У гэтыя дні габрэі адзначаюць самае вясёлае сьвята ПурЫм. У сінагогах двойчы чытаюць Сьвітак ЭстЭр (на іўрыце Мэгілат ЭстЭр), на якім напісана гісторыя




НазваУ гэтыя дні габрэі адзначаюць самае вясёлае сьвята ПурЫм. У сінагогах двойчы чытаюць Сьвітак ЭстЭр (на іўрыце Мэгілат ЭстЭр), на якім напісана гісторыя
Дата канвертавання01.11.2012
Памер18.66 Kb.
ТыпДокументы
LUNI0305_noch


У гэтыя дні габрэі адзначаюць самае вясёлае сьвята – ПурЫм. У сінагогах двойчы чытаюць Сьвітак ЭстЭр (на іўрыце Мэгілат ЭстЭр), на якім напісана гісторыя Пурыма. Любоў Лунёва наведала Габрэйскі супольны дом у Менску. Вось ёйны рэпартаж.


У Габрэйскім доме сабралася шмат людзей. Гучала музыка. Людзі частаваліся трохкутнымі булачкамі з макам.


(Музыка)


Гісторыя сьвята Пурым пачынаецца ў IV ст. да нашай эры ў старажытнай Пэрсіі. Галоўны саноўнік цара АхАшвэроша АмАн вырашыў зьнішчыць усіх габрэяў у краіне. Пра гэта даведаўся адзін з кіраўнікоў габрэйскай суполкі Мардэхай. Ён пайшоў да сваёй пляменьніцы ЭстЭр, якая была жонкай цара, каб тая папрасіла яго адмяніць указ. ЭстЭр вагалася, бо ніхто ў палацы ня ведаў, што яна габрэйка. Ісьці да цара без запрашэньня таксама небясьпечна. За гэта можа быць сьмяротнае пакараньне. Але яна зрабіла свой выбар. У выніку цар загадаў павесіць АмАна, а габрэям дазволіў стварыць свае дружыны самаабароны і адпомсьціць сваім ворагам.


Калі ў сынагогах пад час чытаньня Сьвітка ЭстЭр называюць імя АмАна, людзі пачынаюць шумець. Некаторыя пішуць яго імя на падэшвах свайго абутку і тупаюць нагамі. У гэты дзень трэба выпіць столькі віна, каб чалавек ня мог разабраць фразы “Бласлаўлёны Мардэхай” ці “Пракляты Аман”.

Сёньня ў габрэйскім доме ў строі АмАна Юры Старасьцінецкі. Ён нарадзіўся і дзяцінства правёў ва ўкраінскім горадзе Віньніца.


Старасьцінецкі: “Я памятаю яшчэ з дзяцінства, як мая мама, сьветлая ёй памяць, і мае сваякі гатавалі нейкія салодкія пачастункі. Гэта былі й булачкі з макам. Была і фаршыраваная рыба ды іншае смакоцьце. Але я, як дзіця, быў спажыўцом і сэнсу сьвята ня ведаў. Ды й якія тады былі часы?! Нічога не афішавалася. Ролю Амана я выконваю другі Пурыншпіль. Шчыра кажучы, спачатку я вагаўся, бо сьвятое імя ЭстЭр гэта ж і імя маёй мамы. Але ПурЫм ад слова пур – жэрабя. Я з іроніяй паставіўся, маўляў, што гэта мой пур-пурген”.


Кіраўнік культурна-асьветніцкіх праграм аб’яднаньня “ХЭсэд-РахАмім” Міхаіл Гальперын распавёў пра сьвята ПурЫм.


Гальперын: “Галоўнае, каб людзі весяліліся і памяталі, што незалежна ад таго як складваюцца абставіны, нават, калі вайна ці нашаму народу пагражае зьнішчэньне, але ў яго заўсёды ёсьць вера ў тое, што ўсё скончыцца і ў рэшце рэшт ён атрымае перамогу. Булачкі - гэта так званы вушы Амана. Яны маюць трохкутную форму і абавязкова з макам. Назва гэтых булачак гомэнташ на мове ідыш, на якой размаўляюць беларускія габрэі”.


7 сакавіка сьвяткаваньне завяршыць пастаноўка “Тэатру ценяў”. У спэктаклі будуць ўдзельнічаць маладыя інваліды з асаблівасьцямі псыхафізычнага разьвіцьця.


Любоў Лунёва, Менск

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

У гэтыя дні габрэі адзначаюць самае вясёлае сьвята ПурЫм. У сінагогах двойчы чытаюць Сьвітак ЭстЭр (на іўрыце Мэгілат ЭстЭр), на якім напісана гісторыя iconУ гэтыя дні габрэі адзначаюць самае вясёлае сьвята Пурым. У сінагогах двойчы чытаюць Сьвітак Эстэр (на іўрыце Мэгілат Эстэр), на якім напісана гісторыя
У гэтыя дні габрэі адзначаюць самае вясёлае сьвята – Пурым. У сінагогах двойчы чытаюць Сьвітак Эстэр (на іўрыце Мэгілат Эстэр), на...

У гэтыя дні габрэі адзначаюць самае вясёлае сьвята ПурЫм. У сінагогах двойчы чытаюць Сьвітак ЭстЭр (на іўрыце Мэгілат ЭстЭр), на якім напісана гісторыя iconСёньня габрэі ва усім сьвеце адзначаюць Хануку. Калі на небе зьявіцца першая зорка, запальваюць першую сьвечку ў мэноры-дзевяцісьвечніцы, якая мае адмысловую
Хануку. Калі на небе зьявіцца першая зорка, запальваюць першую сьвечку ў мэноры-дзевяцісьвечніцы, якая мае адмысловую назву Ханукія....

У гэтыя дні габрэі адзначаюць самае вясёлае сьвята ПурЫм. У сінагогах двойчы чытаюць Сьвітак ЭстЭр (на іўрыце Мэгілат ЭстЭр), на якім напісана гісторыя iconПэсах васьмідзённае сьвята вясны І волі пачынаецца сёньня, 2 красавіка, ад заходу сонца. Гэта адно з самых строгіх сьвятаў Габрэйскага календара. Габрэі
Гэта адно з самых строгіх сьвятаў Габрэйскага календара. Габрэі прыбіраюць дом, гатуюць адмысловыя стравы на ўсе восем дзён сьвята...

У гэтыя дні габрэі адзначаюць самае вясёлае сьвята ПурЫм. У сінагогах двойчы чытаюць Сьвітак ЭстЭр (на іўрыце Мэгілат ЭстЭр), на якім напісана гісторыя iconСёньня габрэі ва усім сьвеце адзначаюць Хануку. Калі на небе зьявіцца першая зорачка, запальваюць першую сьвечку ў міноры. Сьвята, якое атаясамліваюць з цудам
Сёньня ў Габрэйскім доме сабраліся некалькі дзесяткаў чалавек, каб разам запаліць сьвечкі І пачаць сьвяткаваць Хануку. Гаворыць дырэктарка...

У гэтыя дні габрэі адзначаюць самае вясёлае сьвята ПурЫм. У сінагогах двойчы чытаюць Сьвітак ЭстЭр (на іўрыце Мэгілат ЭстЭр), на якім напісана гісторыя iconДвойчы на год адзначаюцца дні, прысьвечаныя праблеме паленьня тытуню: 31 траўня Усясьветны дзень без тытунёвага дыму І трэці чацьвер лістапада Міжнародны
Міжнародны дзень адмовы ад паленьня. Абодва дні зьявіліся зь ініцыятывы Міжнароднага таварыства анколягаў. Мэта – прыцягнуць ўвагу...

У гэтыя дні габрэі адзначаюць самае вясёлае сьвята ПурЫм. У сінагогах двойчы чытаюць Сьвітак ЭстЭр (на іўрыце Мэгілат ЭстЭр), на якім напісана гісторыя iconЗ дазволу караля І вялікага князя
Як ні круці, а ўсё ж гісторыя гэта не столькі само па сабе мінулае, колькі тое, што пра яго напісана

У гэтыя дні габрэі адзначаюць самае вясёлае сьвята ПурЫм. У сінагогах двойчы чытаюць Сьвітак ЭстЭр (на іўрыце Мэгілат ЭстЭр), на якім напісана гісторыя iconБеларусі такое сьвята афіцыйна не зацьверджанае. Колькі ў Беларусі маршрутаў грамадзкага транспарту?
Сёньня Дзень пасажыра, аднак ў Беларусі такое сьвята афіцыйна не зацьверджанае. Колькі ў Беларусі маршрутаў грамадзкага транспарту?...

У гэтыя дні габрэі адзначаюць самае вясёлае сьвята ПурЫм. У сінагогах двойчы чытаюць Сьвітак ЭстЭр (на іўрыце Мэгілат ЭстЭр), на якім напісана гісторыя iconЖураўлі прыляцелі!
Незвычайную з’яву маглі назіраць настаўнікі Рэчыцы 23-25 лістапада – прылёт “журавоў”. І справа тут не ў цёплай восені І не ў прыроднай...

У гэтыя дні габрэі адзначаюць самае вясёлае сьвята ПурЫм. У сінагогах двойчы чытаюць Сьвітак ЭстЭр (на іўрыце Мэгілат ЭстЭр), на якім напісана гісторыя iconСцэнарый свята «Каляды»
Дзеянне разлічана на 10 хвілін І прапануецца як мабільны “перасовачны” спектакль, з якім можна пераходзіць з класа ў клас у калядны...

У гэтыя дні габрэі адзначаюць самае вясёлае сьвята ПурЫм. У сінагогах двойчы чытаюць Сьвітак ЭстЭр (на іўрыце Мэгілат ЭстЭр), на якім напісана гісторыя iconНа сайце незарэгістраванай моладзевай арганізацыі «Ініцыятыва» iniciative org сёньня паведамляецца: Напярэдадні Калядаў 24 сьнежня «Инициатива» адправіла
Большасьць паштовак была напісана простымі людзьмі — мінакамі, якім на вуліцах актывісты «Инициативы» прапаноўвалі такім чынам падтрымаць...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка