«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» зацвярджаю




Назва«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» зацвярджаю
старонка1/5
Дата канвертавання30.01.2013
Памер0.58 Mb.
ТыпДокументы
  1   2   3   4   5


Установа адукацыі

«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны»





ЗАЦВЯРДЖАЮ

Прарэктар па вучэбнай рабоце

УА “ГДУ імя Ф. Скарыны

________________ І.В. Семчанка

(подпіс)


(дата зацвярджэння)

Рэгістрацыйны № УД - _________/р.



ГІСТОРЫЯ СЯРЭДНІХ ВЯКОЎ


Вучэбная праграма для спецыяльнасці

1-02 01 02 Гісторыя. Дадатковая спецыяльнасць

1-02 01 02-04 Гісторыя. Англійская мова


Факультэт гістарычны


Кафедра ўсеагульнай гісторыі


Курс 2


Семестр 3


Лекцыі 48 гадзін


Экзамен 3


Практычныя

заняткі 34 гадзіны


Залік няма


Самастойная кіруемая работа

студэнтаў 6 гадзін

Курсавы праект,

работа 4


Усяго аўдыторных гадзін

па дысцыпліне 88 гадзін





Усяго гадзін

па дысцыпліне 88 гадзін


Форма атрымання вышэйшай

адукацыі дзённая

Склаў С.А. Чаропка, к.г.н., ст. выкладчык





Гомель 2010


Вучэбная праграма складзена на аснове тыпавой праграмы “Гісторыя сярэдніх вчкоў”, зацверджанай 31.08.2009 г.

рэгістрацыйны № ТД-А.213/тип.


Разгледжана і рэкамендавана да зацвярджэння ў якасці рабочага варыянту на пасяджэнні кафедры ўсеагульнай гісторыі


“__”_________2010 г. пратакол № ____


Загадчык кафедры

прафесар ________________ Р.Р. Лазько


Ухвалена і рэкамендавана да зацвярджэння

Метадычным саветам гістарычнага факультэта


“__”_________2010 г. пратакол № ____


Старшыня

дацэнт ____________ Г.А. Аляксейчанка

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА


Дысцыпліна “Гісторыя сярэдніх вякоў” вывучае сярэдневяковую гісторыю еўрапейскай цывілізацыі і цывілізацый Усходу. Яна генетычна звязана з “Гісторыяй старажытнага свету” і “Гісторыяй новага часу”.

Мэтай дысцыпліны “Гісторыя сярэдніх вякоў” з’яўляецца вывучэнне зараджэння і станаўлення еўрапейскай цывілізацыі ў перыяд Сярэднявечча, яе характэрных рысаў, асаблівасцей гаспадарчага і эканамічнага ладу, сацыяльных адносін, палітычнага ладу, матэрыяльнай і духоўнай культуры. У межах вучэбнай дысцыпліны неабходна паказаць сярэдневяковыя вытокі еўрапейскай цывілізацыі і цывілізацый Усходу, прасачыць рысы пераемнасці паміж сярэднявечным і сучасным грамадствам.


Зыходзячы з гэтага задачамі дысцыпліны з’яўляюцца:

  • вывучэнне прычын, умоў, этапаў фарміравання сярэдневяковай еўрапейскай цывілізацыі;




  • тыпаў гаспадарча-эканамічных адносін і сацыяльных сувязей у сярэднія вякі;

  • сутнасці феномена феадалізму;

  • асноўных ментальных характарыстык людзей сярэдневяковай еўрапейскай цывілізацыі і цывілізацый Усходу;

  • асаблівасцяў эканамічнага, сацыяльнага, палітычнага і культурнага развіцця асобных рэгіёнаў, сярэдневяковага свету;

  • асноўнага комплексу крыніц па гісторыі сярэдніх вякоў і важнейшых дасягненняў сусветнай медыявістыкі.


Аснову канцэпцыі праграмы дысціпліны і яе выкладання складаюць цывілізацыйны, антрапалагічны і аксіялагічны падыходы. На аснове цывілізацыйнага падыходу сярэдневяковая гісторыя разглядаецца як гісторыя асобнай цывілізацыі з яе тыповымі характэрнымі рысамі і асаблівасцямі ў матэрыяльным і духоўным жыцці, сацыяльных адносінах. У межах гэтага падыходу прасочваецца ўзаемасувязь галоўных характарыстык асобных падсістэм грамадства, іх адзінства ў рамках агульнай культурна-гістарычнай прасторы.

Атрапалагічны падыход разглядае гісторыю сярэдневяковага грамадства ў сутнасных характарыстыках, якія адрозніваюць яе ад сучаснасці, а таксама іншых адзінак часу і прасторы (эпох, цывілізацый, фармацый). Вывучаецца сваеасаблівасць светаўспрымання чалавекам сярэднявечча, асаблівасці менталітэту і адносін у мікра- і макрагрупах паўсядзённых паводзін. У цэнтры ўвагі ў гэтым выпадку аказваецца чалавек – індывід, як прадстаўнік сваеасаблівага сярэдневяковага грамадства, з уласцівымі яму ментальнымі ўстаноўкамі і стэрэатыпамі.

Аксіялагічны падыход скіраваны на вывучэнне сістэмы матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей людзей сярэднявечча і ўсведамленне таго, што гэта людзі іншай эпохі з інымі жыццёвымі каштоўнасцямі і інтарэсамі.

Сукупнасць названых падыходаў арыентуе вывучэнне сярэдневяковай гісторыі праз вывучэнне асобы, яе ўнутранага свету, яе ўзаемаадносін з іншымі людзмі, на ўсведамленне спецыфікі сярэдневяковай гісторыі, якую нельга загнаць у рамкі сацыялагічных схемаў, пабудаваных на сучасных каштоўнасцях і інтарэсах людзей людзей індустрыяльнага і постіндустрыяльнага грамадства.

Гісторыя сярэднявечча – важная частка гісторыі чалавецтва, без якой нельга асэнсаваць сутнасць многіх працэсаў у сучасных грамадствах.

У выніку вывучэння дысцыпліны студэнты павінны ведаць:

  • асноўныя рысы і этапы складавання феадальных адносін у краінах Еўропы і цывілізацый Усходу;

  • асаблівасці сацыяльнай структуры сярэдневяковага заходнееўрапейскага грамадства і грамадства цывілізацый Усходу;

  • асноўныя падзеі ўнутрыпалітычнай гісторыі сярэдневяковых дзяржаў Заходняй і Паўночнай еўропы і візантыі;

  • тыповыя характарыстыкі менталітэту сярэдневяковых людзей, іх галоўныя адрозненні ад людзей сучаснасці;

  • этапы станаўлення і эвалюцыі сярэдневяковай дзяржаўнасці ў Еўропе, Азіі, Афрыцы і Амерыцы;

  • асноўны комплекс крыніц па гісторыі сярэдніх вякоў, галоўныя дасягненні сусветнай медыявістыкі.


У выніку вывучэння дысцыпліны студэнты павінны ўмець:

  • ужываць атрыманыя веды для вырашэння канкрэтных педагагічных, метадычных, інфармацыйна-пошукавых, навуковых інавацыйных і іншых задач;

  • аналізаваць крыніцы па гісторыі сярэдніх вякоў і на іх падставе рабіць самастойныя высновы;

  • даваць самастойныя ацэнкі, рэфірыраваць навуковыя работы па медыявістыцы;

  • выяўляць і крытычна ацэньваць сутнасць асноўных з’яў і працэсаў у гісторыі сярэдневяковай Еўропы і цывілізацый Усходу;

  • знаходзіць агульнае і асаблівае ў развіцці дзяржаў і грамадстваў сярэдневяковай Еўропы, Азіі, Афрыцы і Амерыцы;

Вучэбная праграма прызначана для студэнтаў 2 курса спецыяльнасці 1-020102-04 «Гісторыя. Англійская мова».Пры вывучэнні гісторыі сярэдніх вякоў узнікаюць міжпрадметныя сувязі з курсамі “Гісторыя старажытнага свету” і “Гісторыя новага часу”.

Агульная колькасць гадзін - 88; аўдыторная колькасць гадзін - 88 з іх: лекцыі - 48, практычныя заняткі - 34, кантралюемая самастойная работа - 6. Форма справаздачнасці - залік

змест вучэбнага матэрыялУ


Уводзіны


Прадмет і змест курса. Тэрмін «сярэдневечча» і яго разуменне рознымі гістарычнымі школамі. Храналагічныя рамкі і перыядызацыя сярэдневяковай цывілізацыі Еўропы. «Кароткае» і «доўгае» сярэдневечча.

Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы ў медыявістыцы. Арабская, кітайская, індыйская і японская цывілізацыі. Нераўнамернасці іх развіцця. Асаблівасці развіцця еўрапейскіх краін. Праблемы перыядызацыі. Усходні феадалізм і яго асаблівасці. Асноўныя рысы грамадскага ладу, гаспадарчага і культурнага жыцця. Роля рэлігіі. Асаблівасці ментальнасці.

Класіфікацыя крыніц па гісторыі сярэдніх вякоў. Асноўныя крыніцы і літаратура. Найважнейшыя крыніцы па раннесярэдневяковым перыядзе. Асноўныя крыніцы па гісторыі высокага і позняга сярэднявечча. Гістарычныя творы заходнееўрапейскага сярэднявечча.

Сутнасць феадалізму. Узнікненне ў XVII ст. “германістычнай” і “раманістычнай” тэорый генезісу феадалізму. Разуменне феадалізму ў творах Ф. Гізо і інш. гісторыкаў ХІХ ст. Л. Маўрэр і маркавая тэорыя. Гісторыка-эканамічны накірунак у медыявістыцы. Класічная вотчынная тэорыя. Развіццё медыявістыкі ў Расійскай імперыі ХІХ- напачатку ХХ ст. “Крытычны накірунак ” у медыявістыцы. А. Допш і яго тэорыя “вотчыннага капіталізму”. Тэорыя кантынуітэта. Разуменне феадалізму як дзяржаўнай сістэмы. “Школа Аналаў” і разуменне феадалізму як сацыяльна-палітычнай сістэмы. Феадалізм як сацыяльна-эканамічная фармацыя. Канцэпцыя феадальнай рэвалюцыі. Навуковае вывучэнне гісторыі сярэдніх вякоў на Беларусі ў XVIII-ХІХ ст. Беларуская медыявістыка сёння.


Раздзел 1. Еўропа ў Раннім сярэднявеччы (V-IX ст.)


Тэма 1. Эпоха Вялікага перасялення гародаў


Прыродна-геаграфічныя ўмовы на рубяжы антычнасці і сярэднявечча. Этнадэмаграфічныя працэсы. Развіццё вытворчых сіл.

Сацыяльна-эканамічны лад старажытных германцаў. Эвалюцыя родавай абшчыны. Ваенная дэмакратыя. Міграцыі германцаў у ІІ – ІІІ ст. Хрысціянства сярод германцаў.

Пачатак Вялікага перасялення народаў. Войны супраць Заходняй Рымскай імперыі. Германцы – федэраты. Масавыя ўварванні германцаў. Варварскія заваяванні і стварэнне варварскіх каралеўстваў на тэрыторыі Заходняй Рымскай імперыі.

  1   2   3   4   5

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» зацвярджаю iconМіністэрства адукацыі рэспублікі беларусь установа адукацыі "Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны" Філалагічны факультэт гісторыя мовазнаўства
Рэкамендавана да выдання навукова-метадычным саветам Установы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны” 26...

«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» зацвярджаю icon«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» зацвярджаю
В. М. Лебедзева – старшы выкладчык кафедры беларускай культуры І фалькларыстыкі уа “гду імя Ф. Скарыны”

«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» зацвярджаю icon«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» зацвярджаю

«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» зацвярджаю icon«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» зацвярджаю

«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» зацвярджаю icon«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» зацвярджаю

«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» зацвярджаю icon«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» зацвярджаю прарэктар па вучэбнай рабоце
А. А. Кастрыца – дацэнт кафедры беларускай культуры І фалькларыстыкі уа “гду імя Ф. Скарыны”

«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» зацвярджаю icon«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» Зацвярджаю Прарэктар па вучэбнай рабоце

«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» зацвярджаю iconМіністэрства адукацыі рэспублікі беларусь установа адукацыі "Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны" Філалагічны факультэт тэсты па гісторыі мовазнаўства практычны дапаможнік для студэнтаў філалагічнага факультэта гомель 2003
Рэкамендавана да выдання навукова-метадычным саветам Установы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны”26...

«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» зацвярджаю iconГомель уа "гду імя Францыска Скарыны", 2010 Мимиміністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Рэкамендаваны да выдання навукова-метадычным саветам установы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны”

«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» зацвярджаю iconФранцыска Скарыны" Святлана Вяргеенка "
Рэдактар: В. С. Новак, д-р філал навук, заг кафедры беларускай культуры І фалькларыстыкі уа «Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка