Пазакласнае мерапрыемства




НазваПазакласнае мерапрыемства
Дата канвертавання24.01.2013
Памер111.97 Kb.
ТыпМерапрыемства
З любоўю да роднога краю

(пазакласнае мерапрыемства)

Мэта і задачы: стварыць умовы для паспяховага пашырэння, замацаванняі абагульнення ведаў вучняў па гісторыі роднага краю;садзейнічаць развіццю цікавасці да гісторыі і культуры малой радзімы, развіваць камунікатыўныя і творчыя здольнасці, актыўнасць, ініцыятыву, жаданне паказаць свае веды; выхоўвацьлюбоў і павагу да роднага краю, фарміраваць пачуццё патрыятызму.


О, край родны, край прыгожы,

Мілы кут маіх дзядоў.

Я. Колас


Вядучы 1: Родная Беларусь! Чароўны і непаўторны край. Са старажытных часоў жылі на гэтай зямлі нашы продкі. І што толькі не выпадала на іх долю на працягу ўсёй гісторыі, чаго толькі не спазналі?! Але не гледзячы ні на што, яны ўсё вытрымалі, выстаялі, здужалі, перамаглі. І сёння мы з высока паднятай галавою і з гонарам можам сказаць: «Мы – беларусы».

Вядучы 2: О, Беларусь! Ты як святліца,

Ты домам стала для ўсіх нас,

І храм ты, дзе акрысціцца

Нам суджана у шчаслівы час.


Дом гэты ў спадчыну застаўся

Ад нашых прадзедаў, дзядоў,

І так пяшчотна ён назваўся

І горда: Беларусь наш дом!


О, Беларусь! Наш дом агульны

Прыгожы, родныі ўтульны,

Дом, у якім усім нам жыць,

Якога нельга не любіць!


Вядучы 1: Любоў да роднай Бацькаўшчыны пачынаецца з любові да маці, мовы, з любові да таго куточка, дзе ты нарадзіўся, вучыўся, адкуль пайшоў у свет. Нараджаюцца людзі, вёскі, гарады. Адлічваюцца гады, стагоддзі. Што пра іх мы ведаем?


Вядучы 2: Івацэвіцкі край – гэта адзін з куточкаў нашай роднай Беларусі. У яго свой непаўторны твар, свой жыццёвы лёс, свае здабыткі. Славіцца ён і сваім гістарычным мінулым, і архітэктурнымі помнікамі, і таленавітымі знакамітымі людзьмі.


Вядучы 1: Кавалачак зямлі, акрайчык неба…

Крынічак жменька, посвіст салаўя,

Ты як бальзам сардэчны мне патрэбна

Івацэвіччына мілая мая!


Вядучы 1: Мы з вамі сабраліся ўсе разам, каб успомніць мінулыя гады нашага роднага куточка, каб яшчэ раз уславіць нашу малую радзіму, каб сказаць «Дзякуй!» нашай гісторыі.

Сённешняя сустрэча не зусім звычайная. Да нас завіталі госці з усяго Івацэвіцкага раёна. Гэта – настаўнікі, а яшчэ яны нашы калегі і сябры. А ведаеце чаму? Таму, што мы ўсе разам займаемся краязнаўствам. Мы збіраем, апрацоўваем, захоўваем, нясём да людзей цікавейшы і багацейшы матэрыял па гісторыі Івацэвіцкага краю.

Вядучы 2: Паважаныя госці і сябры! Мы запрашаем Вас яшчэ раз дакрануцца да гісторыі раёна і нашага роднага горада Косава. Паслухайце нас, паглядзіце на нас, дапамагайце нам, падкажыце, калі трэба, нам.

А мы – гэта вучні 6-7 класаў: каманда дзяўчынак-прыгажунь «Рамонкі» і каманда хлопцаў - асілкаў «Васількі».


Эх, удалая сустрэча!

Паглядзіце ўсе на клас,

Колькі там вачэй пытлівых

Углядаецца ў нас.

Нешта новае пакажам

І раскажам і спяём,

Спадзяёмся, вас уразяць

Нашы веды аба ўсём.


Аба ўсём сёння не трэба,

Тэма вузкая у нас.

Нашу спадчыну радную

Зараз будзем прадстаўляць

Хто мы ёсць? Хто нашы продкі,

Што рабілі, як жылі,

Вось пытанні, на якія

Вам адкажам сёння мы


Вядучы 1: А зараз мы пераходзім непасрэдна да конкурсаў. Вы будзеце спаборнічаць у тым, хто лепш і дакладней ведае гісторыю Косава і Івацэвіцкага раёна. За спаборніцтвамі заўсёды сочаць судзі і хоць наша гульня не зусім звычайная, я прапаную, каб і ў нас было журы (прадстаўленне журы).

І пачнем мы з вамі з бліц- конкурсу «Знаўцы гісторыі»

(Умовы: камандам прапануюцца пытанні па гісторыі раёна, вучні па чарзе адказваюць)


Конкурс 1 « ЗНАЎЦЫ ГІСТОРЫІ»


Пытанні:

Блок 1.

  1. Калі Косава ўпершыню ўзгадваецца ў пісьмовых крыніцах?

а) 1484г. б) 1494г. в) 1496г. г) 1499г.

2. Назавіце поўнае імя Тадэвуша Касцюшкі.

3. Якая гадавіна з Дня нараджэння Т. Касцюшкі адзначалася 4 лютага гэтага года?

4. Перад вамі фотаздымкі (слайды) вельмі вядомых пабудоў у нашым горадзе. Назавіце іх. У якім з іх быў хрышчаны Т. Касцюшка?

5. У 1838г. у Марачоўшчыне быў пабудаваны палац. Хто быў яго заказчыкам і першым уладальнікам?

6. Хто лішні ў гэтым радзе і чаму?

- Пуслоўскія, Аляксандраў, Трубяцкая, Сапегі, Абамелек, Альдэнбургскі.

7. У гонар якой падзеі ў цэнтры Косава ўзведзены гэты абеліск?

8. Што вы ведаеце пра П. Пестрака?

9. Перад вамі фотаздымкі знакамітага фатографа, які нарадзіўся і жыў у нашым горадзе да 1942г. Потым лёс закінуў яго ў Польшчу, дзе ён і пражыў усё жыццё. Назавіце прозвішча гэтага фатографа.

10. В. Ф. Антонік, І. А. Краўцэвіч, Я Д. Янчанка, С.А. Філіповіч, У. М. Талкачоў. Што аб’ядноўвае гэтых людзей?

Блок 2.

  1. Ён нарадзіўся ў 1904г. у г.Косава. У 20-30 гг. ХХ ст. быў актыўным удзельнікам вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. У гады Вялікай Айчыннай вайны ён быў сакратаром Косаўскага антыфашысцкага камітэта. Загінуў у маі 1944 года. Пахаваны ў скверы г. Косава. Аб кім ідзе размова?

  2. Адна з вуліц нашага горада носіць імя А. Чарткова. Што вы ведаеце пра гэтага чалавека?

  3. Дзе базіраваўся ў гады вайны штаб Брэсцкага партызанскага злучэння?

  4. Назавіце вёскі нашага раёна, якія былі спалены фашыстамі ў гады вайны.

  5. У гонар якіх падзей быў устаноўлены ў Косаве гэты памятны знак?

  6. Гэты помнік знаходзіцца каля г. Івацэвічы. У гонар каго ён узведзены?

  7. У гэтым вядомым месцы нашага раёна пахаваны 140 партызан і савецкіх воінаў, загінуўшых у барацьбе з захопнікамі ў 1941- 1944гг. Дзе яно знаходзіцца?

  8. Назавіце ўраджэнца Івацэвіцкага раёна, якому ў 1944г. было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

  9. Як называлася аперацыя Савецкай Арміі па вызваленню Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў? Калі яна праводзілася?

  10. Калі наш раён быў вызвалены ад нямецка –фашысцкіх захопнікаў?


( Журы падводз1ць вын1к1 конкурсу)


Конкурс 2. « ДА СПАДОБЫ УСЁ У ХАЦЕ»


Вядучы 1: Спрадвеку нашы продкі былі вельмі працавітымі людзьмі. Зямлю шанавалі, былі добрымі рыбакамі, паляўнічымі, пчалярамі, займаліся рамёствамі: бандарствам, ганчарствам, ткацтвам, кавальствам… Амальусё маглі зрабіць сваімі рукамі.


Вядучы 2: Мой дзед і зараз у 21 стагоддзі ўмее і касіць, і араць зямлю, і плясці кашы, а бабуля вельмі прыгожа вышывае і сярпом можа жаць.


Вядучы 1: А ты навучыўся чаму – небудзь у сваіх родных?


Вядучы 2: (адказ). А хто з вас можа пахваліцца сваімі ўменнямі?

(дзеці распавядаюць пра тое, што яны ўмеюць рабіць па гаспадарцы)


Вядучы 1: У сваёй працы ў далёкія часы, а ў вёсках і да сённяшніх дзён людзі выкарыстоўваюць розныя прылады працы. А ці ведаеце вы іх?


Вядучы 2: (прапаноўвае наступныя прылады працы: качалка, струг, паўкілёвік, маслабойка, пранік, цэп; дзеці называюць прылады працы і паказваюць, як імі працавалі)


(журы падводз1ць вын1к1 конкурсу)


Конкурс 3 : «ЛЯЦ1 ПТУШКАЙ, НАША ПЕСНЯ»


Вядучы 2: спявае « Лявоніху»


Вядучы 1: Дзяніс, у нас ідзе цікавае і адказнае мерапрыемства, а ты - спяваеш.


Вядучы 2: Я ж спяваю не проста так, а з сэнсам. Я яшчэ і танчыць магу, і гульні народныя ведаю. Гэта ж таксама наша гісторыя, наша спадчына. У беларускіх песнях праяўлялася ўся душа, уся сутнасць нашага народа. Песні спявалі і ў святы, і ў будні за працай, спявалі і ў цяжкія хвіліны свайго жыцця. Розныя былі песні: вясельныя, жалобныя, развітальныя, маршы, любоўныя, купальскія, калядныя… Вы скажаце: «Што тут такога? Спяваем мы і зараз». Так, спяваем, праўда, не так часта, а многія песні мы ведаем толькі на слых, мелодыю, а слоў, на жаль, не ведаем. А песні і даўнейшыя, і сучасныя ў нас, беларусаў, вельмі прыгожыя і меладычныя. Вы згодны са мной?

(Умовы: гучаць мелодыі песень розных гадоў; удзельнікам трэба пазнаць песню і праспяваць некалькі радкоў).

(Журы падводз1ць вын1к1, а у гэты час можна правесц1 гульню «Жыта»)


Конкурс 4. «НАЗВЫ, РОДНЫЯ ЗДАВЁН»

Вядучы 2: Яны да спадобы мне, хай і старыя,

Не толькі ў гучанні хвалюючы змест,

Як многа гавораць мне назвы такія –

Мінск, Магілёў, Гродна і Брэст.


Калі паразважыш, нецяжка дазнацца,

Бо сведчаць на ўсю неабсяжную шыр,

Што продкі любілі спакойную працу, -

Ружаны, Столін, Косава, Мір.


Дзяды і бацькі нашу мову стваралі.

Каб увысь узлятала, звінела каб слова,

У сёлаў імёны, як гукі цымбалаў, -

Мілейкі, Воля, Заполле, Аброва.

Вядучы 1: Паглядзіце на карту Беларусі. Колькі на ёй вялікіх і маленькіх кропачак. Гэта нашы гарады і вёскі. Ах, якія назвы: Бяроза, Нясвіж, Полацк, Хойнікі, Тураў, Івацэвічы… А вёсачкі ў нас якія! У кожнай з іх сваё імя, свой лёс, які складаецца з лёсаў яе жыхароў. Колькі населенных пунктаў - столькі цікавых гісторый. З многімі вёскамі нашага раёна мы яшчэ будзем знаёміцца падчас паходаў, экскурсій, гутарак і сустрэч. А ці ведаеце вы, дзе знаходзяцца Івацэвіцкага раёна? Давайце праверым.

Умовы: па два чалавека ад каманды павінны за адведзены час прышчапіць біркі з назвамі вёсак на карта – схему. Пакуль дзеці выконваюць заданні, можна правесці гульню – верш.

Запрасілі Маргарыту

Пагасціць у Маларыту,

А ў Пружанах і Ружанах

Пабывала летам Жана.

Лёва з Буда-Кашалёва

Вандраваў да Магілёва.

Лепшы ў свеце для Барыса

Горад з назваю Барысаў.

Вельмі любяць, уявіце,

Ліду – Ліда, Віцебск – Віця.

Слава - Слаўгарад,

А Люба для сябе адкрыла Любань.

Света – Ветку,

Казімір – старажытны замак Мір.

Назбіраў парэчак збан

За Іванавам – Іван.

З Васілевічаў – Васіль

Вёз матулі дзевасіл.

Шмат сяброў знайшоў, калі

Быў у Клімавічах Клім.

Назвы, родныя здавён,

Нагадалі шмат імён.

(Журы падводзіць вынікі конкурсу)


Конкурс 5. «ВЫШЫЛА МАТУЛЯ МНЕ СВЯТОЧНУЮ КАШУЛЮ …»


Вядучы 1: Беларусы заусёды і працу, і жыццё ўпрыгожыць і ўшанаваць умелі. Думалі аб прыгожым і стваралі шмат прыгожага вакол сябе.


Вядучы 2: І, мабыць, самым прыгожым і чараўным было і застаецца наша нацыянальнае аддзенне. Яго з любоўю выраблялі клапатлівыя жаночыя рукі. Ах, якімі непаўторнымі ўзорамі аздаблялі яны кашулі!


Вядучы 1: А назвы ў адзення таксама чароўныя і прыгожыя! Камізэлька, кафтан, гарсэт, бурнос, летнік. І ў нашым наспупным конкурсе я прапаную вам успомніць, як называліся элементы беларускага нацыянальнага касцюма.

(з прапанаванага спісу адзення трэба выбраць, мужчынскае і жаночае адзенне

і сказаць яго прызначэнне).


Вядучы 1: Беларускае адзенне можа зачараваць і прычараваць любога. Яно, мне здаецца заўсёды будзе ў модзе. Не верыце? Паглядзіце на адзенне, якое прыдумалі і зрабілі разам са сваімі бацькамі нашы ўдзельнікі.

(Вучні дэманструюць адзенне)


Конкурс 6: «ПАЛАЦ НАШАЙ МАРЫ»


Вядучы 1: Тое, што засталося нам ад нашых продкаў – гэта сапраўдныя залацінкі, якія робяць наша жыцце больш багацейшым, напаўняе новым сэнсам.

? Як вы лічаце, чым можа ганарыцца наш край?

(адказы вучняў)

Вядучы 2: Апошні наш конкурс прысвечаны адной з залацінак нашага краю – палацу Пуслоўскіх у Марачоўшчыне.

Вядучы 1: Яшчэ зусім недаўна ён, стары і немоглы і думаць не мог, што яго чакае. Здавалася, што ён вось-вось памрэ. А тут такія змены! Адраджаюць нашу Марачоўшчыну! Ажывае наша спадчына! Якая будзе Марачоушчына і палац у хутк1м часе, я спадзяюся, мы ўбачым. А давайце памарым і паспрабуем аднавіць палац і наваколле так, як вам гэтага хочацца.

(каманды прадстауляюць свае праекты)


(Журы падводзіць вынікі ўсіх конкурсаў, выказваюць свае думкі і ўраджанні ад гульні).


Вядучы 1: Падыходзіць да свайго канца наша гульня-сустрэча. У ёй няма прайграўшых. Мы ўсе сёння пераможцы. Я лічу, што людзі, якія памятаюць, любяць, шануюць і зберагаюць гісторыю сваёй Бацькаўшчыны, заусёды пераможцы, яны, у нейкім сэнсе перамагаюць час, бо звязваюць прошлае з цяперашнім і будучым. І як бодра, што такіх людзей у нашай краіне шмат. 1 як бодра і радасна, што гэта робяць разам дарослыя і дзеці.

? Чаму так важна ведаць гісторыю сваёй Радзімы і таго куточка, дзе нарадзіўся?

(дзеці адказваюць, настаўнўк каментыруе адказы)


Вядучы 2: І сёння мы з упэўненнасцю можам сказаць, што мы – счастлівыя людзі, бо жывем у такой прыгожай і дарагой сэрцу краіне. Мы любім сваю Радзіму, паважаем яе гісторыю, ганарымся нашым беларускім народам.

Радзіма наша – Беларусь,

І колькі не шукай,

Не знойдзеш ты на ўсёй зямлі,

Мілей, чым гэты край.

Не знойдзеш ты такіх людзей,

Іх сэрцы – дабрыня;

Яна струменіць, льецца ў свет

Крынічкаю штодня.

Таму ў жыцці не трэба быць

Няшчырым, сквапным, злым,

Не забывай, ты – беларус,

І заставайся ім.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Пазакласнае мерапрыемства iconПлан работы ў шосты дзень
Пазакласнае мерапрыемства "І прыгожая, І моцная матэматыкі краіна" Талканіца А. С

Пазакласнае мерапрыемства iconПлан работы ў шосты дзень
Пазакласнае мерапрыемства "І прыгожая, І моцная матэматыкі краіна" Талканіца А. С

Пазакласнае мерапрыемства iconСлова наша роднае
Пазакласнае мерапрыемства ў 5 класе. Падрыхтана настаўніцай беларускай мовы І літаратуры Падколзінай Ж. П

Пазакласнае мерапрыемства iconКраязнаўчы маршрут – восень 2011 Пазакласнае мерапрыемства для вучняў 15 – 17 гадоў. Распрацавалі настаўнікі ліцэя Беларуска-Расійскага універсітэта Сяргеева Святлана Валянцінаўна Шаршнёва Наталля Рыгораўна
Анонс краязнаўчага маршрута быў праведзены яшчэ 1 верасня на ўроках “Мая зямля, мая Радзіма завецца светла – Беларусь”. Пазней было...

Пазакласнае мерапрыемства iconАддзел адукацыі Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта Установа адукацыі " Навасёлкаўская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа"
Пазакласнае мерапрыемства ў 3 класе ў рамках педагагічнага праекта “Укараненне мадэлі школы патрыятычнага выхавання на аснове нацыянальных...

Пазакласнае мерапрыемства iconТур Н. П., настаўнік беларускай мовы І літаратуры Тэма: Пазакласнае мерапрыемства па беларускай мове
...

Пазакласнае мерапрыемства iconМерапрыемства замаўлялася на афіцыйна вылучанай І дазволенай, прыстасаванай для правядзеньня масавых мерапрыемстваў пляцоўцы. У адпаведнасьці з патрабаваньнямі закону заяўнікі-арганізатары ўзялі на сябе пэрсанальныя пісьмовыя абавязкі аб належным правядзеньні мерапрыемства,
На Рашэньне Жодзінскага суду ад 27. 01. 2010 па скарзе аб забароне Жодзінскім выканкамам мірных пікетаваньняў, замоўленых адпаведным...

Пазакласнае мерапрыемства iconМерапрыемства 00 50

Пазакласнае мерапрыемства iconМерапрыемства Накірунак

Пазакласнае мерапрыемства iconМерапрыемства Дата

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка