«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» Зацвярджаю




Назва«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» Зацвярджаю
старонка1/3
Дата канвертавання31.01.2013
Памер302.15 Kb.
ТыпДокументы
  1   2   3
Установа адукацыі

«Гомельскі дзяржаўны універсітэт

імя Францыска Скарыны»





Зацвярджаю

Прарэктар па вучэбнай рабоце

УА “ГДУ ім. Ф. Скарыны”,прафесар

________________ І.В. Семчанка

«____»____________ 20 г.,

Рэгістрацыйны № УД__________/р.


СІСТЭМАТЫКА ВЫШЭЙШЫХ РАСЛІН


Вучэбная праграма для спецыяльнасці

1-31 01 01 Біялогія (па напрамках)

1-31 01 01-02 Біялогія (навукова-педагагічная дзейнасць)


Факультэт біялагічны

Кафедра батанікі і фізіялогіі раслін

Курс (курсы) 2

Сяместр (сяместры) 3


Лекцыі _______ 30_____ гадз.

(колькасць гадзін)

Экзамен ______3__________

(сяместр)

Практычныя (семінарскія)

заняткі _______-____ гадз.

(колькасць гадзін)

Залік ______-__________

(сяместр)

Лабараторныя

заняткі ________34____гадз.

(колькасць гадзін)

Курсавы праект,

работа ______-__________

(сяместр)

Усяго аўдыторных гадзін

па дысцыпліне__64___гадз.

(колькасць гадзін)

Форма атрымання

вышэйшай адукацыі дзённая

Усяго гадзін

па дысцыпліне__ 174____ гадз.

(колькасць гадзін)





Склаў Л.М. Сапегін д.б.н., прафесар


Гомель 2010


Вучэбная праграма “Сістэматыка вышэйшых раслін” складзена на аснове тыпавой вучэбнай праграмы для вышэйшых навчальных устаноў, зацверджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь 15 чэрвеня 2009 г., рэгістрацыйны № ТД-G. 209/тып.


Разгледжана і рэкамендавана да зацверджання ў якасці рабочага варыянту на паседжанні кафедры батанікі і фізіялогіі раслін

________________________________________

(дата, нумар пратакола)

Загадчык кафедры

дацэнт________________М. М. Дайнека


Ухвалена і рэкамендавана да зацверджання метадычным саветам біялагічнага факультэта

_________________________________________

(дата, нумар пратакола)


Старшыня

дацэнт_____________ У. А. Собчанка

Тлумачальная запіска


Сістэматыка – адна са старажытнейшых біялагічных навук, з’яўляецца складальнай часткай фундаментальнай дысцыпліны “Батаніка”. Сістэматыка вышэйшых раслін з’яўляецца асновай для такіх біялагічных дысцыплін як дэндралогія, кветкаводства, фітагеаграфія і шэрагу іншых, а таксама для вучэбных практык і спецпрактыкумаў.

Дадзеныя сістэматыкі шырока выкарыстоўваюцца пры складанні вызначальнікаў раслін, батанічных атласаў, напісанні флор і розных даведнікаў. Яны таксама знаходзяць шырокае прымяненне пры распрацоўцы навуковых асноў арганізацыі аховы, інтрадукцыі рэдкіх і гаспадарча-карысных відаў, пры вырашэнні праблем рэсурсаводства і сельскай гаспадаркі, пры правядзенні генетыка-селекцыйных работ, а таксама ў медыцыне, фармакалогіі і інш.

Мэта курса – даць прадстаўленне аб разнастайнасці вышэйшых раслін, іх будове, класіфікацыі, эвалюцыйным развіцці, ролі ў прыродзе і значэнні ў гаспадарчай дзейнасці чалавека.

Задачы:

- паказаць змяненні і ўдасканаленні структурнай арганізацыі вышэйшых раслін у працэсе іх адаптацыі да новых умоў пражывання;

- праследзіць шляхі працяглага і складанага эвалюцыйнага развіцця раслін і выявіць роднасныя адносіны паміж таксонамі;

- разгледзець сучасныя метады даследванняў і крыніцы інфар-мацыі ў сістэматыцы вышэйшых раслін;

- азнаёміць з навуковымі падыходамі пры распрацоўцы класі-фікацыі раслін і існуючымі тыпамі класіфікацыйных сістэм;

- вывучыць характэтныя асаблівасці адзелаў, класаў, падкласаў, парадкаў і асноўных сем’яў сусветнай флоры і флоры Беларусі;

- азнаёміць з экалагічнымі асаблівасцямі раслін, іх геаграфічным распаўсюджаннем, значэннем ў прыродзе, гаспадарчай дзейнасці чалавека.

У выніку вывучэння дысціпліны абучаемы павінен:

ведаць:

- асноўныя паняцці і тэрміны, прымяняемыя ў сістэматыцы вышэйшых раслін;

- асаблівасці жыццёвых цыклаў прадстаўнікоў буйных таксонаў;

- характэрныя асаблівасці, класіфікацыю аддзелаў, класаў, пад-класаў, парадкаў, сем’яў сучасных і выкапнёвых раслін;

- асноўныя тэорыі паходжання і напрамкі эвалюцыі розных груп вышэйшых раслін у ходзе адаптацыі іх да розных умоў пражывання, філагенетычныя сувязі паміж таксонамі;

- роль вышэйшых раслін у прыродзе і гаспадарчай дзейнасці чалавека.

умець:

- арыентавацца ў разнастайнасці расліннага свету, дыягна-сціраваць розныя групы раслін у навуковай і вытворчай дзейнасці;

- выкарыстоўваць практычныя навыкі вывучэння асаблівасцяў знешняй і ўнутраняй будовы вышэйшых раслін у эксперыментальнай рабоце;

- прымяняць веды аб асаблівасцях будовы вегетатыўных і рэпрадуктыўных органаў для адзнакі ўзроўняў падабенства, роднасці і эвалюцыйнай прасунутасці таксонаў;

- прымяняць атрыманыя веды і практычныя навыкі пры выву-чэнні іншых біялагічных дысцыплін, у навуковай і педагагічнай дзейнасці.

Пры чытанні лекцыйнага курса неабходна прымяняць наглядныя матэрыялы ў выглядзе табліц, мелавога малюнку, выкарыстоўваць тэхнічныя сродкі навучання (кадаскоп, мультымедыйная сістэма) для дэманстрацыі слайдаў, прэзентацый.

Пры арганізацыі самастойнай работы студэнтаў па курсу неабходна выкарыстоўваць сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі – размясціць у сецевым доступе комплекс вучэбных і вучэбна-метадычных матэрыялаў (праграму, метадычныя ўказанні па класіфікацыі вышэйшых раслін, да лабараторных заняткаў, спіс рэкамендуемых крыніц літаратуры і інфармацыйных рэсурсаў, заданні ў тэставай форме і пытанні для самакантролю і інш.).

Лабараторныя заняткі прадугледжываюць удасканаленне тэхнікі мікраскапіравання, методыкі прыгатавання гатовых анатамічных прэпаратаў, выкарыстанне біялагічных малюнкаў, замацаванне ведаў па марфалогіі і анатоміі раслін. Яны павінны быць забяспечаны мікраскопамі, жывым, фіксаваным і гербарным матэрыяламі, гатовымі мікраскапічнымі прэпаратамі, дэманстрацыйнымі табліцамі.

Эфектыўнасць самастойнай раблты студэнтаў неабходна правяраць у ходзе цякучага і выніковага кантролю ведаў (КСР) у форме вуснага апросу, калоквіўмаў, тэкставога кампутарнага кантролю па тэмах і раздзелах курса, праверкі вядзення альбомаў і засваенне методыкі прыгатавання часовых аналітычных прэпаратаў. Для агульнай ацэнкі якасці засваення студентамі вучэбнага матэрыялу мэтазгодна выкарыстанне рэйтынгавой сістэмы.

Агульная колькасць гадзін, адводзімых на вывучэнне вучэбнай дысцыпліны, складае максімальна 174 гадзіны. Аўдыторных гадзін – 64: 30 – лекцыйных, 34 – лабараторных заняткаў, СВРС – 6 гадзін.

ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛУ


Раздзел 1 Уводзіны

Тэма 1 Уводзіны

Прадмет, мэты і задачы сістэматыкі вышэйшых раслін. Месца вышэйшых раслін у арганічным свеце. Агульная характарыстыка вышэйшых раслін і іх адрозненне ад водарасцяў. Паходжанне вышэйшых раслін. Кароткая гісторыя сістэматыкі вышэйшых раслін. Метады сістэматыкі раслін.


Раздзел 2 Сістэматычны агляд вышэйшых раслін

Падраздзел 2.1 Вышэйшыя споравыя расліны гаплоіднай лініі эвалюцыі вышэйшых раслін

Тэма 2 Аддзел мохападобныя (Bryochyta)

Асаблівасці жыццёвага цыкла мохападобных. Агульная марфолага-анатамічная характарыстыка, размнажэнне. Біялогія, экалогія, геаграфічнае распаўсюджванне і колькасць розных груп. Роля ў прыродзе і значэнне для чалавека. Разнастайнасць у флоры Беларусі. Погляд беларускіх брыёлагаў на праблемы паходжання і класіфікацыі мохападобных.

Клас антацэротавыя (Anthocerotopsida). Агульная характарыстыка.

Клас пячоначнікі (Hepaticopsida). Характэрныя рысы знешней і ўнутранай будовы вегетатыўных і репрадуктыўных органаў. Размнажэнне. Здяленне на падкласы. Параўнальная характарыстыка падкласаў юнгерманііды (Jungermanniidae) і маршанцыіды (Marchantiidae). Асноўныя парадкі, іх прадстаўнікі, распаўсюджванне, значэнне.

Клас лістасцябловыя мхі (Bryopsida). Характэрныя асаблівасці будовы гаметафіта і спарафіта, размнажэнне. Дзяленне на падкласы сфагніды (Sphagnidae), андрэіды (Andreaeidae) і брыіды (Bryidae).

Знешняя і ўнутраная будова гаметафіта і спарафіта, геаграфічнае распаўсюджванне і значэнне, прадстаўнікі.


Падраздзел 2.2 Дыплоідная лінія эвалюцыі вышэйшых раслін

Тэма 3 Аддзел рыніяпадобныя (Rhyniophyta), аддзел папарацепадобныя (Polypodiophyta)

Рыніяпадобныя як пачатковы этап эвалюцыі вышэйшых раслін. Час узнікнення і ўмовы росту. Разнастайнасць і асаблівасці знешней і ўнутранай будовы, размнажэнне, жыццёвы цыкл, класіфікацыя, прадстаўнікі. Значэнне вывучэння рыніяпадобных для разумення пытанняў марфагенеза і эвалюцыі вышэйшых раслін.


Тэма 4 Аддзел дзеразападобныя (Lycopodiophyta), аддзел хвошчападобныя (Equisetophyta), аддзел псілотападобныя (Psilotophyta)

Паходжанне, жыццёвыя формы прадстаўнікоў. Характэрныя рысы знешняй і ўнутранай будовы бясполага і палавога пакаленняў. Паходжанне ліста, мікрафілія. Асаблівасці жыццёвага цыкла, раўнаспоравасць і разнаспоравасць. Распаўсюджанне, колькасць, значэнне. Класіфікацыя.

Характарыстыка класаў дзеразападобныя (Lycopodiopsida) і селаганелападобныя (Selaginellopsida). Сучасныя прадстаўнікі парадкаў дзеразовыя (Lycopodiales), селагінелавыя (Selaginellales) і палушнікавя (Isoёtales). Асаблівасці іх будовы, значэнне. Выкапнёвыя дзеразападобныя: парадкі астэраксілавыя (Asteroxylales), дрэпана-фікусавыя (Drepanophycales), проталепідадендравыя (Protolepido-dendrales), лепідадендравыя (Lepidodendrales). Іх сістэматычнае становішча, асаблівасці будовы, значэнне. Магчымыя філагенетычныя сувязі розных груп дзеразападобных.

Агульная характарыстыка аддзела: жыццёвы цыкл, марфолага-анатамічныя асаблівасці вегетатыўных органаў, развіццё і будова спарафіта. Асаблівасці палавога пакалення. Экалагічныя асаблівасці, геаграфічнае распаўсюджанне і значэнне прадстаўнікоў. Праблемы паходжання аддзела, яго эвалюцыя. Класіфікацыя хвошчападобных.

Клас кліналіставыя (Sphenophyllopsida). Характэрныя рысы, час існавання. Разнастайнасць жыццёвых форм, асаблівасці анатамічнай і марфалагічнай будовы вегетатыўных органаў і спараносных структур.

Клас хвашчовыя (Equisetopsida). Агульная характарыстыка. Дзяленне на парадкі. Парадак каламітавыя (Calamitales). Будова вегетатыўных органаў, разнастайнасць спараносных структур. Час існавання, значэнне. Парадак хвашчовыя (Equisetales). Марфолага-анатамічныя асаблівасці, размнажэнне. Экалогія, геаграфія. Прадстаўнікі, іх значэнне.

Аддзел псілотападобныя (Psilotophyta). Агульная характарыстыка прадстаўнікоў аддзела, асаблівасці будовы спарафіта і гаметафіта, рысы прымітыўнасці. Розныя меркаванні аб філагенетычных сувязях псілотападобных.

Агульная характарыстыка аддзела: асаблівасці жыццёвага цыкла, знешняй і ўнутранай будовы спарафіта і гаметафіта. Макрафілія, эў- і лептаспарангіатнасць. Сорусы і сінангіі. Экалогія, геаграфічнае распаўсюджанне і колькасць розных груп. Роля ў прыродзе. Разнастайнасць у флоры Беларусі. Паходжанне і філагенетычныя сувязі аддзела. Класіфікацыя. Агульныя ўяўленні аб вымершых класах папарацепадобных. Кладаксілавыя (Cladoxylopsida), зігаптэрыдавыя (Zygoptreridopsida), прагімнаспермавыя (Progymnospermopsida). Час існавання, эвалюцыйная роля.

Клас вужоўнікападобныя (Ophioglossopsida). Характерныя асаблівасці, рысы прымітыўнасці, прадстаўнікі, іх геаграфічнае распаўсюджванне і значэнне.

Клас мараціепадобныя (Marattiopsida). Спецыфічныя адрозненні. Прадстаўнікі, экалогія, распаўсюджанне, значэнне.


Тэма 5 Клас папарацепадобныя (Polypodiopsida)

Характерныя асаблівасці класа. Раўна- і разнаспоравасць. Дзяленне на падкласы. Падклас поліпадэіды (Polypodiidae) як цэнтральная група раўнаспоравых папарацепадобных. Разнастайнасць жыццёвых форм, марфалагічнай будовы спарафіта: размяшчэнне і будова спарангіяў, сорусаў, асаблівасці спор. Зарасткі, іх развіццё, будова. Вегетатыўнае размнажэнне. Прадстаўнікі, іх распаўсюджанне, значэнне.

Падклас сальвінііды (Salviniidae) як прадстаўнікі разнаспоравай лініі развіцця папарацепадобных. Лад жыцця. Асаблівасці будовы спарафіта і гаметафіта. Прадстаўнікі, іх распаўсюджанне і значэнне. Падклас марсілеіды (Marsileidae) – асаблівасці будовы спарафіта і гаметафіта, важнейшыя прадстаўнікі.

Абагульненне па аддзелах споравых раслін: агульныя рысы, роля ва ўтварэнні расліннага покрыва прошлых геалагічных эпох і ў цяперашнія часы, філагенетычныя сувязі. Эвалюцыйнае значэнне разнаспоравасці. Прадстаўленне аб прагімнаспермападобных як верагодных папярэдніках насенных раслін.


Падраздзел 2.2 Насеныя расліны

Агульная рысы насенных раслін як вышэйшага этапа эвалюцыі расліннага свету ва ўмовах сушы. Узнікненне семязачатка і семені, іх бяілагічнае значэнне. Удасканаленне працэсаў апладнення. Агульныя асаблівасці жыццёвага цыкла насенных раслін, сувязь са споравымі раслінамі. Класіфікацыя.


Тэма 6 Аддзел голанасенныя (Pinophyta)

Асаблівасці жыццёвага цыкла, сувязь спарафіта і гаметафіта як вынік моцнай рэдукцыі палавога пакалення на аснове разнаспоравасці. Агульная характарыстыка спарафіта, будова вегетатыўных і рэпрадуктыўных органаў.

Мужчынскі гаметафіт (пылок), яго развіццё, будова і функцыі. Сперматазоіды і сперміі, гаўстарыяльная і пылковая трубкі. Семязачатак, яго развіццё і будова, гіпотэзы ўзнікнення. Нуцэлус як мегаспарангій. Мегаспарагенез і развіццё жаночага гаметафіта, яго асаблівасці і функцыі. Апладненне, развіццё і будова насення. Экалогія і геаграфічнае распаўсюджанне голанасенных, роля ў біясферы і значэнне для чалавека. Класіфікацыя. Розныя падыходы да выдзялення таксонаў голанасенных.

Клас насенныя папараці (Pteridospermopsida). Агульная характарыстыка, разнастайнасць марфалагічнай і анатамічнай будовы вегетатыўных органаў. Размяшчэнне і будова мікраспарангіяў, рысы прымітыўнасці. Розныя погляды на сістэматычнае становішча і таксанамічны састаў групы. Філагенетычныя сувязі.

Клас сагаўнікападобныя (Cycadopsida). Агульная характарыстыка як рэшткаў некалі мнагалікай і разнастайнай групы. Асаблівасці знешняга выгляду, будовы вегетатыўных і рэпрадуктыўных органаў, рысы прымітыўнасці. Прадстаўнікі, іх экалогія, геаграфія, значэнне.

Клас бенетытападобныя (Bennettitopsida). Характерныя марфолага-анатамічныя рысы, будова стробілаў, насення. Розныя погляды на сістэматычнае становішча і філагенетычныя сувязі бенетытыпадобных. Сучасныя погляды на роднасць з пакрытанасеннымі.

Клас гінкгападобныя (Ginkgoopsida). Характерыстыка гінкга двулопасцевага (Ginkgo biloba). Знешні выгляд, анатамічныя асаблівасці, размяшчэнне і будова мікраспарангіяў і семязачаткаў. Развіццё мужчынскага і жаночага гаметафіта, апладненне, развіццё семені. Рысы прымітыўнасці. Магчымыя філагенетычныя сувязі гінкгападобных.

Клас сасновападобныя (Pinopsida). Агульная характарыстыка класа. Класіфікація. Падклас кардаітыды (Cordaitidae). Час існавання. Анатама-марфалагічныя асаблівасці, будова стробілаў. Філагенетычныя сувязі з сучаснымі прадстаўнікамі класа. Падклас пініды (Pinidae). Марфолага-анатамічныя асаблівасці вегетатыўных органаў. Стробілы, мікра- і мегеспарагенез, развіццё мужчынскага і жаночага гаметафітаў. Апыленне, апладненне, развіццё зародка і семені. Характарыстыка прадстаўнікоў сем’яў: падакарпавыя (Podocarpaceae), цісавыя (Taxaceae), араўкарыевыя (Araucariaceae), сасновыя (Pinaceae), таксодыевыя (Taxodiaceae), кіпарысавыя (Cupressaceae), іх распаўсюджанне, значэнне.

Клас Гнетападобныя (Gnetopsida). Агульныя рысы, разнастайнасць групы, класіфікацыя. Кароткая характарыстыка парадкаў эфедравыя (Ephedrales), вяльвічыевыя (Welwitschiales), гнетавыя (Gnetales).Розныя погляды на іх паходжанне, сістэматычнае становішча і філагенетычныя сувязі.

Паходжанне голанасенных, іх роля ў эвалюцыі насенных раслін.

  1   2   3

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» Зацвярджаю iconМіністэрства адукацыі рэспублікі беларусь установа адукацыі "Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны" Філалагічны факультэт гісторыя мовазнаўства
Рэкамендавана да выдання навукова-метадычным саветам Установы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны” 26...

«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» Зацвярджаю icon«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» зацвярджаю
В. М. Лебедзева – старшы выкладчык кафедры беларускай культуры І фалькларыстыкі уа “гду імя Ф. Скарыны”

«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» Зацвярджаю icon«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» зацвярджаю

«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» Зацвярджаю icon«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» зацвярджаю

«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» Зацвярджаю icon«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» зацвярджаю

«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» Зацвярджаю icon«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» зацвярджаю прарэктар па вучэбнай рабоце
А. А. Кастрыца – дацэнт кафедры беларускай культуры І фалькларыстыкі уа “гду імя Ф. Скарыны”

«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» Зацвярджаю icon«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» Зацвярджаю Прарэктар па вучэбнай рабоце

«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» Зацвярджаю iconМіністэрства адукацыі рэспублікі беларусь установа адукацыі "Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны" Філалагічны факультэт тэсты па гісторыі мовазнаўства практычны дапаможнік для студэнтаў філалагічнага факультэта гомель 2003
Рэкамендавана да выдання навукова-метадычным саветам Установы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны”26...

«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» Зацвярджаю iconГомель уа "гду імя Францыска Скарыны", 2010 Мимиміністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Рэкамендаваны да выдання навукова-метадычным саветам установы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны”

«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» Зацвярджаю iconФранцыска Скарыны" Святлана Вяргеенка "
Рэдактар: В. С. Новак, д-р філал навук, заг кафедры беларускай культуры І фалькларыстыкі уа «Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка