Да конкурсу дапускаюцца выканаўцы (саліст, дуэт, група выканаўцаў) школьнага ўзроту. Конкурс праводзіцца ў два этапы




НазваДа конкурсу дапускаюцца выканаўцы (саліст, дуэт, група выканаўцаў) школьнага ўзроту. Конкурс праводзіцца ў два этапы
Дата канвертавання31.01.2013
Памер35.42 Kb.
ТыпКонкурс
ЗАЦВЕРДЖАНА


ПАЛАЖЭННЕ аб правядзенні гарадскога вакальнага конкурсу сярод вучняў школ г. Гомеля “Эх, Каляда, Калядзіца!”


У адпаведнасці з планам працы Установы “Веткаўскі музей народнай творчасці імя Ф.Р.Шклярава” на 2013 год філіял Веткаўскага музея народнай творчасці імя Ф.Р.Шклярава ў Гомелі праводзіць 15 студзеня 2013 года ў горадзе Гомелі II гарадскі вакальны конкурс сярод вучняў школ г. Гомеля “Эх, Каляда, Калядзіца!” (далей — конкурс).


1. Мэты і задачы вакальнага конкурсу:


фарміраванне ў школьнікаў павагі да духоўнай спадчыны Беларусі; нацыянальна-патрыятычнае выхаванне школьнікаў; павышэнне статуса беларускай народнай песні; захаванне лепшых узораў песеннай спадчыны і папулярызацыя народнай песні.


2. Заснавальнікі і арганізатары конкурсу.


Установа “Веткаўскі музей народнай творчасці імя Ф.Р.Шклярава”


3. Парадак правядзення конкурсу.


Вакальны конкурс праводзіцца ў філіяле Веткаўскага музея народнай творчасці імя Ф.Р.Шклярава ў Гомелі.

У аснову конкурсных твораў пакладзены аўтэнтычны песенны (калядны) рэпертуар Гомельшчыны (тэксты і аўдыязапісы прыкладаюцца).

Рэгламент правядзення конкурсу зацвярджаецца аргкамітэтам згодна з дасланымі заяўкамі з улікам агульнай рэжысёрскай задумы.

Склад удзельнікаў вызначаецца рашэннем адборачнай камісіі, парадак выступлення – жараб’ёўкай.

Заяўка ўключае ў сябе: арганізацыю, якую прадстаўляе канкурсант, прозвішча, імя і імя па бацьку ўдзельніка, узрост, прозвішча, імя, імя па бацьку кіраўніка канкурсанта, адрас, тэлефон, электронную пошту арганізацыі, якую ўдзельнік прадстаўляе. Да заяўкі прыкладаецца: тэкст твора, які будзе выконвацца.

Заяўкі на ўдзел у конкурсе падаюцца да 25 снежня 2012 г. у аргкамітэт на адрас: г. Гомель, пл. Леніна, 4. Філіял Веткаўскага музея народнай творчасці імя Ф.Р.Шклярава; сайт: http://www.vetka-museum.by/; e-mail: vetkamuzej.filial@yandex.by


4. Умовы правядзення конкурсу.


Да конкурсу дапускаюцца выканаўцы (саліст, дуэт, група выканаўцаў) школьнага ўзроту. Конкурс праводзіцца ў два этапы.

I этап. 9-10 студзеня 2013 г. праводзіцца праслухоўванне канкурсантаў і адбор найлепшых канкурсантаў для ўдзелу ў фінале.

Увага! Да фіналу не дапускаюцца тыя канкурсанты, якія не выканалі асноўнае патрабаванне: калядная песня павінна належаць да аўтэнтычнага песеннага рэпертуару Гомельшчыны.

II этап. Фінальная конкурсная праграма – 15 студзеня 2013 г. Конкурсныя выступленні ўдзельнікаў фінальнай часткі.

У фінале ўдзельнічаюць 10 лепшых намінантаў. Кожны ўдзельнік выконвае 1 твор (выбраны з прапанаванага загадзя спісу). Дапускаецца выкананне іншых твораў аўтэнтычнага песеннага (каляднага) рэпертуару Гомельшчыны, калі канкурсанты маюць іх у сваім рэпертуары. Заснавальнікі і арганізатары конкурсу прадастаўляюць памяшканне і забяспечваюць гукатэхнічнае абслугоўванне конкурсных выступленняў удзельнікаў.


5. Журы вакальнага конкурсу, ацэнка выступленняў і падвядзенне вынікаў.


Выступленне ўдзельнікаў вакальнага конкурсу ацэньвае прызначанае аргкамітэтам журы, якое складаецца з высокакваліфікаваных спецыялістаў вакальнага і музычнага жанраў, прадстаўнікоў арганізацый культуры і адукацыі.

Выступленні канкурсантаў ацэньваюцца па 10-бальнай шкале па наступных крытэрыях: адпаведнасць твора аўтэнтычнаму песеннаму рэпертуару Гомельшчыны; узровень выканальніцкага майстэрства; артыстычнасць; рэжысура нумара; сцэнічная культура; аўтэнтычнасць выканання. Усе ўдзельнікі II этапа вакальнага конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі і памятнымі сувенірамі. Удзельнікі, якія занялі 1, 2 і 3-е месцы, - дыпломамі лаўрэата і каштоўнымі падарункамі.

Узнагароджанне пераможцаў вакальнага конкурсу праходзіць пасля правядзення конкурснай праграмы. Дапускаецца заснаванне спецыяльных прызоў для ўдзельнікаў конкурсу.


6. Фінансаванне вакальнага конкурсу.


Фінансаванне вакальнага конкурсу ажыццяўляецца заснавальнікамі і арганізатарамі (сувеніры, дыпломы і падарункі пераможцам).


Аргкамітэт

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Да конкурсу дапускаюцца выканаўцы (саліст, дуэт, група выканаўцаў) школьнага ўзроту. Конкурс праводзіцца ў два этапы iconКонкурс праводзіцца ў 3 этапы са студзеня 2012 г па снежань 2012 г
Рэспубліканскі конкурс адукацыйных праграм аб’яднанняў па інтарэсах фальклорнага накірунку ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей І моладзі...

Да конкурсу дапускаюцца выканаўцы (саліст, дуэт, група выканаўцаў) школьнага ўзроту. Конкурс праводзіцца ў два этапы iconКонкурс праводзіцца з 01 кастрычніка да 02 лістапада 2012 года І ўключае наступныя этапы
Сапраўднае Палажэнне вызначае мэты, задачы, круг удзельнікаў, тэрміны І парадак правядзення Конкурсу творчых работ

Да конкурсу дапускаюцца выканаўцы (саліст, дуэт, група выканаўцаў) школьнага ўзроту. Конкурс праводзіцца ў два этапы iconКонкурс праводзіцца ў 3 этапы з сакавіка 2012 г па снежань 2012 г
...

Да конкурсу дапускаюцца выканаўцы (саліст, дуэт, група выканаўцаў) школьнага ўзроту. Конкурс праводзіцца ў два этапы iconКонкурс праводзіцца па наступных намінацыях
Раённы Цэнтр культуры прапануе прыняць удзел у Рэспубліканскім конкурсе маладых талентаў “Зорка ўзышла над Беларуссю”. Конкурс праводзіцца...

Да конкурсу дапускаюцца выканаўцы (саліст, дуэт, група выканаўцаў) школьнага ўзроту. Конкурс праводзіцца ў два этапы iconПраграма ўступнага іспыту па прадмету "Творчасць (профіль — "журналістыка")" для абітурыентаў Беларускага дзяржаўнага універсітэта
Творчасць” праводзіцца ў два этапы. Кожны з этапаў іспыту ацэньваецца паасобку па дзесяцібальнай шкале

Да конкурсу дапускаюцца выканаўцы (саліст, дуэт, група выканаўцаў) школьнага ўзроту. Конкурс праводзіцца ў два этапы iconКонкурс праводзіцца з 14 сакавіка па 15 лістапада 2012 года
Арганізатарам правядзення конкурсу з’яўляецца ўстанова адукацыі ”Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей І моладзі“ Міністэрства...

Да конкурсу дапускаюцца выканаўцы (саліст, дуэт, група выканаўцаў) школьнага ўзроту. Конкурс праводзіцца ў два этапы iconУ конкурснай праграме канкурсанта дапускаецца ўдзел не больш 5 выканаўцаў (падтанцоўка, бэк-вакал)
Праграма выступлення павінна складацца з дзвюх песень, адна з якіх – твор вядомага аўтара-выканаўцы

Да конкурсу дапускаюцца выканаўцы (саліст, дуэт, група выканаўцаў) школьнага ўзроту. Конкурс праводзіцца ў два этапы iconУ конкурснай праграме канкурсанта дапускаецца ўдзел не больш 5 выканаўцаў (падтанцоўка, бэк-вакал)
Праграма выступлення павінна складацца з дзвюх песень, адна з якіх – твор вядомага аўтара-выканаўцы

Да конкурсу дапускаюцца выканаўцы (саліст, дуэт, група выканаўцаў) школьнага ўзроту. Конкурс праводзіцца ў два этапы iconКонкурс праводзiцца ў два этапы
Дзяржаўная установа дадатковай адукацыі “Вiцебскi абласны палац дзяцей I моладзi” экалагiчны аддзел

Да конкурсу дапускаюцца выканаўцы (саліст, дуэт, група выканаўцаў) школьнага ўзроту. Конкурс праводзіцца ў два этапы iconАсноўныя палажэнні выстаўкі-конкурсу
Чароўныя ўзоры” (далей – выстаўка-конкурс) праводзіцца ўстановай адукацыі “Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей І моладзі”...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка