Тэма: Паветра І яго ахова Мэта




НазваТэма: Паветра І яго ахова Мэта
Дата канвертавання28.10.2012
Памер59.27 Kb.
ТыпДокументы
Тэма: Паветра і яго ахова

Мэта: Сфарміраваць у вучняў уяўленне пра ўласцівасці паветра і яго значэнне для ўсяго жывога на Зямлі

Задачы: Стварыць умовы для усведамлення вучнямі неабходнасці чыстага паветра для ўсяго жывога, ролі кожнага чалавека ў захаванні чыстага паветра; садзейнічаць развіццю ўмення аналізаваць, рабіць высновы і абагульненні, выяўляць прычынна-выніковыя сувязі; развіваць элементарныя навыкі эксперыментавання; стварыць умовы для выхавання экалагічнай культуры школьнікаў.

Абсталяванне: Гумавы мяч, надзіманыя шарыкі, адэкалон, кавалачак ваты, табліца-схема, вееры, свечка, банка, сшытак, мультымедыйная ўстаноўка, карткі з заданнем.

Ход урока

  1. Арганізацыйны момант. Эмацыянальная ўстаноўка.

Вось і празвінеў званок

Паклікаў усіх ён на ўрок.

“Акіян” загадак вас чакае,

Шчыра ў госці запрашае.

  1. Актуалізацыя В.У.Н.

--- А што гэта за загадкавы акіян мы з вамі даведаемся пазней. А каб прыблізіць разгадку, вам патрэбна выканаць наступнае заданне. Зараз я раздам вам карткі з пытаннямі. Вы павінны разабрацца, якая ежа карысная, а якая не. І калі вы згодны з сцвярджэннем – насупраць ставіце знак”+”. А калі не – то “-“.

---Абмяняйцеся карткамі і праверце суседа па парце, зверыўшы з адказамі на экране.

---Малайцы! Справіліся з заданнем. А цяпер разбяромся , што за акіян нас чакае. Пытанне для самых кемлівых. У акім акіяне мы з вамі купаемся кожны дзень? І дарослыя, і дзеці, і звяры, і птушкі, і аўтамабілі, і, нават, наша школа! Не здагадаліся? Тады вам падказка.

Мы яго не заўважаем,

Не ядзім яго , не п’ём.

Проста мы яго ўдыхаем –

Без яго не пражывём!

Пра што гаворыцца ў загадцы? Паветра. У паветраным акіяне мы купаемся. Нас усюды акружае паветра. Хачу вам сказаць, што без ежы чалавек можа пражыць 5 тыдняў, без вады – 5 дзён, а без паветра, нават, і 5 хвілін не пражыве. А што пра паветра ведаеце вы?

Паветра

!

!

!

3. Паведамленне тэмы і задач урока.

--Як вы здагадаліся – тэма нашага ўрока “Паветра і яго ахова”. Сёння мы з вамі даведаемся:

---Што такое паветра;

---Асноўныя ўласцівасці паветра;

---Як чалавек выкарыстоўвае гэтыя ўласцівасці;

---Што мы павінны рабіць, каб паветра было чыстым.

---Ітак, вазьміце, калі ласка, у рукі вееры, што ляжаць у вас на партах і ўхмахніце імі. Што вы адчулі? Лёгкі і прыемны вецярок! Гэта і ёсць паветра, якое перамяшчаецца з месца на месца. А ці бачыце вы яго? Не. Паветра – сапраўдны невідзімка. Але абысціся без яго мы не можам. Мы ім … дыхаем. А ці толькі мы?

---А зараз вазьміце сшыткі і падніміце перад сабой. Ці бачыце за ім што-небудзь? А ці бачым мы што робіцца ў суседнім класе?Апусціце сшыткі. Цяпер мяне бачыце? Значыць паветра якое? Празрыстае. Вось і першая ўласцівасць паветра.

---Паглядзіце , якога колеру вазоны ў нашым класе? А дошка? А паветра якога колеру? Наступная ўласцівасць – паветра бясколернае.

---Хачу вам сказаць на будучае, што тоўсты слой паветра мае колер. Паглядзіце ў акно. Што вы бачыце ў версе? Якога яно колеру? Блакітнага ці шэрага. Блакітнае неба – гэта тоўсты слой паветра, які асвячаецца сонцам і калі б не было паветра, то мы б бачылі чорнае неба і вельмі бліскучае сонца, вогненнае сонца. Дзень і ноч заканчваліся б і пачыналіся імгненна, і ў нас не было б раніцы і вечара.

---Значыць, паветра празрысты, бясколерны газ. Якое гэта мае значэнне для чалавека?(Ён бачыць усе прадметы)

4.Гімнастыка для вачэй

---Зараз мы гэта дакажам практычна. Прасачыце за матыльком.

5.---Бачылі як лятае матылёк?

---Алёша, злаві і моцна сцісні мяч. Перадай Каці і г.д. Чаму так атрымалася, што вы так стараліся, моцна ціснулі мяч, а ён усё роўна застаўся круглы? Таму што ўнутры мяча знаходзіцца што … паветра.І яно якое … пругкае. Вось наша 3 уласцівасць. Дзе яе чалавек прымяняе ў сваім жыцці?

---А зараз глыбока ўдыхніце. Што вы адчулі?Нічога. Закрыйце вочкі. А зараз? Што адчуваеце? ( пах духоў) Дзе ў нашай школе можна адчуць моцны пах? (у сталоўцы, у медкабінеце) А ці пахне чыстае паветра? Правіньна, чыстае паветра паху не мае. І ўвесь час рухаецца. Вось чаму мы пачулі пах духоў. Часцінкі духоў разам з паветрам трапілі нам у нос. Якое значэнне мае рух паветра? Якая з’ява прыроды ўзнікае пры руху паветра? (Вецер) Хочацца зазначыць, што вецер бывае розны: віхр, смерч, тарнада і г.д. Аб гэтым мы пагутарым на наступным факультатыўным занятку . Цікавая інфармацыя змешчана ў апошнім нумары “Юный спасатель”

---Вы ўжо стаміліся сачыць

І ўсім нам трэба адпачыць.

6.Фізхвілінка

--Уявіце сабе, што перад вамі свечка, якую неабходна задуць. Набярыце шмат паветра і на лік 1,2,3,4,5 паспрабуйце яе задуць.

--Нарвіце , калі ласка, букет кветак. Панюхайце іх, ці падабаецца вам гэты пах?

---Сядайце, крышачку адпачылі. А зараз даследуем наша паветра далей. І я прапаную вам прачытаць на ст. 36 другі абзац артыкула “Уласцівасці паветра”

---Пра якую ўласцівасць паветра вы даведаліся з тэксту? (дрэнна праводзіць цяпло)

---Якое значэнне мае гэтая ўласцівасць для ўсяго жывога на Зямлі? Напрыклад, для птушак,звяроў?___________________________________

---Чаму зімой халодны снег становіцца “коўдрай” для раслін? А чаму зімой абутак павінен быць свабодным? Яшчэ паветраная абалонка ахоўвае нашу Зямлю ад перагрэву днём і пераахалоджвання ноччу.

---Зараз звярніце сваю ўвагу на экран. Чаму дзяўчынка такая сумная. Яшчэ мне здаецца, што яна сумуе ад таго, што не можа сарваць землянічку і пагуляць з матыльком. А чаму?

---Для дыхання нам патрэбна якое паветра? А што ачышчае паветра?(Зялёныя насаджэнні) Пры дыханні чалавека і астатніх жывых істот утвараецца шмат вуглякіслага газу. Зялёныя расліны паглынаюць вуглякіслы газ і ўтвараюць кісларод, які неабходны для нашага дыхання.

---Паглядзіце на экран. Ці хацелася б вам там апынуцца? Уявіце сябе сярод гэтай прыгажосці. Ці лёгка вам тут дыхаецца? Чаму? Расліны называюць “зялёнымі лёгкімі” нашай планеты. Сярод іх ёсць сапраўдныя чэмпіёны па забеспячэнні нас кіслародам. Можа вы ведаеце што гэта за дрэвы?

(выступленні дзяцей _____________________________________________________________)

---Ці патрэбна нам праветрываць класны пакой? Навошта? Давайце зробім наступны вопыт:

Уявіце сабе, што свечка – гэта чалавек. Банка – закрытае памяшканне. Змесцім свечку пад банку. Што адбылося? Свечка патухла. Ведаеце чаму? Закончыўся кісларод, які неабходны для гарэння, а , значыць, і для нашага дыхання. Закрыйце зараз рот і нос далонькамі і патрымайце. Што вам хацелася зрабіць? Адкрыць адну далоньку. Вось як нам неабходна паветра для дыхання.

---Паглядзіце на экран : мы зараз разаб’ёмся на 3 групы, кожная група атрымае заданне.

Заданне для 1 групы: дакажыце, што паветра над возерам чыстае._________________________

Заданне для 2 групы: дакажыце, што паветра над возерам загразненнае.____________________

Заданне для 3 групы: што патрэбна зрабіць, каб паветра над возерам было чыстым.__________

---А што патрэбна рабіць нам, каб захаваць паветра чыстым?

7.Абагульненне

Разгадайце крыжаванку.

1.Што неабходна рабіць, каб паветра ў класным пакоі заўсёды было чыстым.

2. Калі мы сціскаем мяч, то якая ўласцівасць паветра праяўляецца?

3. Перамяшчэнне паветра з месца на месца гэта…

4. Мы бачым усё навокал, дзякуючы таму што паветра якое…

5. Што вымяраецца пры дапамозе тэрмометра?

6. Што называюць “зялёнымі лёгкімі “нашай планеты?

7. Для чаго нам патрэбна паветра?


Праветрываць

пругкАсць

Вецер

празрыстаЕ

Тэмпература

Расліны

дыхАнне


---Якую тэму мы сёння вывучалі? А зараз вернемся да нашага журнала. Што новага вы даведаліся на нашым уроку?

Паветра


8.Дамашняе заданне.

---Прачытайце артыкул на стар. 35-36. Падрыхтуйце вусна апавяданне “ Што б было, калі б паветра не было “


9.Рэфлексія.

---Вось вам шарыкі, на якіх напісаны літаркі. Пастройцеся, калі ласка, па росту і павярніце шарыкі літаркамі да нас. Прачытайце, якія словы былі самымі галоўнымі на нашым уроку? Гэта сапраўды так?

10.Ацэнка дзейнасці вучняў.

Вы ўсе цудоўна працавалі,

Рабілі доследы, шукалі

Адказ на нашыя пытанні,

Рабілі розныя заданні.

У тым вялікае значэнне,

А зараз дзякуй і да пабачэння!

( песня “Что бы со здоровьем всё в порядке было”)


Мінец Наталля Іванаўна,

настаўнік пачатковых классаў

ДУА “Нагорнаўскі НПК дзіцячы сад-

сярэдняя школа Клецкага раёна”

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Тэма: Паветра І яго ахова Мэта iconПраект праблема:"Ахова І фармаванне здароўя вучняў". Мэта
Мэта: стварыць неабходныя ўмовы для напісання праекта па тэме “Утварэнне складаных сказаў з рознымі спосабамі сувязі частак, уключэнне...

Тэма: Паветра І яго ахова Мэта iconТэма: абагульняльны ўрок "Агульная характарыстыка прыроды Беларусi". Мэта
Мэта: паказаць цесную ўзаемасувязь памiж прыродным асяроддзем роднага краю I яго адлюстраваннем у творчасцi беларускiх пiсьменнiкаў...

Тэма: Паветра І яго ахова Мэта iconТэма: Сладаны сказ. Праблемны ўрок у 5 "Д " класе. Токар І. А. Мэта
...

Тэма: Паветра І яго ахова Мэта iconДуа «Гімназія №14 г. Мінска» Чалавек І свет Тэма: «Ахова прыроды Рэспублікі Беларусь. Нацыянальны парк "Белавежская пушча"
Тэма ўрока: Ахова прыроды Рэспублікі Беларусь. Нацыянальны парк “Белавежская пушча”

Тэма: Паветра І яго ахова Мэта iconТэма: Слова І яго лекс І чнае значэнне Мэта
Мэта: Фарміраваць паняцце пра слова як адзінку мовы І маўлення; вучыць устанаўліваць значэнне слова; уменне карыстацца тлумачальным...

Тэма: Паветра І яго ахова Мэта iconТэма: Жыццёвы І творчы шлях Ф. Багушэвіча
Мэта: пазнаёміць вучняў з жыццёвымі дарогамі Ф. Багушэвіча, асаблівасцямі яго творчасці

Тэма: Паветра І яго ахова Мэта iconТэма: "Больш за ўсё я бацькоўскаму краю адданы!" Мэта
Аднавіць І паглыбіць веды вучняў пра жыццёвы шлях пісьменніка, выклікаць цікавасць да яго творчасці

Тэма: Паветра І яго ахова Мэта icon"Перашкаджае нам гарбарня, псуе паветра й з раніцы й увечары"
Калоскую царкву. А вось водар, які часам разносіцца па ваколіцы адчувальна псуе мясцовае паветра. Наш карэспандэнт пытаўся ў жыхароў...

Тэма: Паветра І яго ахова Мэта iconТэма : Вобраз Бацькаўшчыны ў паэзіі Я. Купалы мэта
Раскрыць багацце творчай спадчыны Я. Купалы ў працэсе работы над мастацкім зместам яго вершаў

Тэма: Паветра І яго ахова Мэта iconТэма: С. Тараса ў "Еўфрасіння Полацкая" Мэта
Мэта: -садзейнічаць узнаўленню І пашырэнню ведаў вучняў пра беларускую асветніцу І святую Еўфрасінню Полацкую

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка