Тыпы тэкстаў Практыкаванне




НазваТыпы тэкстаў Практыкаванне
Дата канвертавання23.01.2013
Памер23.95 Kb.
ТыпДокументы
Тыпы тэкстаў

Практыкаванне. Падумайце, у якім парадку трэба размясціць сказы, каб атрымаўся тэкст. Пранумаруйце сказы. Вызначце тып маўлення ў кожным тэксце.

1. 1) Учарашні дождж растапіў пачарнелы снег, і цяпер на лёдзе стаяла падсінелая вада. 2) Лёгкі вецер гнаў па ёй дробныя хвалі, якія падкатваліся да рудых чаротаў. 3)Далей вырастаў проста з вады хмызняк. 4) 3 самай раніцы не сядзелася ў хаце. 5) Я пайшоў на возера, якое заўсёды вабіла да сябе.

2. 1) 3 пупышак на бярозе вось-вось гатовы былі паказацца маладыя лісточкі, але дрэва нешта марудзіла. 2) Дол усланы рудым лісцем, сухой папараццю, пераблытанай травой і збуцвелымі галінкамі. 3) Гэтую асцярожнасць яна пераняла ў дуба. 4) 3-пад гэтай папрэлай коўдры месцамі праглядваў бледны, нібы вымачаны, мох. 5) Бяроза, відаць, чакала, пакуль пройдуць вясновыя халады.

3. 1) Асновай "Слова..." стала апісанне рэальных падзей, звязаных з барацьбой усходніх славян з полаўцамі. 2) У ім гучыць заклік да князёў спыніць звадкі ды бясконцую дзяльбу Радзімы, каб паспяхова супрацьстаяць варожай навале. 3) Гэта натхнёная песня - палымяны пратэст супраць княжацкіх міжусобіц і заклік да яднання перад пагрозай нашэсця ваяўнічых качэўных народаў. 4) Створанае восем стагоддзяў назад "Слова пра паход Ігаравы" заслужана называюць жамчужынай славянскай паэзіі.

Практыкаванне. Вызначце тыпы тэкстаў.

I. Адзенне ансамбля ў тыя першыя пасляваенныя гады не вызначалася багаццем тканін, адмысловасцю формы. Але добра помню, што першае, што мяне ўразіла, - гэта прастата і строгасць строяў харыстаў, што выйшлі на сцэну, выстраіліся ў шарэнгі: ва ўсім адчувалася пачуццё меры, густу.

А вось і ён - сам Шырма. Невысокага росту, па-сялянску шыракаплечы, але па-інтэлігенцку падцягнуты, у чорным фраку, у белай манішцы; галава ўжо абсыпана інеем, і такая ж белая, надзвычай акуратная бародка. Было ў яго постаці, у яго паставе, у адзенні нешта сапраўды класічнае ў самым высокім разуменні гэтага слова. Помню, яшчэ да музыкі я падумаў: "Божа, дык гэта ж чарадзей!" (І.Шамякін.)

II. Так сталася, што Сімяон Полацкі вымушаны быў пакінуць родны горад. Асабістае знаёмства з царом Аляксеем Міхайлавічам дало магчымасць адукаванаму палачаніну пасяліцца ў Маскве.

Сімяон Полацкі ахвотна карыстаўся запрашэннем з'яўляцца ў царскі палац з любога ўрачыстага выпадку. Прыходзіў, зразумела, не з пустымі рукамі. Калі, напрыклад, нарадзіўся царэвіч Сімяон, паэт паднёс усцешанаму бацьку свайго цёзкі нешта нябачанае дагэтуль ні царом, ні прыдворнымі: віншаванні мелі форму крыжа, васьміканцовае зоркі, ромба, сэрца, стужкі серпанціну.

Пазней Сімяона Полацкага прызначылі выхавальнікам і настаўнікам царскіх дзяцей. ( У.Арлоў.)

III. Хто калі лічыў, хто калі задумаўся, колькі ж на душу насельніцтва, на душу кожнага з нас прыпадае кветак, матылёў, дрэў, птушак, крынічак? Усяго гэтага мы, занятыя вечным клопатам, часцей за ўсё не заўважаем: яно для нас такое ж звыклае і будзённае, як і паветра, гэты цуд прыроды, якім мы безуважна, раўнадушна дыхаем.

Так, мы звыкла ўсім гэтым карыстаемся. Часам нават забываем, што прырода - не толькі для нас адных, хоць чалавек і з'яўляецца самаю лепшаю аздобаю любога краявіду. Што, беручы ў яе ўсё, чым яна так шчодра з намі дзеліцца, трэба думаць пра будучыню і абавязкова трэба пакідаць у ёй месца і той жа рэчцы, і таму ж буслу, і той жа травінцы, і таму ж мурашу. Пакідаць усё, што ім трэба. Бо ўсе мы на гэтай зямлі суседзі: рэчка і бусел, дрэва і травінка, кветка і пчала, мураш і чалавек. Усе мы зямляне. Бо зямля ў нас адна, яна агульная. I мы маем радасць суіснаваць на ёй. Жыць у дружбе і ва ўзаемнай павазе. Таму, беручы ў прыроды, мы абавязаны захоўваць яе багацці і павялічваць іх. Беручы -аддаваць.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Тыпы тэкстаў Практыкаванне iconТэкст. Прыкметы тэкстаў Практыкаванне
Практыкаванне. Вызначце, пад якімі лічбамі запісаны тэксты, а пад якімі даюцца наборы сказаў

Тыпы тэкстаў Практыкаванне icon§ Сучасны беларускі алфавіт Праверце, як вы засвоілі папярэдні матэрыял Практыкаванне 34
Практыкаванне 35. Прачытайце словы ў адпаведнасці з нормамі беларускага літаратурнага вымаўлення

Тыпы тэкстаў Практыкаванне iconСтылі І жанры тэкстаў Практыкаванне
Прыроднае расліннае покрыва займае каля 67 тэрыторыі Беларусі. Адносіцца да 2 геабатанічных абласцей: таежнай хвойна-лясной І еўрапейскай...

Тыпы тэкстаў Практыкаванне iconСцэнар правядзення семінара "Дэмакратыя як тып палітычнай сістэмы"
У пачатку семінара можна правесці любое практыкаванне на ўсталяванне кантактаў І стварэнне пазітыўнай даверлівайай атмасферы. На...

Тыпы тэкстаў Практыкаванне iconУрок беларускай мовы Тэма: "Тыпы скланення. Тыпы асноў"
Актуалізацыя ведаў пра назоўнік як часціну мовы, характарыстыку зычных гукаў праз арганізацыю жывога дыялога

Тыпы тэкстаў Практыкаванне iconТэксты для завучвання на памяць
Да ўсіх тэкстаў неабходна зрабіць падрадковыя пераклады на беларускую/рускую мову, а таксама знайсці мастацкія пераклады гэтых тэкстаў...

Тыпы тэкстаў Практыкаванне iconМова сукупность І сістэма сдоркау зносін(знакава механізм). Мауленне сваесаблівая форма прыменяння І рэалізаціі моуных сродкау(функцыянаванне мовы). Тыпы маулення
Мауленне сваесаблівая форма прыменяння І рэалізаціі моуных сродкау(функцыянаванне мовы). Тыпы маулення апавяданне разважанне апісанне....

Тыпы тэкстаў Практыкаванне icon§ 10. Ужыванне вялікай літары
Практыкаванне 46. Запішыце тэкст у адпаведнасці з нормамі беларускай літаратурнай мовы

Тыпы тэкстаў Практыкаванне iconУрок чытання ў 1 класе
Б) Практыкаванне “Дыктар”(назваць дзень тыдня, дату, месяц,пару года, апісаць надвор’е)

Тыпы тэкстаў Практыкаванне icon§ Марфалагічны прынцып беларускага правапісу
Практыкаванне 43. Спішыце, устаўце прапушчаныя арфаграмы. З трыма словамі (на выбар) складзіце сказы

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка