Графы Чапскія зноў у Менску




НазваГрафы Чапскія зноў у Менску
Дата канвертавання01.11.2012
Памер19.31 Kb.
ТыпДокументы
Dash0920ns


Графы Чапскія зноў у Менску


У Менску ў Нацыянальным музэі гісторыі і культуры Беларусі сёньня адчынілася выстава “Праз стагодзьдзі да графоў фон Гутэн-Чапскіх”. На ёй пабываў наш карэспандэнт Алесь Дашчынскі.


У 19-м напачатку 20-га стагодзьдзяў графам Чапскім належала сядзіба Станькаўскі ключ на Меншчыне. Вывучэньнем гісторыі роду Чапскіх і сядзіб Меншчыны займаецца грамадзкае краязнаўчае аб’яднаньне “Прылуцкая спадчына”. Дзякуючы яму ў Менску і наладжана выстава.


Кіраўнік аб’яднаньня Ігар Гатальскі:


“У Нацыянальным музэі гісторыі і культуры мы змаглі выставіць толькі частку сваіх экспанатаў. Значную частку дакумэнтаў у выглядзе лістоў, перапіскі плошча, на жаль, не дазволіла разьмясьціць. Але прадстаўлены самыя цікавыя”.


На выставе макеты сядзібных комплексаў Прылукаў і Станькава, радавод і партрэты Чапскіх, фатаздымкі і абразы са Станьскаўскай царквы.


Пра некаторыя экспанаты апавядае гісторык Анатоль Валахановіч:


“Пячатка Чапскага, Цягам адзінаццаці гадоў ён яе ставіў на ўсіх сваіх асноўных дакумэнтах. Дзьве рэйкі з менскага дэпо. Як не хапала рэек тут у Менску пракладваць трамвайную лінію, то яны прыехалі ад прыпынку Станькава і да Станькава вёскі, 10 кіламэтраў, усе гэтыя рэйкі ўзялі. Я асабіста паехаў туды і ўзяў два гэтыя кавалкі”.


Гэта кавалкі ад чыгункі, якую ў 19 стагодзьдзі праклаў Эмерык фон Гутэн-Чапскі адмыслова для сваіх заводаў.


Род Чапскіх – адзін са старэйшых у Беларусі. Чапскія мелі багатую на той час калекцыю кнігаў, манэтаў, зброі і твораў мастацтва, якая апынулася ў Кракаве. З Чапскімі зьвязаны ня толькі бровар, на базе якога пазьней паўстаў завод "Аліварыя", але і першая менская электрастанцыя, конка, нацыянальны тэатр.


Сябра “Прылуцкай спадчыны” Леанід Акаловіч сказаў:


“Асабліва Караль Чапскі, які быў мэрам Менску. Ён зрабіў тут ў Менску своеасаблівую эўрапейскую рэвалюцыю. Фактычна, горад наш стаў эўрапейскім. Ён быў эўрапейскага размаху чалавек”.


Знаўца сядзібна-паркавай культуры Анатоль Федарук падчас адкрыцьця выставы сказаў:


“Зусім нядаўна ўся Беларусь была пакрыта сядзібамі. Шляхецкія двары валодалі асаблівай сядзібнай культурай. Матэрыяльная, духоўная культура, на жаль, практычна згублена. Мы ня ведаем гісторыі, у нас няма сапраўднай любові да радзімы, да сваёй зямлі. Адна з перавагаў шляхты была ў невымернай любові да радзімы”.


Алесь Дашчынскі, Менск

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Графы Чапскія зноў у Менску iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне
Менску. А карыстальнік L u f t сьцьвярджае, што ў менчукоў цяпер ёсьць новая падстава ганарыцца сваім горадам: цяпер у Менску ёсьць...

Графы Чапскія зноў у Менску iconЯк хутка праляцела лета. Зноў наступіў верасень, а з ім Свята ведаў. І зноў званкі, І зноў урокі, І зноў падарожжы па цікавай краіне ведаў. Сёлета гэта
Усім ім, навічкам І будучым выпускнікам, мы жадаем поспехаў у вучобе, каб мары ІХ збыліся. А жыццё – гэта кола, якое ідзе па крузе,...

Графы Чапскія зноў у Менску iconПублічныя лекцыі "urbi et orbi"
Мы зноў трапляем у ІХ і зноў робім выгляд, што нічога не адбылося, бо мы вельмі самаўпэўненыя, адукаваныя І ўладацэнтрычныя, хоць...

Графы Чапскія зноў у Менску iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне
Пакажам, колькі нас! У менску можна ісьці да пахаваньня Караткевіча на Ўсходніх могілках. У воршы й Віцебску ёсьць помнікі. Што рабіць...

Графы Чапскія зноў у Менску iconЮдзіцкія шляхцічы новагародскія, урадоўцы рэчыцкія, графы лоеўскія, сенатары І абаронцы вкл І Рэчы Паспалітай

Графы Чапскія зноў у Менску iconМинистерство имущественных отношений российской федерации
В п. 14 графы "Первоначальная стоимость (руб.)" вместо "350280,45" внести "35280,45"

Графы Чапскія зноў у Менску iconСанітарам Менску не падабаюцца камэрцыйныя шапікі?
Санітарная служба Менску прапануе забараніць працу камэрцыйных кіёскаў. Галоўны санітарны лекар гораду Фёдар Германовіч заявіў, непрыбраныя...

Графы Чапскія зноў у Менску iconСосредоточение, что графы промышленные Решения
Вы нуждаетесь в уникальных заявлениях, или инструментах больше подходящее для определенной цели

Графы Чапскія зноў у Менску iconПеречень вопросов кандидатского экзамена по специальности
Графы: виды, способы представления, маршруты, операций над графами, изоморфизм графов

Графы Чапскія зноў у Менску iconХоць выйшлі "сухімі з вады" І зноў прыбіліся да больш сьціплага берага былы прэм’ер-міністар Уладзімер Ярмошын. Указам Лукашэнкі ён прызначаны куратарам будоўлі
Экс-міністар замежных спраў Іван Антановіч, былы партыйны функцыянэр, выкладае ў Маскоўскім дзяржаўным унівэрсытэце прававыя дысцыпліны....

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка