Варыянт 4




НазваВарыянт 4
Дата канвертавання30.01.2013
Памер149.62 Kb.
ТыпДокументы
ВАРЫЯНТ 4

Частка А

А1. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару э:
1)р_сора; 4) тр_скучы;

  1. ар хападобны; 5) _кскурсія.

  1. майст р;

А2. Адзначце словы (прыклады), у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару е:

  1. з_ляніна; 4) м целіца;

  2. с_кунда; 5) б_з жартаў.

  3. сін_крылы;

АЗ. Адзначце словы (прыклады), у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару ў (нескладовае):

  1. пад_ ражаннем; 4) за_зята;

  2. з горада ральска; 5) польска- краінскі.

  3. ліноле м;

А4. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару ь:

  1. кап_ё;

  2. поступ_


  1. жнівен_скі;

  2. надвор_е;

  3. паштал_ён;

А5. Адзначце правільна напісаныя словы:

4)антэнна;

5) пятнаццаць.


  1. узвышша;

  2. купленныя;

  3. рассылаць;

А6. Адзначце правільна напісаныя словы:

  1. дакладчык;

  2. асветніцтва.


  1. аткрышыць;

  2. колькасны;

  3. брэстскі;

А7. Адзначце словы, якія маюць канчатак:

  1. распранаюся;

  2. песня.


  1. лес;

  2. пабудаваўшы;

  3. збоку;

А8. Адзначце абстрактныя назоўнікі:

  1. снег;

  2. чарот.


  1. працавітасць;

  2. гонар;

  3. рамантызм;

А9. Адзначце словы, якія трэба пісаць праз злучок:

  1. (мастак) пейзажыст; 4) (паў) Гродна;

  2. (супер) матч; 5) (дома) ўласнік.

  3. (авія) білет;

А10. Сярод пранумараваных у сказе слоў вызначце прыметнікі. Адзначце нумары гэтых слоў.

1Велічны Мірскі і не менш прыгожы, значны Нясвіжскі замкі, 2нашы вартаўнікі мінулага, сёння імкліва вяр-таюць сабе былое хараство, некаторыя замкі краіны яшчэ рыхтуюцца да таго, каб аднавіць ранейшую веліч, ды ўсе яны непаўторныя і з'яўляюцца жывой гісторыяй, тым больш што 3многія падзеі, якія 4звязаны з імі, 5важныя не толькі для Беларусі, але і шмат для якіх іншых краін.


А11. Адзначце словы, якія трэба пісаць разам:

  1. (васьмі) кратны;

  2. (агульна) вядомы.


  1. (інша) гародні;

  2. (жыллёва) камунальны;

  3. (чырвона) жоўты;

А12. Адзначце характарыстыкі, якія адпавядаюць выдзеленаму ў сказе дзеяслову:

Чалавек усё сваё жыццё вучыцца ў прыроды, якая яго выхоўвае, натхняе, аберагае.

  1. I спражэння;

  2. закончанага трывання;

  3. зваротны;

  4. абвеснага ладу;

  5. ужыты ў форме 3-й асобы адзіночнага ліку.

А13. Адзначце дзеясловы, якія ў форме 2-й асобы множнага ліку цяперашняга часу напісаны правільна:
1)думаеце; 4) кахаяце;

  1. льяце; 5) снедаяце.

  2. гуляеце;




А14. Адзначце словазлучэнні, у якіх выдзеленыя словы трэба пісаць разам:

  1. крочыць (па) ціху; 4) прыняць (на) павер;

  2. застацца (сам) насам; 5) прывезці адкуль (небудзь).

  3. (па) свойму прыгожы;

А15. Адзначце прыклады, у якіх не, ні з выдзеленымі словамі трэба пісаць асобна:

  1. (не) заасфальтаваная дарожка; 4) колькі б (ні) атрымаў;

  2. агуркі (не) пасолены; 5) (не) пачуўшы адказу.

  3. (ні) кому не дазваляў;

А16. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску (пропускаў) ужываецца не:
1) свет зара выйшлі ў поле камбайны.

2) сціхае, змаўкае лясное гулкае рэха.

  1. Кажуць, што для вырабу скрыпак італьянскія майстры прымянялі адзінокіх, згорбленых, сумных дрэў.

  2. Куды б закінуў лёс жыццёвы, ніколі не забываў, тваіх, Беларусь, лясоў і дуброў.

  3. Дзед Антось не мог пажартаваць з Марыны, калі заўважыў, як пры сустрэчы з маладым настаўнікам

паружавелі ў дзяўчыны шчокі.

А17. Адзначце прыклады, у якіх прыметнік правільна дапасаваны да назоўніка:

  1. два рукапісных артыкулы;

  2. беларуская жывапіс;

  3. аўтабіяграфічная паэма-раман;

  4. кваліфікаваная адвакат Валянціна;

  5. разнастайнае меню.

А18. Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы (слова) — выказнікі (выказнік):

  1. Слова «ідэалогія» прыдумана старажытнымі грэкамі.

  2. Каб зразумець душу народа, трэба, кажуць, пачуць яго песні.

  3. Вясна ідзе і нараджае жаданне весяліцца, бегаць, скакаць.

  4. На круглым, як зямля, стале, ляжаў свежы бохан хлеба.

  5. Наша прырода непаўторная, багатая, і ад нас залежыць, якой яна будзе заўтра.

А19. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба абавязкова паставіць працяжнік:

  1. Спас, вядома, усяму час.

  2. Я вясковы жыхар, для мяне асалода і гонар — крочыць моўчкі па цёплым загоне.

  3. Прыгожыя песні лекі добрыя ад многіх хвароб.

  4. Век зжыць не мех сшыць.

  5. Становішча хоць плач.

А20. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць коску:

  1. Дзень быў пераменлівым: то снегам ён сыпаў то дажджом.

  2. Падбел, які надзвычай карысны ад кашлю, спачатку цвіце а потым ужо абрастае лісцем.

  3. На поле і на хаты спаўзае ночы лёгкі цень.

  4. На зялёным фоне маладога лёну буйнымі сінімі зоркамі красаваліся васількі.

  5. Люблю ліпнёвы грыбасей і ціш палёў, і водар мяты.

А21. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску (пропускаў) трэба паставіць коску (коскі):

  1. Залатыя ў полі копы што ў моры астравы.

  2. Падабраўшы ногі нібы шасі бусел смела кіраваў на поплаў, дзе, відаць, пасадку запрасіў.

  3. Зазвінелі з самай раніцы быццам бомы ланцужкі імклівых ручаін.

  4. Няма сумнення, што неўзабаве мы будзем гаварыць пра Браслаўшчыну як пра адзін з найбуйнейшых

цэнтраў айчыннага турызму і адпачынку.

5) Чуў я, што па кароне лася нібыта можна вызначыць узрост жывёліны: колькі на рагах сучкоў-адросткаў,

столькі і гадоў ласю.

А22. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску (пропускаў) трэба паставіць коску (коскі):

  1. Жаўна ці чорны дзяцел гняздзіцца ў беларускіх лясах.

  2. Ідзе па зямлі шчодры май цёплы, сонечны.

  3. Дзесьці ў небе нагадваючы людзям пра вясну вясёлым званочкам звініць жаваранак.

  4. Звяртаючыся да жыцця Кіеўскай дзяржавы і апавядаючы пра гісторыю беларускай зямлі, нельга не

ўспомніць аб Яраславу Мудрым, які хоць і не княжыў у Полацку, але быў вялікім сынам полацкай Рагне-ды, унукам полацкага Рагвалода.

5) Здаўна самай шанаванай хрысціянамі святыняй лічыцца цудатворны Жыровіцкі абраз Божай Маці.

А23. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць коскі:

  1. Летам 1912 года ў Акопах так называўся хутар на Лагойшчыне Янка Купала піша «Паўлінку».

  2. Народ пранясе цябе родная мова святлом незгасальным у сэрцы сваім.

  3. Куст барбарысу ад ягад здаецца малінавым.

  4. Шчасце на маю думку прыходзіць натуральна і часам нечакана, але заўсёды заслужана, за турботы

шчырыя і справы духоўныя.

5) Цяга да выключнага, дзіўнага мабыць у самой прыродзе чалавечай.

А24. Адзначце складаназлучаныя сказы, паміж часткамі якіх трэба паставіць коску:

  1. Каляровая фатаграфія дорыць нам многа фарбаў але часам больш выразным бывае чорна-белы здымак.

  2. То на сцэне прыгожыя песні далёкіх краін спявалі то родныя гучалі пад мілыя сэрцу цымбалы.




  1. Мы любім хлеб не за яго загар румяны і хлебароба мы прыкмячаем не за яго смуглы твар.

  2. Зноў цвітуць рамонкі ў лугах і васількі сінеюць у жыце.

  3. Ціха і вільготна.

А25. Адзначце складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі часткамі, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць коску:

1) Мы з сябрам, смеючыся, назіралі за маленькім крабам, якога выкінула хвалямі на бераг і які, затаіў-

шыся пад каменем, пагражальна варушыў чорнымі клюшнямі.

  1. Вядома што ў мурашніку ёсць хады, якія зачыняюцца ў навальніцу.

  2. У першыя па-сапраўднаму халодныя кастрычніцкія дні я ўспамінаў як добра было летнімі вечарамі ся-

дзець на лавачцы каля сваёй хаты, адпачываць пасля працы.

4) Хлопцы і дзяўчаты якія размясціліся ў сярэднім купэ нашага вагона, усю дарогу прыгожа спявалі пад

гітару.

5) Думаю, што каб выхаваць мастацкі густ, чалавека з малых гадоў трэба знаёміць з паэтычнай творчасцю

народа.

А26. Адзначце бяззлучнікавыя складаныя сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць працяжнік:

  1. Усе ў вёсцы ведалі не ўмеў ні скардзіцца, ні жаліцца дзед Талаш.

  2. Пасееш у пару будзеш мець хлеба гару.

  3. Не прыгажосць праславіла дзяўчыну рукі працавітыя былі ў яе.

  4. Я прыкмячаю зямлі абуджэнне я прыкмячаю лісткоў нараджэнне.

  5. Лабановіч адчуваў вялікае маральнае задавальненне вучні займаліся дружна, старанна і рабілі значныя

поспехі.

А27. Адзначце нумары пропускаў, на месцы якіх трэба паставіць коску:

Седзячы на беразе Свіслачы, мы, дзеці, уважліва слухаем пра тое 1 як у плыні гэтай ракі вечарам 13 жніўня

1500 года жыхары Менска ўбачылі дзівоснае святло ад абраза Божай Маці, як прыплыў ён па Дняпры і Свіслачы

з захопленага татарскай ардой Кіева, пра тое 2 што ў 989 годзе ён быў прывезены з Херсанеса кіеўскім князем

Уладзімірам Святаславічам 3 і што сёння абраз 4 ад якога па-ранейшаму ідзе святло, захоўваецца ў мінскім пра-

васлаўным храме, а каб убачыць яго нязгаснае святло, трэба нямнога 5 чалавек павінен толькі мець добрае сэрца

і шчырую веру ў Божае Слова.

А28. Адзначце сцверджанні, якія адпавядаюць сказу з простай мовай:

«Дзядуля, а ты ведаеш, што ў свеце ёсць краіны нават меншыя за некаторыя нашы вобласці?» спытаўся ўнук, гартаючы падручнік па геаграфіі, і дадаў — «Ну вось, напрыклад, Бельгія ці Албанія».

  1. У сказе адсутнічае знак прыпынку — коска;

  2. у сказе адсутнічае знак прыпынку — двукроп'е;

  3. простая мова няправільна заключана ў двукоссе;

  4. у сказе адсутнічае знак прынынку — працяжнік;

  5. у сказе адсутнічае знак прыпынку — кропка.

А29. Адзначце сцверджанні, якія характарызуюць абедзве часціны мовы — прыслоўе шырока і прыметнік жанаты:

  1. змяняюцца па склонах;

  1. адносяцца да разраду якасныя;

  2. змяняюцца па ліках;

  1. самастойныя часціны мовы;

  1. маюць форму (формы) ступені (ступеней) параўнання.

Тэкст да заданняў АЗО—А32, В1, ВЗ, В5, В7, В8

(I) Лужок, па якім ішла Анюта, быў невялікі, але роўны-роўны, што стол. (2) Ні купіны нідзе, ні ямкі, увесь цвіў, увесь у красках. (3) Жаўцелі вакол раскідзістыя люцікі, сінелі вастраверхія зязюлькі і далікатныя званочкі, чырванелі дробныя смолкі, серабрыста паблісквалі божыя слёзкі... (4) Па лужку бегла, выгіналася сцежка. (5) Але Анюта ніколі не спяшалася 1зварочваць на яе, і 2сённяшняе 3цёпленькае ранне таксама не стала выключэннем: дзяўчына напрост пайшла да дуба, 4які шырока развесіў сваё 5дзіўнае голле над морам пярэстай ад красак травы. (6) Трава ўсюды была высокая, рослая, ледзь не да самых плячэй. (7) Анюта выставіла перад сабой рукі, склала іх так, нібы збіралася нырнуць, і пакрочыла далей. (8) Ёй было прыемна адчуваць, як падатліва згінаецца, уцякае з рук, а потым з лёгкім посвістам зноў выпростваецца сакаўная зялёная раскоша.

(9) Ля дуба Анюта спынілася, падняла ўверх галаву і праз густую сетку галля, карункі лісця нейкі час раз-глядвала лапікі не блакітнага, а хутчэй зялёнага, быццам шкло, неба. (10) Ці мо дзяўчыне толькі так здалося, бо ўсё ж навокал зялёнае: лісце, трава, дуб. (11) На дубе віселі арэлі пяньковая вяроўка, заматаная канцамі за самы тоўсты сук. (12) Анюта рэдка гушкалася на гэтых арэлях, часцей хадзіла па лузе, збірала краскі. (13) Вось і цяпер яна пачала збіраць самыя прыгожыя з іх, адну да адной, у букет, які прыемна будзе паставіць у вазе з вадой на стол.

АЗО. Адзначце правільна ўтвораныя ад асновы дзеяслова, падкрэсленага ў 13-м сказе, дзеепрыметнік і дзеепрыслоўе:

  1. пастаўленны; 4) ставячы;

  2. пастаўлены; 5) паставіўшы.

  3. пастаўляны;

А31. 3 пранумараваных у 5-м сказе слоў выберыце тыя, у якіх колькасць гукаў і літар не супадае. Адзначце нумары гэтых слоў.


А32. Адзначце лексічныя характарыстыкі, якія адпавядаюць падкрэсленаму ў 3-м сказе слову:

  1. сінонімам з'яўляецца слова кволасць;

  1. мнагазначнае;

  1. паронімам з'яўляецца слова далікатэсны;

  2. антонімам з'яўляецца слова няласкавы;

  3. ужыта ў прамым значэнні.

Ч а с т к а В

В1.Запішыце падкрэслены ў 5-м сказе назоўнік у форме множнага ліку назоўнага склону.

В2.Устанавіце адпаведнасць паміж падкрэсленымі ў сказах словамі і іх характарыстыкамі. Адказ запішыце ў выглядзе спалучэння літар і лічбаў, захоўваючы алфавітную паслядоўнасць літар левага слупка. Памятайце, што некаторыя даныя правага слупка могуць не выкарыстоўвацца ўвогуле. Напрыклад: А2Б5ВЗГ4.



А. Забываючы сваіх продкаў, сябе пачынаеш губляць.

Б. Жыву так, каб ніхто і ніколі не сказаў, што я месца чыёсці

імкнууся заняць.

В. Нізашто і ні на што не прамяняю прыгажосці свайго род-

нага краю.

Г. Ільняныя абрусы, якія нашы продкі штодня засцілалі на

стол, некалі ў Рыме былі прыкметай раскошы.

1. Прыслоўе.

2. Напісана з памылкай.

3. Падпарадкавальны злучнік.

4. Адносны займеннік.

5. Не мае формы назоўнага склону.

В3.Вызначце спосаб утварэння падкрэсленага ў 12-м сказе слова. Адказ запішыце ў форме назоўнага склону.

В4.Устанавіце адпаведнасць паміж выдзеленымі ў сказах спалучэннямі слоў і іх характарыстыкамі. Адказ запішыце ў выглядзе спалучэння літар і лічбаў, захоўваючы алфавітную паслядоўнасць літар левага слупка. Памятайце, што некаторыя даныя правага слупка могуць не выкарыстоўвацца ўвогуле. Напрыклад: А2Б5ВЗГ4.

А. «Вось дык мяце сёння! —дзівіўся старшыня. — Таго і глядзі, выбірацца заўтра давядзецца са снегаачышчальнікам». Б. Нам дзядзька — сёмая вада на кісялі, ды любім мы яго за

жарты.

В. Мільгаюць лускою шчупакі, і нам здаецца, што гэта яны

муцяць ваду ў рацэ.

Г. Андрэй быў добрым кавалём, і яго на працу заўсёды з душой бралі.


  1. Фразеалагізм, які мае значэнне свядома заблытваць нейкую справу.

  2. Свабоднае словазлучэнне.

  3. Фразеалагізм, які ў сказе выконвае ролю выказніка.

  4. Няправільна паводле свайго значэння ўжыты фразеалагізм.

  5. Фразеалагізм, які мае сінонім чаго до-брага.




В5.Знайдзіце ў 7-м сказе слова, якое з'яўляецца вытворнай службовай часцінай мовы. Выпішыце гэта слова.

В6.Устанавіце адпаведнасць паміж сказамі і іх відам. Адказ запішыце ў выглядзе спалучэння літар і лічбаў, захоўваючы алфавітную паслядоўнасць літар левага слупка. Памятайце, што некаторыя даныя правага слупка могуць не выка-рыстоўвацца ўвогуле. Напрыклад: А2Б5ВЗГ4.

А. Прыходзьце, родныя палескія мясціны, у сны мае салод-

кія.

Б. Будучае многіх цікавіць.

В. Бярлога мядзведзя.

Г. Мелодыя была душэўная, захапляльная.

  1. Двухсастаўны, развіты.

  2. Двухсастаўны, неразвіты.

  3. Назыўны, развіты.

  4. Безасабовы.

  5. Пэўна-асабовы.




В7.Сярод сказаў 9—13 знайдзіце сказ, звязаны з папярэднім пры дапамозе займенніка і лексічнага паўтору. Нумар сказа запішыце лічбай (лічбамі). Напрыклад: 10.

В8.Вызначце стыль і тып тэксту. Адказ запішыце лічбай. Напрыклад: 1:


  1. афіцыйна-дзелавы; апісанне;

  2. публіцыстычны; апісанне з элементамі апавядання;

  3. публіцыстычны; апавяданне з элементамі апісання;

  4. мастацкі; апісанне з элементамі апавядання;

  5. мастацкі; апавяданне з элементамі разважання.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Варыянт 4 iconВарыянт 1

Варыянт 4 iconСказ. Словазлучэнне варыянт 1

Варыянт 4 iconТэст па тэме "Прыслоўе"(варыянт 1)

Варыянт 4 iconТэст да раздела "Дзеяслоў як часціна мовы" (6 клас) Варыянт 1

Варыянт 4 iconБяссэнсіца ваеннапалонны варыянт васемнаццаць вобземлю водблеск водгулле

Варыянт 4 iconВарыянт 3
АЗ. Адзначце словы (прыклады), у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару ў (нескладовае)

Варыянт 4 iconВарыянт 5
АЗ. Адзначце словы (прыклады), у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару у (нескладовае)

Варыянт 4 iconВарыянт 2
АЗ. Адзначце словы (прыклады), у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару ў (нескладовае)

Варыянт 4 iconВарыянт 1
Знайдзіце сказы, у якіх дапушчаны памылкі ва ўжыванні прыназоўнікаў І склонавых форм назоўнікаў

Варыянт 4 iconВарыянт 1
Буслы кружылі ў сваім рытуальным карагодзе, благаслаўляя зямлю, што плыла пад ІХ белымі крыламі

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка