Чым выклікана неабходнасць распрацоўкі новай інструкцыі па атэстацыі педагагічных работнікаў?




НазваЧым выклікана неабходнасць распрацоўкі новай інструкцыі па атэстацыі педагагічных работнікаў?
Дата канвертавання31.01.2013
Памер107.04 Kb.
ТыпДокументы
АТЭСТАЦЫЯ ПА НОВЫХ ПРАВІЛАХ

«Настаўнiцкая газета» 15 лістапада 2012 года

21 кастрычніка бягучага года ўступіла ў сілу новая Інструкцыя аб парадку правядзення атэстацыі педагагічных работнікаў сістэмы адукацыі (акрамя педагагічных работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу ўстаноў вышэйшай адукацыі). Дакументам прадугледжаны шэраг новаўвядзенняў, сярод якіх — з'яўленне новай кваліфікацыйнай катэгорыі "настаўнік-метадыст", увядзенне абавязковага экзамену на прысваенне гэтай катэгорыі і на пацвярджэнне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі і катэгорыі "настаўнік метадыст", змена тэрмінаў падачы заявак на праходжанне атэстацыі і іншае. Актыўны ўдзел у распрацоўцы новай інструкцыі прыняў Цэнтральны камітэт галіновага прафсаюза, які неаднаразова выказваў сваё меркаванне наконт спрэчных пытанняў арганізацыі атэстацыі педагагічных работнікаў. Не па ўсіх пунктах названай інструкцыі яе распрацоўшчыкі адразу прыходзілі да адзінага меркавання. Але ў ходзе ўзгаднення праекта інструкцыі галіноваму прафсаюзу ўдалося адстаяць шэраг пазіцый, у прыватнасці абавязковы ўдзел прадстаўнікоў галіновага прафсаюза ў вырашэнні пытанняў атэстацыі, у тым ліку ў складзе атэстацыйнай камісіі, пашырэнне пераліку ўстаноў адукацыі, якія маюць права праводзіць кваліфікацыйныя экзамены на пацвярджэнне вышэйшай катэгорыі, прэферэнцыі цяжарным жанчынам і работнікам, якія знаходзяцца ў адпачынку па доглядзе за дзіцем да дасягнення ім трох гадоў, пры пацвярджэнні імі адпаведнай кваліфікацыйнай катэгорыі.

Гэтыя і іншыя новаўвядзенні і ў цэлым новы парадак правядзення атэстацыі педагогаў нашаму выданню пракаменціравала загадчык аддзела сацыяльна-эканамічнай работы Цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Валянціна Рыгораўна ГЕРАСІМОВІЧ.

  • Чым выклікана неабходнасць распрацоўкі новай інструкцыі па атэстацыі педагагічных работнікаў?

Сучасная палітыка ў галіне адукацыі накіравана на аптымальнае выкарыстанне педагагічных кадраў у адпаведнасці з іх прафесійнай падрыхтоўкай, вопытам і магчымасцямі. Вызначэнне ўзроўню прафесійнай падрыхтоўкі замацоўваецца атэстацыяй. Таму правільна арганізаваная атэстацыя ва ўстановах адукацыі з'яўляецца тым неабходным дзейсным сродкам, які здольны стварыць творчы мікраклімат у педагагічным калектыве, садзейнічаць павышэнню ўкладу кожнага педагога ў работу ўстановы.

Атэстацыя — гэта комплексная ацэнка ўзроўню кваліфікацыі, педагагічнага прафесіяналізму і прадукцыйнасці дзейнасці педагагічных работнікаў устаноў адукацыі, мэтай якой з'яўляецца вызначэнне адпаведнасці ўзроўню прафесійнай кампетэнтнасці педагагічных работнікаў патрабаванням кваліфікацыйных характарыстык пры прысваенні ім адпаведнай катэгорыі.

Асноўныя задачы атэстацыі — стымуляваць мэтанакіраванае, бесперапыннае павышэнне ўзроўню прафесійнай кампетэнтнасці педагагічных работнікаў, забяспечваць магчымасць павышэння ўзроўню аплаты працы, садзейнічаць павышэнню аўтарытэту і сацыяльнай ролі ў педагагічным калектыве.

  • З чаго неабходна пачынаць, каб атрымаць пэўную кваліфікацыйную катэгорыю?

Педработнік, які жадае прайсці атэстацыю на прысваенне кваліфікацыйнай катэгорыі, падае пісьмовую заяву ў атэстацыйную камісію да 31 сакавіка бягучага навучальнага года. Камісія прымае рашэнне аб допуску яго да атэстацыі ці адмове ў ёй.

Асновай для правядзення атэстацыі з'яўляецца загад кіраўніка ўстановы адукацыі, да якога прыкладваюцца дакумент з пазначанымі тэрмінамі правядзення атэстацыі, спіс педработнікаў, якія дапушчаны да атэстацыі на прысваенне кваліфікацыйнай катэгорыі, а таксама праходзяць абавязковую пераатэстацыю, графік атэстацыі, узгоднены з адпаведным прафсаюзным камітэтам, які прадугледжвае дату атэстацыі (этапаў атэстацыі) кожнага, хто атэстуецца, з улікам тэрмінаў правядзення кваліфікацыйнага экзамену.

Загад аб правядзенні атэстацыі павінен быць даведзены да ведама тых, хто атэстуецца, не пазней чым за 1 месяц да яе пачатку.

  • Хто праводзіць атэстацыю педагагічных работнікаў?

У адпаведнасці з дзеючай інструкцыяй, атэстацыя педагагічных работнікаў праводзіцца ў арганізацыі сістэмы адукацыі. Для яе правядзення на сходзе калектыву педагагічных работнікаў, на якім павінна прысутнічаць больш за палову гэтых работнікаў, шляхам тайнага галасавання выбіраецца атэстацыйная камісія ў складзе не менш за 5 чалавек. Выбраны ў яе могуць быць, як правіла, педагогі вышэйшай, першай кваліфікацыйнай катэгорыі ці тыя, што маюць кваліфікацыйную катэгорыю "настаўнік-метадыст", і якія ў ходзе галасавання атрымалі найбольшую колькасць галасоў. Дадаткова ў яе склад уключаецца кіраўнік установы ці іншы ўпаўнаважаны ім работнік, а так-сама прадстаўнік прафсаюзнага камітэта ўстановы. Выбраны ва ўстаноўленым парадку прадстаўнік прафкама з'яўляецца раўнапраўным членам камісіі, валодае правам рашаючага голасу разам з іншымі членамі камісіі, выбранымі тайным галасаваннем. Адазваць яго з камісіі, замяніць іншым прадстаўніком можа толькі камітэт прафсаюза.

Атэстацыйная камісія ўстановы адукацыі ствараецца ў наступным складзе: старшыня, намеснік старшыні, сакратар, члены атэстацыйнай камісіі.

Для захавання прынцыпу калегіяльнасці атэстацыі мэтазгодна, каб атэстацыйную камісію ўстановы адукацыі ўзначальваў аўтарытэтны вопытны пе­дагог. Гэта будзе садзейнічаць скарачэнню колькасці канфліктных сітуацый.

У склад камісіі не ўключаюцца педагагічныя работнікі, якія плануюць праходзіць атэстацыю (або абавязаныя прайсці абавязковую пераатэстацыю) у перыяд паўнамоцтваў атэстацыйнай камісіі.

Тэрмін паўнамоцтваў атэстацыйнай камісіі — адзін год з даты прыняцця загада аб вызначэнні яе складу.

Арганізацыя работы атэстацыйнай камісіі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з планам на бягучы навучальны год.

Атэстацыйная камісія ў адпаведнасці з графікам атэстацыі і планам рабо­ты праводзіць вывучэнне педагагічнай дзейнасці настаўніка, які праходзіць атэстацыю, пры гэтым кіруецца патрабаваннямі кваліфікацыйных характарыстык і метадычнымі рэкамендацыямі па ацэнцы дзейнасці педагагічных работнікаў.

Для аб'ектыўнага правядзення экспертызы атэстацыйная камісія распрацоўвае колькасныя і якасныя паказчыкі ацэнкі дзейнасці педагога, які атэстуецца, і вызначае крытэрыі адпаведнасці яго работы заяўленай кваліфікацыйнай катэгорыі.

Зыходзячы з патрабаванняў кваліфікацыйных характарыстык і крытэрыяў, распрацоўваецца праграма вывучэння дзейнасці педагога, які атэстуецца. У ёй рэкамендуецца канкрэтна прапісаць мерапрыемствы і тэрміны іх выканання, а таксама прозвішчы адказных экспертаў. У ходзе выканання гэтай праграмы асноўная задача экспертаў — вызначыць вынікі работы таго, хто атэстуецца, і суаднесці іх з патрабаваннямі да адпаведнай кваліфікацыйнай катэгорыі.

  • У якой форме праводзіцца атэстацыя педагагічных работнікаў?

У гэтым пытанні ўсё залежыць ад таго, на якую кваліфікацыйную катэгорыю прэтэндуе педагог.

Так, атэстацыя педагагічных работнікаў на прысваенне другой і першай кваліфікацыйных катэгорый праводзіцца па ініцыятыве педагагічных работнікаў сістэмы адукацыі ў форме атэстацыйнай гутаркі з улікам аналізу педагагічнай дзейнасці прэтэндэнта. Атэстацыйная гутарка — гэта размова з педагогам, які атэстуецца, з мэтай высвятлення яго інтарэсаў і ўзроўню агульнай падрыхтоўкі, гутарка па актуальных пытаннях сучаснай адукацыі, складаных ці спрэчных пытаннях па прадмеце, які выкладае педагог.

Атэстацыя на прысваенне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, катэгорыі "настаўнікметадыст" таксама праводзіцца па ініцыятыве педагагічных работнікаў сістэмы адукацыі, але ў форме кваліфікацыйнага экзамену і атэстацыйнай гутаркі. Экзамен пры праходжанні атэстацыі на прысваенне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, катэгорыі "настаўнік-метадыст" праводзіцца ў Акадэміі паслядыпломнай адукацыі, Рэспубліканскім інстытуце прафесійнай адукацыі, Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы.

Абмеркаванне атэстацыйных матэрыялаў праводзіцца ў прысутнасці таго, хто атэстуецца, і падрабязна фіксуецца пратакольным запісам. Атэстацыйная камісія прымае рашэнне па кожным прэтэндэнце шляхам адкрытага ці тайнага галасавання пры наяўнасці не менш як 2/3 членаў камісіі. Яно з'яўляецца правамерным, калі за яго прагаласавала не менш як 50% прысутных членаў камісіі. Пры роўнай колькасці галасоў рашэнне прымаецца на карысць педагога, які атэстуецца. Па выніках атэстацыі робіцца адпаведны запіс у працоўную кніжку.

Варта падкрэсліць, што раней педагог мог прэтэндаваць на атрыманне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі толькі на аснове работы з першай кваліфікацыйнай катэгорыяй на працягу больш чым 10 гадоў. Зараз такое немагчыма. Вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя прысвойваецца толькі на аснове экзамену. Разам з тым у інструкцыі прадугледжаны пералік работнікаў, якія вызваляюцца ад кваліфікацыйнага экзамену пры праходжанні атэстацыі на прысваенне вышэйшай катэгорыі. Гэта педагагічныя работнікі, якія маюць дзяржаўныя ўзнагароды Рэспублікі Беларусь (БССР), былога СССР, а таксама дзяржаў — удзельніц СНД, прысвоеныя за дасягненні ў сферы адукацыі; педагагічныя работнікі, якія маюць вучоную ступень і (ці) вучонае званне; настаўнікі або выкладчыкі — аўтары падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў, якія афіцыйна зацверджаны або дапушчаны ў якасці адпаведнага віду вучэбнага выдання Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь; педагагічныя работнікі, якія сталі пераможцамі абласнога (Мінскага гарадскога) або пераможцамі ці лаўрэатамі заключнага этапу рэспубліканскіх конкурсаў прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў; педагагічныя работнікі, якія падрыхтавалі пераможцаў (дыпломы I, II, III ступені) міжнародных алімпіяд, заключнага эта­пу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, а таксама рэспубліканскай алімпіяды прафесійнага майстэрства навучэнцаў, пераможцаў (дыпломы I, II, III ступені) рэспубліканскіх конкурсаў прафесійнага майстэрства навучэнцаў устаноў прафесійнатэхнічнай адукацыі, міжнародных фестываляў тэхнічнай і мастацкай творчасці навучэнскай моладзі, а таксама афіцыйных спартыўных спаборніцтваў, якія праводзяцца ў адпаведнасці з рэспубліканскімі каляндарнымі планамі, міжнародных спартыўных спаборніцтваў; педагагічныя работнікі — пераможцы кон­курсу настаўнікаў, навукова-педагагічных работнікаў і іншых асоб, якія ўнеслі асабісты ўклад у фарміраванне новай больш эфектыўнай сістэмы адукацыі, распрацоўку сучасных методык развіцця здольнасцей адоранай моладзі ў галіне навукі, тэхнікі, перадавых тэхналогій, якім уручана пасведчанне спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.

  • Хто можа прэтэндаваць на кваліфікацыйную катэгорыю "настаўнік-метадыст"? Якія перавагі дае гэтая катэгорыя?

Настаўнік-метадыст — гэта настаўнік настаўнікаў. Кваліфікацыйная катэгорыя "настаўнік-метадыст" — гэта найвышэйшая катэгорыя. У ліпені бягучага года ў кваліфікацыйны даведнік служачых у адукацыі была ўнесена кваліфікацыйная характарыстыка і кваліфікацыйныя патрабаванні, якія прад'яўляюцца да настаўніка-мета­дыста. Так, для настаўніка-метадыста патрабуецца наяўнасць вышэйшай адукацыі па профілях "Педагогіка", "Педагогіка. Прафесійная адукацыя" ці вышэйшая адукацыя і перападрыхтоўка па профілях "Педагогіка" ці "Педагогіка. Прафесійная адукацыя" вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі.

Умовы аплаты працы настаўнікаў-метадыстаў зараз прапрацоўваюцца. Безумоўна, гаворка ідзе аб больш высокім узроўні аплаты працы гэтай катэгорыі педагагічных работнікаў у параўнанні з іншымі катэгорыямі.

  • Для якіх работнікаў прадугледжана абавязковая пераатэстацыя?

Інструкцыяй прадугледжана абавязковае пацвярджэнне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі і катэгорыі "настаўнік-метадыст" раз у пяць гадоў.

Трэба адзначыць, што пры распрацоўцы інструкцыі выказваліся меркаванні наконт неабходнасці пацвярджэння любой кваліфікацыйнай катэгорыі. Але гэта значна пагоршыла б прававое становішча педагагічных работнікаў. Таму было прапанавана распаўсюдзіць такі парадак толькі на вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю.

Атэстацыя на пацвярджэнне кваліфікацыйнай катэгорыі праводзіцца па ініцыятыве кіраўніка арганізацыі сістэмы адукацыі адзін раз у пяць гадоў і з'яўляецца абавязковай для педагагічнага работніка. Такая атэстацыя таксама праводзіцца ў форме кваліфікацыйнага экзамену (у форме абароны ўласнага вопыту або абароны аўтарскай методыкі выкладання вучэбнага прадмета па выбары прэтэндэнта) і атэста­цыйнай гутаркі. Пры гэтым экзамен папярэднічае гутарцы.

Экзамен пры праходжанні атэстацыі на па­цвярджэнне кваліфікацыйнай катэгорыі "настаўнік-метадыст" праводзіцца ў Акадэміі паслядыпломнай адукацыі, Рэспубліканскім інстытуце прафесійнай адукацыі, Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы.

Экзамен пры праходжанні атэстацыі на пацвярджэнне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі праводзіцца ў названых установах адукацыі, а таксама ў абласных (Мінскім гарадскім) інстытутах развіцця адукацыі.

Важна, што пераатэстацыя педагагічных работнікаў з вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыяй, якая была прызначана ім больш за 5 гадоў назад, будзе ажыццяўляцца да 1 верасня 2014 года.

  • Ці можа быць зніжана кваліфікацыйная катэгорыя па выніках атэстацыі?

Кваліфікацыйная катэгорыя па выніках атэстацыі можа быць зніжана. Гэтая норма прысутнічала і раней. Калі работнік паказвае горшыя вынікі на пэўным этапе, то кіраўніку прадастаўлена права пераглядаць яго атэстацыю.

Атэстацыя на пацвярджэнне другой і першай кваліфікацыйнай катэгорыі праводзіцца па ініцыятыве кіраўніка арганізацыі сістэмы адукацыі, індывідуальных прадпрымальнікаў, якім у адпаведнас­ці з заканадаўствам дазволена ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць, у адносінах да педагагічнага работніка, які знізіў узровень сваёй работы і дзейнасць якога не адпавядае ўстаноўленым патрабаванням, ці педагагічнага работніка, які мае перапынак у рабоце на педагагічных пасадах больш чым два гады. Атэстацыя ў такіх выпадках з'яўляецца для педагагічных работнікаў абавязковай. Але такая атэстацыя не праводзіцца ў адносінах да цяжарных жанчын і жанчын, якія маюць дзяцей ва ўзросце да пяці гадоў. Форма правядзення гэтай атэстацыі — атэстацыйная гутарка.

  • Куды звяртацца ў выпадку нязгоды з рашэннем атэста­цыйнай камісіі ўстановы адукацыі?

Інструкцыя праду гледж вае, што ў выпадку нязгоды работніка з вынікамі атэстацыі ён мае права ў 10дзённы тэрмін звярнуцца з заявай у атэстацыйную камісію вышэйстаячага органа кіравання. Гэта, як правіла, атэстацыйная камісія аддзела адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа.

Акрамя таго, гэта камісія ствараецца для атэс­тацыі педагагічных работнікаў устаноў адукацыі, у якіх зза малой колькасці педагагічных работнікаў немагчыма стварыць камісію ў колькасці, устаноўленай часткай 1 пунк­та 14 інструкцыі.

Гэтая камісія праводзіць і атэстацыю настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, якія прэтэндуюць на прысваенне ці павінны пацвердзіць кваліфікацыйную катэгорыю "настаўнік-метадыст".

Акрамя таго, варта падкрэсліць, што абарону правоў і законных ін­тарэсаў педагагічных работнікаў пры правядзенні атэстацыі ў арганізацыях сістэмы адукацыі закліканы ажыццяўляць прафсаюзныя камітэты. У адпаведнасці з Інструкцыяй аб парадку правядзення атэстацыі педагагічных работнікаў сістэмы адукацыі (акрамя педагагічных работнікаў з ліку прафесарскавыкладчыцкага складу ўстаноў вышэйшай адукацыі), яны прымаюць актыўны ўдзел у яе правядзенні і валодаюць шырокімі паўнамоцтвамі.

  • Які педагагічны стаж неабходны для атрымання кваліфікацыйнай катэгорыі?

Прэтэндаваць на прысваенне другой кваліфікацыйнай катэгорыі могуць педагагічныя работнікі (акрамя майстроў вытворчага навучання ўстаноў адукацыі), якія маюць стаж ра­боты на пасадзе, па якой атэстуюцца, два гады, першай, вышэйшай, а таксама кваліфікацыйнай катэгорыі "настаўнік-метадыст" — тры гады з дня прысваення папярэдняй кваліфікацыйнай катэгорыі. Але ў гэты стаж не залічваецца перыяд знаходжання педагагічнага работніка ў адпачынку па доглядзе за дзіцем да дасягнення ім трох гадоў.

Асобы, якія атрымалі дыплом аб вышэйшай адукацыі з адзнакай, дыплом магістра ці дыплом даследчыка, дапускаюцца да атэстацыі на прысваенне другой кваліфікацыйнай катэгорыі пры наяўнасці стажу работы адзін год.

Важна адзначыць і той факт, што інструкцыяй значна пашыраны пералік работнікаў, якія былі пераведзены на іншыя пасады і якія маюць пра­ва прэтэндаваць на атрыманне той жа кваліфікацыйнай катэгорыі, што мелі і на папярэдняй пасадзе, без уліку стажу работы на новай пасадзе.

  • Ці будзе разглядацца пытанне павышэння даплат за кваліфікацыйныя катэгорыі?

Сёння даплата за наяўнасць другой кваліфікайнай катэгорыі складае каля 140 тысяч рублёў, першай — 190 тысяч рублёў, вы­шэйшай — 290 тысяч рублёў. Галіновым прафсаюзам на ўсіх узроўнях агучваецца пазіцыя аб неабходнасці павышэння памераў надбавак за наяўнасць кваліфікацыйнай катэгорыі. Больш высо­кая аплата працы кваліфікаваных спецыялістаў павінна стаць дадатковым стымулам для самаразвіцця і павышэння кваліфікацыі педагога.

Алена МАРКЕВIЧ.

markevich@ng-press.by.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Чым выклікана неабходнасць распрацоўкі новай інструкцыі па атэстацыі педагагічных работнікаў? iconАб зацвярджэ н ні Інструкцыі аб парадк у правядзення атэстацыі педагагічных работнікаў сістэмы адукацыі ( акрамя педагагічных работнікаў з лік у прафесарска- выкладчыцкага складу ўстаноў вышэйша й адукацы І )
Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай изменении, дополнении и признании утратившими силу некоторых...

Чым выклікана неабходнасць распрацоўкі новай інструкцыі па атэстацыі педагагічных работнікаў? icon2. Мэтай атэстацыі педагагічных работнікаў з'яўляецца стымуляванне росту ІХ навукова-тэарэтычнага ўзроўню, прафесійнага майстэрства, развіцця творчай ініцыятывы, павышэння ІХ прэстыжу І аўтарытэту. 3
Палажэнне аб атэстацыі педагагічных работнікаў сістэмы адукацыі (акрамя вышэйшых навучальных устаноў) рэспублікі беларусь

Чым выклікана неабходнасць распрацоўкі новай інструкцыі па атэстацыі педагагічных работнікаў? iconАб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку правядзення атэстацыі педагагічных работнікаў сістэмы адукацыі (акрамя педагагічных работнікаў з ліку прафесарска- выкладчыцкага складу ўстаноў вышэйшай адукацыі)
Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 жніўня 2011 г. №1049 «Об изменении, дополнении...

Чым выклікана неабходнасць распрацоўкі новай інструкцыі па атэстацыі педагагічных работнікаў? iconАб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку правядзення атэстацыі педагагічных работнікаў сістэмы адукацыі (акрамя педагагічных работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу ўстаноў вышэйшай адукацыі)
Спублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 жніўня 2011 г. №1049 «Об изменении, дополнении...

Чым выклікана неабходнасць распрацоўкі новай інструкцыі па атэстацыі педагагічных работнікаў? iconАб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку правядзення атэстацыі педагагічных работнікаў сістэмы адукацыі (акрамя педагагічных работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу ўстаноў вышэйшай адукацыі)
Спублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 жніўня 2011 г. №1049 «Об изменении, дополнении...

Чым выклікана неабходнасць распрацоўкі новай інструкцыі па атэстацыі педагагічных работнікаў? iconПалажэнне аб атэстацыі педагагічных работнікаў сістэмы адукацыі (акрамя вышэйшых навучаль ных устаноў) Рэспублікі Беларусь глава I агульныя палажэнні
Аб атэстацыі педагагічных работнікаў сістэмы адукацыі (акрамя вышэйшых навучальных устаноў) Рэспублікі Беларусь

Чым выклікана неабходнасць распрацоўкі новай інструкцыі па атэстацыі педагагічных работнікаў? iconЗвязда 27 кастрычнiка 2012 года №209 (27324)
Аб усіх нюансах новага парадку правядзення атэстацыі педагагічных работнікаў журналісту "Звязды" расказаў намеснік старшыні ЦК беларускага...

Чым выклікана неабходнасць распрацоўкі новай інструкцыі па атэстацыі педагагічных работнікаў? iconАб унясенні дапаўненняў І змяненняў у Палажэнне аб атэстацыі педагагічных работнікаў сістэмы адукацыі (акрамя вышэйшых навучальных устаноў) Рэспублікі Беларусь Пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2006 г. №40
Ым рэестры прававых актаў Рэспублікі Беларусь уступіла ў дзеянне пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 30. 11. 2000...

Чым выклікана неабходнасць распрацоўкі новай інструкцыі па атэстацыі педагагічных работнікаў? iconПравядзення атэстацыі педагагічных работнікаў сістэмы адукацыі (акрамя педагічных работнікаў з ліку прафесарска- выкладчыцкага складу ўстаноў вышэйшай адукацыі)
Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 жніўня 2011 г. №1049 «Об изменении, дополнении и признании...

Чым выклікана неабходнасць распрацоўкі новай інструкцыі па атэстацыі педагагічных работнікаў? iconГ. Минск
Мінадукацыя «Справаздача аб колькасці І складзе педагагічных работнікаў устаноў агульнай сярэдняй І спецыяльнай адукацыі»

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка