Прайшоў другі этап трэнінгаў па этнічнаму турызму




НазваПрайшоў другі этап трэнінгаў па этнічнаму турызму
Дата канвертавання01.11.2012
Памер21.28 Kb.
ТыпДокументы



Прайшоў другі этап трэнінгаў па этнічнаму турызму

(19-24.05.2012)

У межах рэалізацыі праекту міжнароднай дапамогі “Павялічэнне прывабнасці трансмежнага рэгіёна шляхам уключэння этнакультурных рэсурсаў у турыстычную дзейнасць (акронім “Вандроўка ў этнаказку”) пад эгідаю Сувальскай агратурыстычнай палаты адбыліся 5-ці дзённыя трэнінгі па этнічнаму турызму. Праект фінансуецца Еўрапейскай супольнасцю са сродкаў Еўрапейскага інструмента дабрасуседства і партнерства ў рамках праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва Польшча-Беларусь-Україна 2007-2013.

У трэнінгах прымала ўдзел сумесная польска-беларуская група спецыялістаў у галіне турыстычнай дзейнасці абодвух краін. Базай навучання быў абраны рэгіён Сувальшчыны – геаграфічна і культурна блізкі, а да таго ж турыстычна прывабны для Гродзеншчыны рэгіён.

Заняткі для ўдзельнікаў трэнінгаў праводзіліся спецыялістамі ў тырыстычным бізнэсе з Сувалак, Беластоку, Варшавы. Вялікую цікавасць уяўлялі запланаваныя ў межах праекту практычныя заняткі, што праводзіліся ў адметных для турыстычнай Сувальшчыны месцах: Нацыянальным парку “Вігры”, былым камедульскім кляштары ў Віграх, міжнародным “Цэнтры дыялогу” у Краснагрудзе, у “Манюўка” у Новай Всі, цэнтры спорта і адпачынку ў Сувалках, ваяводскім цэнтры спорту і адпачынку “Шэльмэнт”, сувалкаўскім аквапарку .

Разам з тым, удзельнікі наведалі шэраг турыстычных аграсядзіб у рэгіёне, якія мэтанакіравана і даволі паспяхова вядуць свій бізнэс з апорай на этнічны турызм. Сярод іх: “Музей Вёскі” у Пуньску, “Асада Яцвяжска-Пруска” ў Ашкіянах, Цэнтр “Сілайнэ” і інш.

З уражанняў ўдзельнікаў трэнінгаў:

Таццяна Васюкевіч: “Спадабалася вялікая практычная частка: было на што паглядзець. У прыватнасці, цікавыя аграсядзібы – вельмі арыгінальны выгляд у спалучэнні з непасрэдным турыстычным прызначэннем. Таксама вялікае захапленне выклікалі паркі, якіх на Сувальшчыне даволі шмат, але якія культурным ландшафтам выразна адрозніваюцца ад беларускіх паркаў. З экскурсійнай праграммы таксама спадабалася экскурсія па Сувальскім аквапарку”.

Таццяна Вялічка: “Больш за ўсё спадабаліся выязныя экскурсіі. Найбольшае уражанне пасля сябе пакінула агратурыстычная сядзіба “Сад казак”.

Аліна Раматоўская: “Спадабаўся занятак, які праводзіла Івона Гурска, прысвечаны выкарыстоўванню культурнай спадчыны ў турыстычнай дзейнасці. Добрыя веды пакідаюць таксама заняткі ”на выездах”, якія практычна дэманструюць працэс і вынікі турыстычнай дзейнасці”.

Годны ўзровень арганізацыі трэнінгаў быў дасягнуты дзякуючы творчай і зладжанай дзейнасці арганізатараў і партнёраў праекту “Вандроўка ў этнаказку” па беларускім і польскім баку – Віталія Карнялюка, Вікторыі Кергет, Ганны Печынскай, Ігара Кергета, Сяргея Раманава, Эльжбеты Недзейка, Віалеты Сянькоўскай, Рэнаты Закшэўскай.





Financed by the European Union
under the European Neighbourhood and

Partnership Instrument




http://www.grsu.by/ru/news/1_1440.html

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Прайшоў другі этап трэнінгаў па этнічнаму турызму iconМаіх ты дзяцей?
Прайшоў дзед градку з капустай, прайшоў градку з бурачкамі, прайшоў градку з маркоўкай… а вось І рэпка. Толькі нахіліўся дзед рэпку...

Прайшоў другі этап трэнінгаў па этнічнаму турызму iconЦі гатовы І вы пусьціць свой джып на мэталялом?
Перадапошні сёлета этап джып-трыялу ў гэтыя выходныя прайшоў у Магілёве. Пра экстрэмальнае захапленьне нябедных беларусаў – Ігар...

Прайшоў другі этап трэнінгаў па этнічнаму турызму iconДругі год запар аддзелы па справах моладзі, фізічнай культуры спорту І турызму райвыканкама сумесна з раённай арганізацыяй брсм наладжваюць для браслаўчан
Прыехалі на “Браслаўскі грыб 2012” каманды ўстаноў І арганізацый, сем’і, тыя, хто пажадаў выступаць індывідуальна. Усяго да удзелу...

Прайшоў другі этап трэнінгаў па этнічнаму турызму iconТэма сачынення №0 для ўступнага іспыту па дысцыпліне "Творчасць"
Творчасць” (другі этап – субяседаванне) для абітурыентаў спецыяльнасці 1-23 01 08-01 “Журналістыка (друкаваныя смі)”, спецыялізацыя...

Прайшоў другі этап трэнінгаў па этнічнаму турызму iconУ выходныя, 6-7 кастрычніка ў Магілеве прайшоў чацьверты этап па-за дарожных спаьорніцтваў "Баброў-Джып-Трыял" на кубак Нацыянальнага алімпійскага камітэту
Беларусі мотакросавых трас “Экстрым-парк”. Магілеўская філія дтсааф дае магчымасьць карыстацца гэтай трасай у мікрараёне Фаціна ўжо...

Прайшоў другі этап трэнінгаў па этнічнаму турызму iconСёньня ў Беларусі ўступіла ў дзеяньне новая рэдакцыя закона "Аб турызьме". Паводле намесьніка міністра спорту І турызму Чэслаў Шульгі, "закон сыходзіць з таго
У адпаведнасьці зь Нацыянальнай праграмай разьвіцьця турызму да 2010 году ў Беларусі будзе створана больш за 200 новых аб’ектаў турыстычнай...

Прайшоў другі этап трэнінгаў па этнічнаму турызму iconАддзел адукацыі камянецкага райвыканкама
Народнай газеты”) выбіраюцца па два, якія выйдуць у другі этап (ён будзе працягвацца з сакавіка да мая) – у ім з раённых лідараў...

Прайшоў другі этап трэнінгаў па этнічнаму турызму iconУ выходныя, 6-7 кастрычніка ў Магілеве прайшоў чацьверты этап па-за дарожных спаьорніцтваў "Баброў-Джып-Трыял" на кубак нацыянальнага алімпійскага камітэту
Нак. Магілеў абраны не выпадкова – джып-трыял там праходзіць у вельмі спрыяльных умовах адной зь лепшых ня толькі на Беларусі мотакросавых...

Прайшоў другі этап трэнінгаў па этнічнаму турызму icon«Классический этап становления экономической социологии.»
Первый этап "классическая экономическая социология" (середина XIX начало 20-х годов XX в.) 6

Прайшоў другі этап трэнінгаў па этнічнаму турызму iconСацыяльныя сеткі, мабільны офіс І іншыя магчымасці інтэрнэта для палітычных І грамадскіх актывістаў
...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка