Рыгор Сітніца, мастак, паэт




НазваРыгор Сітніца, мастак, паэт
Дата канвертавання31.01.2013
Памер19.36 Kb.
ТыпДокументы
Stud1115bg


Рыгор Сітніца, мастак, паэт


Нарадзіўся 1 студзеня 1958 года ў вёсцы Курычыцы Петрыкаўскага раёна, вучыўся там у вясковай школе, захапляўся маляваньнем. Калі яму было 12 гадоў, пачаў вучыцца ў Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчаму мастацтву.


У 1976 годзе паступіў у Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут на аддзяленьне “графіка”. Пасьля заканчэньня адслужыў паўтара гады ў войску.


Выстаўляцца пачаў з 1980 года. Першая выстава была прысьвечаная Міколу Гусоўскаму. Выставы Рыгора Сітніцы дэманстраваліся ў Польшчы, Літве, Латвіі, Эстоніі, Чэхіі, Грэцыі, Італіі, Вялікабрытаніі, і нават у галерэі Кардэна ў Парыжы.


Творы захоўваюцца ў 7 нацыянальных музэях Беларусі, у музэях Польшчы, Грэцыі (тры творы ў Музэі Эгейскага мора ў Афінах). Шмат твораў – у прыватных галерэях (у прыватнасьці, у галерэі Франца Салез-Грыля ў Мюнхене (побач з графічнымі творамі Пікасо, Шагала, Маціса).


Вершы пачаў пісаць у 8 клясе па-расейску (хацеў быць падобным да Ясеніна). Пасьля наведваньня літаб’яднаньня “Чырвонай змены” разам з Сокалавым-Воюшам (які таксама пачынаў пісаць па-расейску) перайшоў на беларускую мову. Але самому вершы не спадабаліся, таму пісаць перастаў. Гадоў 15 наагул маўчаў.


Аднойчы паспрабаваў перакладаць Буніна, Хадасевіча, Набокава, Вазьнясенскага – і зноў пачаў пісаць сам. Першая публікацыя па-беларуску зьявілася ў 2001 годзе ў “Полымі”. Друкуецца ў “Дзеяслове”, анталёгіі “Яна і я”. Прызнаецца, што з-за ўласнай ляноты кнігу пакуль ня выдаў. Сёлета атрымаў прэмію “Дзеяслова” “Залаты апостраф” -- за нізку вершаў “І голас Бога слухае душа”.


Выкладае ў Беларускім рэспубліканскім каледжы мастацтваў.


Захапляецца беларускай архітэктурнай старасьветчынай. Вельмі прыдзірліва сочыць за рэстаўрацыяй ў Менску, якую лічыць “эўрарамонтам”. Ня толькі глядзіць і крытыкуе, але актыўна піша лісты ва ўстановы, калекцыянуе цікавыя адказы і адпіскі чыноўнікаў.


Страшэнна любіць фальклёр, аўтэнтычную і мадэрновую музыку.


Цудоўна сьпявае. Кансультаваў гурт “Палац”. Арганізаваў разам з Юрыем Выдронкам два фэстывалі “Таўкачыкі”.


Паводле ўласнага прызнаньня, “шалее” ад джазу, не прамінае ніводнага прыстойнага джазыста, ходзіць на ўсе канцэрты. Любіць фартэпіянную і сымфанічную музыку.


Цярпець ня можа “папсу”.


Захапляецца паэзіяй, можа па памяці чытаць вершы шэсьць гадзін запар.


У ежы не пераборлівы – есьць усё, што дадуць. Гарэлку ня любіць, аддае перавагу каньяку. Любіць цёплыя невялікія кампаніі, чалавек з 5-6, ня болей.


Жанаты. Жонка таксама выкладае ў каледжы мастацтваў. Сын вучыцца ў 11 клясе музычнага ліцэю, грае на фартэпіяна і трамбоне.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Рыгор Сітніца, мастак, паэт iconНачная Свабода 11/15 Госьць
Госьць: мастак, паэт, аўтар “Начной чытанкі” Рыгор Сітніца (+375,297,047,157) будзе зь Менскай студыі

Рыгор Сітніца, мастак, паэт iconРыгор Сітніца, мастак, паэт
Нарадзіўся 1 студзеня 1958 года ў вёсцы Курычыцы Петрыкаўскага раёна, вучыўся там у сельскай школе, захапляўся маляваньнем. Калі...

Рыгор Сітніца, мастак, паэт iconРыгор Сітніца нарадзіўся 1 студзеня 1958 году ў вёсцы Курыцічы Петрыкаўскага раёну Гомельшчыны
Ягоны настаўнік Іван Маліноўскі, які завёз Рыгора ў Менск у Рэспубліканскую школу па музыцы І выяўленчым мастацтве

Рыгор Сітніца, мастак, паэт iconНапярэдадні "Рок-Каранацыі 2006" мы апыталі вядомых людзей. Што вы думаеце пра беларускую рок-музыку?
Мастак І паэт Міхал Анемпадыстаў мяркуе, што ў параўнаньні з 1990-мі музычных гуртоў у Беларусі стала болей

Рыгор Сітніца, мастак, паэт iconНапярэдадні "Рок-Каранацыі 2006" мы апыталі вядомых людзей. Што вы думаеце пра беларускую рок-музыку?
Мастак І паэт Міхал Анемпадыстаў мяркуе, што ў параўнаньні з 1990-мі музычных гуртоў у Беларусі стала болей

Рыгор Сітніца, мастак, паэт iconРыгор Барадулін "Мы – беларусы"
Якія прыказкі, прымаўкі, дасціпныя выслоўі выкарыстаў паэт у вершы? «Хлеб-соль падносім для гасцей», «…каўшамі пеннымі частуем»....

Рыгор Сітніца, мастак, паэт icon"Свабода гэта ": вынікі конкурсу
У журы увайшлі пісьменьнік Уладзімер Арлоў, сьпявачка Кася Камоцкая, паэт І мастак Міхал Анемпадыстаў, а таксама лідэр руху “За свабоду”...

Рыгор Сітніца, мастак, паэт icon"Свабода гэта ": вынікі конкурсу
У журы сярод іншых увайшлі пісьменьнік Уладзімер Арлоў, сьпявачка Кася Камоцкая, паэт І мастак Міхал Анемпадыстаў, а таксама лідэр...

Рыгор Сітніца, мастак, паэт iconШчасце ў тым, каб змагацца за шчасце людзей
Аркадзь Куляшоў належыць да першасных велічынь сярод творчых постацяў беларускай літаратуры. Выдатны паэт, тонкі лірык, мастак, надзвычай...

Рыгор Сітніца, мастак, паэт icon1572-1631 ангельскі паэт, казаньнік, рэлігійны дзеяч, настаяцель сабора сьвятога Паўла ў Лёндане. Першы паэт ангельскага барока, стаяў ля вытокаў дзьвюх
Юрый Андруховіч (1960) – лідэр сучаснай украінскай літаратуры, паэт, эсэіст, раманіст, патрыярх літаратурнай групы Бу-Ба-Бу

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка