1. Уводзіны. Стан сістэмы выхавання, напрамкі рэалізацыі Праграмы І чакаемыя вынікі




Назва1. Уводзіны. Стан сістэмы выхавання, напрамкі рэалізацыі Праграмы І чакаемыя вынікі
старонка1/3
Дата канвертавання01.11.2012
Памер349.69 Kb.
ТыпДокументы
  1   2   3
ПРАГРАМА


ВЫХАВАЎЧАЙ РАБОТЫ

ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

НА 2011 - 2015 ГАДЫ


Змест Праграмы:

1. Уводзіны

2.. Стан сістэмы выхавання, напрамкі рэалізацыі Праграмы і чакаемыя вынікі



3.  Структура сістэмы выхавання


4. Арганізацыйна-педагагічная мадэль установы адукацыі ( 2011-2015 гг. )


5. Мерапрыемствы па рэалізацыі асноўных напрамкаў выхавання навучэнцаў і дзяцей      дашкольнай установы на 2011-2015 гады


6. Аб ацэнцы эфектыўнасці выканання Праграмы


7. Указальнік скарачэнняў


1. Уводзіны



1. Праграма выхаваўчай работы ўстановы адукацыі на 2011 - 2015 гады (далей- Праграма) распрацавана ў адпаведнасці з артыкулам 95 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і на падставе “Праграмы неперарыўнага выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі ў Рэспубліцы Беларусь на 2011-2015 гады” (Нацыянальны рэестар прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 30.08.2011 №8/24085) і з’яўляецца неад’емлімай часткай арганізацыйна-педагагічнай мадэлі ўстановы адукацыі на 2011-2015 гады “Укараненне мадэлі адукацыйнага культурна-аздараўленчага цэнтра ва ўмовах функцыянавання вучэбна-педагагічнага комплекса”.

2. Агульнае кіраўніцтва па выкананню Праграмы ажыццяўляецца адміністрацыяй дзяржаўнай установы адукацыі "Вялікасельскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад- базавая школа Дзяржынскага раёна" (далей- установа адукацыі).

3. Праграма вызначае асноўныя напрамкі выхавання навучэнцаў і дзяцей дашкольнай установы і ўтрымлівае План мерапрыемстваў па рэалізацыі асноўных напрамкаў выхаваўчай работы ва ўстанове адукацыі на 2011-2015 гады згодна дадатку. Змест выхавання заснаваны на ідэалогіі беларускай дзяржавы, на агульначалавечых, гуманістычных каштоўнасцях, культурных і духоўных традыцыях беларускага народу, адлюстроўвае інтарэсы асобы, грамадства і дзяржавы. У адпаведнасці з артыкулам 18 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі мэтай выхавання з’яўляецца фарміраванне ўсебакова развітой, маральна сталай, творчай асобы навучэнца.

4. Асноўнымі задачамі дадзенай Праграмы з'яўляюцца:

• фарміраванне грамадзянскасці, патрыятызму і нацыянальнага самапазнання на аснове дзяржаўнай ідэалогіі;

• падрыхтоўка да самастойнага жыцця і працы;

• фарміраванне маральнай, эстэтычнай і экалагічнай культуры;

• авалодванне каштоўнасцямі і навыкамі здаровага ладу жыцця;

• фарміраванне культуры сямейных адносінаў;

• стварэнне ўмоў для сацыялізацыі і самаразвіцця асобы навучэнца.

5. Асноўнымі напрамкамі выхавання навучэнцаў з’яўляюцца:

  • грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне, накіраванае на фарміраванне ў навучэнцаў актыўнай грамадзянскай пазіцыі, патрыятызму, прававой, палітычнай і інфармацыйнай культуры;

  • ідэалагічнае выхаванне, накіраванае на фарміраванне ў навучэнцаў ведаў асноў ідэалогіі беларускай дзяржавы;

  • маральнае выхаванне, накіраванае на далучэнне навучэнцаў да агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей;

  • выхаванне культуры самапазнання і самарэгуляцыі асобы, накіраванай на фарміраванне ў навучэнцаў патрэбнасці ў самаразвіцці і сацыяльным узаемадзеянні, псіхалагічнай культуры;

  • выхаванне здаровага ладу жыцця, накіраванага на на фарміраванне ў навучэнцаў навыкаў здаровага ладу жыцця, фізічнае самаўдасканальванне;

  • гендэрнае выхаванне, накіранае на фарміраванне ў навучэнцаў прадстаўленняў аб ролі і жыццёвым прадназначэнні мужчын і жанчын у сучасным грамадстве;

  • сямейнае выхаванне, накіраванае на фарміраванне ў навучэнцаў каштоўнасцей адносінаў у сям’і і выхаванні дзяцей;

  • працоўнае і прафесіянальнае выхаванне, накіраванае на разуменне навучэнцам працы як асобаснай і сацыяльнай каштоўнасці, асмысленне прафесіянальнага выбару, сацыяльнай значнасці прафесійнай дзейнасці;

  • экалагічнае выхаванне, накіраванае на фарміраванне ў навучэнца каштоўнасных адносінаў да прыроды;

  • выхаванне культуры бяспечнай жыццядзейнасці, накіраванай на фарміраванне ў навучэнца адказных і бяспечных паводзінаў;

  • выхаванне культуры быта і адпачынку, накіраванае на фарміраванне ў навучэнца каштоўнасных адносінаў да матэрыяльнага акружэння;

  • сацыяльна-педагагічная падтрымка і аказанне псіхалагічнай дапамогі, накіраваныя на сацыяльную адаптацыю навучэнцаў і аптымізацыю адукацыйнага працэсу;

  • навукова-метадычнае і кадравае забеспячэнне выхавання, накіраванае на ўдасканальванне навукова-метадычнага суправаджэння працэсу выхавання і работы з кадрамі;

  • інфармацыйнае забеспячэнне выхавання, накіраванае на арганізацыю інфармацыйнага суправаджэння выхавання.

6. Мэтай Праграмы з’яўляецца стварэнне неабходных умоў (навукова-метадычных, арганізацыйных, кадравых, інфармацыйных) для фарміравання грамадзянскіх і патрыятычных якасцей навучэнцаў, развіццё сацыяльна значымай творчай асобы, засваенне навучэнцамі агульначалавечых гуманістычных каштоўнасцей, ідэалогіі беларускай дзяржавы, культурных і духоўных традыцый беларускага народу.

7. Рэалізацыя дадзенай Праграмы ажыццяўляецца праз канкрэтныя мерапрыемствы, накіраваныя на выкананне задач, вызначаных пунктам 4 гэтай Праграмы.

Выкананне мерапрыемстваў дазваляе павысіць эфектыўнасць усяго адукацыйнага працэсу. Педагагічныя работнікі могуць творча падыходзіць да рэалізацыі Прграмы з улікам інтарэсаў, запытаў, індывідуальных здольнасцей навучэнцаў і іх законных прадстаўнікоў.

8. Асноўнымі крыніцамі фінансавання дадзенай Праграмы з'яўляюцца паступленні фінансавых сродкаў з раённага бюджэта.

Дадатковымі крыніцамі фінансавання Праграмы з'яўляюцца сродкі ад пазабюджэтнай дзейнасці, а таксама іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

9. Рэалізацыя Праграмы дазволіць:

  • павысіць якасць выхавання навучэнцаў і выхаванцаў дашкольнай установы;

  • удасканаліць механізмы кіравання працэсам выхавання;

  • аптымізаваць выхаваўчую работу з улікам узроставых і індывідуальных асаблівасцей навучэнцаў;

  • ажыццявіць ідэалагічнае суправаджэнне працэсу выхавання;

  • забяспечыць пераемнасць і неперарыўнасць выхавання;

  • распрацаваць адпаведнае навукова-метадычнае забеспячэнне.



2. Стан сістэмы выхавання, напрамкі рэалізацыі Праграмы і чакаемыя вынікі


У нашай дзяржаве выхаванне разглядаецца як адзін з галоўных напрамкаў, рэсурсаў і механізмаў развіцця ўсіх сфер жыццядзейнасці чалавека, мэта выхавання – фарміраванне грамадзянскіх і патрыятычных якасцей навучэнцаў, развіццё сацыяльна значымай творчай асобы, засваенне навучэнцамі агульначалавечых гуманістычных каштоўнасцей, ідэалогіі беларускай дзяржавы, культурных і духоўных традыцый беларускага народу.

На першае студзеня 2012 года ў вучэбна-педагагічным комплексе дзіцячы сад-базавая школа навучаецца 41 навучэнец, з іх 6 першакласнікаў, дашкольную ўстанову наведваюць 6 выхаванцаў. Служаць справе адукацыі 18 педагогаў, 2 выхавальнікі; чатыры педагогі працуюць па сумясціцельству.

Падтрымка дзяржавы, зацікаўленыя адносіны выканаўчай улады, рост кампетэнтнасці і развіццё ініцыятывы аддзела адукацыі, удасканаленне ўпраўленчай дзейнасці, творчая штодзённая праца педагагічнага калектыва садзейнічала забеспячэнню стабільнасці функцыянавання і творчага развіцця сістэмы выхавання вучэбна-педагагічныя комплекса. Мэтанакіравана рэалізоўваліся Праграма развіцця адукацыі Дзяржынскага раёна на 2007-2011 г.г., фарміравалася ідэйна-маральная пазіцыя ўсіх удзельнікаў педагагічнага працэсу, створана адукацыйна-выхаваўчае асяроддзе, якое валодае механізмамі ўнутранага ўдасканалення для развіцця духоўнага і інтэлектуальнага патэнцыялу кожнага дзіцяці. Сістэма выхавання мае сваю адметнасць дзякуючы рэалізацыі на практыцы заяўленых каштоўнасцей, што сфармуляваны ў Канцэптуальных арыенцірах развіцця сістэмы адукацыі, у аснову якіх пакладзены ідэі педагогікі падтрымкі асобы дзіцяці.

Ідэалогія выхавання вучэбна-педагагічнага комплекса накіравана на тое, каб якасць адукацыі была падмацавана маральна здаровымі арыенцірамі ў выхаванцаў, фарміраваннем грамадзянска-патрыятычных пачуццяў, алгарытмаў маральных паводзін, навыкаў здаровага ладу жыцця, каб навучанне і выхаванне адпавядала патрэбам часу, асобы дзіцяці, сям’і, грамадства і дзяржавы.

Мы разумеем, што ад якаснай працы ўстановы адукацыі, выканання педагогамі высокай місіі, эфектыўнасці педагагічнай практыкі залежыць самаадчуванне, жыццё і дабрабыт насельніцтва мікрараёна, яго ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё, адносіны да ўлады, дзяржавы, экалагічная дзейсная свядомасць. А таксама залежыць і лёс дзяцей, будучае нашай краіны, іх шчасце, унутраныя маральныя нормы, здароўе, прафесійны выбар, моц іх будучых сем’яў – галоўных фактараў глабальнага ўстойлівага развіцця чалавечай супольнасці сельскага савета, раёна.

Патрэбна адзначыць, што выканаўчы камітэт Бараўскога сельскага савета ўдзяляе ўвагу пытанням выхаваўчай работы, арганізацыі адпачынку і працы навучэнцаў у летні перыяд, удасканаленню выхаваўча-прафілактычнай работы з падлеткамі, выкананню мерапрыемстваў па рэалізацыі ва ўмовах мікрараена Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24.11.2006 № 18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей ў нядобранадзейных сем’ях”.

Падсумоўваючы вынікі развіцця выхаваўчай дзейнасці за апошнія гады, неабходна адзначыць, што педагагічны калектыў у сваёй рабоце імкнуўся замацаваць станоўчае, выпрацаваць сістэму ў новым, а адміністрацыя – падтрымаць педагогаў, якія працуюць творча і добрасумленна, аб’ектыўна ацаніць вынікі выхаваўчага працэсу. У аснову кіравання сістэмай выхавання паклалі рэалізацыю комплексна-мэтавых праграм (“Падтрымаць чалавека”, “Інфарматызацыя адукацыі”, “Здольныя дзеці”, “Сям’я”, “Юны грамадзянін”, “Здароўе”).

Па большасці накірункаў дзейнасці педагагічны калектыў працуе сістэмна, рэалізуючы прынцыпы праграмна-мэтавага падыходу, вызначаючы праблемнае поле ўдасканалення дзейнасці і шляхі вырашэння праблем ў адпаведнасці з патрабаваннямі ўпраўлення адукацыі, райваканкома, запытаў бацькоў, грамадства.

Новы імпульс нададзены музейнай педагогіцы. Распрацаваны сучасныя формы арганізацыі і прадстаўлення краязнаўчай, навукова-даследчай, культурна-асветніцкай і сацыяльна-прапагандысцкай работы на базе краязнаўчага музея “Азбука роднай гісторыі і прыроды”. Выключнай падзеяй стала выданне кнігі “Маленькія хронікі Вялікага Сяла”.

Аптымальны вынік у вахаванні дзяцей будзе тады, калі створаны максімальна магчымыя ўмовы для арганізацыі выхаваўчага працэсу: прафесійна падрыхтаваны і неабыякавы педагог, які разумее свет дзяцінства; сацыяльна абароненае, жаданае ў сям’і дзіця, багатае адукацыйнае асяроддзе, развітая матэрыяльна-тэхнічная база. У такой установе навучэнец, выхаванец рэалізуе сваё права на адукацыю ў адпаведнасці са сваімі прыроднымі здольнасцямі і магчымасцямі; схільнасцямі і інтарэсамі; педагог развівае свае прафесійныя і асобасныя якасці; кіраўнік забяспечвае поспех дзейнасці навучэнцаў і педагогаў; калектыў працуе ў творчым пошукавым рэжыме; ва ўстанове гуманныя адносіны партнёрскага супрацоўніцтва, павагі і даверу становяцца нормай жыцця членаў калектыву; педагог, настаўнік забяспечвае ўмовы для пераводу навучэнца з аб’екта ў суб’ект выхавання, дае магчымасць дзіцяці быць самім сабой, не проста выкладае, а арганізуе вучэбна-пазнавальную дзейнасць. Якасны склад педагагічных кадраў у новым навучальным годзе наступны: з вышэйшай адукацыяй- 14 (78%) , з сярэдняй спецыяльнай- 4; з вышэйшай катэгорыяй- 4, з першай катэгорыяй- 8, з другой катэгорыяй- 5, без катэгорыі- 1.

На падставе самакантролю і самааналізу стану дзейнасці сістэмы выхавання, матэрыялаў ацэнкі дзейнасці ўстановы адукацыі аддзелам адукацыі Дзяржынскага райвыканкама вызначана праблемнае поле для дзейнасці на наступныя гады:

павышэнне агульнаадукацыйнага ўзроўню педагагічных кадраў;

развіццё дзіцячага руху, павышэнне колькаснага ахопу грамадскімі арганізацыямі (БРПА, БРСМ);

укараненне новых форм дашкольнага выхавання;

удасканаленне вучэбна-матэрыяльнай базы;

павышэнне эфектыўнасці работы з сем’ямі, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным стане.

Самая высокая каштоўнасць грамадства – дзеці; нараджэнне дзіцяці ў мікрараёне школы, дашкольнай установы на сяле – гэта свята, але за ім—адказнасць, клопат пра шчаслівае дзяцінства, педагагічнае суправаджэнне, па меры неабходнасці – ранняе выяўленне нядобранадзейнасці. На сённяшні дзень дэмаграфічная сітуацыя ў мікрараёне не дазваляе ўпэўнена праектаваць будучае.

Стварэнне здароўезберагальнай сістэмы ў дашкольнай установе, унутраны маніторынг арганізацыі работы па ахове жыцця і здароўя дзяцей забяспечваюць тэндэнцыю зніжэння ўзроўню іх захворвальнасці. Штогод на нарадах абмяркоўваюцца пытанні захавання, фарміравання, умацавання здароўя дзяцей ва ўстанове адукацыі, захавання гігіенічных экалагічных нарматываў школьнага асяроддзя, арганізацыі харчавання школьнікаў. Аднак неабходна больш актыўна і рэзультатыўна працаваць у гэтым напрамку.

Колькасць навучэнцаў, якія займаюцца фізічнай культурай і спортам у пазаурочны час недастатковая і, як вынік, часта нізкі ўзровень падрыхтоўкі і удзелу ў раённых спаборніцтвах.

Адной з галоўных задач па - ранейшаму застаецца ўмацаванне здароўя дзяцей, фарміраванне навыкаў здаровага ладу жыцця, плённае ўзаемадзеянне з медыцынскімі работнікамі. Задача адміністрацыі, педагогаў, абслугоўваючага персанала – стварыць ва ўстанове адукацыі ўмовы для жыцця і навучання, якія не пагоршаць здароўе дзяцей, а будуць садзейнічаць яго захаванню і умацаванню. Адпраўляючы дзяцей ў дашкольную ўстанову, школу, бацькі павінны быць упэўнены, што там будзе цёпла, светла, што дадому прыйдзе здаровае, без фізічных і душэйных траўм дзіця. Наша ўстанова павінны быць камфортнай і бяспечнай для дзяцей.

Арганізаванае выхаванне пачынаюцца з дашкольнай адукацыі. Павышэнне даступнасці дашкольнай адукацыі забяспечваецца за кошт развіцця новых форм яго арганізацыі: сямейная група на базе ўстановы адукацыі. Аналіз выканання дзяржаўнага стандарту “Дашкольная адукацыя. Гатоўнасць да школы”, паказвае, што 90% выпускнікоў дашкольнай ўстановы гатовы да навучання ў першым класе

Наяўнасць тэхнічнага забеспячэння не з’яўляецца паказчыкам высокага ўзроўню выхавання дзяцей, яно толькі сродак для рэалізацыі выхаваўчых мэт. А вядучую ролю адыгрывае кампетэнтнасць удзельнікаў выхаваўчага працэсу па выкарыстанні камп’ютарных і Інтэрнэт-тэхналогій, сайтаў.

На працягу апошніх гадоў педагагічны калектыў працаваў над павышэннем выхаваўчай ролі школы, фарміраваннем патрыятызму, грамадзянскай адказнасці, усведамлення прававых норм, духоўнасці і культуры, самастойнасці, талерантнасці, здольнасці да паспяховай сацыялізацыі.

Асновай выхаваўчай работы з’яўлялася дзейнасць дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб’яднанняў, вучнёўскага самакіравання. У нас маецца пярвічныя арганізацыі БРСМ, якая налічвае 5 членаў (з іх 2 – педагагічныя работнікі), піянерская дружына (ГА “БРПА”) з агульным ахопам дзяцей у 100% (19 піянераў + 16 акцябрат). Але варта адзначыць не высокі патэнцыял вучнёўскага самакіравання.

Развіццё асобы дзіцяці, яго творчых здольнасцей, інтарэсаў і запытаў ажыццяўляецца на ўсіх узроўнях агульнай базавай адукацыі. У 2011/2012 навучальным годзе дзейнічае 8 гурткоў і 1 спартыўная секцыя з ахопам 100% дзяцей.

Значная ўвага ў раёне надаецца развіццю і папулярызацыі дзіцячай творчасці. Гэта абумоўлена важнасцю і надзённасцю праблемы адукацыі таленавітых дзяцей. Але ў нас патрабуюць актывізацыі і ўдасканалення работы ў сферы мастацка-эстэтычнага выхавання; неабходна стварыць умовы для таго, каб ва ўстанове адукацыі атрымалі сваё належнае развіццё, падтрымку і прафесійнае кіраўніцтва мастацкай самадзейнасцю (напрыклад, у конкурсах “Дуэт-лідэр”, турыстычная песня і г.д.).

Якасць выхавання, задавальненне, развіццё адукацыйных запытаў, здольнасцей дзяцей сёння – стабільнае будучае заўтра. Неабходна навучыцца берагчы кожнае дзіця як асобу, бачыць ў ім будучае, а не імкнуцца пазбавіцца ад “цяжкіх” (а часам–проста неардынарных) дзяцей. Ва ўстанове адукацыі застаецца шмат праблем, звязаных з маральна-прававым, палавым выхаваннем, недастатковы ўзровень выхаванасці навучэнцаў. Многія з іх не разумеюць сваёй адказнасці за парушэнне агульнапрынятых норм маралі і права. Частка нашых дзяцей кураць, брыдкасловяць, удзельнічаюць ў правапарушэннях (у 2011 годзе – 1).

Дзякуючы Дэкрэту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24.11.2006 года № 18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей ў нядобранадзейных сем’ях”, мы маем сістэму абароны правоў і законных інтарэсаў дзяцей, якія маюць патрэбу ў гэтым на дзяржаўным узроўні, распрацаваны меры па прафілактыцы недабранадзейнасці, павышэнні адказнасці законных прадстаўнікоў за выхаванне дзяцей. У практыцы работы ўстановы павінны знайсці адлюстраванне ўсе віды падтрымкі асобы дзіцяці – сацыяльнай, прававой, здароўезберагальнай, псіхалагічнай, культуралагічнай, карэкцыйнай. У гэтым напрамку шмат робіцца, каб дзеці раслі ў спрыяльных сацыяльна-бытавых ўмовах, паспяхова пераадольвалі крызіс станаўлення, каб ім былі прывіты алгарытмы маральна-прававых паводзін, навыкі здаровага ладу жыцця. З мінулага навучальнага года дзейсную і практычную дапамогу аказвае ДР СПЦ у кансульціраванні, анкетаванні педагогаў, навучэнцаў, іх законных прадстаўнікоў, правядзенні дыягностык і семінараў; класныя кіраўнікі атрымоўваюць метадычныя і псіхалагічныя рэкамендацыі, даведкі па выхаванню дзяцей.

Разам з тым, работа па выяўленні і ўліку дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным стане, ахове іх правоў не заўседы вядзецца належным чынам: не выяўлены ўсе дзеці, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным стане, дзейнасць педагагічнага калектыву сканцэнтравана толькі на стадыі ярка выражанай сямейнай нядобранадзейнасці і асацыяльных паводзін непаўналетніх.

Выніковасць працы, якасць выхавання залежыць ад прафесіяналізму, кампетэнтнасці, ініцыятыўнасці, адказнасці педагагічных кадраў.

Большасць нашых педагогаў, класных кіраўнікоў – гэта людзі, якія аддаюць сваёй працы душу і сэрца, знаходзяць сваё асабістае шчасце ў шчасці і радасці дзяцей, гэта даследчыкі і эксперыментатары, да іх цягнуцца дзеці, з імі раяцца калегі, законныя прадстаўнікі навучэнцаў. Сваімі асабістымі якасцямі, сваім прафесіяналізмам паказваюць прыклад высокай маральнасці, чалавечай годнасці, дзяржаўнай адказнасці, бачаць мэту ў падрыхтоўцы выхаванцаў, навучэнцаў да жыцця ў грамадстве, вучаць быць здаровымі, паспяховымі, адказнымі і шчаслівымі грамадзянамі нашай краіны. Нашы педагогі маюць Ганаровыя граматы аддзела адукацыі і Падзякі начальніка аддзела адукацыі, Граматы абласнога ўпраўлення адукацыі.

Выхаванне – каштоўнасць асобасна-арыентаваная, і патрэбна разумець, што часта задавальняе не ўсіх. Разам з агульнымі паказчыкамі, дасягненнямі, станоўчай дынамікай неабходна дабівацца псіхалагічнага і фізічнага камфорту для кожнага выхаванца, на што і настройваецца ўся сістэма выхавання, работа кожнага педагога.

Паспяхова рэалізаваць закладзеныя ў Кодэксе Рэспублікі Беларусь аб адукацыі ідэі можна толькі ў тым выпадку, калі кожны работнік сістэмы адукацыі, якую б пасаду ён ні займаў, здолее спасцігнуць глыбінны сэнс дакумента, прыняць яго сэрцам, жыць у яго праблемным полі.


  1   2   3

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

1. Уводзіны. Стан сістэмы выхавання, напрамкі рэалізацыі Праграмы І чакаемыя вынікі iconРаздзел Уводзіны. Кароткая анатацыя праграмы
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25. 03. 2005г. №150, Праграмай развіцця сістэмы адукацыі Гродзенскай вобласці на 2011-2016...

1. Уводзіны. Стан сістэмы выхавання, напрамкі рэалізацыі Праграмы І чакаемыя вынікі iconПрацоўнае навучанне ў пачатковых класах арганічная састаўная частка адзінай сістэмы навучання, выхавання І развіцця вучняў
Працоўнае навучанне ў пачатковых класах — арганічная састаўная частка адзінай сістэмы навучання, выхавання І развіцця вучняў. Мэтай...

1. Уводзіны. Стан сістэмы выхавання, напрамкі рэалізацыі Праграмы І чакаемыя вынікі iconБібліятэкі цсдпб у 2002 годзе Дзейнасць бібліятэк цсдпб у межах рэалізацыі
Дзейнасць бібліятэк цсдпб у межах рэалізацыі "Праграмы развіцця культуры г. Мінска на 1999-2005 г г."

1. Уводзіны. Стан сістэмы выхавання, напрамкі рэалізацыі Праграмы І чакаемыя вынікі iconЛекцыя 11. Свет І Беларусь у міжваенны перыяд 1921 – 1939 гг
Удзел бсср ў стварэнні СССР. Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва ў Беларускай сср. Палітыка беларусізацыі, яе асноўныя напрамкі І...

1. Уводзіны. Стан сістэмы выхавання, напрамкі рэалізацыі Праграмы І чакаемыя вынікі icon«Мы школьнікамі сталі»
Мэта: падвесці вынікі работы па курсу “Уводзіны ў школьнае жыццё,”развіваць памяць, мысліцельную дзейнасць дзяцей, выхоўваць пачуццё...

1. Уводзіны. Стан сістэмы выхавання, напрамкі рэалізацыі Праграмы І чакаемыя вынікі iconВучэбнай трупы прафесшнальна-тэхшчнай
...

1. Уводзіны. Стан сістэмы выхавання, напрамкі рэалізацыі Праграмы І чакаемыя вынікі iconПлан па рэалізацыі праграмы
Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце, настаўнікі пачатковых класаў, настаўнікі-прадметнікі

1. Уводзіны. Стан сістэмы выхавання, напрамкі рэалізацыі Праграмы І чакаемыя вынікі iconЗацвярджаю: Дырэктар школы: Л. М. Герасімовіч
Педагагічны савет “Стан, праблемы І шляхі ўдасканалення дзейнасці педкалектыва па педагагічнай падтрымцы вучняў у сістэме асобасна-арыентаванага...

1. Уводзіны. Стан сістэмы выхавання, напрамкі рэалізацыі Праграмы І чакаемыя вынікі iconМерапрыемствы па рэалізацыі праграмы "Маладыя таленты" за 2010-2011 навучальны год
Арганізацыя работы гурткоў мастацка-эстэтычнай І тэхнічнай накіраванасці, спартыўных секцый

1. Уводзіны. Стан сістэмы выхавання, напрамкі рэалізацыі Праграмы І чакаемыя вынікі iconРаздзел 2 Мэты, задачы І прынцыпы дадзенай праграмы
Зацвердзіць прыкладаемую праграму выхавання дзяцей І падлеткаў у Астравецкім раёне на 2006-2010 гады

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка