Якуб колас 1882-1956 1




НазваЯкуб колас 1882-1956 1
старонка1/10
Дата канвертавання28.10.2012
Памер0.93 Mb.
ТыпДокументы
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   10
ЯКУБ КОЛАС

1882-1956


1


Якуб Колас, поруч з Янкам Купалам, з'яўляецца заснаваль-нікам навейшай беларускай літаратуры. 3 яго імем звязваецца ўяўленне аб асілках Беларускага Адраджэння, якія ўзялі на сябе цяжкую місію — абудзіць народ ад векавечнага сну, спрыяць ста-наўленню беларускай дзяржаўнасці, стварыць беларускую літаратурную мову, быць выразнікам народных пачуццяў і дум.

У сусветную літаратуру Якуб Колас увайшоў як «беларускі Га-мер», стваральнік паэтычнага эпасу беларусаў «Новая зямля» і «Сымон-музыка». Яго творчасць стала вытокам найвялікшых ідэйна-мастацкіх адкрыццяў і дасягненняў беларускай прозы, якую ён пачынаў выводзіць з зародкавага стану на еўрапейскі ўзровень. У творчасці Коласа ажыццявіўся сінтэз шматвяковых нацыянальных мастацкіх традыцый з культурнымі набыткамі ча-лавецтва. Беларуская літаратура ў яго паэзіі і прозе дасягнула сва-ёй творчай сталасці, пераадолела рэшткі правінцыйнасці і выйшла на сусветную арэну. Разам з Максімам Гарэцкім і Кузьмой Чорным Колас выводзіў нацыянальную прозу на шляхі рэалізму, узбагачаў яе мастацкую практыку і эстэтычную тэорыю творчымі набыткамі еўрапейскай літаратуры. Паэтычныя ідэалы агульнана-цыянальнага маштабу ён змог натуральна злучыць з рэалістычным пафасам, выяўленым у імкненні пераадольваць негатыўныя вынікі паднявольнага становішча беларусаў як нацыі і ствараць паэтыч-ную міфалогію беларускай рэчаіснасці.

Як і Янка Купала, Якуб Колас — геніяльны мастак слова, выразнік настрояў і ідэалаў беларускага грамадства першай паловы XX ст., носьбіт лепшых рысаў нацыянальнага характару, сапраўды народны пісьменнік.

Якуб Колас (Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч) нарадзіўся 3 лістапада (22 кастрычніка ст. стылю) 1882 г. у засценку Акінчыцы былога Мінскага павета ў сям'і малазямельных сялян. Бацька, Міхаіл Казіміравіч, у гэты час працаваў лесніком у каморы князя Радзівіла. Служба і падначаленае становішча вельмі пры-гняталі яго, і ён жыў мараю аб сваёй зямлі. Адной з невыгод лес-нікоўства было тое, што даводзілася ўвесь час па загаду ляснічага змяняць месца жыхарства. 3 1883 г. сям'я Міцкевічаў жыве ў лес-нічоўцы Ласток, водцаль ад людных мясцін. Толькі час ад часу заходзілі сваякі з роднай вёскі бацькоў Мікалаеўшчына ды заяз (176-177) джалі іншыя леснікі, а таксама аб'ездчыкі і розныя панкі з ляс-ніцтва. «Многа было гутарак, — успамінаў Колас, — аб лес-ніковым побыце, аб праявах службовага характару, аб адносінах паноў да лесніка. У гэтых адносінах многа было крыўднага і не-справядлівага да лесніка, і ў мяне з самага ранняга дзяцінства за-кідалася ў душу варожае пачуццё да паноў, а з часам яно яшчэ болыы узмацнілася» (Мушынскі М. I. Якуб Колас: Летапіс жыцця і творчасці. Мн., 1982. С. 42.). Пісьменніка ўжо тады захапляла наваколь-ная прырода: «У кожным моманце з'яў прыроды для мяне ўсё бы ло напоўнена глыбокай цікавасці і сэнсу, і кожны бачны элемент прыроды для мяне меў свой твар, сваю строга акрэсленую індывідуальнасць, сваё пэўнае жыццё, свядомае, адушаўлёнае. Жыў я пераважна сваім унутраным светам, светам вобразаў і лету-ценняў, пра што я нікому не казаў» (Колас Я. Зб. тв.: У 14 т. Т. 13. Мн., 1977. С. 72-73. Туг і далей спасылкі на гэта ввданне ў тэксце (рымскімі лічбамі абазначаны том, арабскімі — старонка).

У 1890 г. Міцкевічы пераязджаюць у леснічоўку Альбуць. Разам са старэйшьші братамі Уладзем і Алесем малы Костусь дзве зімы вучыцца ў «дарэктара», як называлі тады настаўнікаў, такіх самых дзяцей, але якія ўжо скончылі два-тры класы пачатковай школы. Альбуць знаходзілася на бойкім шляху, і ў хаце лесніка перабывала шмат рознага люду. Хлопчык уважліва слухаў працяглыя гутаркі новых людзей, няспынна пашыраючы свой за-пас ведаў аб свеце. Беды, што ішлі чарадою, а гэта і раптоўныя пераезды, і пажар, калі згарэла хата, абвастралі ўспрыманне нава-кольнага, вучылі разумець клопаты такіх жа беззямельных сялян-гаротнікаў. 3 1892 г. (па іншых звестках — з 1893) Кастусь вучыц-ца ў Мікалаеўшчынскай пачатковай школцы, дзе настаўнічаў Мікалай Феафілавіч Корзун. Закон Божы выкладалі спачатку Лаўр Якубовіч, затым Фёдар Сулкоўскі. У школу вазілі, а ўзімку дзеці жылі на кватэры, за якую плацілі дровамі, бульбай, мукой. Школ-ка ўяўляла сабой вялікі пакой, у якім займалася чатыры аддзя-ленні, каля сотні дзяцей, а настаўнік быў адзін на ўсіх. Кастусь умеў чытаць і пісаць, таму пачаў адразу з другога адцзялення, разам з братамі.

У бацькоўскай хаце побач з партрэтам Пушкіна вісеў і партрэт аднафамільца Адама Міцкевіча, і хлопчык адразу выхоўваўся ў маўклівай прысутнасці гэтьіх вялікіх ценяў. Бацька, як і дзядзька Антось, які жыў у сям'і брата, ведаў цану навукі — вёска Мікалаеўшчына, дзе абодва гадаваліся, вызначалася ўжо тады тым, што з яе асяроддзя выйшла нямала вясковых настаўнікаў, народнай інтэлігенцыі і што там існаваў культ кнігі, адукацыі, ду-хоўных адносін да свету. У школе Кастуся цікавілі вершы Пуш-кіна, Лермантава, Жукоўскага, Някрасава, захаплялі байкі Крылова. Пазнаёміўся ён і з вершамі Янкі Лучыны. Запомніўся хлопчыку момант, калі дзядзька Антось падараваў кніжку з бай-камі Крылова, якія і сам вельмі любіў, — «дадатак да «Нивы», на (177-178) кепскай паперы, з цьмяным шрыфтам, але даражэйшага па-дарунку ў той час я сабе не ўяўляў» (Лужанін М. Колас расказвае пра сябе. Мн., 1964. С. 61.). Неўзабаве ў астушковай торбе з'явіўся Пушкін: «Як я чытаў яго! Наўзахапкі і шкадуючы, пакідаючы на заўтра. Умацую кнігу дзе-небудзь у развіліне дрэва, у расошцы, і стаю ці танцую перад ёю, як перад абразом або перад люстэркам. Чытаю-чытаю, аж пакуль не вывучу старонку на памяць» (Там жа.).

Першаю спробаю сябе ў літаратуры былі байка «Лисица и ворона" і верш «Вясна», напісаныя ў 12 гадоў, а першым слухачом — бацька, якому Кастусь прачытаў «Вясну», і ён, спытаўшы, ці праўда, што сам напісаў, заплаціў першы ганарар — рубель. Бацька, паслухаўшы пахвалу настаўніка Корзуна, рашыў пусціць сына ў навуку, вызначыўшы тым самым яго далейшы лёс.

У 1898 г. Кастусь паступае ў Нясвіжскую настаўніцкую се-мінарыю «на казённы кошт». Перабольшваць значэнне яго выбару не даводзіцца: «Я не мог у той час, калі ішоў у навуку, — пісаў Колас, — кіравацца ідэямі служэння народу. У настаўніцкую се-мінарыю рыхтаваўся таму, што гэта семінарыя была найболей блізкай мне тэрытарыяльна, гэта была амаль адзіная дарога для навукі... Магчыма, што ў мяне і былі няясныя мары працаваць для народа» (XIV, 73). Адукацыя і выхаванне ў семінарыі не садзей-нічалі росту нацыянальнай самасвядомасці: яна будавалася «на прынцыпах ультраманархічных і патрыятычных» (XIII, 78). Усё, што нагадвала пра Беларусь, абсмейвалася і аплёўвалася. Калі бе-ларускае слова і пранікала ў семінарскія сцены, то хіба толькі дзе-ля забавы. У цэлым жа вучоба мела свае станоўчыя вынікі, бо Ко-лас пазнаёміўся з рускай літаратурай ды і з іншымі прадметамі болын сістэматычна. Да ўсяго на юнака моцна ўплываў выкладчык рускай літаратуры Ф. А. Кудрынскі, які цікавіўся этнаграфіяй Бе-ларусі і, як сведчыць данос дырэктара семінарыі, «даваў вучням кнігі толькі белетрыстычнага зместу (нават недазволеныя)» (3 жыццяпісу Якуба Коласа: Дакументы і матэрыялы. Мн., 1982. С. 84.). Вялікае ўражанне на Коласа зрабіла чытанне Кудрынскім апавядан-няў У. Караленкі «Лес шуміць» і «Сляпы музыка». Запомніўся і вечар, прысвечаны юбілею М. Гогаля, дзе «вучань 3 класа Міцкевіч прачытаў юбілейны верш». Пад уплывам Кудрынскага Колас запісаў шмат этнаграфічных матэрыялаў, апавяданняў-анекдотаў і «шмат аддаваў часу творчасці» (XIII, 77). Сярод запісаў ён аднойчы падклаў і ўласныя вершы на беларускай мове, якія выкладчык заўважыў. «Вось ваша сапраўднае прызванне», — ска-заў ён. На адным з семінарскіх вечароў Кастусь чытаў беларускія апавяданні «і меў вялікі поспех». Аднак было і іншае, як прыгадваў Колас: «Калі я чытаў на беларускай мове свае вершы, дзе я стараўся гаварыць пра сур'ёзныя рэчы, як наогул на ўсякай мове, то гэта выклікала непаразуменне і гучала для вушэй маіх (178-179) слухачоў дысанансам» (XIII, 78). Тым не менш семінарыст Міцкевіч упарта пісаў па-беларуску і ўсё больш пераконваўся ў тым, што беларуская мова мае такое ж права на жыццё, на развіццё, на ўжыванне ў школе і паўсюль, як і ўсялякая іншая мо-ва. Вельмі прыгаятала яго думка, што не было відаць перспектыў развіцця роднай мовы: «Я перажываў цяжкія горкія хвіліны горкага ўсведамлення, што мае творы не будуць мець ходу і бе-ларуская мова не будзе мець прызнання» (XIII, 78—79).

У сценах настаўніцкай семінарыі Якуб Колас паспрабаваў сябе і ў прозе, напісаўшы аповесць-нарыс «Наша сяло, людзі і што робіцца ў сяле». У гэтым творы відавочны ўплыў Гогаля, і аўтар не тоіць сваіх літаратурных сімпатый. Герой — аўтар запісаў Карусь Лапаць, па ўзору Рудога Панька, узяўся апісваць побыт землякоў-мікалаеўцаў: «3 чаго тут пачаць пісаць? Хоць бы паглядзець, як людзі пішуць. Ох, добра пісаў Гогаль (як шчэ хадзіў я ў школу, чытаў троха Гогаля). Вот хіба была галоўка! Як скажа што, усё роўна як наш муляр Мацюта глінаю ў сцену ўлепіць. А я вот ду-маю, і ніяк нічога ні выходзіць» (IV, 286). Ацнойчы Кастусь за-стаўся на зімовыя канікулы ў інтэрнаце і збіраўся прачытаць з паўсотню кніжак па праграме, але натрапіў на «Вечары на хутары каля Дзіканькі» і ўжо не расставаўся з імі, вяртаючыся да першых старонак: «Глыбіня і праўда паказу, непараўнаная прыгажосць апісанняў, цудоўная мова, што пералівалася сонечным гумарам, грозная і вялікасная, — усё гэта хвалявала, захапляла, прымушала задумвацца.

Гогаль раскрываў перада мной жыццё народа, і ў новым святле паўставала ўсё навакольнае: беднасць і забітасць беларускага ся-лянства, прыгаечанага панствам» (XII, 188).

Колас у сваім творы пераймаў не толькі вонкавыя прыёмы Гогаля (фальклорнасць, узнёслы лірызм, гумар, увага да па-драбязнасцей), але шукаў уласную сцяжыну ў творчасці. У яго былі свае перавагі, бо ніхто не ведаў так жыццё беларуса-гарапашніка, як сам аўтар. Нават і мянушка яго па-гогалеўску трапная «Лапаць» была чыста беларускаю, вясковаю як своеасаб-лівы сімвал нацыянальнай адметнасці. Праўда, Колас не ўзняўся вышэй этнаграфічнага нарыса, а яго вобразы не набылі абагуль-няючай сілы гогалеўскага маштабу. Абраны ім псеўданім таксама даводзіў пэўную абмежаванасць творчай задумы расказаць па-драбязна і з гумарам «пра ўсё, што было і ёсць».

Да 1904 г. Колас пісаў вершы пераважна па-руску, дасылаючы іх у рэдакцыю «Журнала для всех», — у адказе вершы высока ацэньваліся, але разам з тым адзначалася, што яны «няўдалыя па асобных выразах і па форме» (XIII, 79).

Малады паэт зрабіў канчатковую выснову, што вершы павінны стварацца на роднай мове, толькі тады яны гучаць натуральна. У спробах пісаць па-руску ўжо прысутнічаюць асобныя тыпова коласаўскія вобразы, пейзажныя замалёўкі, побытавыя назіранні і падрабязнасці. Аднак шмат у іх і агульнапаэтычных «снежных (179-180) равнин», «роскошных долин», «степей бесконечных», «далей се-дых», «волн моря», «дальних стран», якія мяжуюць з блізкімі аўтарскай душы вобразамі «печальной сосны», што пазірае па-хмурна туды, дзе Нёман «лес от поля отделил», або «тучки», якая плыве «над убогам краем, над бесплодным полем», або «одинокого домика».

Восенню 1901 г. (магчыма, 1902) бацька будучага пісьменніка разам з братам Антосем едуць у фальварак Смольгава на Случчыне (дарэчы, гэта радзіма паэта Сыракомлі) купляць зямлю, каб нарэшце стаць вольнымі гаспадарамі. 3 гэтага часу і пачаліся бяс-концыя клопаты: давялося распрадаць гаспадарку, улезці ў даўгі, узяць у зямельным банку крэдыт. Зямлю купілі, але працаваць на ёй бацьку Коласа не давялося: у 1903 г. ён памёр. Лесніком слу-жыў ужо старэйшы брат Канстанціна Міхайлавіча — Уладзя. Пры ім жыла і маці Ганна Юр'еўна. У Альбуць, а потым у Смалярню на зімовыя і летнія канікулы наязджаў семінарыст Кастусь.

3 кастрычніка 1902 г. Колас працуе настаўнікам у вёсцы Лю-сіна Пінскага павета. Тут ён робіць этнаграфічныя запісы, збірае вусную народную творчасць, знаёміцца з нелегальнай рэвалю-цыйнай літаратурай — нарастала хваля рэвалюцыйнага змагання. Сястра Юзэфа, якая адну зіму жыла ў брата, успамінала: «Костусь працаваў многа. 3 некаторымі вучнямі займаўся і пасля абеду. Часта вечарамі да яго прыходзілі дарослыя мужчыны. 3 імі гу-тарыў, чытаў кнігі. Жылі пры школе. Кватэра складалася з трох пакояў: кухні, сталовай і спальні. На кухні жыла старожка. Бліжэйшымі суседзямі была сям'я аб'ездчыка. У яго было дзве дачкі: Ядвіся і Габрынька і сын Чэсь. Ядвіся была ўжо дарослая дзяўчына. Прыгожая, задуменная. Кепска жылося з мачыхай. Кас-тусь часта хадзіў да іх вечарамі» (У сэрцы народным. Мн., 1967. С. 135.). У гэты час Колас пісаў аповесць пра настаўнікаў на рускай мове «Один из сотни».

3 верасня 1904 г. Колас працаваў у Пінкавіцкім народным ву-чылішчы, але не абмяжоўваў сваю дзейнасць толькі ўрокамі — ся-браваў з сялянамі, цікавіўся іх жыццём. Відавочцы ўспаміналі: «Быў у вёсцы хадатай за народную справу Сцяпан Каль. Вось з ім спачатку і пасябраваў наш настаўнік. Чытаць Сцяпана Каля наву-чыў, рэвалюцыйныя кніжкі яму чытаў» (Навуменка I. 3 глыбінь жыцця. Мн., 1960. С. 46.). У 1905 г. Колас ужо адчу-ваў сябе «заўзятым ворагам самадзяржаўя і ў гэтым кірунку вёў работу» (Мушынскі М. I. Якуб Колас. С. 57.). Па просьбе сялян склаў петыцыю да пана Скірмута, у якой выказваліся зямельныя патрабаванні жыхароў вёскі Пінкавічы. Губернатар на гэту петыцыю наклаў рэзалюцыю з зага-дам арыштаваць настаўніка Міцкевіча. Пасля гэтага Коласа «ў парадку пакарання» перавялі ў Верхменскае народнае вучылішча Ігуменскага павета (цяпер — Смалявіцкага раёна) на Міншчыне. Нягледзячы на грозныя папярэджанні, ён не пакідае і на новым (180-181) месцы актыўнай грамадскай дзейнасці: перапісваецца з сябрамі і землякамі-настаўнікамі. У час гэтай перапіскі нарадзілася ідэя склікаць у Мікалаеўшчыне нелегальны настаўніцкі з'езд.

З'езд адбыўся 9—10 ліпеня 1906 г. Спачатку настаўнікі ў коль-касці 17 чалавек сабраліся ў лесе, «на паляне ў Прыстаньцы каля Нёмана». Пратакол вырашылі скласці ў памяшканні школы. У ім гаварылася, што настаўнікі далучаюцца да Усерасійскага на-стаўніцкага саюза з патрабаваннямі рэарганізацыі народнай асветы «на начале свободы, демократии и децентрализации» (Мушынскі М. I. Якуб Колас. С. 62.). Настаўнікаў-беларусаў не задавальняла палітычная частка праграмы Саюза, якую яны дапоўнілі патрабаваннямі палітычнага вызвален-ня Расіі і шырокіх сацыяльна-палітычных рэформ, а таксама зруйнавання самадзяржаўя. У ноч з 9 на 10 ліпеня ўдзельнікі з'езда былі выкрыты паліцыяй, якая канфіскавала пратакол, адозву і брашуру Усерасійскага саюза настаўнікаў. Колас быў звольнены з пасады настаўніка, а неўзабаве прыцягауты да судовай адказнасці. Спробы іншых настаўнікаў байкатаваць месцы звольненых з працы былі няўдалымі — адшукаліся штрэйкбрэхеры. Усю зіму 1906—1907 гт. Колас жыў на паўлегальным становішчы ў лес-нічоўцы Смалярня ў брата, вучыў дзяцей у створанай ім нелегаль-най школе. Над ім устаноўлены асобы нагляд паліцыі.

У гэты час Колас шмат друкуе сваіх вершаў, апавяданняў і артыкулаў у газеце «Наша Ніва». Не раз быў у Вільні. А з мая 1907 г. ужо стала працуе ў рэдакцыі «Нашай Нівы». Жыве ў па-мяшканні рэдакцыі. Праз шэсць тыдняў пасля вобыску паліцыі і канфіскацыі ў рэдакцыі рукапісаў рэвалюцыйных вершаў змуша-ны быў пакінуць горад. 3 верасня Колас зноў у Вільні, ужо з афіцыйным дазволам на права жыхарства. Працуе па-ранейшаму ў рэдакцыі «Нашай Нівы». У пачатку 1908 г. ён некалькі месяцаў працаваў у прыватнай беларускай школе ў маёнтку ліберальнага пана К. Гардзялоўскага, падпісчыка «Нашай Нівы» і прыхільніка таленту Якуба Коласа. У вольны час Колас складаў падручнік на роднай мове, які пазней быў апублікаваны пад назвай «Другое чы-танне для дзяцей беларусаў» (1909). Колас прытрымліваўся прынцыпаў «народнай педагогікі», якія спавядалі К. Д. Ушынскі і Л. М. Талстой: глыбокі па зместу матэрыял, а гэта былі пераваж-на вершы і мініапавяданні, часам напісаныя самім Коласам, народныя казкі, быў адначасова і займальным, цікавым па форме. Мастацкія тэксты размяшчаліся ў адпаведнасці з календаром.

Імя Якуба Коласа было заўважана чытачамі адразу пасля першых яго публікацый у друку. Найбольш праніклівыя чытачы і літаратары ўбачылі ў ім аднаго з буйных паэтаў сялянскага свету, песняра беларускіх краявідаў, самабытнага філосафа беларускага шляху, сапраўды народнага пісьменніка. Пачаўшы пісаць вершы па-руску, Колас паступова ўзыходзіў на шляхі народнасці. Яго вельмі хвалявалі перспектывы развіцця літаратуры на роднай мове (181-182) і трывожыла адсутнасць друкаваных органаў на гэтай мове. У ве-расні 1906 г., будучы ў Вільні, ён спаткаўся з рэдактарам «Нашай долі» А. Уласавым і ў гутарцы з ім пачуў нарэшце адказы на свае трывожныя пытанні. Гэты эпізод быў рашаючым у яго творчым жыцці. У трылогіі «На ростанях», за вобразамі якой лёгка ўгадваюцца прататыпы (Лабановіч — Колас, Уласюк — Уласаў), ёсць сцэна гэтай гістарычнай сустрэчы.
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   10

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Якуб колас 1882-1956 1 iconЯкуб Колас біяграфія Колас Якуб
Колас Якуб (сапр. Міцкевіч Канстанцін), нарадзіўся 03. 11. 1882 г у засценку Акінчыцы (цяпер у межах горада Стоўбцы) Менскай вобласці...

Якуб колас 1882-1956 1 iconКласікі сусветнай літаратуры Янка Купала І Якуб Колас
Якуб Колас І янка Купала – сучаснікі, паплечнікі, аднагодкі; пісьменнікі блізкія тыпалагічна

Якуб колас 1882-1956 1 iconЛітаратурная вечарына "Песняры Беларусі"
...

Якуб колас 1882-1956 1 iconЯнка Сіпакоў. Прамова ў Ляўках
Янкі Купалы І якуба Коласа. Яны нарадзіліся на беларускай зямлі ў адзін год, 1882-гі, толькі Янка Купала, Іван Дамінікавіч Луцэвіч,...

Якуб колас 1882-1956 1 iconЯкуб Колас Новая зямля Паэма

Якуб колас 1882-1956 1 iconЯкуб колас новая зямля паэма

Якуб колас 1882-1956 1 iconЯкуб Колас нарадзіўся ў годзе
Сапраўднае імя паэта І пісьменніка

Якуб колас 1882-1956 1 icon«Нам засталася спадчына…» (Якуб Колас І Янка Купала)
Справочно-информационный материал для докладчиков информационно-пропагандистских групп

Якуб колас 1882-1956 1 icon«беларускі дяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў»
Літаратура, проза, моўныя сродкі, суб’ектыўная ацэнка, аўтарскі стыль, Якуб Колас

Якуб колас 1882-1956 1 iconЯкуб Колас "Сымон- музыка."Тэставыя заданні
Вызначце з ніжэйназваных гадоў жыцця беларускіх пісьменнікаў тыя, якія належаць Я. Коласу

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка