Янка Нёманскі- літаратурны псеўданім таленавітага пісь-менніка, вучонага І грамадскага дзеяча Івана Андрэевіча Пятро-віча. Ён належыць да таго трагічнага




НазваЯнка Нёманскі- літаратурны псеўданім таленавітага пісь-менніка, вучонага І грамадскага дзеяча Івана Андрэевіча Пятро-віча. Ён належыць да таго трагічнага
старонка1/3
Дата канвертавання28.10.2012
Памер242.2 Kb.
ТыпДокументы
  1   2   3
ЯНКА НЁМАНСКІ


1890-1936


Янка Нёманскі— літаратурны псеўданім таленавітага пісь-менніка, вучонага і грамадскага дзеяча Івана Андрэевіча Пятро-віча. Ён належыць да таго трагічнага пакалення творчай бела-рускай інтэлігенцыі, цвету нацыі 20—30-х гадоў XX ст., якое бы-ло заўчасна і беспадстаўна загублена бязлістанымі сталінскімі рэпрэсіямі.

Іван Андрэевіч нарадзіўся 12 красавіка (31 сакавіка па ст. стылю) 1890 г. у вёсцы Шчорсы ма Наваградчыне ў беднай ся-лянскай сям'і. Шчорсы славіліся вялікай царквою, прыгожым палацам і багатай бібліятжпй графа Храптовіча, у якой былі саб-раны кнігі па розных галінах ведаў. У бібліятэцы ў свой час пра-цаваў Ян Чачот, часта карыстаўся яе кнігамі паэт Адам Міцке-віч, наязджаючы ў Шчорсы з Наваградка па дарозе, прыгожа аб-саджанай старасвецкімі дрэвамі. У Шчорсах бывалі і многія ін-шыя вядомыя дзеячы і пісьмсннікі.

3 дзіцячых гадоў замалі ў душу Янкі гэтыя гістарычныя мяс-ціны, маляўнічыя краяніды родных ваколіц, паўнаводны Нёман, казачнай прыгажосці азёры Свіцязь і Кромань. Пра іх хадзілі шматлікія паданні, якія ён пазней выкарыстае і ўславіць у сваіх творах. Жыццё яго, адыак, складвалася нялёгка. Ён рана застаў-ся без маці, жыў з бацькам Андрэем Мікалаевічам і дзедам. Як і ўсе вясковыя падлеткі, ахнотна далучыўся да сялянскай працы, клопатаў сям'і. Вучыцца пачаў дома і даволі рана — ва ўзросце каля шасці гадоў. Настаўнікамі былі блізкія, родныя людз^ — бацька, дзед, дзядзька Астап. Але, як адзначаў пісьменнік у аўта-біяграфіі, «лепшым маім настаўнікам было само жыццё, сама натура. Тое навучанне, якое я атрымаў ад іх, самае дасканалае і не сатрэцца ніколі, пакуль мне выпадзе жыць і працаваць» (Вытокі песні. Аўтабіяграфіі беларускіх пісьменнікаў. Мн., 1973. С. 196.).

Пасля заканчэння школы ў Шчорсах Янка вучыўся ў Няс-віжскай настаўніцкай семінарыі, затым працаваў вясковым нас (615-616) таўнікам. Адначасова настойліва займаўся самаадукацыяй, каб здзейсніць даўнюю мару — паступіць у Пецярбургскі універсітэт. Ужо тое, што ён, сялянскі сын, спадзеючыся толькі на свае сі-лы, змог у 1914 г. стаць студэнтам імператарскага Пецярбургска-га універсітэта, сведчыла пра яго вялікія здольнасці і незвычай-ную прагу ведаў. Дзеля гэтага яму «прыйшлося пакінуць і няз-мерныя паўзнёманскія роўнядзі, і жыццярадасныя ўзвышшы На-ваградчыны, з іх светлымі крыніцамі і вясёлымі гаёчкамі...» (Вытокі песні. Аўтабіяграфіі беларускіх пісьменікаў. С. 197.). Знаходжанне ў Пецярбурзе, у самым цэнтры сталічнага культур-нага жыцця, шмат дало юнаку ў сэнсе агульнага пашырэння ве-даў, культурнага ўзроўню, выпрацоўкі светапогляду. Ён многа чытае, вывучае замежныя мовы. «Вучыцца было нялёгка, — ус-памінаў пазней I. А. Пятровіч, — бо трэба было змагацца з жыц-цём, спадзеючыся толькі на свае сілы, — дапамогі чакаць не прыходзілася. Але ўпартасць, узгадаваная з дзіцячых гадоў, дапа-магала адолець усе прыкрасці жыцця, якія часам былі нязмерна цяжкімі» (Там жа.).

Аднак лекцыі ва універсітэце давялося слухаць нядоўга: пачалася імперыялістычная вайна. 3 другой паловы 1916 г. I. А. Пятро-віч быў мабілізаваны ў армію і пасля школы прапаршчыкаў тра-піў на фронт. У сувязі з бальшавіцкім кастрычніцкім пераваро-там ён вярнуўся ў Петраград і працягваў заняткі ва універсітэце. Актыўна ўключыўшыся ў грамадскую дзейнасць, ён уступіў у партыю левых эсэраў. Некаторы час працаваў сакратаром куль-турна-асветнага аддзела Белнацкома, які ўзначальваў тады Браніс-лаў Тарашкевіч, а пасля загадчыкам выдавецкага аддзела Беларуска-га нацыянальнага камісарыята. На працягу 1918—1920 гг. I. А. Пят-ровіч з'яўляўся членам Беларускага вольна-эканамічнага тава-рыства, створанага ў Петраградзе з мэтай развіцця навукі, куль-туры, народнай гаспадаркі Беларусі. Членамі гэтага таварыст-ва былі Я. Карскі, А. Сержпутоўскі, А. Шахматаў і іншыя вядо-мыя вучоныя і грамадскія дзеячы. Разам з Ц. Гартным ён пачы-нае выдаваць першую савецкую газету на беларускай мове «Дзянніца» (1918—1919). На яе старонках друкаваліся творы Я. Коласа, Ц. Гартнага, А. Гурло, М. Гарэцкага, многіх іншых пісьменнікаў. I. А. Пятровіч таксама змяшчае тут шмат сваіх ар-тыкулаў, прасякнутых шчырай зацікаўленасцю лёсам роднай Бе-ларусі. I ўпершыню падпісваецца літаратурным псеўданімам — Янка Нёманскі.

У гады грамадзянскай вайны ён знаходзіўся на Заходнім фронце, прайшоў усю Беларусь, удзельнічаў у баях за вызвален (616-617) не Мінска ад белапалякаў. Ваенная служба прымусіла яго пабы-ваць там, куды ніколі не спадзяваўся трапіць: на Карэльскім, Петраградскім, Польскім франтах, пад Нарвай і Варшавай, у Сі-біры і на Далёкім Усходзе. Пасля гэтых падзей ён вяртаецца на Беларусь, дзе вельмі патрэбны былі людзі, якія б добра ведалі родную мову, культуру, звычаі народа, былі высокаадукаванымі і шчырымі прыхільнікамі нацыянальнага адраджэння. I. А. Пятровіч адразу актыўна ўключаецца ў работу, усе свае веды, практычны вопыт аддае справе аднаўлення народнай гаспадаркі, развіцця нацыянальнай культуры, адукацыі. Яго накіроўваюць у планава-эканамічныя органы рэспублікі. I. А. Пятровіч становіцца членам Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Беларусі, адказным сакрата-ром Эканамічнага савета, затым намеснікам старшыні дзяржпла-на рэспублікі, абіраецца дэлегатам VIII Усебеларускага з'езда Саве-таў. Прымаючы неспасрэдны ўдзел у рабоце Інбелкульта, I. А. Пят-ровіч пасля заснавання Беларускай Акадэміі навук абіраецца яе правадзейным членам, пазней — неадменным сакратаром. Аднача-сова з ім першымі акадэмікамі нацыянальнай акадэміі сталі вядо-мыя пісьменнікі, вучоныя, грамадскія дзеячы Янка Купала, Якуб Колас, Цішка Гартны, Максім Гарэцкі, У. Ігнатоўскі, В. Пічэта, С. Вальфсон, С. Некрашэвіч, I. Замоцін. 1 сгудзеня 1929 г. адбыло-ся ўрачыстае адкрыццё Беларускай Акадэміі навук, а ў 1931 г. быў абраны новы Прэзідыум. I. Пятровіч становіцца членам Прэзідыу-ма акадэміі, вучоным сакратаром Інстытута эканомікі. У гэты час ён актыўна выступае ў перыядычным друку з артыкуламі па пытан-нях гісторыі, эканомікі, культуры Беларусі.

Яшчэ ў 1928 г. у Маскве быў выдадзены першы зборнік тво-раў беларускіх пісьменнікаў, «выйшаўшых з сям'і працоўнага на-рода», дзе Янка Нёманскі змяшчае свой артыкул «К культурна-прасветным задачам Беларусі». У ім аўтар піша: «Сучаснае наша пакаленне мае вялікую чэсць быць стваральнікам новага жыцця: наш час — час перабудовы ўсяго дзяржаўнага і культурнага ўкладу, які вялікім каменем ляжаў на кожным працоўным чала-веку Расіі, беларуса ён прыгнятаў асабліва цяжка. 3 глыбокаю вераю ў сваё шчасце, якога ўжо адгэтуль не можа адабраць у нас ніякі дармаед, мы смела і проста будзем глядзець у сваю будучы-ню». I далей, разгортваючы праграму культурнага будаўніцтва ў рэспубліцы, Я. Нёманскі адзначаў: «Беларусія бедная сапраўднай інтэлігенцыяй. У Беларусі не было вышэйшых навучальных ус-таноў, беднасць беларуса пазбаўляла яго магчымасці вучыцца ха-ця б у расійскіх універсітэтах, а тыя, хто меў магчымасць вучыц-ца, былі адарваны ад народа, яго мовы, духоўнага свету і запат-рабаванняў беларуса. Каб гэта адарванасць згладзілася, трэба вя-лікая колькасць вучэбных устаноў, куды шырока былі б адкрыты (617-618) дзверы для дзяцей народа, па-другое, выкладанне ў іх вялося б на роднай беларускай мове, з увядзеннем у кола агульных навук вывучэння літаратуры, нораваў і звычаяў Беларусі, яе нацыя-нальных асаблівасцей, гісторыі і прыроды краіны. Са спалучэн-ня простай народнай душы са святлом навук запалымнее яркая зорка нашай Беларусі» (Пятровіч I. Культурна-прасветным задачам Беларусі // Зажынкі. М., 1918. С. 100.).

Нягледзячы на вялікую загружанасць у дзяржплане, абавяз-камі акадэміка, грамадскай, пісьменніцкай дзейнасцю, Янка Нё-манскі прымае непасрэдны ўдзел у навучанні студэнтаў. 3 1933 па 1936 г. ён чытае лекцыі ў Беларускім інстытуце народнай гас-падаркі, які быў заснаваны пры яго садзеянні, загадвае тут ка-федрай фінансавых дысцыплін.

У 20—30-я гады Янка Нёманскі напісаў шмат навукова-папу-лярных прац, якія б маглі скласці не адзін том. Асаблівую цікас-васць выклікаюць яго артыкулы, прысвечаныя эканамічнаму становшчу Беларусі, развіццю яе гісторыі, культуры. Яны змя-шчаліся на старонках часопісаў «Чырвоны шлях», «Полымя». «Народная гаспадарка Беларусі». Свае думкі адносна гэтых праб-лем ён развіваў у артыкулах «Эканамічнае становішча Беларусі», «Дзяржаўная прамысловасць Беларусі», «Нацыянальныя задачы Беларусі» і многіх іншых. «Што мы зрабілі, ці стварылі як на-цыянальнасць? Зрабілі мы як нацыя мала, бо нам не далі зла-жыць сваёй дзяржаўнасці, нас пакаралі, намі валодалі іншыя... У нас гісторыя іншая — гісторыя пакуты, уціску, і не на паперы яна напісана, а на твары беларуса горкімі слязьмі ад веку...» (Там жа. С. 136.).

У шматлікіх артыкулах Янка Нёманскі як бы назапашваў на-зіранні, розныя факты жыцця народа, якія потым будуць выка-рыстаны ім у мастацкіх творах. Ужо у гэтых публіцыстычных на-рысах, дакладных замалёўках акрэсліваюцца важныя для пісь-менніка думкі, ідэі, асабістае стаўленне да многіх надзённых праблем тагачаснай рэчаіснасці. Разнастайная навуковая, дзяр-жаўная і грамадская дзейнасць не перашкаджала яму, аднак, займацца і мастацкай творчасцю, удзельнічаць у літаратурным жыцці рэспублікі. Ён быў членам праўлення аб'яднання «Полы-мя» (1927—1932). Блізкія, сяброўскія ўзаемаадносіны складваюц-ца ў яго з Янкам Купалам, Якубам Коласам, Цішкам Гартным. Як пісьменнік Я. Нёманскі стаў вядомым з 1922 г., калі ў пер-шым нумары часопіса «Полымя», які пачаў выходзіць з гэтага года, было надрукавана яго першае апавяданне «Над Кроман-ню». Затым амаль штогод мастацкія творы пісьменніка друкуюц (618-619) ца ў перыядычных выданнях, выходзяць асобнымі кніжкамі, пе-ракладаюцца на рускую, украінскую, польскую мовы. Першы зборнік Я. Нёманскага «Апавяданні» выйшаў у 1925 г., а ў 1928 г. ён быў перавыдадзены пад назвай «На зломе». Гэты зборнік ў перакладзе К. Якоўчыка на рускую мову апублікаваны ў Ленін-градзе пад назвай «На нзломе» (1930) з уступным артыкулам С. Замбржыцкага. Аповесць «Партызан» і раман «Драпежнікі» друкаваліся на старонках часопіса «Полымя» ў 1926—1930 гг.

Мастацкая спадчына Я. Нёманскага з'яўляецца адной з яркіх і цікавых старонак беларускай літаратуры. 3 першых пісьменніц-кіх крокаў ён заявіў аб сабе як празік самабытны, арыгінальны, таленавіты. У яго не было доўгага вучнёўскага перыяду — мас-тацкай школай для пісьменніка было само жыццё. Ён адразу ўвайшоў у літаратуру сваімі апавяданнямі. Усе яны — «Над Кро-манню» (1922), «Рамэа і Джульета на Беларусі», «Дэзерцір» (абодва — 1923), «Маці» (1924,) «Зварот», «Тодар Базылёнак», «Абмылка» (усе — 1925) — былі напісаны ў першай палове 20-х гадоў. Янка Нёманскі, як і Якуб Колас, Цішка Гартны, Максім Гарэцкі, Кузьма Чорны, раскрываў лёс простага чалавека, а праз яго і лёс беларускага народа на цяжкіх і супярэчлівых перакры-жаваннях гісторыі.

Аапавяданне «Над Кроманню» мае падзагаловак «3 часоў 1905 года», які гаворыць аб тэматычнай скіраванасці твора. «Ра-мэа і Джульета на Беларусі» сваім зместам звернута ў яшчэ больш аддаленае мінулае. Пісьменнік, па-свойму распрацоўваю-чы адвечны класічны сюжэт, сцвярджае ідэю, што і сярод бела-русаў ёсць свае Рамэа і Джульеты, якія жывуць моцнымі, высо-кімі пачуццямі. Няма падстаў гаварыць аб мастацкай залежнасці або несамастойнасці пісьменніка, калі ён выкарыстоўвае назву славутай трагедыі Шэкспіра. Беларускі аўтар па-мастацку адмет-на і глыбока, на спецыфічна нацыянальным матэрыяле паказаў, што трагедыя кахання Яся і Алесі не толькі ў прыватных нядоб-разычлівых узаемаадносінах дзвюх сем'яў (адна з якіх належала да каталіцкага, другая да праваслаўнага веравызнання), але і ў агульнасацыяльным ладзе жыцця. Вялікае чалавечае спачуванне сваім героям, разуменне вышыні і сілы іх пачуцця, вострапакут-лівае ўсведамленне непазбежнасці трагічнага лёсу закаханых — усё гэта абумоўлена дакладным і рэальным адлюстраваннем сіс-тэмы грамадскіх адносін эпохі, якія нельга абысці і з якімі героі звязаны непарыўнай сувяззю гістарычных абставін. Апавяданне «Рамэа і Джульета на Беларусі» цікавае і тым, што дэталёва апіс-ваецца сямейны ўклад як каталіцкай сям'і Яся, так і праваслаў-най сям'і Алесі. Вось хата бацькоў Алесі: «Хата Васіля Хлэмкі была вялікая і чыстая. Побач з дзвярыма стаяла вялізарная печ, (619-619) абложаная белаю кафляю; з другога боку ад дзвярэй знаходзілася шырокая шафа, праз шыбкі якой відаць былі грудкі талерак, мі-сак, шклянак і іншае пасуды. Каля сцяны, дзе была печ, далей стаялі два ці тры ложкі, пакрытыя саматканымі коўдрамі з сіні-мі, чырвонымі і жоўтымі палосамі. Дзве пярэднія сцены абвеша-ны былі малымі і вялікімі абразамі, якія ў самым кутку ішлі ў некалькі радкоў. Паглядзеўшы, здавалася, што гэта выстаўка партрэтаў папоў ды манахаў. У кутку пад абразамі стаяў моцны стол, пакрыты чыстым абрусам з чырвоным акрайчыкам нава-кол. Шырокія дубовыя лавы паўз абедзве пярэднія сцяны ды не-калькі зэдлікаў у розных месцах хаты дапаўнялі ўсю мэблю» (Нёманскі Я. Творы. Мн., 1984. С. 52.). 3 апавядання паўстае таксама маляўнічая сцэна вясковага кірма-шу, абрад заручын, які так нечакана скончыўся для маладых, у сатырычным плане падаюцца вобразы каталіцкага і праваслаўна-га святароў, якія прычыніліся да трагічнай гібелі Яся і Алесі. Вобразы іх бацькоў Пранцыся Ляшкевіча і Васіля Хлэмкі ўспры-маюцца, як поўная супрацьлегласць светлым, прыгожым вобра-зам закаханых, лёс якіх выклікае глыбокае пачуццё суперажы-вання і жалю.

Галоўныя героі апавядання «Над Кроманню» — таксама про-стыя людзі, сялянская грамада, з якой вылучаюцца многія інды-відуальнасці з розным узроўнем нацыянальнай свядомасці. Аў-тар апісвае падзеі, што на самай справе мелі месца на Наваград-чыне, пераказвае народнае паданне пра дзіўнае возера Кромань. Твор моцны грунтоўным, дэталёвым раскрыццём побыту і пра-цы сялян, смалакураў, уменнем пісьменніка дасканала апісаць прыгажосць роднай прыроды, цудоўнага, казачна-маляўнічага возера, як жывой істоты, якая дапамагае і спачувае людзям. Пра возера Кромань існуе мноства паданняў, адно з якіх расказвае маладому смалакуру Андрэю стары дзед Язэп: «Дзіўнае гэта во-зера. Кожную нядзелю туман з яго каля поўдня зыходзіць і чут-но, як пад вадою звоняць, быццам у царкве. Аб гэтым спакон вякоў ідзе гамонка: кажуць, што на месцы Кромані калісь была вялізарная вёска, якая раптам правалілася скрозь зямлю і схава-лася пад вадою. Шмат чаго гавораць аб гэтай з'яве, я ж чуў ад старых людзей вось што. У даўнейшыя часы на Наградку сядзеў ліцвінскі князь Вайшэлг, — здаецца, так яго звалі. Злосны быў, сярдзіты чалавек... Сваіх падданых лупіў ён, як мог, а хто яму пярэчыў, дык тых хапалі, тамілі ў мурох Наваградскага замка, а потым катавалі. Многа людзей было загублена... Праязджаючы адзін раз у Лаўрашоўскі манастыр адмольваць свае грахі, даве-даўся князь, што дзесьці ў лесе ёсць вялікая вёска, з якое ён ні (620-621) чога яшчэ не браў. Пачалі шукаць яе, доўга шукалі — і знайшлі. Уехаў князь у вёску і пачаў наводзіць свой парадак: аддай муж-чын у жаўнеры, аддай гавяду ды грошы. Усё аддалі сяляне, ап-роч грошай, бо яны нават не ведалі, што гэта такое. Пахапаў князь старых, перакатаваў іх, але карысці няма. Раз'ярыўся ён, як звер, пачаў заглядаць у вёску ўсё часцей і душыў, пакуль кроў не пачынала мучыць яго. Хто застаўся з сялян, пахаваліся па ле-се, і вёска стала пустою; князь некалькі раз не застаў у ёй ні ду-шы. Потым ён дазнаўся, што сяляне ў нядзелю сыходзяцца ў вёску да імшы ў царкву. Вось і наляцеў ён у адну нядзелю і сам хацеў запаліць і царкву і вёску, але раптам перад яго вачамі зра-білася вялізарнае возера...» (Нёманскі Я. Творы. С. 24.).

Апавяданні «Дэзерцір», «Маці» прыкметныя цікавымі харак-тарамі, здольнасцю пісьменніка перадаць найбольш тыповыя адзнакі эпохі, высветліць унутраную сутнасць герояў, іх пачуцці, перажыванні. Раскрыццё духоўнага свету чалавека, яго жыцця наогул у гэтых творах ідзе па лініі суадносін з падзеямі часу. Яны, як і папярэднія — «Над Кроманню», «Рамэа і Джульета на Беларусі», — маюць трагічную развязку. Жыццё сваіх герояў пісьменнік даследуе на мяжы барацьбы паміж двума светамі — старым і новым, на мяжы паміж быццём і смерцю. Героі ідуць шляхам цяжкіх выпрабаванняў, драматызм якіх быў не толькі ў рэвалюцыйных катаклізмах эпохі, але і ў асабістых, сямейных узаемаадносінах, у душах людзей, якія імкнуліся дайсці да сут-насці падзей, зразумець, на чыім баку праўда. Гэтая праблема стала галоўнай у апавяданні «Маці». Шчырымі, пранікнёнымі словамі апавядае аўтар пра тое, як простая, неадукаваная жан-чына, маці двух дарослых сыноў, абуджаецца да свядомага ўспрыняцця таго, што адбываецца ў цяжкім і супярэчлівым жыцці. Адлюстраванне гэтага працэсу і складае аснову апавядання, га-лоўным структурным прынцыпам якога з'яўляецца раскрыццё падзей, з'яў тагачаснай рэчаіснасці праз успрыманне маці. 3 ёю звязаны, вакол яе перакрыжоўваюцца лёсы ўсіх персанажаў тво-ра, сітуацыі і вобразы якога — паказальнае сведчанне празаіка бачыць у жыцці і адбіраць агульназначныя факты, характэрныя для таго гістарычнага моманту. У раскрыцці барацьбы двух све-таў аўтар выяўляе трагічныя матывы. Праз трагічнае лепш за ўсё ў яго творах акрэсліваецца ўнутраная сутнасць героя. Гэта і ёсць, як адзначаў М. Гарэцкі, разглядаючы творчасць Янкі Нёманска-га, «шэкспіраўскі спосаб» раскрыцця характару.
  1   2   3

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Янка Нёманскі- літаратурны псеўданім таленавітага пісь-менніка, вучонага І грамадскага дзеяча Івана Андрэевіча Пятро-віча. Ён належыць да таго трагічнага iconЯнка Сіпакоў. Прамова ў Ляўках
Янкі Купалы І якуба Коласа. Яны нарадзіліся на беларускай зямлі ў адзін год, 1882-гі, толькі Янка Купала, Іван Дамінікавіч Луцэвіч,...

Янка Нёманскі- літаратурны псеўданім таленавітага пісь-менніка, вучонага І грамадскага дзеяча Івана Андрэевіча Пятро-віча. Ён належыць да таго трагічнага iconЖыццё І загадкі паэтычнага лёсу Янука Д
Дарашкевіча, літаратурны псеўданім якога Янук Д. Ладзяцца вечарыны, выставы (на жаль, зборніка яго вершаў так І не ўбачыў чытач)....

Янка Нёманскі- літаратурны псеўданім таленавітага пісь-менніка, вучонага І грамадскага дзеяча Івана Андрэевіча Пятро-віча. Ён належыць да таго трагічнага iconДа 130-годдзя з дня нараджэння класікаў І Году кнігі
Янка ж, яго сябра-рамантык, напрыклад, сваім дзіцячым вершам “Хлопчык І лётчык” здолеў сягнуць высока ў неба Бацькаўшчыны. Ды І псеўданім...

Янка Нёманскі- літаратурны псеўданім таленавітага пісь-менніка, вучонага І грамадскага дзеяча Івана Андрэевіча Пятро-віча. Ён належыць да таго трагічнага iconЗмітрок Бядуля (Самуіл Яфімавіч Плаўнік) належыць да кагорты беларускіх пісьменнікаў, якія закладвалі падмурак беларускай літаратуры XX ст. На чале гэтай
Яфімавіч Плаўнік належыць да кагорты беларускіх пісьменнікаў, якія закладвалі падмурак беларускай літаратуры XX ст. На чале гэтай...

Янка Нёманскі- літаратурны псеўданім таленавітага пісь-менніка, вучонага І грамадскага дзеяча Івана Андрэевіча Пятро-віча. Ён належыць да таго трагічнага iconЯнка Маўр біяграфія Маўр Янка
Маўр Янка (сапр. Фёдараў Іван), нарадзіўся 10. 05. 1883 г у горадзе Лібава (цяпер горад Ліепая, Латвія) у сям'і сталяра

Янка Нёманскі- літаратурны псеўданім таленавітага пісь-менніка, вучонага І грамадскага дзеяча Івана Андрэевіча Пятро-віча. Ён належыць да таго трагічнага iconЯнка Купала біяграфія Купала Янка
Купала Янка (сапр. Луцэвіч Іван), нарадзіўся 07. 07. 1882 г у фальварку Вязынка Вілейскага павета (цяпер Маладэчанскі раён Менскай...

Янка Нёманскі- літаратурны псеўданім таленавітага пісь-менніка, вучонага І грамадскага дзеяча Івана Андрэевіча Пятро-віча. Ён належыць да таго трагічнага iconЯнка Брыль біяграфія Брыль Янка
Брыль Янка, нарадзіўся 04. 08. 1917 г у горадзе Адэсе (Украіна) у сям'і чыгуначніка

Янка Нёманскі- літаратурны псеўданім таленавітага пісь-менніка, вучонага І грамадскага дзеяча Івана Андрэевіча Пятро-віча. Ён належыць да таго трагічнага iconСклад Вучонага савета юрыдычнага факультэта
У адпаведнасці з Палажэннем аб Вучоным савеце юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта ад 15 лютага 2006 г на юрыдычным...

Янка Нёманскі- літаратурны псеўданім таленавітага пісь-менніка, вучонага І грамадскага дзеяча Івана Андрэевіча Пятро-віча. Ён належыць да таго трагічнага iconШкола маладых мэнеджэраў грамадскага кіравання
Аргкамітэт Школы маладых мэнеджэраў грамадскага кіравання прапануе Вам прыняць удзел у трохузроўневай праграме падрыхтоўкі спецыялістаў...

Янка Нёманскі- літаратурны псеўданім таленавітага пісь-менніка, вучонага І грамадскага дзеяча Івана Андрэевіча Пятро-віча. Ён належыць да таго трагічнага iconТэкставае суправаджэнне экскурсіі па раздзеле "Літаратурны"
Так, напрыклад, славуты пясняр беларускай зямлі Янка Купала ў 1909 г працаваў у маёнтку Бенін. Неаднаразова быў на возеры Свіцязь...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка