Ігар Кузьняцоў: "Мы павінны нагадваць, што такое 1937 год"




НазваІгар Кузьняцоў: "Мы павінны нагадваць, што такое 1937 год"
Дата канвертавання31.01.2013
Памер17.87 Kb.
ТыпДокументы
Ігар Кузьняцоў: “Мы павінны нагадваць, што такое 1937 год”

У сядзібе Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны прайшло сёньня грамадзкае абмеркаваньне тэмы “Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі – гісторыя і сучаснасьць”. Сустрэча ў ТБМ была прымеркаваная да 70-й гадавіны самых масавых расстрэлаў у Беларусі. Удзел у абмеркаваньні ўзялі навукоўцы, студэнты і прадстаўнікі старэйшага пакаленьня. Рэпартаж Галіны Абакунчык.


Роўна 70 гадоў назад у Беларусі разгортваўся самы жорсткі тэрор савецкай улады супраць грамадзянаў краіны. Толькі 29 кастрычніка ў Курапатах былі расстраляныя адразу 22 беларускія пісьменьнікі.


Гісторык Ігар Кузьняцоў сваё выступленьне на тэму “Менск у часе сталінскіх рэпрэсіяў” зьвязаў беспасярэдне зь сёньняшнім днём:


“Гэтая сустрэча – напамін пра тое, што было, і пра тое, да чаго гэта прывяло. Гэта паралель зь сёньняшнім днём. Тады былі іншыя формы, але й сёньня таксама адбываецца гвалт над асобаю”.


Удзельнікі абмеркаваньня атрымалі кнігу “Курапаты” з артыкулам Зянона Пазьняка і дакумэнтамі дасьледаваньняў, праведзеных у Курапатах. А галоўнае – сабраныя ў сядзібе ТБМ мелі магчымасьць задаць пытаньні навукоўцам.


Карэспандэнтка: “Чаму вы сёньня тут?”


Спадарыня: “Я Літвінава Людміла, прыйшла сюды таму, што тэма сталінскіх рэпрэсіяў у Беларусі вельмі важная, але штучна прыглушаная. Я лічу, што яна павінна быць вядомая грамадзтву, але яе яшчэ й замоўчваюць”.


Спадарыня: “Мы ня ведаем усяго, што адбывалася. А яшчэ ня зробленыя ніякія высновы з таго, што здарылася. І сёньняшняе кіраўніцтва нават нешта вяртае са стылю тых часоў. І гэта палохае”.


Пра замоўчваньне ўладамі тэмы палітычных рэпрэсіяў у Беларусі нагадаў таксама Ігар Кузьняцоў:


“Не ўшанавана памяць нашых суграмадзянаў, ня выдадзены кнігі памяці. І самае галоўнае, мы павінны нагадваць пра тое, што было, бо ўжо вырасла новае пакаленьне грамадзянаў, якія ня ведаюць, што такое 1937 год для Беларусі”.


Паводле Кузьняцова, з гэтай мэтай 29 кастрычніка, у 70-ю гадавіну расстрэлу беларускіх пісьменьнікаў, у Менску пройдзе шэраг жалобных імпрэзаў.


Дасьледнікі сталінскіх рэпрэсіяў нагадваюць, што ад жніўня 1937 да лістапада 1938 году толькі ў Менску забілі каля 10 тысяч чалавек, а арыштавалі да 100 тысяч. Паводле розных зьвестак, за гэты пэрыяд у Беларусі закатавалі ад 50 да 250 тысяч чалавек.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Ігар Кузьняцоў: \"Мы павінны нагадваць, што такое 1937 год\" iconУ менску выйшаў зборнік навуковых твораў "Рэпрэсіўная палітыка савецкай улады ў Беларусі". Складальнікі вядомы дасьледчык гісторыі рэпрэсіяў Ігар Кузьняцоў І
Беларусі”. Складальнікі – вядомы дасьледчык гісторыі рэпрэсіяў Ігар Кузьняцоў І гісторык-публіцыст Якаў Басін. Зборнік яднае дасьледаваньні...

Ігар Кузьняцоў: \"Мы павінны нагадваць, што такое 1937 год\" iconПазнавальная гадзіна для вучняў 3 4 класаў
Напэўна, вы ведаеце аб тым, што 2009 год Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб’яўлены Годам роднай зямлі, з, на якой мы з вамі...

Ігар Кузьняцоў: \"Мы павінны нагадваць, што такое 1937 год\" iconКоммунистическая партия Ирана, её деятельность и взаимоотношения с Коминтерном (1917-1937 годы)
Охватывают период, начиная с зарождения партии “Адалет” (1917 год) – будущей иранской компартии и заканчивая разгромом коммунистической...

Ігар Кузьняцоў: \"Мы павінны нагадваць, што такое 1937 год\" iconУ менску выйшаў першы выпуск збору навуковых працаў "Рэпрэсіўная палітыка савецкай улады ў Беларусі". Складальнікі вядомы дасьледчык гісторыі рэпрэсіяў Ігар
Беларусі”. Складальнікі – вядомы дасьледчык гісторыі рэпрэсіяў Ігар Кузьняцоў І гісторык-публіцыст Якаў Басін. Зборнік яднае дасьледчыя...

Ігар Кузьняцоў: \"Мы павінны нагадваць, што такое 1937 год\" iconШто такое крытычнае мысленне?
Ркмчп. Паколькі многія настаўнікі-гуманітарыі выкарыстоўваюць на ўроках прыёмы, падобныя з тымі, што прапаноўваюць амерыканцы, мы...

Ігар Кузьняцоў: \"Мы павінны нагадваць, што такое 1937 год\" iconДзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва Белта паведамляе, што, паводле міністра інфармацыі Уладзімера Русакевіча, інтэрнэт-вэрсіі пэрыядычных выданьняў павінны
Дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва Белта паведамляе, што, паводле міністра інфармацыі Уладзімера Русакевіча, інтэрнэт-вэрсіі пэрыядычных...

Ігар Кузьняцоў: \"Мы павінны нагадваць, што такое 1937 год\" iconЮрыдычны факультэт
Вывучаючы айчынную гісторыю, мы павінны мець на ўвазе той факт, што Беларусь як краіна у той час не існавала, але ўсё тое, што адбывалася...

Ігар Кузьняцоў: \"Мы павінны нагадваць, што такое 1937 год\" icon-
Кніжачка пісалася амаль год. Інтэрнэт кніга-складанка вершаў “Неабыякавым!”? Шмат слоў,але не ўсё зразумела(І не ўсе). Які інтэрнэт??...

Ігар Кузьняцоў: \"Мы павінны нагадваць, што такое 1937 год\" iconРасстраляныя ў мінскай унутранай турме нквд у перыяд крывавага тунэля смерці
Грышэль іван Мікалаевіч (1912), слecap-манцёр бісквітнай фабрыкі ў Мінску. Арыштаваны ў 1937. Асуджаны 12. 1937

Ігар Кузьняцоў: \"Мы павінны нагадваць, што такое 1937 год\" iconРасстраляныя ў мінскай унутранай турме нквд у перыяд крывавага тунэля смерці
...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка