А бабця спявала сваю песню… Ціха, асіплым голасам. Спявала не для мяне, для сябе. Глядзела сваімі добрымі вачыма ў вакно І спявала. Спявала аб тым, каб я




НазваА бабця спявала сваю песню… Ціха, асіплым голасам. Спявала не для мяне, для сябе. Глядзела сваімі добрымі вачыма ў вакно І спявала. Спявала аб тым, каб я
Дата канвертавання28.10.2012
Памер34.28 Kb.
ТыпДокументы
Ззяй, ззяй, мая зорка…

А бабця спявала сваю песню… Ціха, асіплым голасам. Спявала не для мяне, для сябе. Глядзела сваімі добрымі вачыма ў вакно і спявала. Спявала аб тым, каб я знайшоў сваё шчасце, каб не збіўся са шляху. Зоркі міргацелі ў такт яе голасу. Вецер сцішана калыхаў галіны дрэў, шапацела лісце. Толькі доўбаная лядоўня у суседнім пакоі тарахцела… Але бабця спявала сваю песню асіплым голасам, ціха. І я абавязкова засынаў. Маліўся, слухаў песню і засынаў. Засынаў з нечым цёплым на душы. З нечым няясным, шчымлівым, цёплым.

Бабці не стала. Шукаў работу і хапаўся за першае, што пападалася. Кожнага разу з належным энтузіазмам. І кожнага разу думаў, што вось гэта менавіта тая справа, якая ёсць маім наканаваннем. Я шмат думаў, пра гэтае сваё наканаванне. Мы ўсе народжаныя, каб нешта зрабіць. Але не проста зрабіць, як там пачыніць кран, ці забіць цвік, ці нават дом пабудаваць, а нешта такое, што будзе мне і ўсім карыснае на ўсе гады. Я быў мерчэндайзерам, працаваў у сецевым маркецінгу, слесарам, на лесапілцы, некалькі дзён у школе выкладчыкам. Спрабаваў пісаць вершы і прозу. Але кожнага разу я лягаў спаць і з трывогай разумеў, што нічога не выходзіць. Будучыня не складваецца ў прыгожую экебану. Будучыня не становіцца празрыстай, як вада з крыштальна чыстай крыніцы. А акутваецца цемрай. Я згадваў бабуліну песню і горкае пачуццё непрыкаянасці ахопвала мяне. Я прыходзіў у царкву і спадзяваўся аднайсці там сваю зорку, сваё наканаванне. Але з агідай глядзеў на фанатыкаў і разумеў, што мой Бог заўсёды са мною.

Я мог шмат чаго, але не адчуваў асалоды ад гэтага, бо не ведаў, навошта ўсё гэта. А потым… мы сутыкнуліся ў метро. Выпадкова. Нехта штурхнуў яе, а яна трапіла мне ў абдымкі. Рэфлектыўна абняў яе, вядома. Проста, такі натоўп… штурханіна. Яна паглядзела на мяне знізу ўверх і… Я маліўся ў дзяцінстве і, калі закрываў свае вочы перад іконай, яе вочы паўставалі перада мною. Як нейкае вар’яцтва. Нешта ўва мне замкнула, як у той лядоўне, калі я яе вырубіў нарэшце. Яна, ну, дзяўчына, папрасіла прабачэння, а я, замест таго каб сказаць: “нічога, нічога”, спытаў яе, што яна робіць сёння ўвечары.

Гэта было, як у сне. Імгненнае па мерках галатыкі сутыкненне атамаў, што прывяло да магутнага выбуху энэргіі. І я зразумеў. Зразумеў, што павінен аддацца каханню цалкам. Як жывёлы цалкавіта аддаюцца паляванню. Як змяя цалкавіта мяняе сваю скуру, так і я павінен быў змяніцца, перетварыцца не нешта новае. Тое, ад чаго ўсе наступныя пакаленні будуць узгадаваць маё ім’я і плакаць ад шчасця. І я аддаваўся каханню…

Але з цягам часу яна пачала аддаляцца ад мяне. Гэтая дзяўчына. Я маліўся ёй у дзяцінстве… З ёй няяснае пачуццё, стала светлым, усеабдымным. Я шукаў і знайшоў. Але тут і я пачаў разумець, што нешта не так. Штосьці пайшло ў ненайлепшы бок. Я спалохаўся. Спалохаўся, што за месяц нашых сустрэч нічога грандыёзнага так і не сталася. Але яшчэ я вельмі добра ведаў, што толькі яна можа быць маім наканаваннем. Бо калі гэта не яна, то хто? Ну хто? Яна стала аддаляцца ад мяне. Я тэлефанаваў, пісаў лісты. Звязваўся з ёй праз сяброў. Але яна не адказвала. Гэта пачало мяне раздражняць. Я перастаў маліцца перад сном. Але не… перастаў яшчэ раней, як толькі мы пачалі сустракацца. А яна мяне пачала раздражняць тым, што хоча, а гэта было відавочна, кінуць мяне. Ведаеце, як бы вы верылі ў тое, што зоркі не падаюць, а яны раз, і пападалі ўсе аднім махам. Вось такое было адчуццё. Вось яна стала, як тая лядоўня. А бабці не было, каб яна мне спявала тую сваю песню, каб я спаў ціха-мірна. Трэ было неяк гэта вырашаць. Я не мог яе адпусціць. Калі выпушчу яе, выйдзе, што я пасрэднасць нейкая. Што няма ў мяне наканавання ніякага. Але ж яна тады хто мне?..

І я прыйшоў аднойчы ноччу да яе. Я быў абсалютна цвярозы. І спытаў: хто ты мне? Ніхто. Яна мне адказала. Ніхто. А голас, голас яе быў, як тарахценне той старай лядоўні. Такі абрыдлы. Не ведаю чаму, але мне адразу згадаліся словы з бабулінай песні. Раней я ніколі іх не ўзгадваў. Ззяй, ззяй, мая зорка… так заўсёды пачыналася яе песня. І так заўсёды завяршалася. І званочкі нейкія, адкуль званочкі, думаю. А яна спужалася. Глядзіць на мяне і кажа, каб я пайшоў сабе. А куды я пайду? Што я буду без яе рабіць? Я… Я не мог пайсці без яе. Я сказаў што люблю яе. Яна адказала, што мяне не любіць. Ну, нічога, думаю, зараз адумаецца… Я папрасіў мне заспяваць. Яна адмовілася. Я хацеў яе абняць, каб павярнуць тое шчымлівае пачуццё асалоды, якое хацела мяне пакінуць, але мяне адштурхнулі. Груба. Яна зараўла, хацела закрычаць, але я закрыў ёйны рот далонню. Каб заткнулася. Каб маўчала, калі спяваць не ўмее. Адкуль званочкі? І тут я ўцяміў, што гэтыя званочкі звіняць у такт маёй песні. І я пачаў спяваць. Ззяй, ззяй, мая зорка… Хацеў, каб яна зразумела, што яна мая сапраўдная і адзіная зорка. Але пачала вырывацца, царапацца, кусацца. Навошта, кажу, што ты робіш? І даў ёй ляпаса. Як бы… так, не вельмі моцна. Пабегла на кухню. Там схапіла нож. Я за ёй. Думаю, здурэла, ці што? А мне ў бок нажом як тыцне. Балюча, халера. Я ўдарыў яе мацней. Схапіў яе за руку і вырваў нож. І так гэтыя званочкі ў галавае задзвінелі громка, рэхам, што я не вытрымаў. Схапіўся за галаву, ну ўсё, думаю, капец мне. Выраніў нож. Сеў на падлогу. А тут яна да мяне, са сваім абрыдлым голасам лядоўні. І я яе выключыў. Яна засіпела, нібы закараціла яе, як тады, з лядоўняй, схапілася за месца, куды лёгка ўвайшоў нож. Амаль што ў сэрца. І, размазваючы кроў па падлозе, папаўзла на гаўбец. Што яна там забыла? А яна раз, і кінулася ўніз. Дура, ці як? Але тут ужо нічога не паробіш. Я пачуў рэзкі ўдар. Прызямлілася. Мягкай пасадкі, думаю. І такая лёгкасць нейкая… так добра стала. Як тады, калі бабця спявала сваю песню…

Ціха, асіплым голасам. Спявала не для мяне, для сябе. Глядзела сваімі добрымі вачыма ў вакно і спявала. Спявала аб тым, каб я знайшоў сваё шчасце, каб не збіўся са шляху.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

А бабця спявала сваю песню… Ціха, асіплым голасам. Спявала не для мяне, для сябе. Глядзела сваімі добрымі вачыма ў вакно І спявала. Спявала аб тым, каб я iconТолькі нябачнае ў цемрадзі мора ніяк не супакойвалася. Яно шумела, гуло, спявала. Пра што?
Яно шумела, гуло, спявала. Пра што? Пра вечнасць сусвету І імгненнасць зямнога жыцця? Хто ведае! Нават паэту не дадзена разгадаць...

А бабця спявала сваю песню… Ціха, асіплым голасам. Спявала не для мяне, для сябе. Глядзела сваімі добрымі вачыма ў вакно І спявала. Спявала аб тым, каб я iconСамае каштоўнае для мяне ў хрысціянскай веры гэта сакрамэнт Эўхарыстыі. Я часта задумваюся над тым, ці рашылася б я пайсці за Езусам Хрыстом, калі б Ён не
Езусам Хрыстом, калі б Ён не памёр за мяне, ці хапіла б у мяне мужнасці прысвяціць сябе Богу І быць Яму вернай, калі б Хрыстус не...

А бабця спявала сваю песню… Ціха, асіплым голасам. Спявала не для мяне, для сябе. Глядзела сваімі добрымі вачыма ў вакно І спявала. Спявала аб тым, каб я iconУрок беларускай мовы ў 4 класе
...

А бабця спявала сваю песню… Ціха, асіплым голасам. Спявала не для мяне, для сябе. Глядзела сваімі добрымі вачыма ў вакно І спявала. Спявала аб тым, каб я iconІнфармацыя аб дзейнасці І творчых дасягненнях калектыва Пінскай цэнтральнай гарадской бібліятэкі ў 2011 годзе
Пінска. Бібліятэка адчынена для кожнага, хто мае патрэбу атрымаць неабходную інфармацыю, пашырыць веды, карысна правесці свой вольны...

А бабця спявала сваю песню… Ціха, асіплым голасам. Спявала не для мяне, для сябе. Глядзела сваімі добрымі вачыма ў вакно І спявала. Спявала аб тым, каб я iconУрок беларускай мовы ў 4 " а " класе. Настаўнік Шалкевіч Т. Г
...

А бабця спявала сваю песню… Ціха, асіплым голасам. Спявала не для мяне, для сябе. Глядзела сваімі добрымі вачыма ў вакно І спявала. Спявала аб тым, каб я iconПублічныя лекцыі "urbi et orbi" андрэй кудзіненка
Кіно сон з адкрытымі вачыма. Сон персаніфікаваны міф. Беларускі кінематограф гэта проста міф, сон з зачыненымі вачыма ў зале для...

А бабця спявала сваю песню… Ціха, асіплым голасам. Спявала не для мяне, для сябе. Глядзела сваімі добрымі вачыма ў вакно І спявала. Спявала аб тым, каб я iconАднародныя члены сказа
Зямля пакрыта тоўстым пластом апалых лістоў І спелымі жалудамі. (В. В.); І ў няшчасці, І ў радасці без дружбы чалавеку нельга быць....

А бабця спявала сваю песню… Ціха, асіплым голасам. Спявала не для мяне, для сябе. Глядзела сваімі добрымі вачыма ў вакно І спявала. Спявала аб тым, каб я iconАбмяркоўваецца ўдзел беларускіх музыкантаў у першатравеньскім мітынгу апазыцыйных да ўлады камуністаў: Кася Камоцкая, Ігар Варашкевіч, Кроў, Зьміцер Бартосік
Музыкант Кроў: “Камуняк я на дух не перанашу, а выступіць іду не для ІХ, а для слухачоў, якія прыйдуць. Ці можа ў нас зараз так шмат...

А бабця спявала сваю песню… Ціха, асіплым голасам. Спявала не для мяне, для сябе. Глядзела сваімі добрымі вачыма ў вакно І спявала. Спявала аб тым, каб я iconКалядаваньне па-гарадзенску стала даступным для ўсіх
Я падумаў, што варта было б апісаць сцэнар калядаваньня, каб тыя, хто хоча калядаваць, мелі перад вачыма прыкладны ўзор. Паспрабаваў...

А бабця спявала сваю песню… Ціха, асіплым голасам. Спявала не для мяне, для сябе. Глядзела сваімі добрымі вачыма ў вакно І спявала. Спявала аб тым, каб я iconКаляровыя казкі з шэрай краіны
У адной шэра-шэрай краіне ёсць шэра-шэры горад. У тым шэра-шэрым горадзе стаіць шэра-шэры парк. У тым шэра-шэрым парку круціцца шэра-шэрая...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка