Светлагорскі раён, в. Глінная Слабада Купала наша, цёмна ночка




НазваСветлагорскі раён, в. Глінная Слабада Купала наша, цёмна ночка
Дата канвертавання28.10.2012
Памер23.81 Kb.
ТыпДокументы





Светлагорскі раён, в. Глінная Слабада

Купала наша, цёмна ночка,

Не выспалася малодачка.

Малодачка ўсю ноч не спала,

Красенцы ткала.

Сшыйця, хлопцы, чаравічкі

На мае ногі невелічкі.

Сшыйця, хлопцы, шчэй другія

На мае ногі немалыя.

Светлагорскі раён, в. Глінная Слабада

Ляцела страла й у канец сяла.

Ў недзелю рана, рана на Йвана.

Ды ўбіла страла свякруху маю.

Дый ляжыць цела, як папер бела.

Ніхто не можа дай прыступіцца.

Дый прыступілась дый родна донька,

Родная донька цела схавала.


Кармянскі раён

Ой, чорны авечка барана каціла,

Ой, лёлюшкі-лёлі, барана каціла.

Барана каціла, ў акошка ўсадзіла.

– Сядзі, мой барашка, тры дні, тры нядзелі.

Тры дні, тры нядзелі, штоб людзі глядзелі.


Кармянскі раён

Купілі сапожкі на гразныя ножкі,

Ой, лёлюшкі-лёлі, на гразныя ножкі.

Сапожкі знасіла, Якова не ‘злюбіла.


Кармянскі раён

Ой, сяло маё, сяло новая. (2 р.*)

Пра цябе, сяло, слава добрая,

Слава добрэя, рэчка быстрая,

Рэчка быстрая, беражыстая.

На той рэчэчке дзеўка мылася.

Ена мылася, вымувалася,

На сваю красу любовалася.

– Ой, каму ж красата мыя засталася?

Ой, ці старэму, ой ці маламу,

Ці малойчыку разудаламу?

Калі старэму – сыпагоў стачу,

Калі малэму – пыясы знашу,

Калі роўнаму – на галоўку вянок.


Лельчыцкі раён, в. Слабада (карагод)

Ходзіла галота да кругом балота,

Дый крачэ, дый крачэ. У!

Ходзіла Манечка дый кругом Іванка,

Дый плачэ, дый плачэ. У!

Мой баценька роднесенькі,

Не гневайса, размілуйса,

Шо я хмелю провініўса,

Ды не я говорыў, хмель мене одурыў.

А хмель дурны, зяць не разумны.

Яя, я ж молода, й а ты стар з бородой.

Ох, Іваночко, мой саколічку,

Возьмі мене за себе. У!

Ох, Манечко, ты моя голубка,

Не возьму я цебе. У!

Мой баценька роднесенькі,

Не гневайса, размілуйса,

Шо я хмелю провініўса,

Ды не я говорыў, хмель мене одурыў.

А хмель дурны, зяць не разумны.

Яя, я ж молода, й а ты стар з бородой.

Моя матухна роднесенька,

Не гневайса, размілуйса,

Шо я хмелю провініўса,

Ды не я говорыў, хмель мене одурыў.

А хмель дурны, зяць не разумны.

Яя, я ж молода, й а ты стар з бородой.


Лельчыцкі р-н, в. Дуброва (карагод)

Ой, рано ж на Йвана

Начовала ў чыстом полі

Ой, рано ж на Йвана - 3 разы

Ек ўстала да ўбачыла

Ой, рано ж на Йвана - 3 разы

Ведзьма зелле копала

Ой, рано ж на Йвана - 3 разы

Свое дзіця купала

Ой, рано ж на Йвана - 3 разы

Да й на межу ўлівала

Ой, рано ж на Йвана - 3 разы

Ведзьма зелье копала

Ой, рано ж на Йвана

Ой, рано ж на Йвана


Лельчыцкі р-н.

Рано на Йвана дзеўчынонька ўстала

Ой, рано, рано, рано на Йвана

Дзеўчынонька ўстала, веночок звіла

веночок звіла, у рэчку пуціла

Куда венок плыве - той мяне вазьме

Атазваўся хлапец: “ Я веночок злаўлю,

Я веночок злаўлю - я цябе вазьму.


Чачэрскі р-н, в Залессе (гульня –карагод)

Ой, за садом за садом,-2р.

Ой люлі за садом -2р

Ой, там расце травачка

Там гуляла парачка

Просім пара: патанцуй

Каго любіш пацалуй

Ой, за садом за садом

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Светлагорскі раён, в. Глінная Слабада Купала наша, цёмна ночка iconЯнка Купала біяграфія Купала Янка
Купала Янка (сапр. Луцэвіч Іван), нарадзіўся 07. 07. 1882 г у фальварку Вязынка Вілейскага павета (цяпер Маладэчанскі раён Менскай...

Светлагорскі раён, в. Глінная Слабада Купала наша, цёмна ночка iconПра вёску Крупец, рэчку Крупку І не толькі …
Новы. У “Отказной книге” імператрыцы Кацярыны ІІ фельдмаршалу графу П. А. Румянцаву-Задунайскаму (1776) гэтыя населеныя пункты названы...

Светлагорскі раён, в. Глінная Слабада Купала наша, цёмна ночка iconНочка темная

Светлагорскі раён, в. Глінная Слабада Купала наша, цёмна ночка iconКнігі-юбіляры беларускіх пісьменнікаў 2012 года
Купала, Янка. Спадчына / Янка Купала. — Мінск : Мастацкая лiтаратура, 1992. — 221 с

Светлагорскі раён, в. Глінная Слабада Купала наша, цёмна ночка iconЯнка купала 1882-1942
Янка Купала — вялікі нацыянальны паэт беларускага народа. Ён узняў беларускае мастацкае слова на вышыню, якой да яго не ведала літаратура...

Светлагорскі раён, в. Глінная Слабада Купала наша, цёмна ночка iconКласікі сусветнай літаратуры Янка Купала І Якуб Колас
Якуб Колас І янка Купала – сучаснікі, паплечнікі, аднагодкі; пісьменнікі блізкія тыпалагічна

Светлагорскі раён, в. Глінная Слабада Купала наша, цёмна ночка iconВобраз лірычнага героя ў паэзіі янкі купалы нашаніўскага перыяду
Таемнай з’яўляецца І этымалогія слова “Купала”, найбольш старажытнае значэнне якога – ‘кіпець’, а таксама яно звязана з паняццямі...

Светлагорскі раён, в. Глінная Слабада Купала наша, цёмна ночка iconАгляд дзейнасці бібліятэк вобласці за 2009 год
Памяць Міншчыны”, “Спадчына” І ўласнымі доўгатэрміновымі мэтавымі праграмамі па краязнаўству “Любоў да краю мілага заўжды” (Крупскі...

Светлагорскі раён, в. Глінная Слабада Купала наша, цёмна ночка iconФольклор. Русские народные песни и баллады. «В темном лесе, в темном лесе ». «Уж ты ночка, ты ноченька темная ». «Ивушка, ивушка, зеленая моя ». «Ах вы
Фольклор. Русские народные песни и баллады. «В темном лесе, в темном лесе». «Уж ты ночка, ты ноченька темная». «Ивушка, ивушка,...

Светлагорскі раён, в. Глінная Слабада Купала наша, цёмна ночка iconДан I на ўсенароднай любв I i пашаны
Купала. Не здолелi пагасiць свет вольнага чалавека – чалавека працы, чалавека, якi шукае праўды на зямлi, нi царскiя чыноўнiкi, нi...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка