Аб’ект №1, шыбаваў па прасторы




НазваАб’ект №1, шыбаваў па прасторы
Дата канвертавання30.01.2013
Памер56.58 Kb.
ТыпДокументы
Аб’ект №1, шыбаваў па прасторы.

Прастора сабой ўяўляла тэррыторыю напоўненую прысадамі шматлікіх дрэў.Дрэвы былі размешчаны ў хаатычным парадку, такім чынам каб вока назіральніка не магло засяродзіцца а ні на адным з іх,але ў той жа момант , магло праводзіць пэўныя кропкі што маглі знаходзіцца ў гэтай прасторы і забяспечывать трывалае ўспрыманьне сапраўднасці. Прастора была абмежавана позіркам гледача.Але гледачоў паблізку не было і па гэтаму ніхто не мог заўважыць згаданых межаў расліннага свету. Але ж дакладна можна паведаміць тое, што прастора была вакол аб’екту і быў аб’ект у атачэнні наваколля.

Аб’ект не меў пэўнай вызначанай структуры. Яго можна было класіфіцыраваць як чалавечую асобу, ці мабыць, як расліну, альбо як проста няпэўны элемент , што раптоўна трапіў у гэткае, цмянае асяродзе. Але з упэўненасцю можна было сказаць, што гэткій аб’ект№1, мае шэраговы нумар і што ён мае якасць руху, якімі і карыстаецца ў працэсе перасоўваньня. Рух быў наданы яму з самага таго моманту як ён тут з’явіўся. Гэта адбылося раптоўна. Так нечакана, што нават ніводзін лісток, ніводная галіка на дрэвах не паварухнулася. Ён з’явіўся сабраўшыся з паветра. Там, у паветры ён быў ужо даўно, адкуль ён там узяўся невядома, але вядома што ўвасабленне аб’екту здараецца тады, калі патрэбна радыкальная змена ў структуры. І з’яўляецца гэты аб’ект збіраючыся з усіх мажлівых парэштак існавання, якія лунаюць у паветры. Яны нясуць на сабе звесткі пра мінуўшчыну і ва ўзаемаспалучэнні даюць дзівосныя вінікі і ствараюць цалкам радыкальных істот. Тых якія перамяняюць цяперашнасць. Гэта ўжо была даволі вартасная яго характэрыстыка, якая прынамсі апісвала найгалоўнейшую ягоную якасць.

Аб’ект№1 рушыў паступова, то хутчэй, то замаруджваючыся. Вызначанай хуткасці руху ён не меў. Ён з лёгкасцью пераадольваў перашкоды што трапляліся на ягоным шляху. Веснавая золь пакрыла ўсю навакольную тэррыторыю лужынамі і не растаўшым снегам. Гэтая субстанцыя, перамяшалася ў невыразную, але слізкую багну, што пераўтварала прастору ў небяспечную коўзанку,для любога аб’екта. Але ён без перашкод мінаў лужыны і нават незважаў на маленькія пырскі, што раптам трапілі на ягоныя нагавіцы невызначанага колеру, але меўшые вертыкальна-паласатую структуру і чырванаватую афарбоўку. З-за плям, вертыкальнасць парушалася, што і адбівалася на не паступовасці руха. Бо створаны з асяродзя і адасоблены ад яго, ён усёж быў яго часткай і захоўваў з ім сувязь, шляхам скажэння тых месцаў паветра, дзе праходзіў у дадзены момант. Ад таго і стваралася нейкая супярэчлівасць крыху замінаўшая часам.

Праз няпэўны адрэзак часу,аб’ект№1 заўважыў на праманакіраванй адлегласці, нешта што магло быць падобна на лаву, але канкрэтнай ,вылучанай характарыстыкі яна не мела, бо была амаль цалкам аточана аблокамі смугі, якая гурвасцілася наўкола і па драпежніцку скрадала акрэсленні рэчыў. Але пры жаданні, на яе можна было прысесці і перавесьці дух. І паколькі, аб’ект№1,адчуў нешта накшталт стомы, яго пацягнула прысесці і адпачыць.

То не была стома ў поўнай меры,як можна яе разумець у сэнсе стомы ад зробленай працы, то была стома ад таго, што раптам на яго навалілася асяродзе. Бо калі ён быў раствораны і па сутнасці злучаны з асяродзем,ён не адчуваў ні ягонага цяжара ні ягонай лёгкасці. А цяпер узнікаў супраціў, і менавіта ён прымусіў яго шукаць спалучэння з іншым аб’ектам.

Менавіта гэтая падзея пачынае самым наўпроставым чынам пачынае ўплываць на ягоныя далейшыя дзеянні. Раней аб’ект не меў ніякіх жаданняў і арыентыраў,ён быў толькі няпэўны, але цяпер надарылася магчымасць адчуць сябе як адасоблены элемент структуры і ўсвядоміць сваю самасць. Канешне,толькі народжаны аб’ект,што створаны па сутнасці з пахмурнай прасторы, наўрадці нешта высакароднае здольны адчуць, але ён пачынаў вылучаць драбніцы думак.

Ён сядзіць на лаве. Вонкавай часткай свайго тулава арыентаваны на толька што прашыбаваны ім адрэзак шляху. Некалькі секунд ён не думае. Белы шум у галаве. Праз імгненне з’яўляецца думка, яна грукоча ў галаве кулямётам ствараючы боль,але хутка страчваецца і затым прыходзіць асалода. Мабыць не варта разважаць,тым болей што думка такая непэўная,што ён не паспявае зачапіцца за яе каб развіваць далей.

Аб’ект №1 знаходзіцца ў прастрацыі. Ен расслаблены. Увага размеркавана па ўсяму навакольнаму асяродзю. Нішто не цікавіць. Нішто не вабіць. Прароблены толькі што шлях, не выклікае ў ягонай свядомасці аніякіх адчуванняў. Пустэча авалодала ягоным нутром. Вакол настала цішыня.

Аб’ект №1 адмежаваны ад наваколля.

Раптам…ягоную ўвагу прываблівае дзіўны рух. Рух што здзейсніўся каля ягонай рукі. Праваруч, у лужыне,што на каменнай лаве, корпаецца незнаёмая з вонку жывёліна. Спачатку,аб’ект№1 адчувае, непрыемнае гідлівасць, але неўзабаве, цікавасць пераадольвае ягоную непрыхільнасць да вывучэння жывёліны.

Жывёліна вызначаецца ім, як казырык. Аднака ж , казырык не вызначанага віду, але даволі жвавы. Пакорпаўшысь у лужыне,казырык становаіцца на свае лапкі. Пругкія і спружынныя, але не прыстасаваныя для прыжкоў. Казюлька пачынае рух да гары.

Сваімі лапкамі, яна кранае вопратку аб’екта№1. Вопратка яго, выглядае як паліто. Паліто пакрытае клеткамі буйнога памера. Колер яно мае цёмна-чырвоны. Але кожная з клетак мае сваё асаблівае адценне, што не падобна на суседнюю клетку.

Насекомае пачынае забірацца ў гару. Спачатку складана, але паступова прыстасоўваючыся, перашкоды адыходзяць на далейшы план і сакрытая пад скарункай панцыра мэта жука, пачынае здзейснівацца. Патрапіўшы ў першы,цалкам паказаны прасторы квадрат,насекомае нічога не адчувае. Яно рушыць далей.

Па меры гэтага руху,паступова сыходзіць у нябачныя сферы,тулава аб’ета №1. Яно нібыта перастае існаваць. Увесь сусвет пачынае засяроджвацца на дробнай тварыне,што здзейснівае свій неусведамлённы намер. Спачатку знікае ўсё,што якімсці чынам магло нагадаць пра тое асяродзе што было навокал.Шэрагі дрэваў не вабіўшых,але і не адштурхоўваўшых,перастаюць існаваць, становячыся мрояй. Простым прывідам. Ашуканствам колешнай прыроды. Далей знікае ўсё што магло нагадваць тулава жывой істоты. Перастае існаваць рытм ,не так даўно,распачатага руху органаў. Цягліцы больш не супрацівяцца ваге атмасферы і важкасці тулава. Абыякавасць авалодвае аб’ектам№1.

Маленькае насекомае,дабіраецца ўжо да тых мясцін,што завуцца станам. Перабіраецца ,праз туга зацягнутую дзягу. Ягоныя ўпартыя лапкі,перабіраюць несамавіта. Але мэта пакуль не бачна. Немагчыма пабудаваць лагічны ланцужок што прывядзе думку да крэса шлях.

Скарынка насекомага захоўвае яго ад ўздзеяння вонкавых сіл,адбівае занадтую цеплыню сонца,якое на некалькі імгненняў з’яўляецца з-за аблокаў,але толькі заўважыўшы пануючую долу смугу, знікае за напаўзаючым шыхтом хмар. Дзьменне ветра, што мкнецца скінуць пачварыну долу. Скарынка разделена на чатыры роўныя часткі. Кожная роўная частка, мае вытанчаныя візэрункі. Яны нясуць пэўную інфармацыю,аб тым што знахадзіцца снутры казырыка. Не можам іх прачытаць. Але кожны з іх,гэта складаны, блытаваны візэрунак,падставай для якога з’яўляецца,геаметрычная форма чатырохкутнага стварэння. У цэнтры знаходзіцца круглая форма,альбо любая іншая ,агулам нагадваючыя эліпс. Цалкам, чатыры пастарункі размешчаные на хрэбціне,ўяўляюць сабой,гарманічна сфарміраваны ромб. Вонкавыя контуры ромба вылучаны чырвонай рысай. У самым жа цэнтры спіны істоты знаходзіцца чорная кропка.

Насекомае ўжо пераадолела большую частку шляха. Мэта вылучаецца відавочна. Гэта найвышэйшая кропка знікшага тулава. Тое месца,дзе павінна знаходзіцца галава.

Насекомае крочыць руплівей. З пляча, перабіраецца на тое месца,дзе толькі што знік каўнер. Затым, пакорпаўшысь з секунду на шые, перабіраецца на галаву,з боку дзе павінен быць твар. Аднак там, пустое месца. Няма нічога. Такое адчуванне што твара тат нікалі не было.

Насекомае знаходзіцца па сярэдзіне вызначанага месца. Яно пачынае пераварачвацца. Становіцца кропкай. Кропка павялічваецца. Яна мае канкрэтныя межы. Межы распаўзаюцца нібыта алейная пляма на лужыне. Але ў адрозненні ад алею,пляма мае не шмат адценнеў колеру, як на вясёлке, а толькі адзін,белы. Белы свет, што паглынае чорную патэльню мінуўшчыны.

Знікае асяродзе.

Бачна толькі лава. Канкрэтная лава сярод размытах вакол дрэў. Бачна вецце хмызняку, якое спаўзаецца і аб’ядноўваецца са смугой. Бачны блакіт, што кропае плямамі долу. То мёртвыя кавалачкі неба крышацца і ападаюць нібы восеньскае лісце.


Каля берага ракі,ляжыць тулава забітай мінуўшчыны з дзіркай ў галаве, сцёкшае белай крывёю.

Казюлька стварыла белы цвік, што прыцвічыў да блакітных парэштак нябеснай столі, дыяменты завейных парушынак. Сфарміраваны незваротны стан, якому цяпер валадарыць тут. І не дапамагло супраціўленне асяродзя. Аб’ект №1 загінуў, стаўшы першай ахвярай надыходзячай зімы.Ён цяпер, са смеццем перамешаная імкненн клетачак вольнай прыроды, запоўняе цалкам белую прастору, прыйшла дзікунскай зраяй выкшталцоных казырыкаў – сняжынак.

2012

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Аб’ект №1, шыбаваў па прасторы iconПоўныя метрычныя прасторы
...

Аб’ект №1, шыбаваў па прасторы icon2. эстэтыка літаратуры
Прадмет І аб'ект мастацкага І навуковага пазнання (мадэлявання) рэчаіснасці. Чалавек як прадмет мастацкага пазнання, паколькі творчасць...

Аб’ект №1, шыбаваў па прасторы iconПытанні да калёквіума па тапалогіі
Адкрытыя мноствы ў метрычнай прасторы. Натуральная тапалогія метрычнай прасторы

Аб’ект №1, шыбаваў па прасторы iconПытанні да экзамена па геаметрыі
...

Аб’ект №1, шыбаваў па прасторы icon1. Якія з наступных формулаў вызначаюць скалярны здабытак у прасторы : 1 ; 2, дзе; 3 ; 4 ; 2
Няхай І – ненулявыя вектары ў эуклідавай прасторы, – вугал паміж імі. Дакажыце, што: 1 вугал не змяняецца пры множанні гэтых вектараў...

Аб’ект №1, шыбаваў па прасторы iconДадатак Кантрольная работа па раздзелах Метрычныя прасторы
Назавіце мноства лімітавых, ізаляваных, унутраных, межавых пунктаў І пунктаў дотыку мноства м у метрычнай прасторы (R,), дзе r –...

Аб’ект №1, шыбаваў па прасторы iconАзначэнні І прыклады метрычных прастораў
Метрычныя прасторы” І шэсць варыянтаў кантрольных работ па тэматыцы раздзелаў матэматычнага аналізу “Метрычныя прасторы” І “Дыферэнцыяльнае...

Аб’ект №1, шыбаваў па прасторы iconАзначэнні І прыклады метрычных прастораў
Метрычныя прасторы” І шэсць варыянтаў кантрольных работ па тэматыцы раздзелаў матэматычнага аналізу “Метрычныя прасторы” І “Дыферэнцыяльнае...

Аб’ект №1, шыбаваў па прасторы iconМетрычныя прасторы азначэнні І прыклады метрычных прастораў
У ім змешчаны тэарэтычны выклад дзвух раздзелаў матэматычнага аналізу “Метрычныя прасторы” І “Дыферэнцыяльнае І інтэгральнае злічэнне...

Аб’ект №1, шыбаваў па прасторы iconХто І чаму ўжывае замаўляе рэкляму ў пераважна расейскамоўнай інфармацыйнай прасторы Беларусі?
Хто І чаму ўжывае замаўляе рэкляму ў пераважна расейскамоўнай інфармацыйнай прасторы Беларусі? Тэму дасьледуе Севярын Квяткоўскі

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка