Тэма: "Агульнае паняцце пра складаназлучаны сказ" (9 клас, факультатыўныя заняткі, група карэкцыі ведаў)




НазваТэма: "Агульнае паняцце пра складаназлучаны сказ" (9 клас, факультатыўныя заняткі, група карэкцыі ведаў)
Дата канвертавання31.01.2013
Памер34.26 Kb.
ТыпДокументы
Тэма:  “Агульнае паняцце пра складаназлучаны сказ” (9 клас, факультатыўныя заняткі, група карэкцыі ведаў)

Мэты:  

  • Удасканальваць уменне вучняў адрозніваць складаназлучаныя сказы ад іншых відаў сказаў.

  • Развіваць уменне правільна ўжываць злучальныя злучнікі ў мове, ствараць сказы з рознымі злучнікамі.

  • Узбагачаць слоўнікавы запас вучняў, выхоўваць сумленныя адносіны да кожнага ўжытага слова.

 
 

План урока: 

І. “Моўная размінка”:

  1. Праца з праграмай “Беларуская мова”. Камплект “Уводзіны”, даступны тэст “Асноўныя раздзелы навукі аб мове” – Т1 (9).

  2. Вуснае апытванне.

  3. Запоўніць схему на дошцы і сфармуляваць правіла.

 

ІІ. Праца з новым матэрыялам:

  1. Праца з праграмай “Беларуская мова”. Камплект “Складаны сказ”, даступныя тэсты “Асноўныя віды складаных сказаў” - Т-1 (10), Т-2 (10), Т-3 (11).

  2. Запоўніць табліцу ў сшытку і сфармуляваць правіла.

  3. Пабудаваць узоры схем на дошцы, выкарыстоўваючы розныя віды злучнікаў.

  4. Праца з праграмай “Беларуская мова”. Камплект “Складаны сказ”, даступныя тэсты “Складаназлучаны сказ” – Т-1 (11), Т-2 (11), Т-3 (11).

  5. Вусна скласці сказы і пабудаваць іх схемы.

 

ІІІ. Замацаванне новага матэрыялу:

  1. Праца з праграмай “Беларуская мова”, карэкцыя ведаў. Камплект “Знакі прыпынку ў складаным сказе”, практыкаванні 1,2 (“Складаназлучаны сказ”). Рэжым “ Праўка”.

  2. Праца з праграмай “Беларуская мова”, карэкцыя ведаў. Камплект “Знакі прыпынку ў складаным сказе”, практыкаванні  3,4 (“Складаназлучаны сказ”). Рэжым “ Перадрукоўка”.

 

ІV. Рэфлексія.

V. “Моўная хвілінка”. Праца з руска-беларускім слоўнікам. 

Ход урока:

 

І. “Моўная размінка”:

1.Праца з праграмай “Беларуская мова”. Камплект “Уводзіны”, даступны тэст “Асноўныя раздзелы навукі аб мове” – Т1 (9) (рэжым “Самакантроль з заахвочваннем”).

2.Вуснае апытванне:

    • Які раздзел мовы называецца Сінтаксісам ?

    • Скласці на дошцы ланцужок з адзінак сінтаксісу ў парадку ўзрастання:

СЗ→СКАЗ→ТЭКСТ 

3.Запоўніць схему на дошцы і сфармуляваць правіла: 

СКЛАДАНЫ СКАЗ 

СКЛАДАНА…      СКЛАДАНА…      СКЛАДАНЫ   БЯЗЗЛУЧНІКАВЫ  СКАЗ

        СКАЗ       СКАЗ 
 
 

ІІ. Праца з новым матэрыялам:

1.  Праца з праграмай “Беларуская мова”. Камплект “Складаны сказ”, даступныя тэсты “Асноўныя віды складаных сказаў”  :

        • Т-3 (11) – рэжым “Вывучэнне” (разам, па ланцужку).

        • Т-1 (10), Т-2 (10) – рэжым “Самакантроль з заахвочваннем” ( па варыянтах, самастойна ).

  1. Запоўніць табліцу ў сшытку і сфармуляваць правіла (карыстацца падручнікам, § 8) : 

Спалучальныя злучнікі    Супраціўныя злучнікі    Размеркавальныя злучнікі

і, ды, ні-ні                              а, але, затое, аднак,              ці, ці-ці, то-то, не то- не то,

                                         ды, ж(жа), аж, толькі             ці то- ці то 
 

  1. Пабудаваць узоры схем на дошцы, выкарыстоўваючы розныя віды злучнікаў:

 
 

  1. Праца з праграмай “Беларуская мова”. Камплект “Складаны сказ”, даступныя тэсты “Складаназлучаны сказ”:

    • Т-1 (11) – рэжым “Вывучэнне” (разам, па ланцужку).

    • Т-2 (11), Т-3 (11) – рэжым “Самакантроль з заахвочваннем” (па варыянтах, самастойна).

  2. Вусна скласці па 3 сказы з рознымі відамі злучнікаў і пабудаваць іх схемы, назваць віды злучнікаў:

Сады – лісце. Бярозы – дуб. Восень – надвор’е.

     Напрыклад: Ноч – зоры.

Ціхая ноч стаяла над зямлёй, ды трапяталі ў небе далёкія зоры. ( спалучальны злучнік)

Ноч хутка набліжалася, аднак зор на небе яшчэ зусім не было. (супраціўны злучнік)

Ці то ноч сёння не хоча спяшацца нам насустрач, ці то зоркі дзесьці згубіліся. (размеркавальны злучнік) 

ІІІ. Замацаванне новага матэрыялу:

  1. Праца з праграмай “Беларуская мова”, карэкцыя ведаў. Камплект “Знакі прыпынку ў складаным сказе”, практыкаванні 1,2 (“Складаназлучаны сказ”). Рэжым “ Праўка”.

  2. Праца з праграмай “Беларуская мова”, карэкцыя ведаў. Камплект “Знакі прыпынку ў складаным сказе”, практыкаванні  3,4 (“Складаназлучаны сказ”). Рэжым “ Перадрукоўка”.

 
 

ІV. Рэфлексія: Запісаць вынікі працы з кожным камплектам заданняў у сшытак (на працягу ўрока), ацаніць сваю працу. Выбраць колер, які адпавядае тваёй працы на ўроку ( чырвоны – выдатна, сіні – добра, чорны – здавальняюча, адсутнасць адзнакі – нездавальняюча ). 

V. “Моўная хвілінка”. Праца з руска-беларускім слоўнікам ( камплект і заданні на выбар вучняў ). 

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Тэма: \"Агульнае паняцце пра складаназлучаны сказ\" (9 клас, факультатыўныя заняткі, група карэкцыі ведаў) iconАгульнае паняцце пра кампазіцыю
Характарыстыка кампазіцыі раманаў К. Чорнага: “Трэцяе пакаленне” І “Пошукі будучыні”

Тэма: \"Агульнае паняцце пра складаназлучаны сказ\" (9 клас, факультатыўныя заняткі, група карэкцыі ведаў) iconТэма: Сладаны сказ. Праблемны ўрок у 5 "Д " класе. Токар І. А. Мэта
...

Тэма: \"Агульнае паняцце пра складаназлучаны сказ\" (9 клас, факультатыўныя заняткі, група карэкцыі ведаў) iconФакультатыўныя заняткі па беларускай мове ў 6 класе Тэма
Ствараць умовы для павышэння матывацыі да вывучэння прадмета, цікавасці да беларускай мовы

Тэма: \"Агульнае паняцце пра складаназлучаны сказ\" (9 клас, факультатыўныя заняткі, група карэкцыі ведаў) iconФакультатыўныя заняткі па беларускай мове,, Слова ў тэксце’’ Тэма
Цяпер хачу прапанаваць вам наступны дыялог:,,Што трэба ўмець, каб добра засвоіць тэму ўрока?’’

Тэма: \"Агульнае паняцце пра складаназлучаны сказ\" (9 клас, факультатыўныя заняткі, група карэкцыі ведаў) iconТэма: Хімічная прамысловасць Задачы
Задачы: фарміраваць паняцце пра хімічную прамысловасць, пазнаёміць з асаблівасцямі размяшчэння асобных галін хім прамысловасці, краінамі-лідэрамі...

Тэма: \"Агульнае паняцце пра складаназлучаны сказ\" (9 клас, факультатыўныя заняткі, група карэкцыі ведаў) iconІнфарматыка, 6 клас № № па тэме Тэма ўрока
Правілы работы І бяспечных паводзін у камп’ютарным класе. Паняцце аб інфармацыі І яе ролі ў грамадстве

Тэма: \"Агульнае паняцце пра складаназлучаны сказ\" (9 клас, факультатыўныя заняткі, група карэкцыі ведаў) iconФакультатыўныя заняткі

Тэма: \"Агульнае паняцце пра складаназлучаны сказ\" (9 клас, факультатыўныя заняткі, група карэкцыі ведаў) iconАгульнае паняцце пра Халакост. "Яўрэйскае пытанне ў Еўропе" (Дадатак №2)
Германіі Гітлера І да заканчэння Другой сусветнай вайны ў Еўропе (1933 – 1945 гг.). Ужываецца ў беларускай мове разам з тэрмінамі...

Тэма: \"Агульнае паняцце пра складаназлучаны сказ\" (9 клас, факультатыўныя заняткі, група карэкцыі ведаў) iconУрок даследаванне " лічэбнік як часціна мовы "
Сфарміраваць у вучняў паняцце пра лічэбнік як часціну мовы, разгледзець агульнае значэнне лічэбніка, яго марфалагічныя прыметы І...

Тэма: \"Агульнае паняцце пра складаназлучаны сказ\" (9 клас, факультатыўныя заняткі, група карэкцыі ведаў) iconРазмежаванне злучникаў и злучальных слоў Мэты
Мэты: садзейнiчаць пашырэнню ведаў вучняў пра складаны сказ, яго будову, сродкi сувязi

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка