Беларускі дзяржаўны універсітэт зага д




НазваБеларускі дзяржаўны універсітэт зага д
Дата канвертавання29.01.2013
Памер18.9 Kb.
ТыпДокументы
БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ


З А Г А Д

14.03.2006 г. № 76-АД


Аб парадку паўторнага паступлення студэнтаў,

якія займаюцца ў БДУ на платнай аснове,

на адпаведныя спецыяльнасці бюджэтнай формы

навучання ў 2006 годзе




У сувязі з падрыхтоўкай да прыёмнай кампаніі 2006 года


З А Г А Д В А Ю:


1. Дазволіць у 2006 годзе паўторнае паступленне на адпаведныя спецыяльнасці бюджэтнай формы навучання студэнтам БДУ, якія займаюцца на платнай аснове і не маюць акадэмічных запазычанасцей, толькі пасля адлічэння іх з ліку студэнтаў па ўласнаму жаданню (з абавязковым указаннем у заяве прычыны адлічэння — "для магчымасці паўторнага паступлення"). Абхадны ліст афармляць пры гэтым не патрэбна.

Студэнтам дзённай платнай формы навучання дазваляецца паўторна паступаць на дзённую або завочную бюджэтную форму навучання па той жа спецыяльнасці. Студэнтам завочнай платнай формы навучання дазваляецца паўторна паступаць на завочную або дзённую бюджэтную форму навучання па той жа спецыяльнасці.

2. Прыпыняць для студэнтаў, якія паўторна паступаюць на бюджэтную форму навучання, тэрмін дзеяння іх дагавораў аб платнай падрыхтоўцы спецыялістаў да 1 верасня 2006 года.

3. Праводзіць паўторнае паступленне на конкурснай аснове ў адпаведнасці з "Парадкам прыёму ў Беларускі дзяржаўны універсітэт на 2006 год".

4. Упраўленню кадраў (Клімковіч А. Д.) прадаставіць у прыёмную камісію звесткі аб наяўнасці вакантных бюджэтных месц па дзённай і завочнай формах навучання ў разрэзе асобных спецыяльнасцей і курсаў па стану на 10.07.2006 г. і на 5.08.2006 г.

5. Сакратарыяту прыёмнай камісіі (Малафееў В. М.) весці асобны ўлік студэн­таў БДУ, якія паўторна паступаюць на адпаведныя спецыяльнасці бюджэтнай формы навучання, і прадставіць ва ўпраўленне кадраў звесткі аб выніках конкурснага адбору да 10 жніўня.

6. Абітурыентаў, якія паспяхова вытрымаюць конкурсны адбор і будуць залічаны ў лік студэнтаў 1-га курса на бюджэтную форму навучання, пераводзіць для працягу навучання на старэйшыя курсы толькі пры наяўнасці вакантных бюджэтных месц на дадзеным курсе.

7. Узнаўленне ў лік студэнтаў БДУ асоб, якія не прайшлі конкурсны адбор, ажыццяўляць на аснове іх асабістых заяў шляхам пралангацыі раней дзейнічаўшых дагавораў аб платнай падрыхтоўцы спецыялістаў без аплаты за ўзнаўленне.

8. Кантроль за выкананнем дадзенага загада ўскласці на прарэктара па вучэбнай рабоце Самахвала В. В.

9. Упраўленню арганізацыйнай работы і дакументацыйнага забеспячэння (Анішчанка В. Д.) давесці дадзены загад да адпаведных структурных падраздзялен­няў універсітэта.


Рэктар

прафесар

В. І. Стражаў

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Беларускі дзяржаўны універсітэт зага д iconБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт на правах рукапісу
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, загадчык кафедры гісторыі паўднёвых І заходніх славян

Беларускі дзяржаўны універсітэт зага д iconЎ беларускі дзяржаўны універсітэт на 2006 год Парадак прыёму
Прыём у Беларускі дзяржаўны універсітэт ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Правіламі прыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы”, зацверджанымі...

Беларускі дзяржаўны універсітэт зага д icon«беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў»
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь І беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў запрашае да ўдзелу ў VІ міжнароднай...

Беларускі дзяржаўны універсітэт зага д iconБеларускі прафесійны саюз работнікаў адукацыі І навукі праспект Пераможцаў, 21, каб. 1307
Максіма Танка“,”Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт“ І ”Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы“ за ўдзел 3 чэрвеня...

Беларускі дзяржаўны універсітэт зага д iconУстанова адукацыі "Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка" Факультэт псіхалогіі Графік вучэбнага працэсу на
Установа адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка”

Беларускі дзяржаўны універсітэт зага д iconПагадненне паміж пярвічнай арганізацыяй прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў І адміністрацыяй Установы адукацыі "Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў" Раздзел Агульныя палажэнні
Бду культуры І мастацтваў І адміністрацыяй Установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў”

Беларускі дзяржаўны універсітэт зага д iconБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў
Крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў, паступаючых ва ўстанову адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў” у 2012...

Беларускі дзяржаўны універсітэт зага д iconБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў
Крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў, паступаючых ва ўстанову адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў” у 2011...

Беларускі дзяржаўны універсітэт зага д iconУа «беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт»

Беларускі дзяржаўны універсітэт зага д iconБеларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка зацвярджаю

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка