Зацверджана




НазваЗацверджана
Дата канвертавання01.11.2012
Памер133.53 Kb.
ТыпДокументы



ЗАЦВЕРДЖАНА


Пастанова

Міністэрства адукацыі

Рэспублікі Беларусь

21.10.2004 № 57


ПРАВІЛЫ ПРЫЁМУ

ВА ЎСТАНОВЫ, ЯКІЯ ЗАБЯСПЕЧВАЮЦЬ АТРЫМАННЕ

ВЫШЭЙШАЙ АДУКАЦЫІ, НА 2005 ГОД





  1. Дадзеныя Правілы рэгулююць парадак прыёму грамадзян на ўсе формы навучання (дзённую, завочную, вячэрнюю) ва ўстановы Рэспублікі Беларусь, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі, незалежна ад ведамаснай прыналежнасці і форм уласнасці.

  2. Права на атрыманне вышэйшай адукацыі ва ўстановах Рэспублікі Беларусь, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі (далей – ВНУ), маюць асобы, якія атрымалі агульную сярэднюю ці сярэднюю спецыяльную адукацыю.

  3. Грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, грамадзяне Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Казахстан, Кыргызскай Рэспублікі, Рэспублікі Таджыкістан, асобы беларускай нацыянальнасці, якія з’яўляюцца грамадзянамі замежных дзяржаў, маюць права ўдзельнічаць у конкурсе на атрыманне вышэйшай адукацыі ў дзяржаўных ВНУ на бюджэтнай аснове.

Парадак прыёму грамадзян іншых замежных дзяржаў вызначаецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, калі іншае не вызначана міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь.

  1. Колькасць бюджэтных месцаў для прыёму абітурыентаў на атрыманне вышэйшай адукацыі ў дзяржаўныя ВНУ вызначаецца кантрольнымі лічбамі прыёму па формах атрымання адукацыі, якія зацвярджаюцца заснавальнікамі ў межах сродкаў, вызначаемых бюджэтам.

Колькасць месцаў для прыёму абітурыентаў у дзяржаўныя ВНУ на навучанне за аплату фізічнымі і юрыдычнымі асобамі звыш кантрольных лічбаў прыёму, а таксама ў прыватныя ВНУ вызначаюцца ВНУ ў адпаведнасці з максімальнай колькасцю навучэнцаў, прадугледжанай спецыяльным дазволам (ліцэнзіяй) на адукацыйную дзейнасць.


5. Колькасць бюджэтных і платных месцаў для навучання ў дзяржаўных і прыватных ВНУ даводзіцца імі да ведама зацікаўленых штогод да 1 красавіка.

6. Другую і наступныя вышэйшыя адукацыі можна атрымаць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

7. Тэрміны прыёму дакументаў, уступных іспытаў і залічэння:

7.1 на дзённую форму атрымання адукацыі ў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Беларускі дзяржаўны універсітэт, Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт, установу адукацыі «Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт», Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, установу адукацыі «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь», установу адукацыі «Камандна-інжынерны інстытут Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь», установу адукацыі «Гомельскі інжынерны інстытут Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь»:

прыём дакументаў – з 1 па 15 ліпеня;

уступныя іспыты – з 17 па 20 ліпеня;

ва ўстановы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў», «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі»:

прыём дакументаў - з 1 па 6 ліпеня;

уступныя іспыты – з 7 па 20 ліпеня;

залічэнне на месцы, якія вызначаны кантрольнымі лічбамі прыёму – па 22 ліпеня;

залічэнне на атрыманне адукацыі на ўмовах аплаты – з 3 па 9 жніўня;

7.2 на дзённую форму атрымання адукацыі ў іншыя дзяржаўныя і прыватныя ВНУ:

прыём дакументаў– з 1 па 25 ліпеня;

уступныя іспыты – з 27 па 31 ліпеня;

залічэнне ў дзяржаўныя ВНУ на месцы, якія вызначаны кантрольнымі лічбамі прыёму, – па 2 жніўня;

залічэнне на атрыманне адукацыі на ўмовах аплаты на дзённую форму навучання – з 3 па 9 жніўня;

7.3 на завочную і вячэрнюю формы атрымання адукацыі ў дзяржаўныя і прыватныя ВНУ (акрамя ВНУ сельскагаспадарчага профілю):

прыём дакументаў – з 1 па 12 жніўня;

уступныя іспыты – з 14 па 19 жніўня;

залічэнне ў дзяржаўныя ВНУ на месцы, якія вызначаны кантрольнымі лічбамі прыёму – па 21 жніўня;

залічэнне на атрыманне адукацыі на ўмовах аплаты – па 23 жніўня;


7.4 на завочную і вячэрнюю формы атрымання адукацыі ў ВНУ сельскагаспадарчага профілю:

прыём дакументаў – з 1 па 30 лістапада;

уступныя іспыты – з 1 па 20 снежня;

залічэнне на месцы, якія вызначаны кантрольнымі лічбамі прыёму і на ўмовах аплаты, – па 25 снежня.

8. Асобы, якія жадаюць прыняць удзел у конкурсе на атрыманне вышэйшай адукацыі, падаюць асабіста або па пошце ў прыёмную камісію ВНУ наступныя дакументы:

заяву на імя рэктара;

арыгінал дакумента ўстаноўленага адзінага ўзору аб адукацыі адпаведнага ўзроўню;

арыгіналы сертыфікатаў цэнтралізаванага тэсціравання, праведзенага ў Рэспубліцы Беларусь у бягучым годзе;

медыцынскую даведку па форме, устаноўленай Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь;

выпіску з працоўнай кніжкі (для тых, хто працуе);

даведку сельскага выканаўчага камітэта, якая пацвярджае пастаяннае пражыванне ў сельскіх населеных пунктах;

даведку службы занятасці насельніцтва (для тых, хто знаходзіцца на яе ўліку);

6 фотакартак памерам 3x4;

копію пасведчання аб нараджэнні – для асоб беларускай нацыянальнасці, якія з’яўляюцца грамадзянамі замежных дзяржаў і пражываюць на іх тэрыторыі;

дакумент, які пацвярджае вучобу або работу (ці іншае) для тых, хто атрымаў агульную сярэднюю і сярэднюю спецыяльную адукацыю да 2005 года;

дакументы, якія пацвярджаюць права на ільготы.

Пашпарт або другі дакумент, які яго замяняе, прад’яўляецца абітурыентам асабіста.

9. Абітурыенты здаюць тры ўступныя іспыты: па беларускай ці рускай мове (на выбар) і два іспыты па профілі (напрамку) спецыяльнасці.

Уступныя іспыты праводзяцца ў форме: абавязковага цэнтралізаванага тэсціравання (далей – ЦТ) пры паступленні на дзённую форму атрымання адукацыі; цэнтралізаванага тэсціравання па жаданні абітурыентаў на платнай аснове; тэсціравання ці іншай форме (па рашэнні прыёмнай камісіі ВНУ).

Абітурыенты здаюць наступныя іспыты па профілі (напрамку) спецыяльнасці:

фізічны (навукова-педагагічны профіль)

– матэматыка (ЦТ), фізіка;

матэматычны (навукова-

педагагічны профіль)

– фізіка (ЦТ), матэматыка;

хімічны (навукова-педагагічны профіль)

– біялогія (ЦТ), хімія;

біялагічны (навукова-педагагічны профіль)

– хімія (ЦТ), біялогія;

экалагічны, медыка-фармацэўтычны, ветэрынарны, аграрны, харчаванне

– біялогія (ЦТ), хімія;

тэхніка-тэхналагічны

– матэматыка (ЦТ), фізіка;

хіміка-тэхналагічны

– матэматыка (ЦТ), хімія;

мовазнаўства, літаратуразнаўства (навукова-педагагічны профіль)

журналістыка

  • гісторыя Беларусі (ЦТ), літаратура (беларуская, руская);




  • гісторыя Беларусі (ЦТ), творчасць;

філасофскі, сацыялагічны, культуралагічны (навукова-педагагічны профіль)

– гісторыя Беларусі (ЦТ), Чалавек. Грамадства. Дзяржава;

гістарычны

– гісторыя Беларусі (ЦТ), сусветная гісторыя навейшага часу;

міжнародныя адносіны

– замежная мова (ЦТ), Чалавек. Грамадства. Дзяржава;

культура

– гісторыя Беларусі (ЦТ), творчасць;

фізічнае выхаванне і спорт

– біялогія (ЦТ), фізкультура;

педагогіка, псіхалогія, дэфекталогія

– гісторыя Беларусі (ЦТ), біялогія;

пачатковая адукацыя

– гісторыя Беларусі (ЦТ), матэматыка;

эканамічны

– замежная мова (ЦТ), матэматыка;

правазнаўства

– матэматыка (ЦТ), Чалавек. Грамадства. Дзяржава;

геаграфія, турызм

– матэматыка (ЦТ), геаграфія;

замежная мова

– гісторыя Беларусі (ЦТ), замежная мова;

ваенна-тэхнічны

– фізіка (ЦТ), матэматыка;

ваенна-агульнавайсковы

– гісторыя Беларусі (ЦТ), фізкультура;

ваенна-гуманітарны

– матэматыка (ЦТ), гісторыя Беларусі.

Пры падрыхтоўцы спецыялістаў па дадатковай спецыяльнасці (спецыялізацыі) у ВНУ другім уступным іспытам па профілі (напрамку) з’яўляецца прадмет, адпаведны гэтай спецыяльнасці (спецыялізацыі).

10. Па агульнаадукацыйных прадметах (фізіка, матэматыка, біялогія, хімія, замежная мова (англійская, нямецкая, французская, іспанская), руская мова, беларуская мова, гісторыя Беларусі) уступныя іспыты праводзяцца як цэнтралізаванае тэсціраванне па жаданні абітурыентаў на платнай аснове ў тэрміны, вызначаныя Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь (далей – Мінадукацыі).

Два абавязковыя ўступныя іспыты, адзін з якіх па беларускай ці рускай мове (на выбар), а другі абавязковы ўступны іспыт па профілі (напрамку) спецыяльнасці, для выпускнікоў 2005 года і папярэдніх гадоў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі, праводзіцца ў форме абавязковага цэнтралізаванага тэсціравання на бюджэтнай аснове ў тэрміны: па беларускай мове – 29 мая; па рускай мове – 5 чэрвеня і па профілі (напрамку) спецыяльнасці – у тэрміны, вызначаныя Мінадукацыі .

У абавязковым цэнтралізаваным тэсціраванні па жаданні могуць удзельнічаць абітурыенты, якія паступаюць на завочную і вячэрнюю формы атрымання адукацыі, а таксама на скарочаны тэрмін навучання дзённай формы атрымання адукацыі.

Абітурыенты маюць права здаваць уступны іспыт на бюджэтнай аснове ў форме абавязковага цэнтралізаванага тэсціравання не больш чым па адным з пералічаных прадметаў (матэматыка, фізіка, хімія, біялогія, гісторыя Беларусі, замежная мова (англійская, іспанская, нямецкая, французская), акрамя ВНУ медыцынскага профілю.

Абітурыенты, якія па ўважлівых прычынах не з’явіліся на ўступны іспыт па беларускай ці рускай мове (на выбар), які праводзіцца ў форме абавязковага цэнтралізаванага тэсціравання на бюджэтнай аснове, а таксама абітурыенты, якія не змаглі прыбыць у Рэспубліку Беларусь з тэрыторыі замежных дзяржаў на абавязковы ўступны іспыт па беларускай ці рускай мове (на выбар), здаюць дадзены іспыт 27 чэрвеня.

11. Трэці ўступны іспыт абітурыенты здаюць па профілі (напрамку) спецыяльнасці ў ВНУ у форме тэсціравання ці іншай (пісьмовы, вусны экзамен).

Вынікі цэнтралізаванага тэсціравання, праведзенага ў бягучым годзе на платнай і бюджэтнай аснове, могуць быць залічаны па рашэнні прыёмнай камісіі ў адпаведнасці з Парадкам прыёму ў адпаведную ВНУ ў якасці трэцяга ўступнага іспыта па профілі (напрамку) спецыяльнасці.

Абітурыенты з парушэннямі слыху, парушэннямі зроку і парушэннямі апорна-рухальнага апарату, якія па медыцынскіх паказаннях маюць права на навучанне ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне спецыяльнай адукацыі, пры адсутнасці медыцынскіх супрацьпаказанняў па выбранай спецыяльнасці здаюць усе ўступныя іспыты на ўсе формы атрымання адукацыі ў ВНУ.

12. Абітурыенты маюць права здаваць любы уступны іспыт па выбары на беларускай ці рускай мове.

13. Прыём абітурыентаў ва ўстановы медыцынскага профілю ажыццяўляецца толькі па выніках цэнтралізаванага тэсціравання на бюджэтнай і платнай аснове, праведзенага Рэспубліканскім інстытутам кантролю ведаў у бягучым годзе па прадметах уступных іспытаў – беларуская ці руская мова (па выбары абітурыента), хімія, біялогія. Парадак падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў у форме абавязковага цэнтралізаванага тэсціравання вызначаецца нарматыўнымі прававымі актамі, якія рэгулююць падрыхтоўку і правядзенне цэнтралізаванага тэсціравання.

14. Уступныя іспыты праводзяцца па праграмах, якія складаюцца на аснове адукацыйных стандартаў агульнай сярэдняй адукацыі і зацвярджаюцца Мінадукацыі.

Праграмы ўступных іспытаў па прадметах культуры, жывапісу, мастацтва, музыкі, архітэктуры і фізічнай культуры («творчасць») распрацоўваюцца і зацвярджаюцца заснавальнікам па ўзгадненні з Мінадукацыі.

15. Ацэнка ведаў абітурыентаў ажыццяўляецца па дзесяцібальнай шкале.

16. Абітурыенты, якія не з’явіліся на ўступныя іспыты без уважлівых прычын або атрымалі адзнакі 0, 1, 2 балы, да астатніх іспытаў і ўдзелу ў конкурсе на залічэнне не дапускаюцца.

Абітурыенты, якія не з’явіліся на ўступныя іспыты па ўважлівай прычыне, дапускаюцца па рашэнні прыёмнай камісіі ВНУ да іх здачы ў тэрміны, якія абмежаваны раскладам уступных іспытаў адпаведнай формы атрымання адукацыі.

17. Залічэнне ў ВНУ ажыццяўляецца па конкурсе ў адпаведнасці з колькасцю балаў, набраных абітурыентамі па выніках уступных іспытаў.

У выпадку, калі ўсе ўступныя іспыты праводзяцца ў форме цэнтралізаванага тэсціравання ці тэсціравання ў ВНУ, конкурс можа праводзіцца ў адпаведнасці з колькасцю балаў, набраных абітурыентамі па адпаведнай шкале ў залежнасці ад формы правядзення ўступных іспытаў.

Па рашэнні прыёмнай камісіі ВНУ конкурс можа праводзіцца: па ВНУ, па факультэце, па групе спецыяльнасцей, па спецыяльнасці, па спецыялізацыі.

18. Залічэнне на бюджэтныя месцы па ўсіх формах навучання (дзённая, завочная і вячэрняя), колькасць якіх вызначаецца прапарцыянальна пададзеным заявам, праводзіцца па асобным конкурсе сярод выпускнікоў:

устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі і знаходзяцца ў сельскай мясцовасці (далей – сельская ўстанова адукацыі). У конкурсе маюць права ўдзельнічаць выпускнікі, якія на момант атрымання агульнай сярэдняй адукацыі пражывалі ў сельскіх населеных пунктах не менш як два гады;

устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі і размешчаны ў іншых населеных пунктах (далей – гарадская ўстанова адукацыі).

У тых выпадках, калі конкурсны бал выпускнікоў сельскіх устаноў адукацыі аднолькавы або перавышае конкурсны бал выпускнікоў гарадскіх устаноў адукацыі, залічэнне ажыццяўляецца па агульным конкурсе.

19. Залічэнне абітурыентаў пры неабходнасці мэтавай падрыхтоўкі спецыялістаў ажыццяўляецца па асобным конкурсе згодна з даведзенымі планамі мэтавага прыёму да 20 % ад кантрольных лічбаў.

Абітурыенты, якія не залічаны па конкурсе на мэтавую падрыхтоўку, маюць права ўдзельнічаць у агульным конкурсе.

20. Без уступных іспытаў на адпаведныя спецыяльнасці на бюджэтныя месцы ў ВНУ залічваюцца:

пераможцы міжнародных і рэспубліканскай (дыпломы I, II, III ступені) прадметных алімпіяд, праведзеных Мінадукацыі і Беларускім дзяржаўным універсітэтам, ў бягучым навучальным годзе;

пераможцы міжнародных і рэспубліканскіх (дыпломы I, II, III ступені) алімпіяд і конкурсаў па прадметах мастацтва і культуры («творчасць»), якія праведзены Міністэрствам культуры ў бягучым навучальным годзе, у адпаведнасці з палажэннямі, узгодненымі з Мінадукацыі;

пераможцы рэспубліканскіх (дыпломы I, II, III ступені) алімпіяд і конкурсаў па фізічнай культуры па алімпійскіх відах спорту, якія праведзены Міністэрствам спорту і турызму ў бягучым навучальным годзе ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі, у адпаведнасці з палажэннямі, узгодненымі з Мінадукацыі;

пераможцы і прызёры алімпійскіх гульняў, чэмпіянатаў свету і Еўропы 2004, 2005 гадоў;

асобы, якія ўзнагароджаны нагрудным знакам лаўрэата спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў, студэнтаў і таленавітай моладзі.

21. Пераможцы міжнародных і рэспубліканскай (дыпломы I, II, III ступені) прадметных алімпіяд па інфарматыцы і астраноміі, праведзеных у бягучым навучальным годзе, залічваюцца ў ВНУ на бюджэтныя месцы без уступных іспытаў на спецыяльнасці фізіка-матэматычнага і тэхніка-тэхналагічнага профіляў.

Пераможцам абласных тураў рэспубліканскіх прадметных алімпіяд (дыплом I ступені), праведзеных Мінадукацыі ў бягучым навучальным годзе, залічваецца вышэйшы бал па адпаведнаму прадмету ўступнага іспыта.

Пераможцам рэспубліканскіх алімпіяд па беларускай і рускай мовах, якія праведзены Мінадукацыі і Беларускім дзяржаўным універсітэтам у бягучым навучальным годзе, пры паступленні на спецыяльнасці, дзе іспыт па беларускай ці рускай мове не адпавядае профілю (напрамку) абранай спецыяльнасці, выстаўляецца вышэйшы бал.

22. Па-за конкурсам, акрамя спецыяльнасцей, на якіх у 2004 годзе конкурс склаў 5 і болей чалавек на месца, залічваюцца:

дзеці-сіроты і дзеці, што засталіся без апекі бацькоў;

дзеці з сем'яў ваеннаслужачых або рабочых і служачых, што займалі штатныя пасады ў воінскіх часцях, якія загінулі (памерлі) ці сталі інвалідамі ў час праходжання ваеннай службы або працы ў складзе савецкіх войск на тэрыторыі дзяржаў, у якіх вяліся баявыя дзеянні, а таксама дзеці з сем'яў ваеннаслужачых, якія загінулі (памерлі) у мірны час пры праходжанні ваеннай службы;

дзеці з сем'яў асоб начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў, якія загінулі (памерлі) або сталі інвалідамі пры выкананні службовых абавязкаў на тэрыторыі дзяржаў, у якіх вяліся баявыя дзеянні, а таксама якія загінулі (памерлі) у мірны час пры выкананні службовых абавязкаў;

дзеці з сем'яў асоб начальніцкага і радавога складу органаў фінансавых расследаванняў Рэспублікі Беларусь, якія загінулі (памерлі) пры выкананні службовых абавязкаў;

інваліды I і II групы, а таксама дзеці-інваліды, якім не супрацьпаказана навучанне і якія могуць наведваць заняткі;

абітурыенты, якія маюць ільготы ў адпаведнасці з артыкулам 18 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпеўшых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС” (Ведамасці Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., № 10, арт. 111);

асобы беларускай нацыянальнасці, якія з’яўляюцца грамадзянамі замежных дзяржаў і пражываюць на іх тэрыторыі, па рэкамендацыях беларускіх суполак ці ўстаноў адукацыі, узгодненых да 15 сакавіка бягучага года з Мінадукацыі, на выдзеленыя заснавальнікам месцы ў межах кантрольных лічбаў прыёму, якія фінансуюцца за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў;

прапаршчыкі, ваеннаслужачыя, якія праходзяць службу па кантракце, зволеныя ў 2005 годзе ў запас і маюць рэкамендацыі вайсковых часцей, ваеннаслужачыя тэрміновай службы, якія праслужылі не менш аднаго года і маюць рэкамендацыі вайсковых часцей, у межах 10% кантрольных лічбаў залічваюцца ў ВНУ Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.

23. Пераважнае права на залічэнне пры аднолькавай колькасці балаў маюць:

інваліды III групы;

абітурыенты, якія маюць ільготы ў адпаведнасці з артыкуламі 19, 20, 23-25 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпеўшых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС”;

звольненыя ў запас ваеннаслужачыя, якія маюць ільготы, устаноўленыя заканадаўствам, і рэкамендацыі воінскіх часцей;

пераможцы абласных тураў рэспубліканскіх прадметных алімпіяд;

пераможцы рэспубліканскіх і абласных турніраў і конкурсаў па прадметах уступных іспытаў;

абітурыенты, якія ўзнагароджаны залатым, сярэбраным медалём ці скончылі ўстановы, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі (на аснове агульнай базавай адукацыі), з дыпломам з адзнакай;

абітурыенты, якія маюць больш высокі бал у сертыфікаце цэнтралізаванага тэсціравання па профільнаму прадмету.

24. На завочную і вячэрнюю формы атрымання адукацыі ў межах кантрольных лічбаў прыёму ў першую чаргу па конкурсе залічваюцца абітурыенты, якія маюць сярэднюю спецыяльную ці прафесійна-тэхнічную адукацыю або працуюць не менш як 6 месяцаў і паступаюць на адпаведныя ці роднасныя спецыяльнасці.

Па конкурсе залічваюцца іншыя абітурыенты у межах 20% ад кантрольных лічбаў прыёму, а таксама на вакантныя месцы, якія засталіся пасля залічэння вышэйпералічаных асоб па конкурсе.

25. На скарочаны тэрмін навучання па конкурсе ў межах кантрольных лічбаў ажыцяўляецца прыём абітурентаў, якія маюць сярэднюю спецыяльную адукацыю, пры ўмове выканання патрабаванняў адукацыйных стандартаў вышэйшай адукацыі па адпаведнай спецыяльнасці.

Абітурыенты, якія паступаюць на скарочаны тэрмін навучання, здаюць уступныя іспыты па профілі (напрамку) спецыяльнасці ці прадметах вучэбнага плана спецыяльнасці (па рашэнні прыёмнай камісіі).

26. На платную форму навучання ў дзяржаўныя ВНУ могуць залічвацца абітурыенты, якія не прайшлі па конкурсе на навучанне ў межах кантрольных лічбаў у гэтую ВНУ ці па агульным конкурсе ў іншую дзяржаўную ВНУ, пры ўмове адпаведнасці ўступных іспытаў.

  1. 27. У прыватныя ВНУ залічэнне ажыццяўляецца па конкурсе сярод абітурыентаў, якія:

вытрымалі ўступныя іспыты;

не прайшлі па конкурсе ў дзяржаўныя і прыватныя ВНУ, пры ўмове адпаведнасці ўступных іспытаў.

28. ВНУ ў месячны тэрмін з дня апублікавання дадзеных Правілаў прыёму вызначаюць Парадак прыёму ў адпаведнай ВНУ па ўзгадненні з заснавальнікам і Мінадукацыі.

29. Усе іншыя пытанні па прыёме, якія не адлюстраваны ў Правілах прыёму, вырашаюцца ВНУ ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Рэспублікі Беларусь.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Зацверджана iconЗацверджана загад 03. 01. 2012 № Факультатыўныя заняткі

Зацверджана iconЗацверджана
Аб навучанні без адрыву ад вытворчасці ў вышэйшых навучальных установах рэспублікі беларусь

Зацверджана iconЗацверджана на пасяджэнні
Арганізацыя адукацыйнага працэсу па прадметах прыродазнаўча-матэматычнага цыкла ў 2012/2013 навучальным годзе

Зацверджана iconЗацверджана загад 03. 01. 20112 графік правядзення класных І інфармацыйных гадзін на 2 паўгоддзе 2011/2012 навучальнага года

Зацверджана iconПадрыхтаваны ў адпаведнасці з Палажэннем аб парадку вядзення Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, якое зацверджана

Зацверджана iconЗацверджана
Грыгаровіч Ядвіга Дамінікаўна, доктар педагагічных навук, прафесар, рэктар установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры...

Зацверджана iconАршанскі раён
Падрыхтаваны ў адпаведнасці з Палажэннем аб парадку вядзення Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь,...

Зацверджана iconФ 20-014 Зацверджана
Прапазіцыйныя формулы. Таўталогіі, супярэчнасці, логікава эквівалентныя формулы. Прыклады

Зацверджана iconЗацверджана
Смолік Аляксандр Іванавіч, доктар культуралогіі, прафесар, загадчык кафедры гісторыі Беларусі І музеязнаўства Беларускага дзяржаўнага...

Зацверджана iconЗацверджана пастанова Мiнiстэрства
Дзiцячы сад-школа паказвае ў справаздачы звесткі толькi аб дзецях-дашкольнiках, якія знаходзяцца на рэжыме дашкольнай установы

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка