішыні!»


Nutranyburatina зьмяшчае ў сваім блогу крыху літаратурнага сюру: “Джанкі Купала ехаў у шапік Белсаюздруку па каляровыя балёнікі. За ім бяжэла зграя балёнак і брахала на ўсю вёску, што звычайна абуджала абарыгенаў. Месьцічы ўжо прызвычаіліся да гэтага й нават пачыналі разумець камічнасьць сытуацыі, праўду кажучы, яны нянадта ўжо й прачыналіся... Так пальцам на левай назе трохі варухнуць ды й сьпяць далей. Яны разумелі ўсё. Інтэлегенцыя... інфармацыйны голад й усё такое. У шапіку балёнікаў не было, Купала засумаваў, што гэта за дзень нараджэньня без балёнікаў, падумаў ён, але нікому не сказаў, бо быў інтэлігентам і надзвычай выхаваным».


У беларускім сеціве блукала Юлія Шарова. Да сустрэчы ў оф-лайне.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Уведзеныя новыя патрабаваньні да рэклямы піва й цыгарэтаў. Удзельнікі форуму камэнтуюць

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне. У гэтым выпуску толькі пра Менск І ягоных жыхароў
У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне. У гэтым выпуску – толькі пра Менск І ягоных жыхароў

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Аляксандра Мілінкевіча, які не зьбіраецца вылучаць сваю кандыдатуру на пасаду аднаго з сустаршыняў дэмакратычнай кааліцыі

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Да гісторыі пра "хакерскую" атаку на сайты "Трэцяга шляху". А пачытайце камэнтары АнтыПартызана да артыкула на сайце kozylin com

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Аляксандра Сурыкава пра тое, што Расея не выключае разьмяшчэньня ў Беларусі адзернай зброі. Меркаваньні ўдзельнікаў

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Беларусі прадыктавалі ўмовы для атрыманьня расейскага крэдыту, -артыкул пад такім загалоўкам абмяркоўваюць на форумах парталу

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Беларусі прадыктавалі ўмовы для атрыманьня расейскага крэдыту, артыкул пад такім загалоўкам абмяркоўваюць на форумах парталу

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Удзельнікаў форумаў уразіла навіна пра тое, што прыняты законапраект "Аб вышэйшай адукацыі" захоўвае сыстэму разьмеркаваньня

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Беларусь плянуе стварыць інстытут спэцімпарту тытуню й тытунёвых вырабаў гэтую навіну ад агенцтва «Інтэрфакс» абмяркоўваюць на форумах...

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне
Вось адна з гісторыяў пра злосную сьвякруху, якую апавяла адна з удзельніцаў форуму

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка