У беларусі разумеюць, што алімпійскія мэдалі мусяць быць "абсалютна чыстымі"




НазваУ беларусі разумеюць, што алімпійскія мэдалі мусяць быць "абсалютна чыстымі"
Дата канвертавання01.11.2012
Памер17.63 Kb.
ТыпДокументы
Hlod0608noch

У Беларусі разумеюць, што алімпійскія мэдалі мусяць быць “абсалютна чыстымі”


Сёньня Аляксандар Лукашэнка сустрэўся ў Менску з прэзыдэнтам Алімпійскага камітэту Кітая Лю Пэнам. Менавіта ў Пэкіне ў жніўні 2008-га году пройдуць чарговыя летнія Алімпійскія гульні. Пра тое, як да Алімпійскіх гульняў рыхтуецца Нацыянальная зборная Беларусі, паведамляе Ўладзімер Глод.


Калі весьці адлік ад сёньняшняга дня, дык да адкрыцьця пэкінскай Алімпіяды застаецца роўна 14 месяцаў. Менавіта 8-га жніўня 2008 году адбудзецца афіцыйнае адкрыцьцё самых прэстыжных спаборніцтваў на плянэце. Спартоўцы разыграюць аж 906 мэдалёў.


На колькі мэдалёў могуць разьлічваць алімпійцы Беларусі? З гэтым пытаньнем я зьвярнуўся да намесьніка міністра спорту ды турызму Беларусі Дзьмітрыя Шычко.


Спадар Шычко спачатку нагадаў вынікі трох апошніх Алімпіяд. У Атланце ў беларусаў было 15 мэдалёў, у Сыднэі – 17, у Афінах – зноў жа 15. І дадаў, што гэтая колькасьць дазваляла спартоўцам Беларусі ўваходзіць у лік 20 мацнейшых краінаў сьвету. Але гэтым разам будзе цяжэй, тлумачыць намесьнік міністра:


“Назіраецца тэндэнцыя, што з’яўляецца шэраг краінаў, якія пачынаюць пакрыху адшчыпваць ад мэдальнага пірага. Гэта – прадстаўнікі Афрыкі, Паўднёвай Амэрыкі. У розных дысцыплінах аб’яўляюцца раней невядомыя спартоўцы, якія робяцца канкурэнтаздольнымі на міжнароднай арэне”.


Якасная падрыхтоўка да Алімпіяды патрабуе вялікіх грошай. Упершыню заключаныя кантракты да канца алімпійскага цыклю з асноўнай групай патэнцыйных алімпійцаў і галоўнымі трэнэрамі ў кожным відзе спорту. Спадар Шычко ўдакладняе:


“Сёньня ў нас 160 стыпэндыяў прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. Плюс 200 іменных стыпэндыяў, якія нам дазволіў устанавіць урад. Вялікую дапамогу нам аказвае прэзыдэнцкі спартовы клюб, які таксама ўсталяваў 100 стыпэндыяў. Матэрыяльныя стымулы для алімпійцаў цалкам значныя”.


Тэмпэратура паветра ў Пэкіне падчас Алімпіяды можа даходзіць да 45 градусаў, а вільгаць да 95%. У такіх цяжкіх умовах існуе вялікая спакуса ўжываць допінгавыя сродкі. У Беларусі з гэтым зьбіраюцца весьці самую жорсткую барацьбу.Упершыню створаны Нацыянальны анцідопінгавы камітэт. А 19 беларусаў ужо атрымалі пасьведчаньні так званых допінгавых афіцэраў.


“Алімпійскія дасягненьні, алімпійскія мэдалі павінны быць абсалютна чыстымі ў пляне ўжываньня забароненых прэпаратаў. І гэта адна з самых сурьёзнейшых праблемаў сучаснага спорту”, -- цьвердзіць генэральны сакратар Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі Георгі Катулін.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

У беларусі разумеюць, што алімпійскія мэдалі мусяць быць \"абсалютна чыстымі\" iconПаняцце дакладнасці маўлення
Так, Арыстоцель лічыў, што калі маўленне незразумелае, то яно не дасягае мэты, Цыцэрон казаў, што ў словах павінен быць выбар дагэтуль,...

У беларусі разумеюць, што алімпійскія мэдалі мусяць быць \"абсалютна чыстымі\" iconШто за задачы ставяцца перад байцамі, якія, паводле ўнутраных статутаў, мусяць выканаць любыя загады начальства?
У беларусі бадай што кожнае сілавое ведамства мае сваю спэцпадразьдзяленьне для выкананьня складаных задачаў. Што за задачы ставяцца...

У беларусі разумеюць, што алімпійскія мэдалі мусяць быць \"абсалютна чыстымі\" iconВітаю! Алена, нейкай задаўгая праграма атрымалася. Што тут можна каратнуць?
Гэтым разам зноў без самаго дэпутата. Але ягоны памошнік – мужык, ветэран ворганаў. Дык западозрыць мяне ў сымпантыі па-просту немагчыма!...

У беларусі разумеюць, што алімпійскія мэдалі мусяць быць \"абсалютна чыстымі\" iconБеларусь наведаў прэзыдэнт Вэнэсуэлы Уга Чавэс. Разам з Аляксандрам Лукашэнкам ён дамовіўся пра тое, што Беларусь будзе здабываць нафту ў Вэнэсуэле, што ў гэтую
Лукашэнка заявіў, што погляды Беларусі І вэнэсуэлы на сьветабудову, міжнародныя праблемы (цытую) "абсалютна ідэнтычныя". Нагадаю,...

У беларусі разумеюць, што алімпійскія мэдалі мусяць быць \"абсалютна чыстымі\" iconЖурналістыя мусяць быць сумленнымі, справядлівымі І храбрымі пры зборы, рапартаваньні І падачы інфармацыі. Журналісты павінны
Пераклаў з ангельскай на беларускую А. Шпакоўскі з сайту: ‘Ethics Of Journalism’

У беларусі разумеюць, што алімпійскія мэдалі мусяць быць \"абсалютна чыстымі\" iconАлімпійскія міфы даваеннай Беларусі
Алімпіяды. На ІХ упершыню самастойнай камандай дэбютавала Польшча. Першым польскім алімпійскім прызёрам стаў коннік Адам Крулікевіч,...

У беларусі разумеюць, што алімпійскія мэдалі мусяць быць \"абсалютна чыстымі\" iconСкончыў музычную школу па клясе фортэпіана (ажно 8 клясаў!). Летась скончыў факультэт журналісткі бду. Двухразовы чэмпіён Беларусі па інтэлектуальных гульнях
Лічыць сябе “літаратурным аматарам”, а не прафэсіяналам, піша толькі ў часы натхненьня, пад настрой. Прызнаецца, што слава І вядомасьць...

У беларусі разумеюць, што алімпійскія мэдалі мусяць быць \"абсалютна чыстымі\" iconКаляндар дзён здароўя, спорту І турызму
...

У беларусі разумеюць, што алімпійскія мэдалі мусяць быць \"абсалютна чыстымі\" iconНа форумах парталу tut by ідзе абмеркаваньне сёньняшняга выказваньня Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што ён ганарыцца паважлівымі адносінамі ў Беларусі да
Бт заявілі, што кожны трэці з загінуўшых у Вялікай Айчыннай, — беларус. Uchinanchu: “Я таксама падзяляю папулярную думку, што 9 траўня...

У беларусі разумеюць, што алімпійскія мэдалі мусяць быць \"абсалютна чыстымі\" iconА. Скрыган: Мы лічым, што ў суду няма падставаў прыпыняць дзейнасьць пкб
Беларусі прыпыніў дзейнасьць Партыі камуністаў беларускай, якую ачольвае Сяргей Калякін, на шэсьць месяцаў. Судзьдзя Ганна Міхайлоўская,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка