Дзмітры Строцаў/ Дмитрий Строцев




НазваДзмітры Строцаў/ Дмитрий Строцев
Дата канвертавання28.10.2012
Памер43.25 Kb.
ТыпДокументы



Дзмітры Строцаў/ Дмитрий Строцев (нар. 1965) – Нарадзіўся ў Мінску, дзе і жыве на дадзены момант. Скончыў архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута. Працаваў мастаком-афармляльнікам, кааператарам, займаўся выдавецкай справай. Піша вершы і прозу. Аўтар паэтычных зборнікаў “38” (Мінск, 1990), “Лишние сутки. Роман в стихах” (Мінск, 1999), “Остров Це” (Мінск, 2002, 2007), “Бутылки света. Книга стихотворений” (Масква 2009). Таксама выступае як аўтар-выканаўца песняў на свае тэксты, распрацаваў унікальную тэатралізаваную стылістыку чытанняў-перфомансаў.


Жораў

(Журавль)


У верасні 80-га пры газеце “Вечерний Минск” адкрылася літаб’яднанне. “ВМ” лічыўся самай чытанай гарадской газетай, таму аб’яву пра адкрыццё літа пабачылі многія. Сярод рознаўзроставых самадзейных празаікаў і паэтаў, якія прыйшлі на першае паседжанне, быў высокі таварыскі юнак, што гаварыў ледзь не басам. Пры знаёмстве малады чалавек паведаміў сходу сваё імя: Ігар Паглазаў, адрэкамендаваўся паэтам, расказаў, што летам, пасля заканчэнння сярэдняй школы, спрабаваў паступіць у Літінстытут, быў на магіле Высоцкага. Адным з першых вызваўся чытаць вершы:


Это зеркало, эта вода,

Эти скаты бесчисленных кровель.

Смотрят женщины в зеркала,

В зеркала деревянных надгробий…


Я распят над твоею кроватью.

Что мне слезы и что мне обман?

Двухкрестовое это распятье,

Может, снится тебе по ночам?..


…Я, постигающий науку мастерства,

Перевидавший то, чего не сможет

Изобразить уж ни один художник,

Я, как портной бледнеет перед тканью,

Бледнею перед выдержкой железной,

С которой мастер обнажил страданье

Безумных красок, подчиненных пиру…


Аўдыторыя ў сваёй большасці засталася да вершаў абыякавай. У выніку ўсе стасункі ў літа набылі тыповы фармалізаваны характар. Некаторым новым сябрам, якія ў хуткім часе пачалі збірацца на кватэры, Ігар прызнаўся, што накінуў сабе год і насамрэч вучыцца ў 10-м класе. Тады ж высветлілася, што яго “афіцыйнае” дзённікавае прозвішча – Шнеерсон, Паглазаў – гэта псеўданім, па прозвішчы маці. Кампанія была старэйшая за Ігара, але ён ва ўсім трымаўся на роўных – ужо паліў, першым бег за віном і ў выпіўцы не адставаў, а эрудыцыяй і дасціпнасцю – моцна вылучаўся. Усю восень ён інтэнсіўна пісаў, чытаў і прысвячаў сябрам вершы. У снежні яны са спазненнем даведаліся, што Ігар скончыў жыццё самагубствам, павесіўся, у няпоўныя чатырнаццаць гадоў (27.12.66 – 14.12.80). Быў васьмікласнікам. У кішэні нябожчыка знайшлі перадсмяротны верш:


* * *

Пажити мои, пажити.

Пожить бы еще, пожить бы.

Со спасения нашего

За Спасителя нашего.


Не дали мне, не дали.

Ангелы обедали.

Встанут, посторонятся,

Даже не поклонятся.


Не жили вы, не жили,

Мои руки прежние,

Мои мысли прошлые

Да дела острожные.


Не были, как небыли.

Спросишь: “Это небо ли?”

Я отвечу небылью:

Где мы? Где мы? Где мы?


Упершыню самвыдатаўскую кнігу вершаў Ігара Паглазава я пабачыў на стале ў Кіма Хадзеева. У 82-м. Кнігу сабралі і штучным накладам выдалі бацькі. Вершы мяне ўразілі. Яны не былі нейкімі асабліва інтэлектуальнымі ці віртуознымі – вершы былі бяздоннымі:


…И надо мною катят тучи

Свои бездонные колодцы…


…Но для меня есть озеро и солнце,

И темный, вдалеке от жизни лес…

…И запах трав слышней на дне колодца,

И звуки все куда нежнее в нем…


…Вот и дверь третьим солнцем зарделась.

Шесть часов или восемь минут…

…Темный угол стихотворенья

Освещая огромным лбом…


…Там едина ночь без понимания

Сыплет звездами и тихо говорит.

Там березка, как мое страдание

На фаворе празднества стоит…

…Там огонь, скрипучие ворота,

И длиннее журавля апрель…


…Журавль Ветхого Завета

Который день в моем окне

Теряет точность силуэта.

Он неизменен на земле…

…Он, как скрипучие ворота,

И напоен, как май листвой…


…И листья ног Христовых целовать,

И тихо плакать, и часы считать…


…Мы отмерим себе понемногу

За свою оскорбленную даль…

Нас с тобой одеялом накроет

Это пыльное сито дорог…


Мой малодшы аднагодак гаварыў з досведу, што быў большым за досвед майго юнацтва, досвед, атрыманы мною ў сям’і, і, падавалася, увесь досвед майго чытання. Недакладна зарыфмаваныя радкі чаплялі нешта глыбінна-галоўнае, што дагэтуль няўразліва спала ўва мне, што я ў сабе не ведаў. Вершы мяне мучылі, выкрывалі і змянялі.


Гэта была не разумная ці тонкая кампіляцыя пазычаных вобразаў, але цэлы жывы арганізм, які вырастае са сваёй цішыні. Не культурная маска, а твар хлопчыка, мінскага школьніка, змешчаны ў плазму сусветнай трагедыі.


Прашчур Ігара па бацькоўскай лініі, рэбэ Шнеур-Залман Барух, быў легендарным заснавальнікам беларускага хасідызму. Дзед Ігара па мацярынскай лініі, моцна любімы, быў праваслаўным вернікам, падтрымліваў перапіску з япіскапам.


Удзел падлеткаў у таемнасцях Царквы гарадскія ўлады пераследавалі, Ігар удзельнічаў. Патлумачыць трагедыю я не магу, жыву з пытаннем.


пераклад з рускай – Юля Цімафеева


© Дзмітры Строцаў, 2009

© Юля Цімафеева, пераклад, 2010

prajdzisvet.org

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Дзмітры Строцаў/ Дмитрий Строцев iconКруглый стол "современному театру – современная опера"
Участвуют: Василий Бархатов, Юлия Бедерова, Екатерина Бирюкова, Леонид Десятников, Андрейс Жагарс, Дмитрий Курляндский, Ольга Манулкина,...

Дзмітры Строцаў/ Дмитрий Строцев iconПрограмма школы управленца и инноватора
Мастер класс «Управление проектами». Работа по проектам. Тренеры: Кизеев Вениамин, Смолякова Светлана, Зернин Иван, Слободнюк Дмитрий,...

Дзмітры Строцаў/ Дмитрий Строцев icon«Созидание будущего – в осознании национальных традиций» Заместитель министра архитектуры и строительства Республики Беларусь Дмитрий Семенкевич дал интервью газете «На стройках Минска»
Дмитрий Игоревич, какова современная национальная архитектура Беларуси? Ее особенности и реализация в конкретных проектах?

Дзмітры Строцаў/ Дмитрий Строцев iconДмитрий донской
Дмитрий Иванович (Донской), его отец Иван Иванович (Красный), жена Дмитрия Донского Евдокия Дмитриевна, соратники: двоюродный брат...

Дзмітры Строцаў/ Дмитрий Строцев iconДмитрий Казаков Солнце цвета стали Ивар Ловкач 2 Дмитрий казаков солнце цвета стали
А ну стой! – Кусты в стороне от дороги зашевелились, и на открытое место выбрались несколько хмурых, оборванных мужиков. В руках...

Дзмітры Строцаў/ Дмитрий Строцев iconДмитрий петров: первая древнейшая это моя
Лингвистическом университете им. Мориса Тереза и переводил для всех президентов, какие у нас только были Этого могучего полиглота...

Дзмітры Строцаў/ Дмитрий Строцев icon«Дмитрий Фурманов» четырехпалубный теплоход проекта 302, навигация 2012 года
«Дмитрий Фурманов» четырехпалубный комфортабельный теплоход проекта 302, построенный в Германии. Прошел полную реконструкцию в 1995...

Дзмітры Строцаў/ Дмитрий Строцев iconС флагом "Варяга": Дмитрий Медведев призвал лидеров "двадцатки" поддерживать малый бизнес
Дмитрий Медведев в ходе визита в Сеул выступил на круглом столе по торговле и инвестициям бизнес-саммита "двадцатки", на котором...

Дзмітры Строцаў/ Дмитрий Строцев iconДмитрий Игнатьевич, совершенно явственно в Украине ощущается смена даже не президента, а неких стилей или эпох. Несет ли это нам, подобно весне, какие-то приятные перемены?
Известный политолог Дмитрий Выдрин рассказал нам о переформатировании украинского политикума и о следствиях изменения политического...

Дзмітры Строцаў/ Дмитрий Строцев iconДмитрий Котляревский Осень (стр. 1 / 1 ) капл и дмитрий Котляревский
Листва и ветвь осенние лежат — не повернуть, увы, часы назад! Иллюзии растают — первый снег. Лист пожелтелый с деревьев летит — видно,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка