Севярын Квяткоўскі, Менск




НазваСевярын Квяткоўскі, Менск
Дата канвертавання30.01.2013
Памер36.47 Kb.
ТыпДокументы
Kvia1130abloha-sajt


Севярын Квяткоўскі, Менск


Пачнём з агляду публікацыяў на расейскіх рэсурсах. Тэма нядаўні самі кіраўнікоў краінаў СНД і дэмарш журналістаў.


“Бацька трапіў ва ўласную пастку” – так завецца артыкул, апублікаваны на расейскім інфармацыйным рэсурсе Utro.ru. Яўген Трацякоў піша пра нэрвознасьць Аляксандра Лукашэнкі. “Што ня дзіўна, -- гаворыцца ў артыкуле, -- бо з аднаго боку яго даціскае Захад, незадаволены “дыктатарскім рэжымам”, зь іншага – Масква, якая жадае атрымаць кантроль над беларускім газаправодам”. Яўген Тацякоў падсумоўвае: “Лукашэнка ня мае жаданьня перадаваць дзяржаўную ўласнасьць у чые-кольвек рукі. А значыць пасьля Новага году цалкам магчымае новае абвастрэньне адносінаў з Масквой”.


На сайце расейскай газэты “КоммерсантЪ” зьмешчаныя фотаздымкі Аляксандра Лукашэнкі, якія выклікалі абурэньне беларускага боку. Тут ёсьць здымкі, дзе кіраўнік Беларусі вельмі сярдзіты, альбо надварот – выглядае разгублена, альбо прыкладае руку да носу ды іншыя. “Рэдакцыя прапануе чытачам самім вызначыць, на які са сваіх партрэтаў пакрыўдзіўся прэзыдэнт Беларусі”, -- піша “КамэрсантЪ” у подпісе да фотгалерэі.


У байнэце актывізавалася абмеркаваньне тэмы захаваньня аўтарскіх правоў блогераў. Адразу некалькі карыстальнікаў сеціва распавядаюць пра выпадкі, калі беларускія газэты выкарыстоўвалі іх матэрыялы без спасылкі на крыніцу інфармацыі. Так блогер algizzz вінаваціць менскую газэту “Экспресс-Новости» ў выкарыстаньні ягонага фотаздымку. Блогер spitanto цьвердзіць, што ў газэце “Туризм и отдых” палова аднаго з артыкулаў – перадрукоўка зь ейнага блогу, а яшчэ траціна – расповеды іншых карыстальнікаў сеціва. Блогер maryjka_ заклапочаная тым, што (цытую) “ў тутэйшых СМІ зьявілася трывожная тэндэнцыя лавіць халяву за кошт гатовых тэкстаў, хітра маскіруючы гэта пад усемагчымыя "агляды інтэрнэту", і мяркуе што “пытаньне капірайту і абароны аўтарскіх правоў будзе набываць з разьвіцьцём блогінгу ўсё большую актуальнасьць”.


Паэтка Валярына Кустава распавядае пра ў сваім блогу пра выступ перад вчнямі Палітэхнічнага коледжу: “Практычна ўсе слухачы — хлопцы амаль майго веку. Перад тым, як чытаць верш “Кахай мяне па-беларуску...”, апавяла, што калісьці ТБМ ладзіла конкурс на найлепшую прапанову: што можна і варта рабіць менавіта па-беларуску. Я жартам сказала: “Кахаць...” Мой варыянт абралі самым лепшым. Пытаюся: “Хлопцы, што б вы маглі прапанаваць рабіць па-беларуску?” Варыянты такія былі:


1. Размаўляць


2. Чытаць


3. Піць


4. Капаць бульбу


Асабліва мне 4 варыянт спадабаўся. Як сама беларускасьць прагучаў. Неяк тоесна...”


На сайце беларускіх падкстаў Podcasting.by зьявіўся новы аўтар – гомельскі літаратар Сяргей Балахонаў, які выклаў народную песьню ва ўласным выкананьні -- “Ў канвойных вайсках”. Мова твору – трасянка. Кампазыцыя працягвае традыцыю паваееных народных песьняў пра драматычную любоў між дзяўчынай і вайскоўцам.


Дасылайце свае ідэі ды спасылкі для “Начной аБЛОГі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Таксама тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце СМС-паведамленьні на нумар 391-22-24.


Севярын Квяткоўскі, Менск

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Севярын Квяткоўскі, Менск iconСевярын Квяткоўскі І Зьміцер Бартосік сёньня ў Гародні
Сёньня ўладальнік літаратурнай прэміі "Залатая Літара"- 2008 журналіст Севярын Квяткоўскі прэзентуе гарадзенцам сваю кнігу "Фрашкі...

Севярын Квяткоўскі, Менск iconВітаю, з вамі ў "Начной аблозе" Севярын Квяткоўскі
...

Севярын Квяткоўскі, Менск iconСевярын Квяткоўскі, Менск
На форумах парталу Tut by кіпіць абмеркаваньне нядаўняга інцыдэнту з расейскімі журналістамі, якія адмовіліся асьвятляць сустрэчу...

Севярын Квяткоўскі, Менск iconСевярын Квяткоўскі, Менск
На жаль, за 12 гадоў ён так І ня вырас з кароткіх нагавічак старшыні саўгасу"; "Дзівяць пабуджальныя матывы, якія прымусілі "бацьку"...

Севярын Квяткоўскі, Менск iconСевярын Квяткоўскі, Менск
Украіны, даюць тыдзень. Калі Лукашэнка апэлюе да Масквы толькі "братэрскімі" пачуцьцямі, ўкраінскі бок, які ўспрымаецца там амаль...

Севярын Квяткоўскі, Менск iconСевярын Квяткоўскі, Менск
Вы хочаце ўключыць нашу Беларусь у склад Расеі, І зрабіць яе губэрняй? Зьдзекуецеся, маўляў, Лукашэнка ніколі ня пойдзе на тое, каб...

Севярын Квяткоўскі, Менск iconПрывітаньне, у студыі Севярын Квяткоўскі, вы слухаеце агляд беларускага сеціва
Беларусь адмовіцца прадастаўляць сваю тэрыторыю для расейскіх вайсковых аб’ектаў у выпадку, калі Расея ўздыме цэны на энэрганосьбіты....

Севярын Квяткоўскі, Менск iconСевярын Квяткоўскі, Менск
Калі ён ужо быў даплыў да гаротніка, той кажа яму: “Схавай крыжык у трусы, бо тут возера, а не царква. … Усіх вернікаў І змагароў...

Севярын Квяткоўскі, Менск iconСевярын Квяткоўскі, Менск
Суздальцаў некалькі гадоў пражыў у Беларусі, І быў дэпартаваны на пачатку бягучага году з краіны за артыкулы, якія не падабаліся...

Севярын Квяткоўскі, Менск iconПрывітаньне, у студыі Севярын Квяткоўскі, вы слухаеце агляд беларускага сеціва

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка