Вялікі сольны канцэрт этна- трыа "Троіца" адбыўся ў канцэртнай залі "Менск". На ім прэзэнтавалі кампазыцыі, якія складуць новы альбом гурту. На канцэрце пабываў




НазваВялікі сольны канцэрт этна- трыа "Троіца" адбыўся ў канцэртнай залі "Менск". На ім прэзэнтавалі кампазыцыі, якія складуць новы альбом гурту. На канцэрце пабываў
Дата канвертавання30.01.2013
Памер14.41 Kb.
ТыпДокументы
dash1030noch


Вялікі сольны канцэрт этна– трыа “Троіца” адбыўся ў канцэртнай залі “Менск”. На ім прэзэнтавалі кампазыцыі, якія складуць новы альбом гурту. На канцэрце пабываў наш карэспандэнт Алесь Дашчынскі.


Пасьля доўгага перапынку “Троіца” – у складзе: Іван Кірчук, Юры Дзьмітрыеў і Юры Паўлоўскі –сустрэлася са слухачамі ў Менску. Апошнім часам “Троіца” часьцей выступала за мяжой – у Польшчы, Расеі й Галяндыі.


Саліст Іван Кірчук распавёў пра ўдзел у стварэньні відэафільма “Сонцам асьвячуся”. Гэтая стужка была пасьпяхова прэзэнтаваная на міжнародным незалежным кінафэстывалі ў Лос-Анджэлесе. Сабраны падчас экспэдыцыі на Палесьсе фальклёр стаў асновай для стварэньня новага музычнага альбому “Троіцы”. Назоў плыты пакуль невядомы.


На сольным канцэрце ў Менску гурт адыграў новыя кампазыцыі.


(песьня)


У канцэртнай залі не было вольных месцаў. Гледачы пра канцэрт “Троіцы” у Менску.


(Дзяўчына: ) “Ой, гэта супэр. Мы ўвогуле з Магілёва прыехалі. Гэта было варта, каб убачыць і пачуць”.


(Бабуля: ) “Вельмі спадабалася, пабольш бы было такіх канцэртаў і гуртоў. Вельмі люблю добрыя, старадаўнія беларускія песьні. Я з задавальненьнем паслухала. Проста ў захапленьні. Дай Бог ім здароўя, ну яны яшчэ абяцалі больш песень напісаць”.


(Юнак: ) “Даўно ўжо не было такіх цудоўных канцэртаў. “Троіца” -- гэта наша, не якая-небудзь расейская папса. Гэта таленавіты наш тутэйшы гурт. Нашыя словы, наша мэлёдыя. Трэба каб “Троіца” выступала ня толькі ў Менску, а езьдзіла па ўсёй Беларусі”.


(Дзяўчына: ) “Канешне, цудоўны канцэрты. Мы ўвогуле не чакалі, што яны сыграюць свае новыя песьні. Заля была вельмі ўражаная і яны выйшлі яшчэ раз і яшчэ раз. Проста яны такія эмацыйныя, такі зарад энэргіі. Мы проста вельмі і вельмі задаволеныя. І гэта такое проста тыпова беларускае, проста твары, легенды сапраўды”.


Наступны канцэрт гурту адбудзецца 16 лістапада. Гэта будзе першы канцэрт “Троіцы” ў Горадні.


(музыка)

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Вялікі сольны канцэрт этна- трыа \"Троіца\" адбыўся ў канцэртнай залі \"Менск\". На ім прэзэнтавалі кампазыцыі, якія складуць новы альбом гурту. На канцэрце пабываў iconДнямі ў продажы мусіць зьявіцца новы, шосты па ліку поўнавартасны альбом гурту Н. Р. М. Працэс ягонага стварэньня расьцягнуўся ажно на два гады, І быў
Днямі ў продажы мусіць зьявіцца новы, шосты па ліку поўнавартасны альбом гурту Н. Р. М. Працэс ягонага стварэньня расьцягнуўся ажно...

Вялікі сольны канцэрт этна- трыа \"Троіца\" адбыўся ў канцэртнай залі \"Менск\". На ім прэзэнтавалі кампазыцыі, якія складуць новы альбом гурту. На канцэрце пабываў iconБард Алесь Камоцкі прадставіў новую праграму
Сёньня ў малой залі канцэртнай залі “Менск” гучалі такія песьні як “Лятуць пералётныя птушкі”, “Прытамлёныя сонцам”, “Дружба” у перакладзе...

Вялікі сольны канцэрт этна- трыа \"Троіца\" адбыўся ў канцэртнай залі \"Менск\". На ім прэзэнтавалі кампазыцыі, якія складуць новы альбом гурту. На канцэрце пабываў iconУ нядзелю 25 лютага ў канцэртнай залі "Менск" адбудзецца "Рок-каранацыя". У кожнай з 10 намінацыі ад 3 да 5 прэтэндэнтаў, якіх ужо вызначыла журы
У нядзелю 25 лютага ў канцэртнай залі “Менск” адбудзецца “Рок-каранацыя”. У кожнай з 10 намінацыі – ад 3 да 5 прэтэндэнтаў, якіх...

Вялікі сольны канцэрт этна- трыа \"Троіца\" адбыўся ў канцэртнай залі \"Менск\". На ім прэзэнтавалі кампазыцыі, якія складуць новы альбом гурту. На канцэрце пабываў iconСёньня ў канцэртнай залі "Менск" адкрыўся "Дударскі фэст 2007". У фэстывалі бяруць удзел амаль два дзесяткі каманд, у тым ліку госьці зь Літвы І Польшчы. На
Сёньня ў канцэртнай залі “Менск” адкрыўся “Дударскі фэст – 2007”. У фэстывалі бяруць удзел амаль два дзесяткі каманд, у тым ліку...

Вялікі сольны канцэрт этна- трыа \"Троіца\" адбыўся ў канцэртнай залі \"Менск\". На ім прэзэнтавалі кампазыцыі, якія складуць новы альбом гурту. На канцэрце пабываў iconСёньня ў музычных крамах Беларусі зьявіўся новы, трэці па ліку альбом гурту Юр’Я, які называецца "Рай Коню". Гурт як І заўсёды, не выракаецца экспэрымэнтаў зь
Сем кампазыцый альбому канцэптуальна раскладзены нібы асноўныя моманты беларускага абрадавага календару. Лідэр гурту Юры “Франц”...

Вялікі сольны канцэрт этна- трыа \"Троіца\" адбыўся ў канцэртнай залі \"Менск\". На ім прэзэнтавалі кампазыцыі, якія складуць новы альбом гурту. На канцэрце пабываў icon"Гарадзенец прызямліўся ў Менску" так называецца праграма, якую актор Гарадзенскага драматычнага тэатру І выканаўца ўласных песьняў Віктар Шалкевіч
Віктар Шалкевіч прэзэнтаваў у малой канцэртнай “Менск”. Новы альбом названы паводле аналёгіі з раманам Уладзімер Караткевіча “Хрыстос...

Вялікі сольны канцэрт этна- трыа \"Троіца\" адбыўся ў канцэртнай залі \"Менск\". На ім прэзэнтавалі кампазыцыі, якія складуць новы альбом гурту. На канцэрце пабываў iconСёньня гурты "Žyhimont Vaza" І "Indra" прэзэнтавалі новыя альбомы. Імпрэза ладзілася 26 чэрвеня ў Менскім клюбе "Стэп". Сёлета "Žyhimont Vaza" адзначае
Сёньня гурты “Žyhimont Vaza” І “Indra” прэзэнтавалі новыя альбомы. Імпрэза ладзілася 26 чэрвеня ў Менскім клюбе “Стэп”. Сёлета “Žyhimont...

Вялікі сольны канцэрт этна- трыа \"Троіца\" адбыўся ў канцэртнай залі \"Менск\". На ім прэзэнтавалі кампазыцыі, якія складуць новы альбом гурту. На канцэрце пабываў iconВітаю, з вамі ў "Начной аблозе" Севярын Квяткоўскі
...

Вялікі сольны канцэрт этна- трыа \"Троіца\" адбыўся ў канцэртнай залі \"Менск\". На ім прэзэнтавалі кампазыцыі, якія складуць новы альбом гурту. На канцэрце пабываў iconШто лепш: клясычная прыгажосьць ці новы твар?
Неўзабаве хтосьці зь Х атрымае карону “Міс Менск-2007” І 8 верасьня прадставіць сталіцу ў нацыянальным конкурсе “Міс Беларусь”. Як...

Вялікі сольны канцэрт этна- трыа \"Троіца\" адбыўся ў канцэртнай залі \"Менск\". На ім прэзэнтавалі кампазыцыі, якія складуць новы альбом гурту. На канцэрце пабываў iconБард ператварыўся ў шансанье такія высновы рабіла публіка на сёньняшнім канцэрце Алеся Камоцкага. У малой залі канцэртнага комплексу "Менск" адбылася
Дах”. І на дыску, І ў альбоме песьні Алеся Камоцкага гучаць не пад звыклую для бардаўскага жанру акустыстычную гітару, а ў суправаджэньні...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка