Ягор Маёрчык, Ганцавіцкі раён Берасьцейшчыны




НазваЯгор Маёрчык, Ганцавіцкі раён Берасьцейшчыны
Дата канвертавання29.01.2013
Памер84.45 Kb.
ТыпДокументы
палітычная геаграфія

крышылавічы


Ягор Маёрчык, Ганцавіцкі раён Берасьцейшчыны


Разам з рэдактарам нелалезнага тыднёвіка “Ганцавіцкі час” Пётрам Гузаеўскім па засьнежаных дарогах мы едзем у аддаленую вёску Крышылавічы.

(Гузаеўскі: ) “У рэдакцыю газэты “Ганцавіцкі час” прышоў ліст ад інваліда дзяцінства. Яна глядзіць тэлебачаньне, дзе заўсёды гавораць пра клопат аб вэтеранах і пэнсіянэрах. Яна скарддзіцца на тое, што гэта клопату яна насамрэч не адчувае. Мы разам вырашылі наведаць вёску дзе жыве гэтая бабуля”.

Вольга Іванісеня жыве самотна ў хаце на вуліцы Садовая.

Унутры на засмучае пусты пакой. Толькі калі добра агледзіліся, заўважылі гаспадыню. Добра ўкутанная яна сядзіць на печы, у самым куце.

(Гузаеўскі: ) “Ліст ваш атрымалі.”

(Іванісеня: ) “А-га, вы паглядзіце як я жыву”.

(Карэспандэнт: ) “Вось мы і прыехалі паглядзець”.

(Іванісеня: ) “Я зараз сь печы зьлезу і ўсё вам пакажу”.

Старая зладзіць, бярэ крэсла і сядае побач з намі.

(Карэспандэнт: ) “Вы дасылалі ліст. Што там было напісана?”

(Іванісеня: ) “Я напісала, што мне ніхто нічым не дапамагае. Ніхто дзьвярэй не адчыняе! Мне дроваў не хапае. Мне ня трэба ні грошай, ні хлеба ні ежы, але мне патрэбныя дровы”.

(Карэспандэнт: ) “Лес навокал”.

(Іванісеня: ) “А як я прывязу?!”

(Карэспандэнт: ) “За бутэльку нанялі каго…”

(Іванісеня: ) “О-о-о! Цяпер за бутэльку ніхто і не павязе. Цяпер ведаеце колькі патрэбна? 80-90 тысячаў за прычэп дроваў! А на зіму патрэбна два прычэпы. Вы вось сядзіцё ў маёй хаце… А ў мяне тут вада замярзае! А каму тут скардзіцца? Няма каму! Я старшыне сельсавету казала. А яна мне заявіла, што ў яе таксама трое дзетак. Хто?! Хто ў нас клапоціцца пра старых?!”

(Карэспандэнт: ) “А ў райвыканкам зьвярталіся?”

(Іванісеня: ) “Да Столяра?! (Гэта наш старшыня райвыканкаму.) Ці да тога Столяра, ці да майго барана – аднолькава. Я ў шпіталі ляжала. Ды не было на чым даехаць. Я за прыезд “хуткай дапамогі” аддала 9 тысячаў. А так бы прыйшлося пешшу ісьці. А як я, калека такая, дайду да дома”.

(Карэспандэнт: ) “Вы за “хуткую” працілі грошы? У нас жа мэдыцына бясплатная”.

(Іванісеня: ) “У вас можа і бясплатная, а ў нас платная! Я вам яшчэ пра ліхтары распавяду. Быў загад ад Лукашэнкі: каб кожны стары быў на ўліку, каб павесілі ў вёсках ліхтары. А ў нас невядома, дзе тыя старыя, на якім яны ўліку. Павесілі ўсяго тры ліхтара. І толькі там, дзе людзі паўміралі. Я патэлефанавала начальніку. А ён мне кажа: “Хай старшыня сельсавету набудзе ліхтары, а мы тады павесім”. Я патэлефанавала ў райвыканкам. А яны мне кажуць: “Цягнік зыйшоў на Бэрлін, а пасажыры засталіся”.

(Карэспандэнт: ) “Так і сказалі?”

(Іванісеня: ) “Так і сказалі! Сакратарка сказала, што ўжо ўсё прапала і не адна я такаая ім тэлефанавала”.

Колішняя настаўніца 80-ці гадовая Ганна Коўш – самая блізкая суседка Вольгі Іванісені. Яна жыве праз дзьве хаты, але сядзібы гэтыя закінутыя. У Крышылавічах такое паўсюль. Насельніцтва тут няўмольна скарачаецца – засталося з паўсотні жыхароў.

(Карэспандэнт: ) “Гутарылі мы з гэта бабай Воляй. Яна – стары скалечаны чалавек. Паводле закону да яе мусіць быць прадстаўлены сацыяльны работнік, які б яе даголядаў. Яна кажа, што ў вашае вёсцы такога чалавека няма. Яна добрым словам пра вас адгукалася, што вы часам ёй дапамагаеце”.

(Коўш: ) “Дапамагаем. Суседзі да яе ходзяць. То ціск ёй памераем, то вады наносім. Што вы? Я і чакаць ня буду, пакуль мяне папросяць. Раніца прыйдзе. Гаспадарку ўпарадку. І пайду паглядзець, ці не захварэла яна. Дапамогу не адкуль мы не бачым. Хоць і тая Іванісеня. Было нават такое, што старшыня сельсавету напісала ў газэту, што ўсім яе запясьпечвае: дармавымі дровамі і харчамі. Але гэта няпраўда! А чым яна нам дапамагае? Нічым! Нядаўна тут былі з райвыканкаму, са шпіталя і з райсабесу. Тыя хоць выступалі, а яна нават і слова не сказала, не запыталася нічога”.

(Карэспандэнт: ) “А самі вы да яе зьвяртаецеся? Што яна адказвае?”

(Коўш: ) “Папросім пачысьціць ад сьнегу дарогу. Там на адной вуліцы лрасчысьцілі… ды й то, можа ад таго, што нехта бутэльку даў. А астатнія вуліцы не расчышчаюць. Прыкладам заўтра ў клюб прывязуць хлеб. Але гэтая каленка туды не зойдзе”.

З размовы з бабаю Ганнаю я выношы ячшэ некалькі цікавых акалічнасьцяў жыцьця Крышылавічаў. Вось толькі адна зь іх. На прыватныя надзелы даюць неўрадлівыя землі. Адпаведна, лепшыя пакідаюць за калектыўнай гаспадаркай. Але шмат прылеглых да вёскі палёў гуляе, каб апрацавах іх брауке тэхнікі і людзей. Але і з пэнсіянэрамі дзяліцца ніхто не сьпяшаецца.

(Карэспандэнт: ) “Кажуць, што калгас надзелы пад бульбы дае вельмі далёка. Праўда ці не?”

(Спадарыня: ) “Далёка”.

(Карэспандэнт: ) “Колькі кілямэтраў?”

(Спадарыня: ) “Мо паўтары, а мо і два. Некуды туды пад Клецкі раён. Знайсьці каня, каб разаралі, зайсьці туды зь мяшкамі. Як ўсё гэта пэнсіянэру?”

(Карэспандэнт: ) “А ў тога ж калгасу прасілі, каб соткі недзе бліжэй давалі? Зямля ж гуляе побач ля вёскі…”

(Спадарыня: ) “А што прасіць? У каго прасіць? Нібыта яны гэтага ня ведаюць. Вось яшчэ, што мяне закранае. Даўней настаўнік быў нейкім аўтарытэтам, а цяпер настаўнікам нават сотак не даюць. Настаўнік цяпер як той Буран. Але свайго сабаку Бурана я гляджу і кармлю. А настаўнікі сёньня горш чым тыя сабакі. Чаму я такая аргэсіўная? Мая дачка – настаўніца. Яна тры гады сотак ня садзіць! І я вымушаная яе каміць. Ці ёсьць такі закон?”

(Карэспандэнт: ) “А чаму яна не можа пасадзіць?”

(Спадарыня: ) “Даюць такую зямлю. Дзе нічога не расьце. Вось так нашыя людзі жывуць. Нічога не буду казаць! Бо я нагавару на свой хвост. А што з гэтага? Кажы ці не – то лепш маўчаць, дажывай свой век і чакай, пакуль прыйдзе машына і завязе на іншыя соткі”.

Да размовы далучаецца Пётра Гузаеўскі.

(Гузаеўскі: ) “Вы баіцёся прадставіцца, а хто і што вам можа зрабіць?”

(Спадарыня: ) “Ніхто нічога. А што трэба так выступаць як ва Ўкраіне? “

(Карэспандэнт: ) “А чаму і не?”

(Спадарыня: ) “Няма ў нас гэткага, бо мы беларусы. Мы ўжо старыя, каб змагацца”.

(Карэспандэнт: ) “Вашая суседка Вольга Іванісеня таксама старая, але яна не здаецца”.

(Спадарыня: ) “Вы бачылі яе? Як чалавеку жыць? А ў нас яшчэ хоць трошкі ногі ходзяць”.

Пра стан тутэйшай калектыўнай гаспадаркі я распытваю аднаго з працаўнікоў. Мы выпадкова сутыкнуліся на адной з вуліцаў паселішча. Была другая палова дня, а чалавек гэты быў яшчэ цьвярозы – гэта мяне і абнадзеіла.

(Спадар: ) “Старынёй у нас іншы цяпер стаў – ён яшчэ малады да недасьведчаны. А ў калгасе ўсё развалілася і ўсё правалілася. Нават працы няма: у брыгаду адзін дзень ходзіш, а два – не. На лапках былі, худобе секлі”.

(Карэспандэнт: ) “Зусім няма чым худобы карміць, што лапкі сечацё?”

(Спадар: ) “Гэта ўсё на падкомку ідзе”.

(Карэспандэнт: ) “Як заробкі ў калгасе”.

(Спадар: ) “Самы вялікі 20 тысячаў. Прыходзіцца хадзіць калыміць: то дровы парубаць, то яшчэ што небудзь зрабіць. Машыну дроваў пакалоць каштуе 10-20 тысячаў. Але і гэта ня грошы”.

(Карэспандэнт: ) На вуліцах, якія адыходзыць ад цэнтральнай, дарогі не чысьцяць. Жыхары да вас не зьвярталіся, каб вы рыдлёўкай сьнег расклідалі ды сьцежку ім пратаплалі?”

(Спадар: ) “Бывае, што і зьвярталіся”.

(Карэспандэнт: ) “Колькі за такую працу возьміце?”

(Спадар: ) “На пачак цыгарэтаў. Ды я і затак магу пэнсінэрам пачысьціць, калі я зь ім ў згодзе жывуж. А калі капейкі хапаць ня будзе, я пазычу”.

(Карэспандэнт: ) “Як ваз завуць?”

(Спадар: ) “Скварцоў Іван Фёдаравіч”.

(Карэспандэнт: ) “Вы самі адекуль прыехалі?”

(Спадар: ) “З Іванаўскай вобласьці, з Расеі”.


(Чаркун: ) “Скварцовых у нашай вёсцы няма!”

(Карэспандэнт: ) “А гэты які зь Іванаўскай вобласьці? Такі нізенькі два зубы тырчаць”.

(Чаркун: ) “Худы?”

(Карэспандэнт: ) “Худы-худы!”

(Чаркун: ) “Страшэнны-страшэнны!”

(Карэспандэнт: ) “Страшэнны”.

(Чаркун: ) “Гэта ж Лазараў! Але ён прыехаў да нас з Маскоўскай вобласьці”.

(Карэспандэнт: ) “Ён яшчэ ў калнасе працуе, на лапкі ходзяць. А часам бабкам дровы паколе”.

(Чаркун: ) “Гэта ён і ёсьць – Лазараў! Ён ні наякіх лапках не працуе. Ён раней на калгаснай фэрме быў вартаўніком. Калі фэрму ў нас раскідалі, ён нікуды не пайшоў. Ён – гультай з-пад гультая! Пра яго няма чаго і казаць”.

Я гасьцюю ў старасты вёскі Валянціны Чаркун. Выпадкова ўзгадаў папярэднюю сустрэчу і гэта вылілася ў цэлае разьбіральніцтва.

Але гаворка галоўным чынам пра цяжкасьці жыцьця ў Крышылавічах і ў прыватнасьці пра Вольгу Іванісеню.

(Карэспандэнт: ) “Ці праўда тое. на што яна скардзіцца?”

(Чаркун: ) “Вядома, што ёй цяжка. Яна жыве адна. Дзяцей ў яе няма. Яна без здароўя і нічога рабіць ня можа. Летась сацыяльнага работніка прысылалі. Але для яе адной сацыяльнага работніка таксама трымаць ня будуць. Я бы не сказала, што яе вельмі крыўдзяць: ёй калгас плот паставіў ідах на хляву перакрылі. Нібыта нейкую ўвагу зьвяртаюць і на яе”.

(Карэспандэнт: ) “Яна адная на ўсю вёску, хто скардзіцца, альбо ёсьць такія незадаволенныя?”

(Чаркун: ) “Толькі адна такая – усім незадаволенная”.

(Карэспандэнт: ) “Яна і ня толькі яна казалі пра…”

(Чаркун: ) “…у нас вуліцы ад сьнегу ня чышчаныя”.

(Карэспандэнт: ) “Вы проста думкі мае чытаеце!”

(Чаркун: ) “Чытаю. У нас не прачышчана ні не адной з вуліцаў. Але да дому сацыяльна-культурных пааслугам нам абацялі прачышчаць, бо па пятніцах і аўторках у нас прыязджае сюды крама. Пакуль людзі да крамы даходзяць. Ня тое. Каб зусім было замецена”.

(Карэспандэнт: ) “А да вашае хаты чамусьці дарога прачышчаная...”

(Чаркун: ) “Гэта жучык мой сёньня пастараўся”.

Я вяртаюся да размовы з Вольгай Іванісеняй. Запытваюся, чаму яна выбрала такі незвычайны мэтад барацьбы, як лісты ў газэту?

(Іванісеня: ) “У мяне плот паваліўся. Людзкія куры, гусі і каровы хадзілі па майму агароду. І тады я напісала ў газэту”.

(Карэспандэнт: ) “Дапамагло?”

(Іванісеня: ) “Дапамагло! Калгас паставіў платы”.

(Карэспандэнт: ) “Аднойчы дапамагло…”

(Іванісеня: ) “…і я вырашыла напісаць яшчэ адзін раз, бо газэта нвінна дапамагчы”.

На зваротным шляху мы зноў гутарым з Пётрам Гузаеўскім. У Ганцавіцкім раёне ягонае выданьне з накладам 2 тысячы паасобнікаў папулярней за райвыканкамаўскую газэту “Савецкае палесьссе”.

(Карэспандэнт: ) “Вашыя далешыя дзеяньні? Што вы будзіце рабіць, каб нейкім чынам аднавіць справядлівасьць?”

(Гузаеўскі: ) “Мы павінны атрымаць камэнтар ад чыноўніка, якія маюць дачыненьне да гэтай справы. Па сьлядах публікацыяў мы надругкуем, як справы разьвіваліся далей.”

(Карэспандэнт: ) “Ці можна ў дадзеным выпадку разьлічуваць на посьпех?”

(Гузаеўскі: ) “Цяжка сказаць, але, паводле той інфармацыі, якую мы зараз атрымалі. Сюды ўпершыню павінен прыехаць кіраўнік адьдзелу сацыяльных работнікаў, і гэтая справа павінна вырашацца. У мяне ёсьць спадзяваньні на тое, што вырашыцца хоць частка некаторых праблемаў”.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Ягор Маёрчык, Ганцавіцкі раён Берасьцейшчыны iconЯгор Маёрчык, Ганцавіцкі раён Берасьцейшчыны
...

Ягор Маёрчык, Ганцавіцкі раён Берасьцейшчыны iconЯгор Маёрчык, Лявонавічы, Ганцавіцкі раён
Я на малой радізме беларускага пісьменьніка Сяргея Новік-Пяюна, у вёсцы Лявонавічы, Нясвіскага раёну Меншчыны

Ягор Маёрчык, Ганцавіцкі раён Берасьцейшчыны iconЯгор Маёрчык, Лявонавічы, Ганцавіцкі раён, Берасьцейшчына
Я на малой радізме беларускага пісьменьніка Сяргея Новіка-пяюна, у вёсцы Лявонавічы, Нясвіскага раёну Меншчыны

Ягор Маёрчык, Ганцавіцкі раён Берасьцейшчыны iconЯгор Маёрчык, Харава, Пружанскі раён Берасьцейшчыны
...

Ягор Маёрчык, Ганцавіцкі раён Берасьцейшчыны iconЯгор Маёрчык, Харава, Пружанскі раён Берасьцейшчыны
...

Ягор Маёрчык, Ганцавіцкі раён Берасьцейшчыны iconЯгор Маёрчык, Балоты (Кобрыньскі раён Берасьцейшчыны)
Вёска Балоты ў Кобрыньскім раёне Берасьцейшчыны. З аднаго боку поле, з трох астатніх – лес. А гэтых самых балотаў няма – загінулі...

Ягор Маёрчык, Ганцавіцкі раён Берасьцейшчыны iconЯгор Маёрчык, будча, Ганцавіцкі раён
Хандрыка: “Сватам я быў 25 разоў. Сказаў, што досыць! Юбілейная вясельле праводжу І больш ня буду. Але сёлета прыйшлі маладыя: “Радзі...

Ягор Маёрчык, Ганцавіцкі раён Берасьцейшчыны iconЯгор Маёрчык, Дробаты, Драгічынскі раён Берасьцейшчыны
Чалавека засьпелі на месцы злачынства. Вочы ў яго ліхаманкава бегаюць. А сам ня ведае, куды дзявацца. Стары ўсяго толькі хацеў разжыцца...

Ягор Маёрчык, Ганцавіцкі раён Берасьцейшчыны iconЯгор Маёрчык, Юзафова, Шаркоўскі раён Віцебшчыны
Два колы інваліднай каляскі –– ёсьць адзіным сродкам перасоўваньня пенсіянэркі Ванды Лагун

Ягор Маёрчык, Ганцавіцкі раён Берасьцейшчыны iconЯгор Маёрчык, Застаўе (Драгічынскі раён, Берасьцейскай вобласьці)
А ў Застаўі травінкі лішняй на вуліцы ня знойдзеш – усё акуратна пажатае серпамі. Зялёнае тут у вялікім дэфітыце

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка